ВУЗ: Не указан
Категория: Не указан
Дисциплина: Не указана
Добавлен: 05.07.2025
Просмотров: 25
Скачиваний: 0
8
ЛЕКЦЫЯ 2. ГІСТАРЫЧНЫЯ ЭТАПЫ ФАРМІРАВАННЯ І РАЗВІЦЦЯ БЕЛАРУСКАЙ МОВЫ
1.Канцэпцыі паходжання беларускай мовы.
2.Этапы развіцця беларускай літаратурнай мовы.
3.Нацыянальныя дзеячы ў галіне мовы.
Асноўныя паняцці: моўныя масівы, спецыфічныя асаблівасці мовы.
Літаратура:
1.Шакун Л. М. Гісторыя беларускага мовазнаўства: Вучэбны дапаможнік. - Мінск: Універсітэцкае, 1995.
2.Шакун Л.М. Гісторыя беларускай літаратурнай мовы. – Мінск: Універсітэцкае, 1984.
1.Канцэпцыі паходжання беларускай мовы
У18 ст. у Еўропе стала прыкметна узрастаць цікавасць з боку грамадскасці да пытанняў паходжання народаў, вялікіх і малых, да іх моў, этнаграфіі, вуснапаэтычнай творчасці.
Упач. 19 ст. такая зацікаўленасць узмацнілася; на гэтым грунце складваўся параўнальна-гістарычны метад вывучэння моў.
Абудзілася цікавасць і да беларускага народа, да яго мовы. Вялікую ролю ў гэтым адыгралі палітычныя прычыны: падзелы Рэчы Паспалітай у к. 18ст. У выніку трох падзелаў Рэчы Паспалітай (1772, 1773, 1795). Беларусь увайшла ў склад Расійскай імперыі. Узнікла пытанне: хто такія беларусы; якою моваю яны карыстаюцца? Прыярытэт у вырашэнні гэтых пытанняў узялі афіцыйныя ўлады. Было заяўлена, што Расія вярнула сабе частку рускага народа, і хоць назва “Беларусь” і вытворныя ад яго словы і ўжываліся ў дарэвалюцыйных выданнях, але ж да самай рэвалюцыі афіцыйна Беларусь абазначалі тэрмінамі “Западно– русский край” і “Северо–Западный край”. З польскага боку выказваліся прэтэнзіі разглядаць Беларусь як частку Польшы, беларускую мову - як дыялект польскай мовы. І той і другі бок адмаўлялі самастойнасць беларускага народа і яго мовы. Нават у энцыклапедычных даведніках таго часу (1874г.) з’явіліся выказванні: “Назва Беларусі ёсць геаграфічны тэрмін і не мае асобнага этнаграфічнага значэння, таму што ні асобнай народнасці ці нават асобнага племені беларускага не існавала....Беларуская гаворка складаецца з рэштак старой мовы, што падпала пад моцны ўплыў польскай”. Вядомыя рускія лінгвісты І.І. Сразнеўскі, А.А Патабня, А.І. Сабалеўскі лічылі беларускую мову дыялектам вялікарускай гаворкі.
Але ў першай палове 19 ст. польскія лінгвісты сталі разглядаць беларускую мову як самастойную сярод іншых славянскіх моў (Ян Чачот); з рускіх вучоных як самастойную мову разглядаў М.І. Надзеждзін; з украінскіх вучоных – М.А. Максімовіч. Выключную ролю ў вывучэнні беларускай мовы, адстойванні інтарэсаў цэлага народа адыграў акадэмік Я. Карскі (трохтомная праца “Беларусы”). Асновай фарміравання беларускай мовы стала агульнаўсходнеславянская (або старажытнаруская) мова з яе дыялектамі. Існавала 2 культурныя, эканамічныя аб’яднанні, вакол якіх фарміраваліся 2 дыялекты , або
моўныя масівы :
9
1)вакол Мінска, Гародні, Навагрудка, Брэста;
2)вакол Віцебска, Смаленска, Полацка.
Даследчыкі мяркуюць, што гэтыя дыялекты паслужылі асновай развіцця беларускай літаратурнай мовы. Я. Карскі, А.Сабалеўскі лічаць, што першае месца ў фарміраванні мовы належыць Віцебска-Полацкаму дыялекту. М. Жураўскі, Г. Станг даказваюць, што ў аснову старажытнай беларускай літаратурнай мовы лёг Навагрудска-Гродзенскі масіў. Асноўнай прычынай, якая не дазваляе ўстанавіць ісціну, з’яўляецца адсутнасць даследаванняў па гістарычнай дыялекталогіі.
Важную ролю ў развіцці старажытнай беларускай мовы адыграла пісьменнасць, мова якой набліжалася да жывой гутарковай. Менавіта ў пісьмовай мове фарміраваліся арфаграфічныя нормы і традыцыі. Веды аб развіцці беларускай мовы чэрпаюцца з помнікаў старажытнабеларускага пісьменства, створаных пачынаючы з 12ст. Гэта былі дзелавыя паперы: граматы, дагаворы, акты, даравальныя, надпісы на рэчах. Напрыклад: крыж Е. Полацкай (12 ст.); дагавор Полацка з Рыгай (13-14 стст.); “Літоўская метрыка”, “Судзебнік караля Казіміра Ягелончыка” (15 ст.).
У гэтых творах знайшлі адлюстраванне паасобныя фанетычныя і граматычныя асаблівасці беларускай мовы. Яны мелі спарадычны характар і не набылі ўнармаванасці. Дзелавая пісьменнасць у адносінах да іншых жанраў выступае як найбольш унармаваная мова 15-18 стст. Гэта тлумачыцца тым, што дзелавыя паперы пісаліся па выпрацаванай схеме, якую трэба было вытрымліваць. З граматычных асаблівасцей можна вылучыць:
1.канчаткі -ы-, -і- ў мн.л. Наз. скл.: небесы, мытнікі, слугі;
2.канчаткі -ы- , -і- замяняюцца на –амі; -ямі ў Тв.скл.: з браты – з братамі ;
3.з человеки – з человеками;
4.формы дзеепрыметнікаў цяп. часу з суфіксамі -учы; -ючы; -ачы; -ячы выступаюць у функцыі дзеепрыслоўяў: летучы, служачы;
5.інфінітыў мае не – ти, а - ть: воевати – воевать;
6.у сінтаксісе ідзе набліжэнне да народнай гутарковай мовы: поехали до Витебска; наглядаецца паўтарэнне прыназоўніка: Была за яго братом за родным за Стецко.
7.лексіка дзелавых помнікаў прадстаўлена агульнаславянскім пластом (лічэбнікамі і агульнаўжывальнымі словамі), а таксама запазычанымі:
-паланізмамі: маёнтак;
-германізмамі: рахунак; лацінізмы: экзекуцыя.
.
2.Этапы развіцця беларускай літаратурнай мовы
Першая спроба перыядызацыі гісторыі беларускай мовы была зроблена акад. Я.Карскім у пачатку 20 ст. Лічыцца, што весці перыядызацыю неабходна з таго часу, калі ў мове пачалі выяўляцца спецыфічныя рысы (найбольш характэрныя, адметныя рысы беларускай мовы), якія адносяцца да 14 стагоддзя. Л.Шакун вылучае 3 перыяды:
1.10-13 стст. - перыяд старыжытнарускай мовы ;
2.14-18 стст. – перыяд старабеларускай літаратурнай мовы ;
10
3. канец 18 ст.- нашы дні – перыяд новай беларускай літаратурнай мовы (канец 18 ст. – 1863г.; канец 80-х гадоў 19ст. – пачатак 20 ст.; пачатак 20 ст. – нашы дні).
Існавалі магутныя цэнтры Полацк (862г.) і Кіеў. Кіеўскім князям удаецца аб’яднаць большасць усходнеславянскіх земляў у Кіеўскую Русь (праіснавала да 13ст.). У 988 годзе было прынята хрысціянства і разам з гэтым прыйшла пісьменнасць на стараславянскай мове. Хоць ёсць меркаванні, што пісьменнасць на Русі зарадзілася раней (у пачатку 10ст.). У гэты перыяд узніклі летапісы “Аповесць мінулых гадоў“, “Слова аб палку Ігаравым...”, пропаведзі Е.Полацкай і К.Тураўскага. У выніку міжусобіц Кіеўская Русь распалася. У такіх умовах большую самостойнасць набывалі дыялекты. Мясцовыя моўныя рысы шырока адлюстроўваліся ў пісьмовых помніках. На падставе гэтых пісьмовых сведчанняў вучоныя мяркуюць, што к 13 ст. гаворкі мелі столькі адметнага ў фанетычным, граматычным, лексічным складзе, што можна было гаварыць аб трох самостойных усходнеславянскіх мовах.
14-ст. характарызуецца адыходам ад старажытнарускіх традыцый; 15-16 стст. – інтэнсіўным развіццём спецыфічных рыс беларускай мовы:
аканнем, яканнем, дзеканнем, цеканнем; 17-ст. – пачаткам заняпаду пісьменнасці і мовы;
18-ст. характарызуецца заняпадам старажытнабеларускай літаратурнай
мовы.
У14-16 стст. у складзе ВКЛ сфарміравалася беларуская народнасць, а ў 1516 стст. завяршылася фарміраванне яго мовы. З часоў Скарыны яна называлася “простой русский язык”, “простой русский диалект”, “простая молва”, у Маскоўскай Русі называлася “белороссийский язык”. Сама назва “Белая Русь” (Беларусь) упершыню сустракаецца ў першай палове 17 ст. у польскай літаратуры (адпаведна і назва “мова беларуская”). Літаратурная мова ВКЛ склалася ў актавай пісьменнасці на аснове паўночна-ўсходніх гаворак (масіў Вільня-Полацк-Віцебск- Смаленск). Гэта была дзяржаўная мова. На ёй ствараліся летапісы, вяліся дыпламатычныя перапіскі, ствараліся дзяржаўныя дакументы. На гэтай мове напісаны першыя кнігі: Псалтыр, Евангелле, Катэхізіс; юрыдычныя кнігі – “Статут ВКЛ”( тры рэдакцыі). 15-16 ст.ст. лічаць “залатым векам “ у гісторыі беларускай мовы, таксама культуры, літаратуры.
У1569 г. была прынята Люблінская унія, у выніку якой утварылася феадальная федэратыўная дзяржава Рэч Паспалітая. Пачалася паланізацыя, хоць напачатку беларуская і польская мовы былі раўназначнымі. У 1696г. Варшаўскі сейм афіцыйна адмяніў ужыванне беларускай мовы ў дзелавых дакументах. У 1795г. адбыўся трэці падзел Рэчы Паспалітай. Беларускія землі ўвайшлі ў склад Расіі. Мова па-ранейшаму не дапускалася ў афіцыйны ужытак. У 1840г. Мікалай 1 выдаў загад аб увядзенні на Беларусі рускага заканадаўства і рускай мовы ва ўстановах; забаранялася нават ужываць саму назву ”Беларусь”. Знаходжанне Беларусі ў складзе Рэчы Паспалітай і ў складзе Расійскай імперыі адмоўна адбілася на яе развіцці.
Менавіта |
ў часы заняпаду мовы |
ў асяроддзі навукоўцаў–беларусаў |
умацоўваецца |
разуменне самабытнасці |
беларускага народа, прызнанне |
11
гістарычнай ісціны. Адсюль бярэ пачатак беларускае нацыянальнае Адраджэнне. Прадстаўнікі яго беларуска-польскія пісьменнікі першай паловы 19ст. – Я. Чачот, Я. Баршчэўскі, В. Дунін – Марцінкевіч; другая палова 19ст. – К. Каліноўскі, Ф. Багушэвіч, пазней Я. Купала, Я. Колас, М. Багдановіч і інш.; выдавецтвы “Загляне сонца і ў наша аконца”, “ Наша ніва”, “ Наша доля”.
Аднак ва ўмовах адсутнасці ўласнай дзяржаўнасці, забароны беларускай мовы ў сферы афіцыйна–справавых зносін працэс складвання сучаснай літаратурнай мовы запавольваўся і расцягнуўся амаль на стагоддзе. Яшчэ ў пачатку 20ст. мова была неўнармаваная, развівалася ў асноўным у мастацкай літаратуры, але ўжо шмат было зроблена: выйшла навуковае даследаванне ў 3-х тамах Я. Карскага ”Беларусы”, слоўнік І. Насовіча; зборы народных песень Е. Раманава; пасля рэвалюцыі ў 1918 г. выйшла граматыка Браніслава Тарашкевіча. Найбольш спрыяльнымі былі 20–я гады 20ст., калі ажыццяўлялася палітыка беларусізацыі; з канца 30–х гадоў роля мовы звужаецца; у 1938 г. выйшла пастанова “Аб абавязковым вывучэнні ў школах рускай мовы”. Беларуская мова выцясняецца. 60–я – 80–я гады – застойны час, калі наогул па заяве бацькоў мова не вывучалася. У першую чаргу гэта адмоўна паўплывала на стан нацыянальнай самасвядомасці ўсяго народа. У пачатку 90-х гадоў 20-га ст. пачынаецца новая хваля беларускага адраджэння, гэта была яшчэ адна спроба беларусізацыі. У новы перыяд вывучэнне мовы пастаўлена на прафесіянальную (навуковую) аснову. Створаны падручнікі, даведнікі, слоўнікі, акадэмічная граматыка, манаграфіі.
3.Нацыянальныя дзеячы ў галіне мовы
Самыя раннія працы аб беларускай мове датуюцца кан. 18 – пач. 19 ст.: Андрэй Мейер “Описание Кричевского графства” 1786г. Гэта падарунак аўтара графу Пацёмкіну пасля далучэння ўсходніх зямель Беларусі да Расіі ў 1772г.; П. Шпілеўскі “Словарь белорусского наречия”(1845г.), “Заметки белорусца о белорусском языке” (1853г.). У станаўленне беларускай мовы ўнеслі свой уклад фалькларысты: І. Насовіч, Е. Раманаў, П. Бяссонаў, П. Шэйн, М.Доўнар– Запольскі, А.А. Шахматаў, Б. Тарашкевіч. Сучасныя вядомыя моваведы: Л. Шакун, П. Шуба, Л. Злобін, А. Замоцін, Е. Мяцельская, Я. Камароўскі, Л. Антанюк, А. Крывіцкі, А. Падгайскі і інш.
Цікава ведаць: 750 г.н.э. – першы спосаб друкавання кніг у Карэі. 40–я гады 15ст. – пачатак друкавання кніг Іаганам Гутэнбергам.
ЛЕКЦЫЯ 3. БЕЛАРУСКАЯ МОВА Ў ХХ СТАГОДДЗІ
1.Б. Тарашкевіч. “Беларуская граматыка для школ” (1918).
2.Грамадскія функцыі мовы ў 20-я гады.
3.Моўныя рэформы савецкага часу (1933г., 1957г.).
Асноўныя паняцці: рэформа правапісу, беларусізацыя, “тарашкевіца”. Літаратура:
1.Беларуская мова. Энцыклапедыя. – Мінск,1994.- С.464.
2.Бергман А. Браніслаў Тарашкевіч. Часопіс “Роднае слова”. – 1992.- № 1.- С. 6974.