ВУЗ: Не указан

Категория: Не указан

Дисциплина: Не указана

Добавлен: 05.07.2025

Просмотров: 820

Скачиваний: 0

ВНИМАНИЕ! Если данный файл нарушает Ваши авторские права, то обязательно сообщите нам.

31

Як мы можам бачыць, арганізацыя працы – самастойная галіна дзейнасці, аб’ектам якой з’яўляецца праца. Яна абапіраецца на ўласцівыя толькі ёй метады і прынцыпы.

Утэкстах навуковага стылю ўжываюцца прыметнікі, але яны выступаюць як сродак класіфікацыі (прыкмет, з’яў, відаў, гатункаў). Напрыклад:

Уякасці каагулянта пры вырабе мяккіх сыроў, такіх як “Фермерскі”, “Дачны” выкарыстоўваюцца кіслоты (малочная, саляная, воцатная).

Простая форма прыметніка (чысты, густы) – нейтральная, таму ўжываецца ва ўсіх стылях. Формы вышэйшай ступені параўнання з суфіксамі

–ейш(-эйш), -ш- не ўласцівы навуковым тэкстам. Больш распаўсюджана складаная форма: больш эфектыўны, менш кіслы.

Форма дзеяслова – дзеепрыметнік – значна абмежавана ва ўжыванні ва ўсіх стылях мовы. Гэта абмежаванне выклікана перш за ўсё асаблівасцямі ўтварэння дзеепрыметнікаў. Так, дзеепрыметнікі незалежнага стану цяперашняга часу, утвораныя пры дапамозе суфіксаў –уч(-юч), -ач(-яч), а прошлага часу пры дапамозе суфіксаў –ўш-, -ш-, лічацца ненарматыўнымі, паколькі ў пачатковай форме аманімічныя адпаведным дзеепрыслоўям.

Параўнаем: дзеепрыметнік дзеепрыслоўе

узнаўляючы (абмен) які?

узнаўляючы

што робячы?

выступіўшы (дакладчык)

выступіўшы

што зрабіўшы?

уваходзячы (элемент)

уваходзячы

што робячы?

Аналіз навуковых тэкстаў паказаў, што няма строгіх нормаў ва ўжыванні ці абмежаванні адназначных дзеепрыметнікаў. Можна сустрэць непаслядоўнасць ва ўжыванні такіх дзеепрыметнікаў і ў слоўніках (“Словарьсправочник по маркетингу”. – Мн.: Выш. школа, 1993): пранікаючае цэнаўтварэнне, пульсуючы графік, напамінаючая рэклама, упраўляючы па гандлі і кіраўнік службы збыту.

Дзеепрыметнікі залежнага стану цяперашняга часу ўтвараюцца з дапамогай суф.-ем-, -ім-. Але яны таксама не характэрны сучаснай беларускай літаратурнай мове, таму ўжыванне іх таксама абмежавана. Навуковыя тэксты характарызуюцца рэдкім ужываннем дзеепрыметнікаў з – суф. –ем-, -ім- : кантралюемы тавар, канверціруемая валюта (канверсуемая), прасуючыя машыны. Найбольш ужывальныя формы дзеепрыметнікаў з суф.

–ен-, -эн-, -н-, -л-, -т-: сказаны, адкрыты, занесены, запраграмаваны, створаны.

Формы дзеепрыслояў пашыраны ў навуковых тэкстах, асабліва з суфіксамі –ачы (-ячы); -учы (-ючы). Напрыклад:

Падкрэсліваючы самастойнасць арганізацыі працы як элемента арганізацыі вытворчасці, неабходна адзначыць, што між усімі ўваходнымі элементамі ў яе састаў існуе цесная ўзаемасувязь. Зыходзячы з азначэння арганізацыі працы, можна вызначыць (абазначыць) наступныя задачы, што стаяць перад гэтай галіной: тэхніка-тэхналагічныя, эканамічныя, псіхафізіялагічныя і інш.


32

Выкарыстанне нехарактэрных для беларускай мовы форм дзеяслова ў навуковых тэкстах не адпавядае норме. Даследчыкі лічаць, што “найбольш разбураюць лад мовы неўласцівыя ёй афіксы”.

2.Асаблівасці сінтаксісу

Для навуковых тэкстаў характэрны розныя сінтаксічныя сродкі. Найбольш ўжывальныя з розных тыпаў сказаў паводле мэты выказвання апавядальныя сказы. Асноўная іх задача – паведамленне, якое выражаецца ў сцвярджальнай або адмоўнай форме. Напрыклад:

Вакуум-апараты бываюць перыядычнага і бесперапыннага дзеяння.

Пытальныя сказы ў навуковым стылі абмежаваны. Часцей за ўсё яны надаюць адценне навукова-папулярнага выкладу інфармацыі. Напрыклад:

У якіх суадносінах знаходзіцца беларуская літаратура і сусветная?

- Пытанне цяжкае. І трохі балючае. Балючае, бо трэба шчыра прызнацца, што беларускую літаратуру ведаюць у свеце ўсё яшчэ кепска…

Сказы ў навуковых тэкстах, як правіла, двухсастаўныя, развітыя, ускладненыя. Сярод ускладненняў пашыраны аднародныя члены сказы, якія звязаны паміж сабой інтанацыяй пералічэння, злучнікамі (і, а, але). Напрыклад:

Харчовая каштоўнасць сыру абумоўлена прысутнасцю незаменных кіслот, вітамінаў, лятучых і высокамалекулярных тлустых кіслот, кальцыевых, фосфарнакіслых і іншых мінеральных солей.

Пры аднародных членах сказа можа стаяць абагульняльнае слова, якое ў навуковых тэкстах выконвае лагічную функцыю, напрыклад:

Фізічныя ўласцівасці рэчываў і сістэм выражаюцца праз фізічныя параметры: каэфіцыенты вязкасці, дыфузіі, каэфіцыенты цеплаправоднасці і тэмператураправоднасці, удзельную цеплаёмістасць.

Аднародныя члены сказа неабходна афармляць так, як аформлена абагульняльнае слова (у прыкладзе – абагульняльнае слова і аднародныя члены сказа маюць форму вінавальнага склону).

Пабочныя словы, канструкцыі ў навуковых тэкстах указваюць на адносіны паміж часткамі выказвання, а таксама нясуць дадатковыя звесткі, тлумачэнні, удакладненні, папраўкі. Напрыклад:

Такім чынам, комплекснае вырашэнне праблем па ўсіх напрамках, якімі займаецца арганізацыя працы, дазваляе знайсці аптымальныя варыянты эфектыўнага выкарыстання сродкаў вытворчасці і рабочай сілы.

У навуковых тэкстах выказнік можа быць простым дзеяслоўным ў форме цяперашняга часу або састаўным іменным з асноўным кампанентам назоўнікам, напрыклад:

Мяккі сыр – высакаякасны харчовы прадукт, які атрымліваецца пры ферментатыўным, кіслотным або камбінаваным згусанні малака з наступнай апрацоўкай сырнага згустку і сырнай масы, з выспяванне або без яго.

Выбар тыпу складанага сказа ў навуковых тэкстах характарызуецца логікай, зместам выкладу. Найбольш ужывальныя складаназалежныя сказы,


33

што адпавядае патрабаванням доказна-лагічнага выкладу матэрыялу, напрыклад:

Матрыца для фармавання цеставай стужкі ўяўляе сабой латунны дыск, у якім ёсць усяго адна шчыліна даўжынёй 600 мм і шырынёй 1,2 мм.

Даданы сказ дазваляе больш дакладна перадаць інфармацыю, дадзеную ў галоўным сказе.

3. Парадак слоў

Парадак слоў у навуковых тэкстах адносна свабодны, г. зн. можа быць прамы і адваротны (інверсія), у залежнасці ад мэты выказвання.

Азначэнне – дзейнік - акалічнасць спосабу дзеяння – выказнік -

дапаўненне (прамы парадак слоў).

Дзейнік – азначэнне – выказнік – акалічнасць - дапаўненне (інверсія). Трэба памятаць, што пры прамым парадку слоў, на апошняе месца

ставіцца слова, якое заключае ў сабе новую, найбольш важную інфармацыю. Пры адваротным парадку слоў такі член сказа выносіцца або ў пачатак, або ставіцца ў канцы сказа. Напрыклад:

Сыроватачныя бялкі застаюцца пры такіх умовах растваральнымі. - прамы парадак слоў.

Упрацэсе сычужнай каагуляцыі малака выдзяляецца толькі казеін.

інверсія.

Дакладнасць і яснасць выказанай думкі залежыць ад правільнага выбару парадку слоў у сказе. Трэба сачыць, каб слова, якое залежыць ад іншага, стаяла ў сказе побач з ім або як мага бліжэй. Калі паміж кампанентамі аднаго словазлучэння стаіць многа слоў іншых словазлучэнняў, то выказаная думка можа аказацца незразумелай, напрыклад:

Рашэнні, у сувязі з вынікамі праверкі брыгады намі прынятыя і агульным сходам зацверджаныя, з боку адміністрацыі ніякіх істотных заўваг на мелі.

Утэкстах навуковага стылю выкарыстоўваюцца і сродкі лагічнай сувязі: лексічныя паўторы, пабочныя словы, злучнікі, асабовыя займеннікі 3-

йасобы, указальныя займеннікі, напрыклад:

З мяккіх сыроў найбольшай увагі заслугоўваюць сыры, якія вырабляюць спосабам тэрмінакіслотнай каагуляцыі бялкоў малака. Іх выраб мае шэраг пераваг перад сычужнымі і кіслотнымі сырамі, яны карыстаюцца вялікім попытам у насельніцтва. Асноўныя напрамкі ў галіне ўдасканалення тэхналогіі сыроў:

выраб сыроў з ферментацыяй сырнай масы;

выраб сыроў з пабочнай сыравіны;

выраб сыроў з прымяненнем раслінных напаўняльнікаў. Безумоўна, праца ў гэтым напрамку з’яўляецца актуальнай.


34

ЛЕКЦЫЯ 8. ЖАНРЫ НАВУКОВАЙ ЛІТАРАТУРЫ

1.Анатацыя.

2.Рэзюмэ.

3.Рэферат.

4.Тэзісы.

5.Спосабы выкладання навуковай інфармацыі.

Асноўныя паняцці: анатацыя, рэзюмэ, рэферат, тэзісы.

Літаратура:

1.Кузнецов И., Лойко Л. Рефераты, контрольные, курсовые и дипломные работы. /Под ред. проф. А. Макарова. – Мінск, 1998.

2.Кузнецов И. Рефераты, курсовые и дипломные работы: Методика подготовки и оформления: Учебно-методическое пособие. – 2-изд. – М., 2004.

1.Анатацыя

Анатацыя (лац. annotation’заўвага, паметка’ – кароткае тлумачэнне ці крытычная заўвага, якая ідзе за бібліяграфічным апісаннем якога-небудзь сачынення (на адваротным баку тытульнага ліста або кнігі, на каталожнай картцы і г.д.); разгорнутая анатацыя – сціслая характарыстыка ідэйнай накіраванасці зместу, прызначэння кнігі, артыкула і г.д.

Анатацыя ўяўляе сабой кароткую абагуленую характарыстыку твора друку (кнігі, артыкула), якая ўключае іншы раз і яго ацэнку. Асноўнае яе прызначэнне – даць некаторыя ўяўленні аб кнізе, артыкуле, навуковай працы з тым, каб рэкамендаваць яе пэўнаму колу чытачоў. Таму ў анатацыі не патрабуецца выкладання зместу твора, як часцей за ўсё даецца ў выглядзе пераліку ў змесце (“в оглавлении”).

Прыклады анатацый можна знайсці на другой (іншы раз на апошняй) старонцы кожнай кнігі. Гэта як бы візітная картка, па якой чытач (ці пакупнік) мяркуе аб тым, наколькі дадзеная кніга яму карысна. Анатацыя ў такім выпадку іграе ролю рэкламы.

Па сваім характары анатацыі могуць быць даведачнымі, без крытычнай ацэнкі твора, і рэкамендацыйныя, якія ўтрымліваюць такую ацэнку.

Па ахопу зместу анатуемага дакумента і чытацкім прызначэнні адрозніваюць агульныя анатацыі, якія характарузуюць дакумент у цэлым, разлічаныя на шырокае кола чытачоў; спецыялізаваныя, якія раскрываюць матэрыял толькі ў пэўных аспектах, што цікавіць спецыялістаў.

Даведачныя анатацыі характарызуюць крыніцу з п. гл. тыпу выдання, яго літаратурнай формы, чытацкага адрасу, а таксама даюць звесткі аб выкарыстаным матэрыяле. Уключэнне ў анатацыю разнастайных звестак аб кнізе, яе тэарэтычных і практычнай каштоўнасці, дакументальных крыніцах павышае яе эфектыўнасць. Аднак пры ўсім гэтым трэба дабівацца лаканічнасці і кампактнасці звестак аб анатуемым творы.

Зыходзячы з патрабаванняў да анатацый, іх аб’ём можна давесці ад некалькіх слоў да 10 - 15 радкоў. Абавязковымі патрабаваннямі да


35

даведачных анатацый з’яўляюцца канкрэтнасць і прастата выкладу. Прыкладная схема даведачнай анатацыі такая:

-удакладненне загалоўка;

-кароткія звесткі, звязаныя са зместам;

-звесткі, звязаныя з аўтарам;

-асаблівасці выдання;

-чытацкі адрас (на каго разлічана?)

Рэкамендацыйныя анатацыі звычайна з’яўляюцца спецыялізаванымі і прадугледжваюць іншы падыход да выкладу і літаратурнаму афармленню. Варта звярнуць увагу на значнасць (важнасць) твора (кнігі), тады неабходна ўказаць на тое, чаму кніга (артыкул) будзе карысна і цікава чытачу, што ў ёй можа прыцягнуць увагу ; што паможа чытачу ў павышэнні яго кваліфікацыі, азнаямленні з навейшымі дасягненнямі навукі і тэхнікі.

Істотную ролю ў вызначэнні якасці рэкамендацыйнай анатацыі адыгрывае паслядоўнасць выкладу. Анатацыя можа пачынацца са звестак аб аўтару, што дасць уяўленне аб накіраванасці твора і аб яго якасці; з заўваг па сутнасці пытання, што прыцягне ўвагу чытача к анатуемаму твору; з ацэнкі твора ў шэрагу іншых аналагічных кніг (артыкулаў), што зверне ўвагу чытача іменна на гэты твор. Напрыклад:

Кузняцоў І. М. Рэфераты, курсавыя і дыпломныя работы: Методыка падрыхтоўкі і афармлення: Вучэбнаметадычны дапаможнік. – 2-выд. – М.: Выдавецка-гандлёвая карпарацыя “Дашкаў і К”, 2004. – 352 с.

Гэта кніга – ужо другое выданне аўтара, але больш дапоўненае і ўдакладненае. Першае выдадзена ў Мінску, другое – у Маскве.

Удапаможніку разглядваецца ўвесь працэс падрыхтоўкі вучэбных навуковых работ – ад выбару тэмы да яе абароны.

Уім змяшчаюцца рэкамендацыі па падрыхтоўцы, напісанні і афармленні кантрольных, курсавых і дыпломных работ у адпаведнасці з патрабаваннямі Даст РФ і РБ. Прыведзены карысныя парады па выбары тэмы, збору, аналізе і апрацоўцы інфармацыі. Асаблівая ўвага надаецца працы над рукапісам разнастайных відаў работ, прадстаўлення тэкставага

іілюстрацыйнага матэрыялу. У якасці дадаткаў даюцца ўзоры афармлення асобных элементаў навуковых прац, неабходны даведачны матэрыял.

Дапаможнік прызначаны для студэнтаў вну, навучэнцам гімназій, каледжаў, тэхнікумаў, выкладчыкам, а таксама ўсім, хто хоча павысіць культуру сваёй навуковай працы.

Цікоцкі М. Я. Стылістыка беларускай мовы: Вучэбны дапаможнік для факультэта журналістыкі. – 2-е выд., перапрац. і дап. – Мн.: Універсітэцкае, 1995. – 294с.

Раглядаюцца пытанні тэарэтычнага і практычнага характару, якія датычацца спецыфікі функцыянальных стыляў і асаблівацей ужывання стылістычна маркіраваных сродкаў лексікі, марфалогіі і сінтаксісу