Файл: Дэндралогіятэксты лекцый па вучэбнай дысцыпліне для спецыяльнасці.pdf

ВУЗ: Не указан

Категория: Не указан

Дисциплина: Не указана

Добавлен: 06.11.2023

Просмотров: 327

Скачиваний: 1

ВНИМАНИЕ! Если данный файл нарушает Ваши авторские права, то обязательно сообщите нам.
(Paliurus ) – трыба калетыевых, налічвае да 6 відаў, якія растуць ва Усходняй Азіі і Міжземнамор’і. Кусты або дрэвы, моцна калючыя, з простым лісцем і двума прылісткамі, якія пераўтварыліся ў цвёрдыя шыпы. Кветкі двухполыя, зоркападобныя, зеленаватыя, у пазушных суквеццях. Плады сухія, не раскрываюцца.
Паліурусшыпаваты, дзяржыдрэва, хрыстовыцерніі, чортаўкуст (Paliurus і-
christi),– моцна калючы куст з пакручанымі галінамі даму вышыню. Утварае амаль непраходныя зараснікі ў Крыме, на Каўказе, у Іране, Сярэдняй і Малой Азіі, у
Міжземнамор’і. Лісце дробнае, 2–3 см у даўжыню, косаяйкападобнае, чарговае, дробнапілаватае або суцэльнае па краі. Жылкаванне пальчатае. Адзін шып загнуты ўніз у выглядзе кручка, другі прамы, накіраваны верх. Плады сухія, па краі з крылападобным скураным краем, захоўваюцца на галінах да вясны. Размнажаецца насеннем, каранёвымі парасткамі і чаранкамі. Выключна засухаўстойлівая і гарачаўстойлівая расліна, кальцафіл.
Выкарыстоўваецца для замацавання глебы нагорных схілах. Цепла- і святлалюбная расліна. Вытрымлівае абрэзку. Дэкаратыўная. Утварае непраходныя жывыя агароджы.
Сямейства
Вінаградавыя (Vitaceae)налічвае 12 рода і каля 700 відаў, якія распаўсюджаны ва ўмераных, субтрапічных і трапічных зонах двух паўшарыяў. Найбольш буйным родам з’яўляецца родцысус (Cissus) з яго больш чым 350 відамі. Вінаградавыя – невялікія дрэвы, прамастойныя кусты або часцей дрэвападобныя ліяны. Лісце ў іх звычайна чарговае, вельмі рэдка процілеглае, вельмі разнастайнае па форме, часцей 3–5- пальчатаскладанае, тройчастае, або двойчытройчастае ці нават простае. Часам у блізкароднасных відаў маецца самае разнастайнае лісце, а падчас нават на адной і той жа расліне можна знайсці лісце простае (у ніжняй частцы сцёблаў) і раздзельнае
(размешчанае вышэй). Кветкі ў суквеццях, звычайна дробныя, зеленаватыя, вельмі рэдка чырванаватыя або залаціста-жоўтыя, актынаморфныя, двухполыя, 5- або 4-членныя.
Чашачка рэдукаваная, пялёсткі зрастаюцца па версе ў выглядзе каўпачка, пры распусканні
венчык ападае. Песцік з двух пладалісцікаў. Завязь – верхняя. Плод – сакавітая ягада.
Цвітуць вінаградавыя пасля аблісцення – у першай палове лета. Плады паспяваюць у канцы лета або восенню. Біялогія цвіцення вывучана слаба. Тым не менш устаноўлена, што у вінаградавых апыленне назіраецца пры дапамозе ветру і насякомых. Шэраг сартоў культурнага вінаграду, у якіх апыленне кветак вывучана больш дакладна, устаноўлены выпадкі самаапылення, часам у кветак, якія нават не раскрываюцца (клейстагамія). Нашы
ўяўленні пра расліны гэтага сямейства часцей за с асацыіруюцца з такімі шырока вядомымі раслінамі з родувінаград (Vitis), які налічвае 60–70 відаў, што распаўсюджаны ў паўночным паўшар’і. Віды вінаграда ўяўляюць сабой ліяны з простым (ад зубчастага да лопасцевага), часам да рассечанага, лісцем, у якіх ёсць вусікі, што заплятаюцца вакол апоры, і сакавітымі ягадамі. Гэта адны з самых старажытных раслін, якія выкарыстоўваюцца чалавекам. Да 5000 г. дан. э. або раней культурны вінаград мігрыраваў праз Малую Азію ў Сірыю і Палесціну і далей у іншыя краіны. У цяперашні час культура вінаграду распаўсюджана паўсюдна. Аднак культурнывінаград (вінны) –
Vitis vinifera – узнік у Старым Свеце, і яго паходжанне звязана выключна з дзікарослымі відамі, якія растуць у Еўразіі. Ужо дано было выказана меркаванне, што культурны вінаград узнік ад дзікарослага лясногавінаграду (V. silvestris), які распаўсюджаны ў
Заходняй Еўропе, на Каўказе і ў Малой Азіі (мал. 142). Аднак некаторыя батанікі лічаць, што культурны вінаград узяў пачатак не ад аднаго, а ад некалькіх дзікарослых відаў.
Некаторыя дзікія віды вінаграду маюць вялікае практычнае значэнне. Тут неабходна зазначыць тое, што менавіта дзікія амерыканскія віды, якія выкарыстоўваліся ў якасці прышчэпак для культурных сартоў вінаграду, збераглі вінаграднікі Еўропы ад знішчэння філаксерай. У Беларусі адзначана 5 відаў, якія вырошчваюцца на прысядзібных участках і выкарыстоўваюцца ў азеляненні. Вінаград культурны, в. прыбярэжны (V. amurensis) і в.
лапчасты (V. palmata) цалкам прыгодныя для культуры. Добра цвітуць і пладаносяць.
Высокакаштоўныя як дэкаратыўныя, так і пладовыя расліны. Род партэнацысус, абодзявочывінаград (Parthenocissus), налічвае каля 10 відаў, якія распаўсюджаны ва ўмераных абласцях Паўночнай Амерыкі і Усходняй Азіі. Гэта пераважна лістападныя ліяны, што чапляюцца пры дапамозе вусікаў, канчаткі якіх дыскападобна расшыраны і выконваюць ролю прысоскаў, з дапамогай іх расліны забіраюцца нават на гладкія вертыкальныя скалы, сцены і г. д. Кветкі сабраны ў гронкападобныя разгалінаваныя шчыткі. Плады – цёмна-сінія ягады, ядомыя.
Выкарыстоўваюцца ў вертыкальным азеляненні. З прадстаўнікоў роду, віды якіх сустракаюцца ў Беларусі: дзявочывінаградпяцілісточкавы (P. guinguefolia) – вельмі зімаўстойлівая ліяна даму даўжыню, якая натуральна расце ў Паўночнай Амерыцы мал. 143). Адметная выключна хуткім ростам і дэкаратыўнасцю. Знешне падобная на папярэдні другі паўночнаамерыканскі від – дзявочывінаградпрымацаваны (P. inserta). На поўдні Прымор’я, Далёкага Усходу расце вельмі рэдкі від – дзявочывінаград трывостраны (P. tricuspidata) – хмызняковая ліяна з простым лопасцева-зубчастым лісцем. Занесены ў Чырвоную кнігу.
Лекцыя
25
Характарыстыка сямействаў лохавыя, маслінавыя
1.
Арэал
2.
Марфалагічныя і біялагічныя асаблівасці
3.
Экалагічныя ўласцівасці
4.
Гаспадарчае значэнне
Парадак
Лохавыя (е Мае вельмі шмат агульнага з парадкам крушынавых, але гінецэй аднапладалісцікавы, што выключае непасрэднае паходжанне ад
крушынавых. Гэтыя парадкі, сумесна з парадкам брызглінавых, маюць, магчыма, агульнае паходжанне ад апакарпнага продка. Кусты або дрэвы, якія густа пакрыты шчытападобнымі лускавінкамі або зоркавымі валаскамі. Лісце чарговае, або, радзей, процілеглае, суцэльнае, перыстанервовае, без прылісткаў. Характэрна наяўнасць каранёвых клубеньчыкаў з бактэрыямі-азотазбіральнікамі. Членікі сасудаў з простай перфарацыяй. Пылковыя зярняты 3-барознапоравыя. Гінецэй з аднаго пладалісціка. Плод
– несапраўдная касцянка, заключаны ў мясістую вяночкавую трубку. Насенне з моцным эндаспермам або без яго. Уключае адно сямейства.
Сямейства
Лохавыя (Elaeagnaceae) налічвае ўсяго 3 роды і каля 55 відаў, якія распаўсюджаны ў Еўропе, Азіі і Паўночнай Амерыцы. Лохавыя – дрэвы і кусты з характэрным апушэннем са шчыткападобных лускавінак або зоркавых валаскоў. Для ўсіх трох рода характэрна наяўнасць каранёвых клубеньчыкаў з азотафіксавальнымі бактэрыямі, дзякуючы гэтаму лохавыя могуць расці на вельмі бедных глебах. Кветкі лохавых пазушныя, адзіночныя, у нешматкветкавых пучках або кароткіх гронках.
Двухполыя і аднаполыя, калякветнік просты, чатырохчленны, тычынак 4–8, песцік з аднаго пладалісціка. Завязь ніжняя. Плод сакавіты, касцянкападобны. Кветкі апыляюцца насякомымі і ветрам. Плады распаўсюджваюцца птушкамі, звярамі і вадой. Род лох (Elaeagnus) – самы буйны ў сямействе, н налічвае каля 50 відаў. Некалькі відаў лоху сустракаюцца ў Паўднёвай Еўропе, Заходняй і Сярэдняй Азіі і Паўночнай
Амерыцы. Але большасць відаў распаўсюджана ва Усходняй і асабліва Паўднёва-
Усходняй Азіі. Віды лоху – невялікія дрэвы і кусты, лістападныя або часцей вечназялёныя, часта з калючкамі сцябловага паходжання. Лісце ў лістападных відаў не скураное, яку вечназялёных. Цвітуць вясной. Маюць пахучыя кветкі. Плады паспяваюць восенню. Плады – несапраўдныя касцянкі, мучністыя, пераважна ядомыя.
Найбольш вядомым відам з’яўляецца лохвузкалісты (E. angustifolia) – невысокае калючае дрэва з серабрыстым лісцем і скрыўленым ствалом. Лох вузкалісты, як і блізкія да яго віды, валодае надзвычайнай магчымасцю рэзка скарачаць інтэнсіўнасць транспірацыі і павышае яе ў залежнасці ад наяўнасці вільгаці. Гарачаўстойлівасць лоху надзвычайная, нават тканкі маладога лісця вясной пашкоджваюцца толькі пры С, а летам толькі пры +С. Лох вузкалісты і блізкія да яго міжземнаморскія віды адметныя значнай солеўстойлівасцю і толькі на злосных саланчаках адміраюць. Адной з прыкметных асаблівасцей лоху з’яўляецца яго здольнасць вылучаць камедзь. Яна з’яўляецца ў трэшчынах кары, на месцах абламаных і пашкоджаных галін, на пнях і нават у форме маленькіх капель каля апалага лісця. Камедзь лоху ідзе на прыгатаванне мастацкіх фарбаў, высакаякасных лака, клею.
Найлепшым месцазнаходжаннем для лоху з’яўляюцца тугаі, г. зн. даліны паўднёвых рэк. Лох вузкалісты з’яўляецца адным з самых пажаданых кампанентаў у насаджэннях, якія замацоўваюць берагі рэк, дамб, канала, а таксама чыгуначна- і полеахоўных лесапалос. Размнажаецца пры дапамозе насення, каранёвых парасткаў, чаранкоў і нават калоў. Плады ўжываюцца ў ежу. Выкарыстоўваюцца ў медыцыне. З кары і лісця атрымліваюць чорную і карычневую фарбу, аз кветак – эфірны карычневы алей, які валодае моцным вострым пахам. Драўніна лоху славіцца ўстойлівасцю да вады, і таму яе выкарыстоўваюць для пабудоў драўляных мастоў (мал. 144).
Акрамя лоху вузкалістага ў якасці пладовых раслін у Кітаі, Японіі і Карэі разводзіцца лохшматкветкавы (Elaeagnus multiflora). Яшчэ ў Беларусі можна сустрэць лохсерабрысты, абоамерыканскі (E. argentea), радзімай якога з’яўляецца Паўночная
Амерыка. Лох серабрысты больш марозаўстойлівы, чым лох вузкалісты. У Сярэдняй Азіі і на Каўказе расце лохусходні (E. orientalis) – дрэва дам. Род абляпіха (Hippohae) налічвае 3 віды, якія распаўсюджаны ў Еўропе і ўмераных абласцях Азіі. Гэта невялікія дрэўцы або кусты з калючымі галінамі і вузкім, апушаным лісцем, якое ападае. Кветкі абляпіхі двухдомныя, дробныя, з двухлопацевай чашачкай, у кароткіх пазушных гронках, якія развіваюцца на парастках мінулага года. Вось жаночага
суквецця звычайна працягвае расці і пераўтвараецца ў парастак або калючку. Плады невялікія, жоўтыя, аранжавыя або чырванаватыя, а «костачка» або, дакладней, арэшак цёмна-карычневы, часам амаль чорны, бліскучы, з падоўжнай бароздкай на адным баку.
Найбольш шырока распаўсюджаным відам з’яўляецца абляпіхакрушынавая (H.
rhamnoides), якая расце ад Заходняй Еўропы да Кітая. Гэта вельмі паліморфны від, які складаецца з васьмі геаграфічна абмежаваных падвідаў. Ва ўмеранай зоне паўночнага паўшар'я цяжка знайсці якую-небудзь другую расліну, якая б валодала такімі разнастайнымі формамі практычнага выкарыстання, як абляпіха. Лісце абляпіхі змяшчае фізіялагічна актыўныя рэчывы. Старажытныя грэкі лячылі коней, скормліваючы ім лісце абляпіхі. У выніку такога лячэння коні былі здаровымі, іх поўсць станавілася гладкай, бліскучай. Таму абляпіха і атрымала сваю назву Hippophae (г. зн. ад лац. Hippos – конь, phao – свяціць, ззяць). З пладоў гатуюць розныя харчовыя прадукты (сокі, кісялі, варэнне, жэле і інш.), а таксама розныя напіткі (наліўкі, лікёры, настойкі). Меданосная расліна, дэкаратыўная. Расце марудна. Марозаўстойлівая. Святлалюбная. Выкарыстоўваецца ў азеляненні (мал. 145).
Другі від абляпіхі – абляпіхавярбалістая (H. salicifolia) – уяўляе сабой дрэва 5–11 м у вышыню або куст. Распаўсюджана гэта расліна на паўднёвых схілах Гімалаяў, на прырэчных пясках і галечніках.
Абляпіхатыбецкая (H. tibetana) – нізкі калючы куст. Расце па далінах рэк у высакагорных Гімалаях. Род шэфердыя (Shepherdia) налічвае тры віды, якія распаўсюджаны ў Паўночнай
Амерыцы ад Аляскі да Паўночнай Мексікі. Гэта кусты з супраціўным лісцем, серабрыста апушаным знізу або з абодвух бакоў, з авальнымі або яйкападобнымі пладамі. Растуць па берагах рэк. Плады ядомыя.
5.2.7. ПадкласАстэрыды (Asteridae) уваходзяць найбольш высокаразвітыя групы двухдольных, якія характарызуюцца многімі прагрэсіўнымі прыкметамі. Хаця сярод астэрыд ёсць яшчэ шмат дрэў і кустоў, але тут пераважаюць ужо травы, часта аднагадовыя. Колькасць частак кветкі ў астэрыд невялікая і заўсёды пэўная (фіксаваная).
Кветкі астэрыд заўсёды зрослапялёсткавыя. Астэрыды – самы буйны падклас двухдольных, які налічвае каля 3500 рода і каля 65 000 відаў, якія аб’яднаны ў 10 парадкаў.
5.2.7.1. ПарадакМаслінавыя (Oleales). Дрэвы і кусты, звычайна з процілеглым, рэдка з чарговым, простым і перыстаскладаным лісцем, якое пазбаўлена прылісткаў.
Членікі сасудаў звычайна з простай перфарацыяй.
Пылковыя зярняты трохбарознапоравыя, або трохбарозныя. Плады розных тыпаў. Насенне з эндаспермам або без яго. Уваходзіць сямейства маслінавыя.
Сямейства
Маслінавыя (Oleaceae) налічвае каля 30 рода і каля 600 відаў, якія распаўсюджаны ў трапічных і субтрапічных, часткова цёплаўмераных абласцях двух паўшар’яў. Для шматлікіх рода маслінавых характэрна вялікая перарывістасць арэала. Усе маслінавыя – кусты (часам лазячыя – віды язміну) або дрэвы, цвердалістыя, вечназялёныя або лістападныя, з супраціўным (часам чарговым) простым або складаным лісцем без прылісткаў.
Кветкі сабраны ў гронкападобныя, мяцёлкавыя або пучкападобныя суквецці, якія развіваюцца з пазушных або верхавінкавых пупышак парасткаў мінулага года. Чашачка чатырохлопасцевая, часам адсутнічае (ясень. Венчык зрослапялёсткавы, трубчасты або лейкападобны, долей венчыка звычайна чатыры (але часам да 12). Тычынак 2 (радзей 3–
5), прымацаваныя да трубкі венчыка, а калі н адсутнічае, то да кветкаложа. Завязь верхняя, двухгняздовая, з двума або шматлікімі павіслымі або прамастойнымі семязародкамі ў гняздзе. Сямейства характарызуецца вялікай разнастайнасцю пладоў: касцянкі (у масліны, біручыны і інш.), каробачкі, якія раскрываюцца па гнёздах (у бэзу) або папярочнай шчылінай (менадар), ягады (язмін), крылаткі (ясень) і інш. На падставе галоўным чынам становішча семязародкаў у сямействе выдзяляюць два падсямействы:

Уласнамаслінавыя (Oleoideae) – семязародкі павіслыя, звычайна па 2 у кожным гняздзе, плод ніколі не бывае двухлопасцевым, асноўная храмасомная колькасць звычайна 23; падсямействаЯзмінавыя (Yasminoideae), у якое аб’яднаны ўсе астатнія роды, якія не адпавядаюць пералічанаму вышэй комплексу прыкмет. Большасць маслінавых растуць у светлых лісцевых, радзей хвоевых лясах ад раўнін да высакагорнага пояса. Сустракаюцца адзінкава сярод дрэў сярэдняга і верхняга яруса, у якасці кустоў падлеску або ўтвараюць зараснікі на адкрытых прасторах, якія прыгожа цвітуць, на сухіх сонечных схілах, светлых лясных узлесках, у поймах рэк.
Амаль усе маслінавыя – энтамафільныя расліны. Кветкі сабраны ў яркія суквецці
(жоўтыя, чырвоныя, белыя, бэзавыя), якія пахнуць. Яны вылучаюць нектару аснове завязі і прывабліваюць шматлікіх насякомых, якія яго смокчуць. Насенне распаўсюджваецца ветрам, вадой, жывёламі. Адносна невялікае сямейства маслінавых дало чалавецтву шмат карысных раслін, упершую чаргу гэта расліны з роду масліна (Olea). Род масліна (Olea) налічвае каля 20 відаў вечназялёных невялікіх дрэў, што распаўсюджаны ў тропіках і субтропіках. З даўніх часоў аліўкавая галінка была сімвалам міру і дабрабыту. Масліна даст. дан. э. была ўжо шырока распаўсюджана ў культуры па
Міжземнамор’і. Аліўкавы алей выкарыстоўваўся не толькі ў ежу, але і пры ахвярапрынашэнні, у свяцільнях, для умашчэння валасоў, націрання цела. Гісторыя культуры масліны праглядаецца з глыбіні тысячагоддзяў. У продкаў не было сумненняў па шэрагу паходжання культурнай масліны: яе падарыла грэкам багіня мудрасці і заступніца мірнай працы Афіна. Сучасныя вучоныя не адзіныя ў гэтым пытанні.
Некаторыя лічаць, што масліна была ўпершыню ўведзена ў культуру на Блізкім Усходзе і адтуль распаўсюдзілася ў Малую Азію, Грэцыю, Егіпет і затым па ўсім Міжземнамор’і.
Адпаведна другой версіі, культура масліны магла ўзнікнуць адразу ў некалькіх месцах Міжземнамор’я, там, дзе распаўсюджана яе дзікая зыходная лясная разнавіднасць алеастэр (Olea europea var. sylvestris), якая адметная ад культурнай шыпаватымі галінамі, дробным лісцем і пладамі. Трэція мяркуюць, што ўказаная дзікая разнавіднасць сама
ўзнікла ў выніку адзічання культурнай масліны. Паходжанне апошняй звязваюць з іншымі відамі масліны, напрыклад маслінызалаталістай (O. chrysophylla). Культура масліны ў цяперашні час існуе ва ўсіх субтрапічных краінах. Прамысловая культура – у Грэцыі,
Іспаніі, Турцыі, Алжыры, Тунісе, Францыі, ЗША, у Расіі (Краснадарскі край, Туркменіі, краінах Закаўказзя.
Лісце ланцэтнае або вузкаэлептычнае, да 10 см у даўжыню, скураное. Загнутае па краі, зверху цёмна-зялёнае, знізу шэрае. Кветкі дробныя, з зеленаватым венчыкам. Плод – сакавітая касцянка, знешне нагадвае сліву, чорная або зялёная, ядомая, з моцнамасляністай мякаццю (мал. 146). У культуры масліна жыве да 300–400 гадоў, а пры спрыяльных умовах нават да 1000 і больш. Старыя ствалы звычайна дуплаватыя і маюць прыцудлівую форму. Выведзена больш за 500 розных гатункаў. Адны з іх ужываюцца больш як сталовыя гатункі, другія
ідуць на прыгатаванне алею. Лепшы аліўкавы алей, вядомы пад назвай праванскага, ужываецца ў ежу і выкарыстоўваецца ў медыцыне. Яго атрымліваюць халодным прасаваннем пладоў. Пасля паўторнага адціскання з падагрэвам атрымліваюць тэхнічны і паліўны «драўняны» алей. Каштоўнасць масліныкапскай (O. capensis), масліны залаталістай і іншых абмяжоўваецца іх драўнінай – вельмі трывалай, цвёрдай, якая ідзе на розныя дробныя вырабы, часам на мэблю, адыгрывае вялікую ролю ў побыце мясцовага насельніцтва. Род ясень (Fraxinus) налічвае каля 70 відаў, якія распаўсюджаны пераважна ва
ўмераных абласцях паўночнага паўшар’я. Нязначная колькасць відаў заходзіць у тропікі
Азіі і Амерыкі. Звычайна буйныя лістападныя дрэвы, даму вышыню і 1 м у дыяметры, з тонкай, светлай або бурай карой. Пупышкі канічныя або шарападобныя, чорныя або карычневыя. Лісце процілеглае, няпарнаперыстаскладанае. Кветкі ў гронкападобных або мяцёлкападобных шматкветкавых суквеццях, якія ўтвараюцца ў год, што папярэднічае
году цвіцення, у пазушных кветкавых або радзей верхавінкавых пупышках. Цвітуць да распускання лісця або адначасова з аблісценнем. Апыляюцца ветрам. У пераважнай большасці відаў кветкі без калякветніка, складаюцца з 2 тычынак і аднаго песціка, часта адбываецца рэдукцыя тычынак або песціка, тады кветкі становяцца аднаполымі, а дрэвы – шматдомнымі і двухдомнымі. Плод – крылатая сямянка, якая паспявае восенню і распаўсюджваецца ветрам. Насенне з эндаспермам. Усе віды ясеня святлалюбныя, патрабавальныя да ўрадлівасці глебы і адносяцца да парод, якія ўтвараюць шыракалістыя лясы, маюць вялікае эканамічнае значэнне. Трывалую, пругкую, цвёрдую драўніну выкарыстоўваюць у сельскагаспадарчым машынабудаванні, вагонабудаванні, у мэблевай вытворчасці.
Ясеньзвычайны (Fraxinus exelsior) шырока распаўсюджаны ў Еўропе і ў гарах
Заходняй Азіі. Кара яго – добры дубільнік і крыніца фарбы. Яе выкарыстоўваюць таксама
ў медыцыне як заменнік хіціну, у якасці паслабляльнага і мачагоннага. На Далёкім
Усходзе яго замяшчае Я. манчжурскі (F. mandshurica). Расце ў хвоева-шыракалістых лясах, звычайна па далінах рэк. Ясень вузкалісты (F.angustifolia) і ясень сірыйскі (F. suriaca) – блізкія да ясеня звычайнага сярэднеазіяцкія віды (мал. 147).
Ясенькветкавы,белыабоманнавы (F. ornus), расце ў Еўропе, ад міжземнаморскіх абласцей да поўдня Чэхіі, Славакіі і Паўночна-Усходніх Карпат, каштоўны як крыніца манны, салодкага соку, які застывае на паветры і выцякае пры падсочцы галін. Манну выкарыстоўваюць як лёгкі паслабляльны сродак і ад кашлю.
Ясенькітайскі (F. chinensis) распаўсюджаны ў Паўднёвым Кітаі і Індыі, служыць для развядзення васковай ілжэшчытоўкі (Ericerus pela). Яна вылучае так званы белы кітайскі воск, які выкарыстоваецца для вытворчасці свечак, у парфумерыі, медыцыне, для вашчэння паперы і тканіны. У Паўночнай Амерыцы па далінах рэк і берагах азёраў расце ясень пенсільванскі, або пушысты (F. pubescens, F. pensylvanica), – дрэва даму вышыню і блізкі да яго ясень ланцэтны, або зялёны (А. lanceolata). Ясені з’яўляюцца галоўнай пародай для азелянення, дзе выкарыстоўваецца вялікая колькасць відаў. Род біручына
1   ...   20   21   22   23   24   25   26   27   28

(Ligustrum) налічвае каля 40 відаў, якія распаўсюджаны ў трапічных і субтрапічных абласцях Азіі (пераважна Усходняй Азіі), у Новай Гвінеі і Аўстраліі, і толькі адзін від распаўсюджаны ў Еўропе. Гэта вечназялёныя або лістападныя невялічкія дрэвы і кусты. Лісце простае, процілеглае, суцэльнае па краі. Кветкі двухполыя, з чашачкай і белым венчыкам, сабраны ў верхавінкавыя, прамастойныя гронкі або мяцёлкі. Плод – ягадападобная касцянка, чорнага колеру з 1–4 трохгранным зярнятамі. Цвіце пасля аблісцення ў пачатку – сярэдзіне лета. Апыляецца насякомымі. Меданос. Плады паспяваюць восенню. У нас сустракаецца біручыназвычайная (Ligustrum vulgare). Натуральна расце ў Заходняй Еўропе. Густагалінасты куст даму вышыню, паўвечназялёны (у цёплыя зімы можа не скідваць лісце). Кветкі белыя, пахучыя, сабраны
ў густыя, якія стаяць, мяцёлкі. Плод шарападобны, чорны, бліскучы, гладкі, неядомы.
Размнажаецца насеннем, каранёвымі парасткамі, атожылкамі, чаранкамі, ўзнаўляецца парасткамі ад пня. Марозаўстойлівая, але ў суровыя зімы вымярзае. Вытрымлівае невялікае зацяненне. Патрабавальная да ўрадлівасці глебы. Выкарыстоўваецца ў азеляненні для ўтварэння жывой агароджы (мал. 148). Род бэз (Syringa) налічвае да 20 відаў, якія растуць у горных абласцях у падлеску светлых лістападных лясоў і на адкрытых месцах у Паўднёвай Еўропе ад Албаніі і
Паўднёва-Усходняй Грэцыі да Заходніх Карпат і даходзіць да Малой Азіі. У Сярэднюю
Еўропу бэз бы завезены толькі ў XVI ст. і дога заставаўся там раслінай арыстакратычных садоў. Зараз гэтыя кусты сустракаюцца ў культуры паўсюдна. У закрытай глебе расліны могуць цвісці зімой, таму бэз шырока выкарыстоўваецца на выганку. Гэта лістападныя кусты, радзей дрэвы, з простым, супраціўным, чарэшчатым суцэльнакрайнім лісцем. Кветкі двухполыя, з чашачкай і венчыкам (*К
(4)
С
(4)
А
2
G
(2)
), белыя або афарбаваныя ў іншыя тоны, сабраныя ў буйныя канечныя або пазушныя пірамідальныя мяцёлкі. Плод – двухгняздовая, двухстворкавая каробачка з 4 скуранымі
крылатымі зярнятамі. Цвіце бэз пасля аблісцення. Апыляецца насякомымі. Меданос.
Насенне паспявае і ападае восенню. З 20 відаў, якія сустракаюцца ў культуры, найбольш распаўсюджаны бэззвычайны (Syringa vulgare), які мае каля 500 сартоў. Радзіма – Балканы, Іран. Кусты – 5–6 (8) м у вышыню. Цвіце першым з бэзаў, у канцы вясны – пачатку лета. Кветкі ад ліловых і фіялетавых да чыста белых. Хуткарослая, зімаўстойлівая, засухаўстойлівая, святлалюбная расліна. Непатрабавальная да ўрадлівасці глебы. Вытрымлівае ўмовы горада, але пакутуе ад газу. Дэкаратыўная. У практыцы азелянення часам гэты від блытаюць з бэзамперсідскім (S. persica), які адметны ад бэзу звычайнага ланцэтна-завостраным лісцем, рыхлымі мяцёлкавымі суквеццямі, больш познім цвіценнем і моцным спецыфічным пахам. Менш зімаўстойлівы, чым бэз звычайны мал. 149).
Бэзвенгерскі, абоўсходне-карпацкі (S. josicae), – куст або дрэва даму вышыню.
Гэта рэдкі эндэмік Карпат. Занесены ў Чырвоную кнігу. Ад бэзу звычайнага адметны наяўнасцю на старых галінах белых лінзаў, на канцах парасткаў яйкападобна-канечнай пупышкі і г. д. Кветкі ружова-фіялетавыя. Цвіценне бэзу венгерскага служыць
індыкатарам наступлення феналагічнага лета.
Бэзмахнаты (S. villosa) – знешне падобны на бэз венгерскі, які замяшчае яго ў шыракалістых лясах Далёкага Усходу. Адметны ад апошняга апушаным лісцем.
Зімаўстойлівы. Там жа сустракаецца бэзамурскі, аботраскун (S. amurensis), – дрэва даму вышыню і 30 см у дыяметры. Лісце ападае раней, чым у іншых відаў бэзу. Шырока выкарыстоўваецца ў азеляненні. Зімаўстолівы. Драўніна ідзе на розныя дробныя вырабы і лыжы.
Лекцыя
26
Характарыстыка сямействаўбружемелевыя
1.
Арэал
2.
Марфалагічныя і біялагічныя асаблівасці
3.
Экалагічныя ўласцівасці
4.
Гаспадарчае значэнне
Парадак
Варсянкавыя (а Дрэвы, кусты і травы з супраціўным або радзей кальчаковым, лопасцевым або перыстым лісцем без прылісткаў. Членікі сасудаў з лесвічнай перфарацыяй. Пылковыя зярняты пераважна трохбарознапоравыя. Плады розных тыпаў. Аб’ядноўвае 5 сямействаў: бружмелевыя, адоксавыя, валяр’янавыя, морынавыя, варсянкавыя.
Сямейства
Бружмелевыя (Caprifoliaceae) – налічвае каля 15 рода і да 500 відаў, якія распаўсюджаны галоўным чынам у паўночным паўшар’і ва ўмеранай і субтрапічнай зонах. Толькі нешматлікія роды заходзяць у горныя раны тропікаў, а віды рода каліна, бружмель і бузіна часам сустракаюцца таксама ў паўднёвым паўшар’і. Гэта лістападныя або вечназялёныя кусты, якія часам ўюцца, радзей невысокія дрэвы або травы. Сямейства неаднароднае па сваім таксанамічным складзе. Асобныя яго роды, як бузіна, часам вылучаюць у самастойнае сямейства. Большасць бружмелевых – драўняныя расліны. Яны
ўваходзяць у склад падлеску, а таксама сустракаюцца ў хмызняковых зарасніках на асветленых месцах, па узлесках, рачных далінах, ярах, абрывах. Найбольш характэрны бружмелевыя для лісцевых і мяшаных лясоў раўнін і сярэдняга пояса гор, але віды некаторых рода сустракаюцца часам і ў цемнахвоевых лясах і заходзяць у субальпійскі і альпійскі паясы гор, дзе растуць на камяністых, друзавых схілах і ў трэшчынах скал.
Бружмелевыя характарызуюцца процілеглым, звычайна суцэльным або лопасцевым (у каліны), радзей пярэста- або тройчастаскладаным (у бузіны) лісцем, без прылісткаў або з прылісткамі лісцевага паходжання, а часам яны рэдукаваны да лускавін, валаскоў, залозак.


Кветкі звычайна з прыкветнікамі ў складаных верхавінкавых суквеццях: мяцёлкавых, шчыткападобных, паўпарасонах або адзіночныя. Цвітуць пасля аблісцення, радзей да яго пачатку. Апыляюцца насякомымі. Шмат з іх з’яўляюцца добрымі меданосамі. Кветкі актынаморфныя або зігаморфныя. Чашачка з кароткай трубачкай, зраслася з завяззю.
Венчык трубчасты, званочкавы, лейкападобны, белы або іншай яркай афарбоўкі. Тычынак
2–5, прымацаваны да трубачкі венчыка. Песцік з 2–5 пладалісцікамі, завязь ніжняя і паўніжняя, 1–5-гняздовая (* К
(3-5)
С
(3-5)
А
(2-5)
G
3-9–
). Плод – ягада (бружмель), адна- або шматкостачкавая касцянка (каліна, бузіна), каробачка, якая раскрываецца створкамі зверху (вейгела – Weigela, дзіервіла – Diervilla). Яны могуць быць сухімі, скуранымі
(лінея, абелія – abelia). Завязі ў пладах у некаторых бружмеляў па дзве, а часам ягадападобны плод узнікае за кошт поўнага абрастання завязей дзвюх суседніх кветак шарападобнай абгорткай, якая ўтвараецца зрослымі прыкветнікамі. Усе бружмелевыя апыляюцца насякомымі. Плады іх да позняй восені застаюцца вісець на раслінах і распаўсюджваюцца птушкамі. Дзякуючы ім віды бузіны, каліны, бружмелю часта і хутка засяляюць узлескі, пакінутыя землі, старыя руіны. Сухія плады і насенне распаўсюджваюцца паветранымі плынамі. У відаў вейгелы насенне мае крыло. Кусты сямейства вядомы свай дэкаратыўнасцю, шмат з іх з даўніх часоў вырошчваюць у садах, парках, каля дамоў. Плады некаторых відаў ядомыя. У Сібіры і на Далёкім Усходзе насельніцтва ўжывае ў ежу плады бружмелю, каліны, бузіны. Галінкі некаторых відаў бузіны ідуць на пляценне кошыкаў і абручоў, а драўніна, якая добра захоўваецца ў зямлі і вадзе, – на палі, тычыны, а таксама на такарныя вырабы і музычныя інструменты. Віды каліны і бузіны з даўніх часоў выкарыстоўваюцца ў народнай медыцыне. Прымяняюць усе часткі расліны – кветкі, плады, кару, лісце – ад розных захворванняў. Некаторыя віды выкарыстоўваюцца афіцыйнай медыцынай. Род каліна (Viburum) налічвае да 200 відаў лістападных або вечназялёных кустоў або невялічкіх дрэў з простым суцэльным або пальчата-лопасцевым лісцем. Суквецці простыя або складаныя, парасонападобныя, шчыткі або мяцёлкі. Кветкі белыя або ружовыя, правільныя, дробныя. У шмат якіх відаў суквецці аблямаваны буйнымі зігаморфнымі стэрыльнымі кветкамі, якія служаць для прываблівання насякомых- апыляльнікаў. Плод сакавіты, касцянкападобны з адной костачкай, звычайна сплясканай з бакоў. Цвіце каліна ў канцы вясны – пачатку лета. Плады паспяваюць восенню.
Каліназвычайная,абочырвоная (Viburum opulus),– пераважна кустападобнае невялічкае дрэўца з пальчата-лопасцевым лісцем. Расце паўсюдна ў Еўропе, Паўночнай
Афрыцы, Малой Азіі, акрамя крайняй Поўначы і паўпустынь. Расце ў падлеску, па берагах рэк і азёр, на ўрадлівых вільготных глебах. Касцянкі чырвоныя, ядомыя (мал. 150).
Калінагардавіна (V. lantana) – натуральна расце ў Паўднёвай і Заходняй Еўропе, Малой Азіі, Паўночнай Афрыцы, куст, лісце, пупышкі і парасткі якога пакрыты лускавінкава-зоркавым густым апушэннем. Лісце прадаўгавата-яйкападобнае або элептычнае, зморшчанае. Плады спачатку чырвоныя, паспелыя чорныя, ядомыя. Костачка бурая, прадаўгаватая, плоская, каля 9 мм у даўжыню, з дзвюма чорнымі палоскамі.
Патрабавальная да ўрадлівасці глебы, засухаўстойлівая, святлалюбная. Размнажаецца насеннем і парасткамі ад пня.
Гардавінаканадская (V. lentago) – дрэва або куст амерыканскага паходжання.
Сустракаецца ў Беларусі ў парках і іншых пасадках. Зімаўстойлівы від. Добра пладаносіць. Плады ядомыя. Мае вельмі дэкаратыўнае бліскучае лісце, якое восенню набывае бура-чырвоную афарбоўку. Род бузіна (Sambukus) – 25 відаў, лістападныя, невялікія дрэвы, кусты, часам травы. Пупышкі буйныя, парасткі з рыхлым асяродкам. Лісце няпарнаперыстае або тройчастае. Кветкі дробныя белыя або жаўтаватыя, у верхавінкавых парасонах або мяцёлках. Цвітуць пасля аблісцення. Плады сакавітыя, касцянкападобныя, з 3–5 костачкамі.
Бузіначорная (S. nigra) – дрэва даму вышыню. Лісце з 5–7 яйкападобна- эліптычных, пілаватых па краі лісточкаў. Кветкі белыя. Цвіце ў першай палове – сярэдзіне

лета. Плады бліскучыя, чорныя, да 8 мм у дыяметры, ядомыя, паспяваюць у канцы лета. Натуральна расце ад Прыбалтыкі да нізоўя Дона, у Крыме і на Каўказе. Прымяняецца ў азеляненні. Кветкі, плады, лісце, кара і карані выкарыстоўваюцца ў медыцыне (мал. 151).
Бузіначырвоная,абогронкавая (S. с, – куст або дрэва даму вышыню.
Адрозніваецца ад папярэдняга віду больш буйнымі кветкавымі пупышкамі, якія вельмі рана распускаюцца, прадаўгавата-яйкападобнымі, доўгазавостранымі лісцікамі лісця, жаўтавата-белымі кветкамі, якія сабраны ў яйкападобна-канічныя мяцёлкі. Цвіце вясной, адначасова з чаромхай звычайнай. Плады чырвоныя, паспяваюць у сярэдзіне лета, неядомыя. Натуральна расце ў Заходняй Еўропе. У штучных пасадках сустракаецца вельмі шырока – ад сярэдняй тайгі да Каўказа. Выкарыстоўваецца у азеляненні, лясных культурах, у медыцыне. Род бружмель (Lonicera) каля 180 відаў – лістападныя і вечназялёныя прамастойныя або віткавыя кусты. Лісце простае, звычайна суцэльнае па краі, часам асновы яго зрастаюцца. Кветкі ў пазухах лісця або сабраны ў кальчакі. Плады ягадападобныя. Размнажаюцца насеннем і парасткамі ад пня. Усеяны добрыя меданосы.
Выкарыстоўваюцца ў азеляненні.
Бружмельзвычайны, аболясны (L. xylosteum), – куст 1–3 м у вышыню з шэрымі парасткамі. Лісце шырокаэлептычнае, вострае або прытупленае, да 6 см у даўжыню, аксамітна-апушанае або злёгку голае. Кветкі парныя, пазухавыя, прамастойныя, жаўтавата-белыя, цвітуць у канцы вясны. Плады парныя, часам зрастаюцца толькі асновамі, паспяваюць у другой палове лета. Расце ў лясной зоне Еўропы і ў Заходняй
Сібіры, заходзіць на сход да Алтая. Выкарыстоўваецца ў азеляненні (мал. 152).
Бружмельтатарскі (L. tatarica) – буйны куст 4–6 м у вышыню з жаўтавата-бурымі парасткамі. Лісце яйкападобна-ланцэтнае, завостранае або тупое, з закругленай асновай да
6 см у даўжыню і 3 см у шырыню, голае. Кветкі буйныя, пазухавыя, стаяць прама, ад белых да цёмна-ружовых. Цвітуць у канцы вясны – пачатку лета. Плады парныя, свабодныя або слабазрослыя, шарападобныя да 7 мм у дыяметры, чырвоныя, аранжавыя або жоўтыя. Паспяваюць у сярэдзіне лета. Натуральна расце ў лесастэпах і стэпах, па поплавах рэк у паўпустынях і пустынях ад Сярэдняй Волгі і Паўднёвага Урала да Байкала, на поўдзень – да Цэнтральнаазіяцкага
Перадгор’я. Зімаўстойлівы і засухаўстойлівы. Шырока выкарыстоўваецца ў азеляненні і ў полеахоўным лесаразвядзенні.
Бружмельсіні (L. coerulea) – куст даму вышыню з чырвона-бурымі валасістымі галінамі. Пупышкі падоўжаныя, адходзяць ад парастка амаль пад прамым вуглом. Лісце элептычнае, авальнае, зваротнаяйкападобнае, часам прадаўгаваталанцэтнае, 2–9 см у даўжыню, суцэльнае па краі, зверху цёмна-зялёнае, у маладосці апушанае. Кветкі зеленавата-жоўтыя, парныя. Плады амаль шараподобныя або прадаўгаватыя, чорныя з блакітным налётам, 6 –12 мм у даўжыню, ядомыя (мал. 153). Натуральна расце ў горных ранах Заходняй Еўропы, Скандынавіі, Каўказа,
Паўночным Захадзе Расіі. Да
ўрадлівасці глебы непатрабавальная.
Зімаўстойлівая.
Ценетрывалая.
Размнажаецца насеннем і чаранкамі. Разводзіцца пас й тэрыторыі Беларусі.
Выкарыстоўваецца ў азеляненні.
Бружмелькапрыфоль (L. caprifolium) – віткавы куст з парасткамі, якія дасягаюць даму даўжыню. Лісце элептычнае, да 10 см у даўжыню, зверху цёмна-залёнае, знізу шызаватае. Верхнія 2–3 пары лісця зрастаюцца ў элептычны дыск. Кветкі ад белаватых да цёмна-ружовых, сабраны на 1–2 у кальчак, у пазухах зрослага лісця. Плады аранжава- чырвоныя. Цвіце ў пачатку лета, плады паспяваюць у другой палове-канцы лета.
Размнажаецца насеннем і вегетацыйна. Натуральна расце на Каўказе, Малой Азіі і
Паўднёвай Еўропе. Аддае перавагу ўрадлівым глебам. Святлалюбны, даволі зімаўстойлівы. Выкарыстоўваецца для вертыкальнага азелянення. Род снежнаягаднік (Symphoricarpos) – лістападныя невысокія кусты з простым супраціўным, кароткачаранковым, суцэльным або няроўна-выразаным па краі лісцем.


Кветкі дробныя, званочкападобныя, ружовыя або белыя, у пазушных або верхавінкавых гронкападобных суквеццях. Плады белыя, шарападобныя, ягадападобныя, звычайна у гронкападобных суплоддзях. Цвітуць з першай паловы лета да маразоў.
Снежнаягаднікбелы (S. albus), найбольш часта сустракаецца ў Беларусі. Натуральна расце ў Паўночнай Амерыцы. Малапатрабавальны да ўрадлівасці глебы.
Вытрымлівае зацяненне. Устойлівы да ўмоў горада, зімаўстойлівы, дэкаратыўны, асабліва
ў час цвіцення і з пладамі, якія застаюцца на кустах да зімы. Добра пераносіць стрыжку.
Выкарыстоўваецца ў азеляненні (мал. 154). Род вейгела (Weigela) – лістападныя кусты 1,5–2 м у вышыню, з амаль што сядзячым простым супраціўным, яйкападобна-эліптычным або ланцэтным, пілаватым па краі лісцем. Кветкі па адной або па некалькі ў пазухах верхняга лісця, буйныя званочкападобныя, ружовыя, белыя, жоўтыя або цёмна-чырвоныя. Цвітуць з канца вясны да сярэдзіны лета. Плады – цыліндрычныя каробачкі, якія раскрываюцца дзвюма створкамі. Насенне дробнае, звычайна мае крылы. Размнажаецца насеннем і чаранкамі.
Вейгелы – каштоўныя ў азеляненні кусты, якія прыгожа і дога цвітуць. У Беларусі даволі рэдка сустракаюцца інтрадукаваныя з Далёкага Усходу вейгеларанняя (W. praecox), з пурпурова-ружовымі кветкамі, якія цвітуць у маі – чэрвені; вейгелаМідендорфа (W.
middendorfiana) з бледна-жоўтымі кветкамі , якія цвітуць у маі – ліпені; вейгела квітнеючая (W. floriola) мал. 155).
Гэтыя віды адносна зімаўстойлівыя, з працяглым тэрмінам цвіцення (16–20 дзён).