ВУЗ: Не указан
Категория: Не указан
Дисциплина: Не указана
Добавлен: 05.07.2025
Просмотров: 602
Скачиваний: 1
17
Сістэму норм літаратурнай мовы складаюць:
-арфаэпічныя нормы (правільнасць вымаўлення);
-арфаграфічныя (правільнасць напісання);
-лексічныя (ужыванне слова ва ўласцівым яму значэнні; правільнае спалучэнне слоў па сэнсу);
-граматычныя (правільнае ўжыванне граматычных форм слоў і правільная пабудова сказаў);
-стылістычныя (адпаведнае ўжыванне моўных сродкаў у пэўным стылі);
-пунктуацыйныя (правільнасць ужывання знакаў прыпынку);
Нормы абавязковыя для ўсяго грамадства, дзякуючы ім дасягаецца адзінства літаратурнай мовы; яна даступная і зразумелая ўсяму народу. Таму нормы літаратурнай мовы ахоўваюцца грамадствам праз школу, друк, радыё і г. д. Змены норм зацвярджаюцца ўрадавымі пастановамі.
2.Дыялектная мова
Дыялектная мова - гэта сукупнасць мясцовых гаворак, што бытуюць у вуснай форме на Беларусі. Існуюць паўночна-ўсходні і паўднёва-заходні дыялект. Гэтыя дыялекты раздзяляюцца паласой пераходных, або сярэднебеларускіх, гаворак, што знаходзяцца абапал лініі Ашмяны – Мінск – Бабруйск – Гомель (Ашмянскі, Валожынскі, Маладзечанскі, Дзяржынскі, Мінскі, Лагойскі, Барысаўскі, Рагачоўскі, Бярэзінскі, Чэрвеньскі раёны).
Паўночна-ўсходні: Віцебская вобласць, большая частка Магілёўскай вобласці, поўнач Мінскай вобласці.
Паўднёва-заходні дыялект: Брэсцкая вобласць, Гомельская, поўдзень Мінскай, большая частка Гродзенскай вобласці.
Акрамя гэтага, у склад сучаснай беларускай дыялектнай мовы ўваходзіць адасобленая група заходне-палескіх, ці брэсцка-пінскіх, гаворак. Яны значна адрозніваюцца ад усіх іншых гаворак асноўнага беларускага дыялектнага масіву.
Кожны дыялект мае свае спецыфічныя асаблівасці:
паўночнаўсходні |
паўднёвазаходні |
||
1)дысімілятыўнае аканне: вЂда, зімля, |
1)недысімілятыўнае аканне: вада, зямля |
||
зямля |
|||
1а быў (фанетычнае адрозненне) |
1а буў |
||
2) |
буряк, ріка [р'] |
2) |
бурак, рака [р] зацвярдзелы |
3) |
збожжа (падаўжэнне зычных) |
3) |
збожа ці збож’е (адсутнасць |
падаўжэння) |
|||
4) |
сцяной, мяжой (тв.склон, адз. лік) |
4) |
сцяною, мяжою (тв.склон, адз. лік) |
5) |
вокны; вёдры (наз.склон, мн.лік) |
5) |
вокна, вёдра |
6) |
садам, палям (дав. склон, мн.лік) |
6) |
садом, палём |
7) |
у садах, у палях (месн. склон, мн.лік) |
7) |
у садох, у палёх |
8) |
вучуць, гаворуць (3-я асоба, мн.лік) |
8) |
вучаць, гавораць |
9) |
вязець, нясець, бярэць (3-я асоба, |
9) |
вязе, нясе, бярэ |
адз.лік) |
|||
10) наеўся (зваротная форма дзеяслова) |
10) наеўса |
||
11) буду хадзіць (форма дзеяслова |
11) хадзіцьму |
||
18 |
|||
будучага часу) |
|||
12) |
пляменнік |
(уласналексічны |
12) нябог |
дыялектызм) |
|||
Сярэднебеларускія пераходныя гаворкі маюць асаблівасці і таго і другога дыялекту; таксама маюць адметныя рысы: ходзя, робя ( 3-я асоба адз. л.), проўда, казоў (казаў).
Асаблівасці брэсцка-пінскіх гаворак: вода, нога; вэчор, зыма; ліс (лес), хліб; мнята (мята), мняса (у літ. мяса); купыты, ходыты (інфінітыўная форма); купляць, лоўляць (3-я асоба мн. л.). Палескія гаворкі ў найбольшай ступені захоўваюць блізкасць з іншымі славянскімі мовамі (украінскай, польскай).
Наяўнасць дыялектаў не парушае адзінства беларускай нацыянальнай мовы. Яны больш старажытныя, чым сама беларуская мова. Працэс групавання гаворак у дыялекты адбываўся у эпоху кансалідацыі беларускіх земляў у межах Тураўскага і Полацкага княстваў.
У наш час новыя дыялекты не толькі не ўтвараюцца, але і паступова сціраюцца адрозненні паміж існуючымі; разбураюцца дыялектныя межы. Дыялекты - аснова нацыянальнай мовы.
А.А.Крывіцкі так выказаўся пра карыстанне дыялектнай мовай: ”Гэта яднае родных і блізкіх людзей, згуртоўвае землякоў, звязвае патомкаў з продкамі, дазваляе суадносіць сучасныя моўныя сродкі з каштоўнымі скарбамі дыялектнага мінулага, асвойваць іх”.
3.Мова і маўленне
Мова і маўленне складаюць адзінае цэлае, іх нельга супрацьпастаўляць. Яны суадносяцца як агульнае і прыватнае. Сродкі зносін, узятыя самі па сабе, без канкрэтнага выкарыстання, - гэта мова; тыя ж самыя сродкі, выкарыстаныя непасрэдна ў канкрэтнай сітуацыі, - гэта маўленне.
Маўленне матэрыяльнае, яно ўспрымаецца слыхам, зрокам, яно заўсёды запатрабавана жыццёвай сітуацыяй, якая і вызначае выбар тых ці іншых моўных сродкаў. Прымета маўлення - яго індывідуальны характар. Маўленне заўсёды належыць пэўнай асобе, таму яно дапускае вар’іраванне формаў, індывідуальную словатворчасць. Некаторыя з’явы, што ўзнікаюць у маўленні, могуць пераходзіць з часам у мову. Напрыклад, у беларускай мове словы адлюстраваць, мэтазгодна, ажыццяўленне, дабрабыт створаны і ўведзены ва ўжытак У.Дубоўкам.
Маўленне псіхалагічна арганізавана, г.зн., складаецца з некалькіх паслядоўных фаз (арыенціроўка, планаванне, рэалізацыя плана, кантроль).
Маўленне бывае ўнутранае і знешняе. Унутранае маўленне прызначана толькі самому сабе. Думаючы “сам сабе”, чалавек афармляе думкі сцісла, вылучае значныя паняцці, апускаючы тыя, што яму здаюцца вядомымі ці не такімі значнымі.
Знешняе маўленне разлічана на іншую асобу, таму яно патрабуе паўнаты ў афармленні думкі, пабудовы дакладнага, выразнага, з дастаткова разгорнутай думкай тэксту.
19
Знешняе маўленне класіфікуецца па розных прыметах: яно можа быць
вусным і пісьмовым, маналагічным і дыялагічным. Паводле механізмаў утварэння вуснае маўленне ўключае: гаварэнне і слуханне. Пісьмовае маўленне ўключае пісьмо (перадачу гукавых сігналаў пры дапамозе графічных знакаў, літар) і чытанне (“расшыфроўку” графічных знакаў і разуменне іх значэння). Асноўная мэта ўсіх чатырох відаў маўленчай дзейнасці - перадача сэнсу, зместу, дасягненне камунікатыўнай мэты. Знешняе маўленне рэалізуецца ў форме маналога або дыялога. Маналог (грэч.monos-‘адзін’ і logos- ‘слова’) - разгорнутая форма маўлення ад першай асобы, адрасаваная слухачам або чытачам і разлічаная на пасіўнае ўспрыманне. Маналог падпарадкаваны адной тэме, ён звычайна загадзя рыхтуецца. Для яго характэрны вялікія адрэзкі тэксту.
Дыялог (грэч.dialogos-‘размова’) – форма маўлення, у якой удзельнічаюць два ці больш чалавек і якая характарызуецца непасрэднай сувяззю выказванняў з сітуацыяй. Выказванне ў дыялогу, звернутае да суразмоўцы, называюць рэплікай.
Тэкст (лац.textum-‘тканіна, спалучэнне, спляценне’) - гэта падрыхтаванае выказванне (вуснае ці пісьмовае) з устойлівым сэнсавым адзінствам і сістэмай кампанентаў, функцыянальна аб’яднаных у адзіную структуру. Тэкст падпарадкаваны адной тэме. Асноўнымі ўласцівасцямі тэксту з’яўляюцца разгорнутасць, паслядоўнасць, звязнасць, закончанасць. Тэкст расчляняецца на кампаненты па тэматычным прынцыпе: тэма, падтэма, мікратэма; па семантыкасінтаксічным прынцыпе: сказ, звышфразавае адзінства, фрагмент, глава, частка, закончаны твор.
Важную ролю ў тэксце выконвае абзац. Звычайна абзац афармляе пачатак новай думкі і ў той жа час паказвае на заканчэнне папярэдняй. Абзацнае чляненне
– істотны бок любога тэксту, звязаны з яго стылем, сэнсавым рытмам. Пры дапамозе абзацаў можна надаць тэксту выразны характар. Можна выразіць дынаміку, хуткую змену падзей.
У залежнасці ад спосабу перадачы зместу і ўнутранай арганізацыі тэксту адрозніваюць тыпы маўлення: апавяданне, апісанне, разважанне.
ЛЕКЦЫЯ 5. ПРАБЛЕМЫ БЕЛАРУСКА – РУСКАЙ ІНТЭРФЕРЭНЦЫІ
1.Паняцце слова” інтэрферэнцыя”. Моўная інтэрферэнцыя.
2.Віды моўнай інтэрферэнцыі і іх характарыстыка.
3.Стан і перпектывы развіцця мовы.
Асноўныя паняцці: інтэрферэнцыя, інтэрферэма.
1.Паняцце слова” інтэрферэнцыя”. Моўная інтэрферэнцыя.
Слова “інтэрферэнцыя” шырока ўжываецца ў навуковай літаратуры. Ёсць паняцці ”інтэрферэнцыя хваль”, “інтэрферэнцыя радыёхваль”, ”інтэрферэнцыя святла”, “інтэрферэнцыя вірусаў”. Лац.inter- ‘ паміж’ +ferens- ‘які нясе, нясучы’.
Інтэрферэнцыя хваль – з’ява, якая наглядаецца пры адначасовым распаўсюджанні ў прасторы некалькіх хваль і якая заключаецца ў стацыянарным распаўсюджанні і рзмеркаванні амплітуды і фазы выніковай хвалі. Інтэрферэнцыя святла - на экране характэрнае чаргаванне светлых і цёмных плям. Інтэрферэнцыя ў мове - узаемадзеянне элементаў розных моўных сістэм ва ўмовах білінгвізму.
20
Гэта ўзаемадзеянне праяўляецца ў адхіленнях ад норм іншай мовы, міжвольным (несвядомым) перанясенні ў яе сістэму асаблівасцей роднай мовы і, наадварот, перанясенні ў родную мову асаблівасцей іншай мовы. Такая з’ява наглядаецца ў беларускай мове: руская мова ўплывае на родную (нацыянальную) мову, а нацыянальная мова – на рускую.
2.Віды моўнай інтэрферэнцыі і іх характарыстыка.
Вылучаюць віды інтэрферэнцыі:
-фанетычная;
-акцэнтная;
-лексічная;
-марфалагічная;
-сінтаксічная;
-словаўтваральная. Фанетычная інтэрферэнцыя:
-змена [ д, т] на [ дз’, ц’]: пекцін, брыгадзір( рус. пектин, бригадир);
-прыстаўны в перад о, у: вуха, вока (рус: око, ухо);
-[р] і шыпячыя [ж, ч, ш, дж] – зацвярдзелыя: жэньшэнь, бяроза ( рус. женьшень, берёза);
-[г] – фрыкатыўны;
-наяўнасць [ў] , што ўтвараецца ў становішчы пасля галоснай перад зычнай (або ў канцы слова) з [у, в, л]: праўда ( рус. правда), воўк (рус. волк), няўжо (рус. неужели);
-наяўнасць прыстаўных [і, а] перад санорнымі [р, л, м] пры збегу зычных: амшарына, імгла, іржавы, ілгаць (рус. мгла, ржавый, лгать);
-наяўнасць [дж, дз]: дождж, дзверы (рус. дождь, дверь);
-падаўжэнне зычных у становішчы паміж галоснымі (акрамя зычных губных [б, п, м, ф], [р]): ноччу, мышшу, сумессю(рус. ночью, мышью, смесью);
-наяўнасць чаргавання [ро, ло// ры,лы] адпаведна: глотка - глытаць, кроў – крыві (рус. глотать, крови);
-захаванне цвёрдага вымаўлення зубных [д,т] у словах іншамоўнага паходжання: тэатр, дыплом (рус. театр, диплом).
Марфалагічная інтэрферэнцыя:
-чаргаванне заднеязычных [г, к, х] асновы са свісцячымі [з, ц, с] назоўнікаў 1-скл. у давальным і месным склонах адз. л. і ў месным склоне адз. л. назоўнікаў 2-скл.: абалонцы, раўнавазе, ткачысе, стозе (рус. оболочке, ткачихе, стогу);
-наяўнасць канчатка –і ў давальным і месным склонах адз. л. назоўнікаў 1-скл. з мяккай асновай: зямлі (рус. земле), але: рэакцыі, канцэнтрацыі (рус. реакции, концентрации);
-ужыванне канчатка –ам у творным склоне адзіночнага ліку назоўнікаў агульнага роду, што абазначаюць асоб мужчынскага полу: старастам, дзядзькам (рус. старостой, дядей);