Файл: Модуль Культура прафесійнага малення.ppt

ВУЗ: Не указан

Категория: Не указан

Дисциплина: Не указана

Добавлен: 22.11.2023

Просмотров: 54

Скачиваний: 2

ВНИМАНИЕ! Если данный файл нарушает Ваши авторские права, то обязательно сообщите нам.



УА “Беларускі гандлёва-эканамічны ўніверсітэт спажывецкай кааперацыі”


Першае ўражанне пра вас фарміруецца за 20-30 секунд і надоўга становіцца вашым іміджам у вачах калег, кіраўнікоў і партнёраў. Таму асабліва важна ўмець граматна павітацца і прадставіцца. Варта прытрымлівацца агульных правіл этыкету зносін. Спынімся на некаторых з іх:


Першымі вітаюць малодшыя старэйшых, мужчыны — жанчын, жанчына вітае мужчыну, які намнога старэйшы за яе.
Вітаючыся з мужчынамі, жанчына першая павінна падаць руку. Калі яна абмяжоўваецца паклонам – мужчыну не варта працягваць ёй руку. Тое ж пры вітанні паміж старэйшым і малодшымі мужчынамі.
Мужчына заўсёды ўздымаецца, вітаючыся із жанчынамі і з мужчынамі. Выключэнне складаюць вельмі старыя і хворыя людзі.
Не прынята вітацца праз парог, праз стол ці праз якую-небудзь перагародку.


УА “Беларускі гандлёва-эканамічны ўніверсітэт спажывецкай кааперацыі”


Неабходна ведаць асаблівасці дзелавога этыкету і псіхалогіі замежных партнёраў. Выдзяляюць некалькі стыляў вядзення камерцыйных перагавораў. Спынімся на асноўных трох.


1. Англійскі стыль характарызуецца тым, што англійскія партнёры пытанням падрыхтоўкі прысвячаюць вельмі мала часу.
Традыцыйным для іх з’яўляецца ўменне пазбягаць канфліктаў. Яны маўклівыя, з незнаёмымі людзьмі не ўступаюць у гутарку і не абмяркоўваюць якія-небудзь пытанні.
У англійскіх дзелавых колах прынята дарыць толькі якую-небудзь дробязь: запальніцы, календары, ручкі, а на Каляды – алкагольныя напоі.


УА “Беларускі гандлёва-эканамічны ўніверсітэт спажывецкай кааперацыі”


2. Французскі стыль. На перамовах французскія партнеры заўсёды імкнуцца захаваць сваю незалежнасць. Яны дастаткова жорстка вядуць перамовы і звычайна не маюць запасной пазіцыі, разлічваючы толькі на перамогу. Для французаў вялізнае значэнне мае адукацыя, агульны ўзровень ведаў, эрудыцыя суразмоўцы. У дзелавой сферы абменьвацца падарункамі пры першай сустрэчы не прынята.


УА “Беларускі гандлёва-эканамічны ўніверсітэт спажывецкай кааперацыі”


3. Нямецкі стыль, у адрозненні ад французскага, характарызуецца большай сухасцю і педантычнасцю. Акрамя таго, нямецкія партнёры заўсёды больш асцярожныя.
У працэсе абмеркавання з такімі партнёрамі іх і сваіх пазіцый трэба імкнуцца да яснасці, дакладнасці і сцісласці ўжывання слоў і выразаў. Усе сказы і заўвагі павінны насіць выключна дзелавы і канкрэтны характар.

Для немцаў дзелавыя падарункі не маюць шырокага распаўсюджвання.


УА “Беларускі гандлёва-эканамічны ўніверсітэт спажывецкай кааперацыі”


Да адной з разнавіднасцяў маўленчага этыкету адносяць этыкет тэлефонных размоў.
Адказваючы на тэлефонны званок, неабходна адразу прадставіцца. Спачатку варта агучыць назву арганізацыі , а затым павітацца, каб ваш абанент, калі ён памыліўся і патэлефанаваў не па адрасе, адразу зразумеў, папрасіў прабачэнне і паклаў трубку.
Калі тэлефануеце вы, таксама назавіце сябе, сваю пасаду і арганізацыю, пасля чаго пераходзьце непасрэдна да сутнасці размовы.
Від мабільнай сувязі не павінен перашкаджаць тым, хто побач. Практычна у кожным такім тэлефоне ёсць магчымасць адрэгуляваць гучнасць і тэмбр званка так, каб ён быў амаль не чутны нікому, акрамя вас.


УА “Беларускі гандлёва-эканамічны ўніверсітэт спажывецкай кааперацыі”

Падчас тэлефоннай размовы неабходна прытрымлівацца наступных асноўных правіл:


1) уважліва слухайце абанента;
2) размаўляйце максімальна сцісла і па сутнасці;
3) адказвайце хутка, але не хуткапрамаўлянкай — вас павінны разумець;
4) не прымушайце людзей чакаць больш за адну хвіліну;
5) калі вы тэлефануеце і на ваш званок не адказваюць, не кладзіце трубку, пакуль не пачуеце 4-6 доўгіх гудкоў;
6) нельга тэлефанаваць па нумары дамашняга тэлефона, які стаў вам вядомым, вашага партнёра, калі толькі ён сам вам яго не даў;
7) гаварыце энергічна, але не вельмі гучна, а перад тым, як адказаць, усміхніцеся.


УА “Беларускі гандлёва-эканамічны ўніверсітэт спажывецкай кааперацыі”


УА “Беларускі гандлёва-эканамічны ўніверсітэт спажывецкай кааперацыі”

Пытанні па тэме:


1. Дайце азначэнне тэрміна “культура прафесійнага маўлення”.
2. Назавіце асноўныя кампаненты культуры маўлення і ахарактарызуйце іх.
3. Прыгадайце каля 10-ці сінтаксічных канструкцый беларускай мовы, якія будуць адрознівацца адпаведнікамі ў рускай мове.
4. Маўленчы этыкет – гэта...
5. Назавіце прынцыпы маўленчага ўздзеяння на слухачоў.
6. Паразважайце, чаму пэўная інфармацыя ўспрымаецца намі з дапамогай вербальных сродкаў толькі на 7 %, а з дапамогай жэстаў, мімікі, рухаў –
на 55-75 % ?
7. Пералічыце асноўныя прафесіянальна-этычныя прынцыпы. Якія з іх характэрны Вам, а якія трэба яшчэ ў сябе выпрацоўваць?


8. Назавіце адрозненні паміж англійскім, французскім і нямецкім стылямі
вядзення камерцыйных перагавораў.
9. У чым заключаюцца адрозненні размовы пры сустрэчы і размовы па тэлефоне?


УА “Беларускі гандлёва-эканамічны ўніверсітэт спажывецкай кааперацыі”

Заданні па модулі 8


1. Падрыхтуйце прэзентацыю па тэме рэферата, які вы рыхтавалі
да модуля 6.
2. Прайдзіце тэст для самаправеркі
па модулі 8.


УА “Беларускі гандлёва-эканамічны ўніверсітэт спажывецкай кааперацыі”

ЛІТАРАТУРА АСНОЎНАЯ


1. Бандаровіч В. У. Стыльна па-беларуску : комплексны даведнік па культуры маўлення / В. У. Бандаровіч. – Мінск : Пачатковая школа,
2013. – 64 с.
2. Беларуская мова (прафесійная лексіка) : практыкум для студэнтаў
завочнай формы атрымання адукацыі / аўт.-склад. Т. П. Валынец,
М. А. Бурміч. – Гомель: установа адукацыі “Беларускі гандлёва- эканамічны ўніверсітэт спажывецкай кааперацыі”, 2013. – 194 с.
3. Зразікава, В. А. Беларуская мова. Прафесійная лексіка для эканамістаў :
вучэбны дапаможнік / В. А. Зразікава, А. В. Губкіна. – Мінск : Вышэйшая школа, 2016. – 383 с.
4. Федарцова, К. Р. Беларуская мова. Эканамічная лексіка : вучэб.
дапаможнік / К. Р. Федарцова. – Мінск : РІВШ, 2014. – 260 с.


УА “Беларускі гандлёва-эканамічны ўніверсітэт спажывецкай кааперацыі”

ЛІТАРАТУРА ДАДАТКОВАЯ


1. Куліковіч, У. І. Правілы сучаснай беларускай арфаграфіі : вучэб. дапам. /
У. І. Куліковіч. – Мінск : Новое знание, 2011. – 222 с.
2. Правілы беларускай арфаграфіі і пунктуацыі. – Мінск : Нац. цэнтр прававой інфарм. Рэсп. Беларусь, 2008. – 144 с.
3. Рамза, Т. Р. Беларуская мова? З задавальненнем! Для замежных навучэнцаў / Т. Р. Рамза. – Мінск : Выш. шк., 2010. – 310 с. + 1 электрон.
апт. дыск : гук.
4. Слоўнік беларускай мовы / АН Беларусі, Ін-т мовы і літ. імя Я. Коласа і
Я. Купалы; уклад. Н. П. Еўсіевіч [і інш.]; навук. рэд. А. А. Лукашанец,
В. П. Русак. – Мінск : Беларус. навука, 2002. – 916 с.
5. Уласевіч, В. І. Беларуска-рускі тлумачальны слоўнік новых слоў і новых значэнняў слоў / В. І. Уласевіч, Н. М. Даўгулевіч. – Мінск : Аверсэв, 2013. –
253 с.
Завяршэнне модуля


УА “Беларускі гандлёва-эканамічны ўніверсітэт спажывецкай кааперацыі”


Жадаем поспехаў у авалоданні
мовай!


УА “Беларускі гандлёва-эканамічны ўніверсітэт спажывецкай кааперацыі”



УА «Беларускі гандлёва-эканамічны ўніверсітэт спажывецкай кааперацыі»


Аўтар: Федарцова Кацярына Рыгораўна,
загадчык кафедры замежных моў,
кандыдат філалагічных навук, дацэнт
E-mail: krfedartsova@mail.ru