ВУЗ: Не указан

Категория: Не указан

Дисциплина: Не указана

Добавлен: 19.05.2025

Просмотров: 560

Скачиваний: 1

ВНИМАНИЕ! Если данный файл нарушает Ваши авторские права, то обязательно сообщите нам.

Вынікам кампазіцыйна-мастацкай дызайнерскай распрацоўкі выступае форма, што рацыянальна абгрунтавана і узаемадзейнічае з патэнцыяльным чытачом, пакупніком. Такая форма стварае неабходнае ўражанне і прыводзіць да запланаванага выніку, маючы выразна акрэслены вобразны характар [1, 19, 20, 22, 27].

3. Агульнае ўяўленне пра кампазіцыю шрыфтавой графікі.

Віды шрыфтавых кампазіцый

Тэкставы лагатып, буквіца, назва кнігі, дэвіз з’яўляюцца шрыфтавымі кампазіцыямі. Усе яны складаюцца з гарманічна звязаных паміж сабой элементаў тэкставай (сэнсавай) прасторы [4].

Кампазіцыя шрыфтавой графікі выконвае наступныя функ-

цыі: 1) унутраную, якая заключаецца ў арганізацыі сувязяў паміж формамі літар і літарных спалучэнняў; 2) знешнюю, што акрэсліваецца даследаваннем праяў знешніх уплываў на шрыфтавое формастварэнне [3, 4, 5].

З улікам узаемадзеяння шрыфта з іншымі элементамі афармлення вылучаюць наступныя віды шрыфтавых кампазіцый:

1)шрыфтавая графічная (спалучэнне шрыфта і геаметрычных формаў);

2)шрыфтавая арнаментальная (узаемасувязь шрыфта з арнаментальнымі канструкцыямі);

3)шрыфтавая выяўленчая (камбінацыя шрыфта і малюнка);

4)шрыфтавая фатаграфічная (сувязь шрыфта з фатаграфіяй альбо яе фрагментам) [21].

Выбар таго ці іншага віду кампазіцыі вызначаецца зместам выяўленчага і тэкставага матэрыялу, псіхалагічнымі асаблівасцямі ўспрыняцця той ці іншай інфармацыі мэтавай аўдыторыяй.

Асноўнымі параметрамі шрыфтавой кампазіцыі лічацца коль-

касць адзінак, што складаюць яе, і якасць формы [4]. Па колькасці адзінак вылучаюць наступныя яе віды:

1)аднафігурная, што складаецца з адной адзінкі шрыфта; у выпадку так званай камбінаторнай кампазіцыі адзін і той жа знак паўтараецца некалькі разоў у розных варыянтах (кеглях, напісаннях і дат. п.); у выніку можна ствараць розныя вобразы, арыгінальныя арнаменты, дываны, рамкі, падложкі;

2)шматфігурная, што складаецца з розных адзінак шрыфта: літар, лічбаў, знакаў прыпынку; выкарыстоўваючы форму літар і спалучэнняў,

9


можна ствараць канкрэтныя і абстрактныя вобразы ў арыгінальнай трактоўцы;

3)алфавітная, што складаецца з усіх літар, лічбаў, знакаў прыпынку алфавіта.

Па якасці формы вылучаюць наступныя віды шрыфтавых кампазіцый:

1)структурныя, якія характарызуюцца дакладнымі геаметрычнымі формамі элементаў;

2)пластычныя, якія вызначаюцца плаўнымі пераходамі ліній і форм, непарыўнымі іх зменамі; прыкладам з’яўляецца плаўнае перацяканне акружнасці ў авал.

Паняцце “форма” вызначаецца як сродак выражэння ўнутранага зместу аб’екта альбо яго знешняга аблічча. Кампазіцыю варта абмяжоўвацьагульнай формай, алепры гэтымсістэмаўнутраных сувязяў, выбудаванаядызайнерам, павіннаяскравапраглядацца.

Формы элементаў кампазіцыі і форма кампазіцыі ў цэлым могуць аказваць значны эмацыйны ўплыў. Мяккія размытыя плямы альбо выразныя, жорсткія межы прамавугольнікаў, вострыя вуглы альбо кругі

іг. д. ствараюць адчуванне спакою альбо агрэсіі, строгасці альбо хаатычнасці і да т. п. [1].

Вылучаюць наступныя парныя характарыстыкі кампазіцыі, якія адносяцца да арганізацыі шрыфтавой графікі [1, 2, 6, 7, 8]:

1)простая/складаная. Простая кампазіцыя аднапланавая, прадугледжвае рашэнне адной сэнсавай задачы. Складаная кампазіцыя шматпланавая; заўжды ёсць першы план і другасны; галоўная думка падтрымоўваецца і паглыбляецца; для гэтага выкарыстоўваюцца дадатковыя элементыкампазіцыі.

2)вертыкальная/гарызантальная. У аснове кампазіцыі ляжыць вось пабудовы, вертыкальная ці гарызантальная; вертыкальная кампазіцыя дазваляе перадаваць такія характарыстыкі, як стрыманасць, сабранасць, а гарызантальная – спакой, расслабленасць.

3)сіметрычная/асіметрычная. Сіметрыя заўжды лічылася ўмовай хараства; сіметрыя кампазіцыі на плоскасці ўтвараецца пры аднолькавым размяшчэнні элементаў адносна галоўнай восі, што праходзіць па цэнтры гарызантальнай ці вертыкальнай кампазіцыйнай плоскасці; такая кампазіцыя характарызуецца як устойлівая, спакойная і да т. п. З мэтай узмацнення выразнасці формы часта выкарыстоўваюць такі сродак, як асіметрыя. Вылучаюць два спосабы рашэння асіметрычнай кампазіцыі. Першы спосаб прадугледжвае адсутнасць у кампазіцыйным творы восяў плоскасцяў і сіметрыі.

10


Пры другім спосабе кампазіцыя ў сваёй структурнай аснове мае сіметрычную пабудову, аднак пры гэтым яна парушаецца несуадноснасцю розных характарыстык парных элементаў. Дасягнуць гэтага магчыма за кошт зменаў формы, памераў, размяшчэння ў прасторы, тону, колеру. У такім выпадку асіметрыя парушае статычнасць, у той жа час захоўвае арыентацыю адносна восі, хоць пры гэтым і адхіляецца ад яе. Пры дапамозе асіметрычнай кампазіцыі можна стварыць уражанне дынамікі, незавершанасці, складанасці, непакою.

4)адкрытая/закрытая. Адкрытая кампазіцыя характарызуецца скіраванасцю ліній ад цэнтру. Яна, як быццам рассоўваючы межы, перадае адчуванне прасторы. Закрытая кампазіцыя мае такую ўласцівасць, як выразны, акрэслены контур, а таксама нарастанне складанасці да цэнтру. Яна нерухомая, устойлівая.

5)статычная/дынамічная. Статычная кампазіцыя ўраўнаважана. Пры гэтым раўнавага можа быць устойлівай (пры ўспрыняцці такой кампазіцыі зразумела, што рух ніколі не адбудзецца) і, наадварот, няўстойлівай (калі ўзнікае прадчуванне руху). Умовы для выражэння статыкі: адсутнасць дыяганаляў і вольнай прасторы; статычныя позы, сіметрыя, ураўнаважанасць; простая форма кампазіцыі ў цэлым (трохвугольнік, квадрат і да т. п.).

Дынаміка таксама можа быць розная: паскораны рух, раўнамерны рух, этап тармажэння. Для перадачы дынамікі выкарыстоўваюць: дыяганальныя лініі, вольную прастору перад аб’ектамі ў руху, момант кульмінацыі руху.

6)храматычная/ахраматычная. Для рашэння той ці іншай дызайнерскай задачы могуць быць выкарыстаны альбо толькі адценні шэрага, альбо чорны і белы колеры, альбо розныя спалучэнні колераў спектру.

4. Сродкі гарманізацыі формы

Вылучаюць наступныя элементы кампазіцыйнай будовы: рытм, прапорцыі, маштаб, кантраст, колер [1, 2, 7]. Рытм з’яўляеца адным са сродкаў гарманізацыі шматлікіх элементаў формы да адзінства, гармоніі. Рытм – гэта чаргаванне элементаў (форм) у пэўнай паслядоўнасці. Найважнейшай яго прыкметай з’яўляецца паўтаральнасць элементаў (форм) і інтэрвалаў між імі. Дызайнер пры дапамозе рытму звязвае лініі, плоскасці і г. д. у адзіную форму, пры гэтым рытм дазваляе кіраваць рухам вока чалавека па аб’екце.

11


Вылучаюць два тыпы рытмаў: статычны і дынамічны. Статычны (метрычны) рытм – гэта парадак найбольш простых праяў рытму. У такім выпадку кампазіцыя складаецца з элементаў, што паўтараюцца праз аднолькавыя інтэрвалы.

Дынамічны рытм – гэта метрычны шэраг у перспектыўным павелічэнні ці памяншэнні памераў элементаў і інтэрвалаў альбо першых і другіх адначасова. Актыўны дынамічны рытм дае імпульс да моцнага кампазіцыйнага руху. Змяняючы парадак нарастання ці сыходжання рытмічнага шэрагу, аб’ему элементаў і да т. п., можна узмацніць ці паслабіць дынамічнасць формы.

Прапорцыі выражаюць адпаведнасць памераў двух і больш адносінаў, да прыкладу, на аснове прапарцыянальнага модуля. Для таго каб кампазіцыя дасягнула сваёй мэты, у ёй павінна вылучацца галоўнае і другаснае. Гэтага можна дасягнуць у тым ліку шляхам змянення прапорцый.

Маштаб – адносіны натуральнага памеру да ўяўнага. Маштаб выражае адносную велічыню формы, адпаведную таму ўражанню, якое гэтая форма стварае.

Кантраст – гэта рэзкая адрознасць элементаў кампазіцыі. Кантраст вылучае частку выявы, расстаўляе акцэнты, выражае сваю энергію і моц выявы. Супастаўленне двух элементаў кампазіцыі паводле прынцыпу кантрасту змяняе і ўзмацяняе эфект кожнага з іх. Вежа выглядае вышэйшай, калі стаіць на раўніне, цёплы колер успрымаецца больш цёпла ў спалучэнні з халодным. Хараство шрыфта залежыць ад камбінацыі кантрасных формаў: круглых з прамымі, малых з вялікімі, светлых з тлустымі і г. д. Задрукаваная паверхня павінна знаходзіцца ў напружаных суадносінах з незадрукаванай і г. д. [7].

Кантраст – гэта сродак арганізацыі сэнсавай кампазіцыі. У шмат якіх выпадках ідэя без кантрасту (у асаблівасці гэта датычыцца рэкламы) выглядае аднабаковай, манатоннай, пазбаўленай выразнасці. Кантраст акцэнтуе ўвагу чытача, стварае напружанне, дынаміку [20].

Колер з кампазіцыйнага пункту погляду – гэта спецыфічны сродак, што выклікае ў чалавека дадатковыя эмацыйныя адчуванні. Для стварэння цэласнай кампазіцыі важна ўлічваць традыцыі выкарыстання колеру, асацыятыўныя ўяўленні ў той ці іншай культуры, а таксама валодаць ведамі пра колеравыя спалучэнні.

Некаторыя ўласцівасці такіх сродкаў гарманізацыі формы, як колер ікантраст, разгледжаны адпаведна ў лабараторных работах №3, №12

і№10, №11.

12