Файл: Акадэмічная канфэрэнцыя па рэформе беларускага правапісу і азбукі.docx
ВУЗ: Не указан
Категория: Не указан
Дисциплина: Не указана
Добавлен: 08.11.2023
Просмотров: 104
Скачиваний: 1
[1] Канфэрэнцыі спадарожнічалі шэраг палітычных, грамадзкіх і культурных мерапрыемстваў беларускага нацыянальнага характару. Для замежных гасьцей была падрыхтаваная вялікая культурная праграма, выдаткоўваліся сродкі на арганізацыю сустрэч, банкетаў і інш[2].Падчас урачыстага адкрыцьця канфэрэнцыі з мэтай дэманстрацыі духоўнае прысутнасьці на ёй заходне-беларускіх дзеячоў, якія не змаглі прыехаць у Менск празь нявыдачу ім польскімі ўладамі загранічных пашпартоў, былі зачытаныя тэлеграмы ад А. Луцкевіча, Р. Астроўскага і Б. Тарашкевіча. Пра палітычны характар канфэрэнцыі сьведчыць і факт прызначэньня лідэраў беларускіх нацыянальных цэнтраў зь Летувы й Латвіі Ластоўскага й Езавітава старшынямі навуковых камісіяў: графічнае й правапіснае.У дзень адкрыцьця канфэрэнцыі ў чырвонае залі сталоўкі цэнтральнага рабочага каапэратыву была наладжаная ўрачыстая вячэра, на якой прысутнічалі кіраўнікі партыі й ураду рэспублікі. Да канфэрэнцыі былі прымеркаваныя сьвяткаваньне 20-годзьдзя творчае працы Я. Коласа, адкрыцьцё 2-га дзяржаўнага тэатру ў Віцебску й інш. Ганаровымі гасьцямі гэтых мерапрыемстваў былі замежныя ўдзельнікі канфэрэнцыі. У апошні дзень работы канфэрэнцыі ў клюбе імя К. Маркса ў Менску адбыўся канцэрт беларускае музыкі, напачатку якога аркестар пасьля «Інтэрнацыяналу» выканаў так званую «беларускую марсэльезу» («Ад веку мы спалі…»). Яе сьпявалі ўсе прысутныя ў залі[1].удзельникиУ працы канфэрэнцыі з правам рашаючага голасу прынялі ўдзел 69 чалавек. Гэта сябры Інбелкульту, выкладчыкі Беларускага дзяржаўнага ўнівэрсытэту, Беларускага камуністычнага ўнівэрсытэту, Горацкае сельскагаспадарчае акадэміі, прадстаўнікі літаратурных аб’яднаньняў БССР, а таксама запрошаныя спэцыялісты РСФСР, УССР і з-за мяжы: П. Растаргуеў — прафэсар Маскоўскага ўнівэрсытэту, П. Гарчынскі — дацэнт Ленінградзкага ўнівэрсытэту, Ю. Лазарэвіч — супрацоўнік беларускае сэкцыі Смаленскага губэрнскага аддзелу народнае асьветы
, К. Німчынаў(uk) — дацэнт Харкаўскага інстытуту народнае асьветы, М. Фасмэр — прафэсар Бэрлінскага ўнівэрсытэту, М. Біржышка — прафэсар, рэктар Летувіскага ўнівэрсытэту ў Коўне, Э. Блесэ(lv) — дацэнт Латвійскага ўнівэрсытэту ў Рызе, Юзэф Галомбак — дацэнт Варшаўскага ўнівэрсытэту, Я. Райніс — народны паэт Латвіі, В. Ластоўскі — рэдактар часопісу «Крывіч» (Летува), У. Пігулеўскі — дырэктар Беларускае гімназіі ў Люцыне (Латвія), У. Жылка — рэдактар часопісу «Прамень» (Чэхаславаччына), К. Езавітаў — рэдактар газэты «Голас беларуса» (Латвія)[4].
У працы канфэрэнцыі з правам рашаючага голасу прынялі ўдзел 69 чалавек. Гэта сябры Інбелкульту, выкладчыкі Беларускага дзяржаўнага ўнівэрсытэту, Беларускага камуністычнага ўнівэрсытэту, Горацкае сельскагаспадарчае акадэміі, прадстаўнікі літаратурных аб’яднаньняў БССР, а таксама запрошаныя спэцыялісты РСФСР, УССР і з-за мяжы: П. Растаргуеў — прафэсар Маскоўскага ўнівэрсытэту, П. Гарчынскі — дацэнт Ленінградзкага ўнівэрсытэту, Ю. Лазарэвіч — супрацоўнік беларускае сэкцыі Смаленскага губэрнскага аддзелу народнае асьветы, К. Німчынаў(uk) — дацэнт Харкаўскага інстытуту народнае асьветы, М. Фасмэр — прафэсар Бэрлінскага ўнівэрсытэту, М. Біржышка — прафэсар, рэктар Летувіскага ўнівэрсытэту ў Коўне, Э. Блесэ(lv) — дацэнт Латвійскага ўнівэрсытэту ў Рызе, Юзэф Галомбак — дацэнт Варшаўскага ўнівэрсытэту, Я. Райніс — народны паэт Латвіі, В. Ластоўскі — рэдактар часопісу «Крывіч» (Летува), У. Пігулеўскі — дырэктар Беларускае гімназіі ў Люцыне (Латвія), У. Жылка — рэдактар часопісу «Прамень» (Чэхаславаччына), К. Езавітаў — рэдактар газэты «Голас беларуса» (Латвія)[4].
Праца канфэрэнцыі праходзіла на пленарных пасяджэньнях і ў камісіях. Аб рэформе беларускае азбукі з дакладамі выступілі Я. Лёсік i П. Растаргуеў. Лёсік прапанаваў гукі [дз
] i [дж] пісаць праз д i ж з дыякрытычнымі значкамі зьверху — дˇ, ӂ, a выбухны гук г, як і ва ўкраінскай мове, абазначаць літарай г з хвосьцікам справа, паднятым уверх, ґ; замест літары й увесьці літару j i спалучэньне зычнага гуку j з галоснымі гукамі э, о, у, а абазначаць літарай j з адпаведнай галоснай — jэхаць, jолка, jунак, мaja, a літары е, ё, ю, я пакінуць для абазначэньня адпаведнага галоснага гуку й мяккасьці папярэдняга зычнага — лес, нёс, людзі, мяса. Таксама Лёсік выказаў прапанову замяніць літару э літарай є, a літару ы — літарай и[4].
Растаргуеў прапанаваў афрыкаты дз i дж перадаваць літарамі сэрбскага альфабэту — ђ (ђед), ћ (хаћу), а літару й замяніць літарай j i выкарыстоўваць яе ў тых выпадках, як прапанаваў Я. Лёсік.
Прапанова замяніць літару э літарай є, а літару ы літарай и была адхіленая. Для больш дэталёвага разгляду прапановаў была створаная Графічная камісія, якая пастанавіла афрыкаты [дз] і [дж] замяніць сэрбскімі літарамі, літару й замяніць літарай j і ўжываць яе для абазначэньня сярэднянёбнага гука, а літары е, ё, ю, я пакінуць для абазначэньня толькі адпаведных галосных гукаў і мяккасьці папярэдняга зычнага гуку[4].
Былі заслуханыя даклады Я. Лёсіка й С. Некрашэвіча пра рэформу беларускага правапісу. Лёсік прапанаваў узаконіць на пісьме поўнае аканьне й яканьне, гэта значыць любы галосны няверхняга пад’ёму пасьля цьвёрдага зычнага перадаваць літарай а (баранава́ць, дапо́), а пасьля мяккага зычнага — літарай я (пяцярня́, лягкаду́мны, пяракулі́ць). Зычныя гукі пісаць подле фанэтычнага прынцыпу, за выключэньнем канцавых (казьба ад «касіць», ношка ад «нага», але: рог, воз), а гукі [
й], [ў], калі яны стаяць асобна (злучнік, прыназоўнік) або ў пачатку слова пасьля галоснага — праз і, у. Пазыцыйную мяккасьць зычных не абазначаць мяккім знакам (каменне, снег, а не каменьне, сьнег), а ў назоўніках і прыметніках на канцы не пад націскам замест літары е пісаць літару і (у лесі, леваі рукі)[4].С. Некрашэвіч, пасьля адзначэньня асноўных хібаў у запраектаванай Лёсікам рэформе правапісу, прапанаваў унесьці ў правапіс Б. Тарашкевіча (ягоная «Беларуская граматыка для школ» да таго часу была амаль што адзіным падручнікам) з мэтай яго спрашчэньня наступныя зьмены: галосныя няверхняга пад’ёму пасьля мяккіх зычных у першым пераднаціскным складзе перадаваць празь я, а ва ўсіх іншых ненацісных складох — празь е (вясна́, але веснавы́), а ў іншамоўных словах пасьля цьвёрдых зычных не пад націскам перадаваць літарай а толькі этамалягічны гук о (камісія, але дэпо). Часьціцу не і прыназоўнік без пісаць зь літарай е, а словы няма і няхай пісаць зь літарай і[4].Пасьля абмеркаваньня дакладаў пытаньне аб рэформе правапісу было перанесена ў спэцыяльна створаную Правапісную камісію, якая разгледзела выказаныя дакладчыкамі й удзельнікамі канфэрэнцыі прапановы й бальшынёй галасоў прыняла наступную пастанову: пашырэньне фанэтычнага прынцыпу на напісаньне зычных не разглядаць, а галосныя няверхняга пад’ёму пасьля мяккіх зычных перадаваць на пісьме празь я толькі ў першым пераднаціскным складзе: часьціцу не й прыназоўнік без пісаць празь е; словы няхай і няма пісаць празь я і гук [й] пасьля галосных пры асобным ужываньні або ў пачатку слова пісаць празь і, а гук [ў] — праз ў[4].Былі заслуханыя й абмеркаваныя азнаямленчыя даклады па іншых пытаньнях беларускага мовазнаўства й літаратуры «Сучасны стан вывучэньня беларускае мовы» С. Некрашэвіча, «Становішча беларускае мовы сярод іншых славянскіх моваў» П. Бузука, «Асноўныя этапы разьвіцьця новай беларускай літаратуры» М. Піятуховіча