ВУЗ: Не указан
Категория: Не указан
Дисциплина: Не указана
Добавлен: 25.09.2020
Просмотров: 108
Скачиваний: 4
2. Тэрмiналогiя. Тэмiналагiчныя сiстэмы
ТЭРМІНАЛОГІЯ — сукупнасць тэрмінаў розных галін вытворчасці, тэхнікі, навукі, мастацтва, а таксама сістэма тэрмінаў якой-небудзь адной навуковай дысцыпліны. Кожны народ выпрацоўвае нацыянальную тэрміналогію на аснове роднай мовы, або запазычвае з тэрміналагічных сістэм іншых народаў. Для ўтварэння тэрмінаў часам выкарыстоўваюцца словы або паасобныя элементы словаў з мёртвых моваў (напр., старажытнагрэчаскай, лацінскай).
Звычайна, разам з плённым развіццём якой-небудзь галіны вытворчасці, тэхнікі, навукі, мастацтва у пэўную гістарычную эпоху, шырока развівалася і адпаведная тэрміналогія, напр., філасофская ў Старажытнай Грэцыі, мастацкая ў Італіі эпохі Адраджэння, мараплаўная ў Галандыі 17 ст.
Тэрміны пэўнай галіны навукі, тэхнікі, вытворчасці ўтвараюць разам тэрміналагічную сістэму(тэрмінасістэму).
Тэрміны эканомікі ствараюць эканамічную тэрмінасістэму (спажывецкі кошык, валютны калідор, баланс, інфляцыя, пеня, бягучы рахунак і інш.),
тэрміны матэматыкі – матэматычную (сінус, інтэграл, сума, лічба , тоеснасць, квадрат і інш.),
тэрміны мовазнаўства – мовазнаўчую ( прэфікс, флексія, складаны сказ, дзейнік, залежны стан дзеепрыметніка, спражэнне і інш.) і інш..
Але існуе шэраг навук, галін тэхнікі і вытворчасці, якія блізкія паміж сабой. Тэрміны, якія выкарыстоўваюцца ў іх, будуць ствараць агульныя тэрмінасістэмы. Так фізіка і матэматыка будуць мець агульную фізіка-матэматычную тэрміналагічную сістэму, біялогія і медыцыны – медыка-біялагічную і г.д.
Папаўненне моўнай тэрміналагічнай сістэмы адбываецца за кошт з’яўлення новых слоў-тэрмінаў. Новыя тэрміны могуць з’яўляцца рознымі шляхамі тэрмінавытворчасці.