ВУЗ: Не указан
Категория: Не указан
Дисциплина: Не указана
Добавлен: 05.07.2025
Просмотров: 844
Скачиваний: 0
54
Пры перакладзе тэрмінаў не трэба забывацца на такую з‟яву, як моўная інтэрферэнцыя7. Неабходна ўлічваць адрозненні беларускай і рускай моў на ўсіх узроўнях: фанетычным, арфаграфічным, марфалагічным, сінтаксічным.
ЛЕКЦЫЯ 12. ЛІНГВІСТЫЧНАЕ ЎПАРАДКАВАННЕ ТЭРМІНАЛОГІІ
1.Тэрмінасістэмы (эканамічна-бухгалтарская, фізіка-тэхнічная, медыкабіялагічная, прамыслова-гандлѐвая і г. д.).
2.Патрабаванні да тэрмінаўжывання.
3.Лексічныя, семантычныя, граматычныя асаблівасці тэрміналогіі. 4.Асаблівасці выкарыстання разам з тэрмінам сімвалаў, лічбаў.
Асноўныя паняцці: тэрміналагічная сістэма, сэнсавая афарбоўка, словы-тэрміны, словазлучэнні-тэрміны, сімвалы, формулы, лічбы.
Літаратура:
1.Ляшчынская В. А. Беларуская мова. Тэрміналагічная лексіка. –
Мінск, 2001.
2.Цікоцкі М. Я. Стылістыка беларускай мовы. – Мінск: Універсітэцкае, 1995.
3.Руденка Е. Н. Белорусский язык. Профессиональная лексика. –
Мінск, 2005.
1.Тэрмінасістэма (эканамічна-бухгалтарская, фізіка-тэхнічная, медыка-біялагічная, прамыслова-гандлѐвая і г. д.)
Кожны тэрмін з‟яўляецца адзінкай пэўнай тэрміналагічнай сістэмы. А пэўная тэрміналагічная сістэма абмежавана адной галіной навукі. Тэрміны ў межах пэўнай сістэмы – члены адной сям‟і. Яны залежаць адзін ад аднаго, кожнае слова мае сваѐ месца. Гэтая сістэмная залежнасць адзінак унутры тэрміналогіі – галоўная характарыстыка адзінак гэтага тыпу. Так, тэрмін выяўляе адназначнасць і атрымлівае яе менавіта праз прыналежнасць да дадзенай сістэмы. Напрыклад, слова “флюс” у медыцынскай тэрміналогіі азначае „паднадкосцевы ці паддзяснѐвы гнайнік, які суправаджаецца ацѐкам тканак вакол‟, флюс у металургіі „матэрыял, які ўводзіцца ў шыхту пры выплаўцы і пераплаўцы металаў для ўтварэння шлакаў пэўнага саставу‟. Тэрміналагічныя сістэмы розных галін навукі і тэхнікі, нягледзячы на іх адрозненні, маюць агульныя рысы, паколькі складаюцца з лексічнага матэрыялу той мовы, на якой гавораць вучоныя, і з выкарыстаннем некаторых лагічных заканамернасцей. Так, напрыклад, у мінералогіі паслядоўна пры ўтварэнні тэрмінаў выкарыстоўваецца словаўтваральны сродак –іт-, -ыт-: вулканіт, гейзерыт, кальцыт; у хіміі ўжываецца словаўтваральны сродак -ый-, -ій- для абазначэння хімічных элементаў: германій, гелій, індый, натрый і г. д. Тэрміны, такім чынам, суадносяцца з іншымі найменнямі ў пэўнай галіне навукі і тэхнікі і ўтвараюць разам
тэрміналагічную сістэму, ці тэрмінасістэму. Можна гаварыць пра эканамічна-бухгалтарскую, фізіка-тэхнічную, медыка-біялагічную, гандлѐвую, харчовую і іншыя тэрмінасістэмы. Напрыклад:
55
каштарыс, дэбіторская запазычанасць, трасат, трасант, пасіў – эканамічна-бухгалтарская тэрмінасістэма;
аказіянальны, вакатыў, інфінітыў, кампаратыў – лінгвістычная тэрмінасістэма;
пастэрызацыя, гамагенезацыя, нармалізацыя, ферментацыя, дэнатурацыя – харчовая (малочная) прамысловасць;
прывад, паўправаднік, інтэрпаляцыя, генерыраваць, дэфармацыя, вібрацыя - тэхнічная тэрмінасістэма.
2.Патрабаванні да тэрмінаўжывання
Асноўныя патрабаванні да тэрмінаўжывання: дакладнасць, яснасць, адназначнасць, сістэмнасць, г. зн. тэрмін павінен ужывацца ў адным значэнні, без дадатковых сэнсавых афарбовак (памяншальна-ласкальных, павелічальна-пагарджальных, прастамоўных, гутарковых), павінен адпавядаць канкрэтнаму навуковаму паняццю, якое ўжываецца ў межах пэўнай галіны навукі. У сувязі з павышэннем культурнага ўзроўню народа, з развіццѐм навукі і тэхнікі колькасць тэрмінаў , якія, не губляючы сваіх тэрміналагічных функцый, атрымліваюць шырокае літаратурнае выкарыстанне, значна павялічваецца. Гэтаму садзейнічаюць газеты, радыѐ, масавая навукова-папулярная літаратура. Аднак менавіта тут часцей за ўсѐ сустракаюцца выпадкі загрувашчвання тэкстаў вузкаспецыяльнымі тэрмінамі і прафесіяналізмамі. Вось урывак з артыкула ветэрынарнага ўрача (надрукаваны ў газеце):
Яшчур – вострае кантагіѐзнае захворванне, якое рапаўсюджваецца ў выглядзе эпізаотыі і паражае пераважна буйную рагатую жывѐлу. Хвароба характарызуецца наступнымі прыметамі:з‟яўленне на венцах капытоў, у ротавай поласці, сасках вымені эрозій з выразнай здольнасцю да хуткага загнойвання.
Падкрэсленыя словы будуць незразумелыя большасці чытачоў, на якіх разлічаны артыкул. Гэта яшчэ раз даказвае, што вузкаспецыяльныя тэрміны павінны ўжывацца ў навуковай літаратуры, значэнне такіх слоў зразумела толькі спецыялістам. У іншых сферах дзейнасці трэба ўжываць або агульназразумелыя тэрміны, або пазбягаць іх выкарыстання зусім, замяняючы іх даступнымі тлумачэннямі.
3.Лексічныя, семантычныя, граматычныя асаблівасці тэрміналогіі
Тэрміны паводле будовы суадносяцца са словамі ці спалучэннямі слоў, часцей за ўсѐ са словазлучэннямі. Разгледзім падрабязна кожную групу тэрмінаў.
1.Словы-тэрміны не могуць існаваць па-за межамі часцін мовы, але ў якасці тэрмінаў выкарыстоўваюцца толькі назоўнікі, прыметнікі, прыслоўі, дзеясловы. Асноўную колькасць слоў-тэрмінаў складаюць назоўнікі. Напрыклад: паўфабрыкат, рэкламаванне, купон, буцік, дэмпінг (слоўнік па маркетынгу); акрэдытыў, акцыз, аўдыт, аўдытар (слоўнік менеджэра); каагуляцыя, дэнатурацыя, інактывацыя, казеін, фермент (са слоўніка
56
інжынера-тэхнолага малочнай прамысловасці). У якасці аднаслоўных тэрмінаў часта выкарыстоўваюцца ўласныя імѐны, якія, перайшоўшы ў разрад тэрмінаў, становяцца агульнымі назоўнікамі. Да такіх тэрмінаў можна аднесці адзінкі вымярэння фізічных велічынь, названыя ў гонар адкрывальнікаў, напрыклад: ампер „адзінка сілы току‟ – па прозвішчы французскага фізіка А. М. Ампера; джоўль „адзінка энергіі‟ – па прозвішчы англійскага фізіка Дж. П. Джоўля; паскаль „адзінка ціску‟ – па прозвішчы французскага вучонага Б. Паскаля. У ролі тэрміна выкарыстоўваюцца ўласныя назоўнікі і як утваральныя асновы, напрыклад: у хімічнай тэрміналогіі выкарыстоўваюцца прозвішчы вучоных, у гонар якіх названы хімічныя элементы: Курчатаў – курчатавій, Кюры – кюрый, Мендзялееў – мендзялевій (мендзелеявіт) і г. д. Іншы раз для ўтварэння тэрміна выкарыстоўваецца спалучэнне імя і прозвішча вучонага: дацкі фізік Нільс Бор – хімічны элемент нільсборый. У якасці асновы слова-тэрміна выкарыстоўваецца геаграфічная назва – уласны назоўнік: Каліфорнія – каліфорній, Амерыка – амерыцый, францыя – францый, Рэйнская зямля – рэній, Германія – германій і інш. Уласны назоўнік становіцца часткай складаных аднаслоўных тэрмінаў: амперметр „прыбор для вымярэння сілы пастаяннага і пераменнага электрычнага току‟.
Уякасці слоў-тэрмінаў таксама ўжываюцца прыметнікі. У параўнанні з шырока ўжывальнымі назоўнікамі іх даволі мала. Тым менш прыметнікітэрміны можна сустрэць у розных тэрмінасістэмах: у эканоміцы – дэпазітны, валютны, тэрміновы, падаткавы; у хіміі, фізіцы – (жалеза) арматурнае, бромістае, вязкае, загартаванае, двухсярністае, самароднае, метэарытнае, стужачнае, перанасычанае і г. д.
Дзеясловы таксама ўжываюцца ў якасці тэрмінаў. Так, слоўнік па маркетынгу называе такія дзеяловы: ацэньваць, забяспечваць, павышаць, маркіраваць, прагназаваць, канверсаваць, інвесціраваць; у фізіцы, хіміі – дысацыіраваць, сінтэзаваць, разбаўляць, спальваць, звадкоўваць.
Уролі тэрмінаў прыслоўі ўжываюцца рэдка. Але ўсѐ ж сустракаюцца ў некаторых галінах навукі, культуры, тэхнікі: у тэхніцы – накрыж, шчыльна, дысперсійна, даволі пастаянна, упоперак; у медыцыне – унутрывенна, дынамічна, уручную.
2.Словазлучэнні-тэрміны шырока выкарыстоўваюцца ў навуцы і тэхніцы. Вылучаюць свабодныя і несвабодныя словазлучэнні. У свабодных словазлучэннях кожны кампанент па-за межамі тэрміна можа ўступаць у сувязь з іншымі словамі, напрыклад: ѐмкасць рынку, рынак пакупніка, серная кіслата, канцэнтрацыя раствору. Кожны кампанент з‟яўляецца тэрмінам. У несвабодных словазлучэннях-тэрмінах можна выдзеліць кампанент, які можа
іне быць тэрмінам, напрыклад: бацькоўская фірма, белы тавар – тэрміны маркетынгу, дзе „бацькоўская, белы‟ – словы агульнаўжывальныя, якія не маюць тэрміналагічнага значэння, калі ўжываюцца па-за тэрмінам. Тое ж можна сказаць пра тэрміны “водазліўная вежа, абсалютная велічыня, глаўберава соль”. У словазлучэннях-тэрмінах наглядаецца спалучэнне назоўніка з назоўнікам (галоўнае і залежнае слова): доза выпраменьвання,
57
растваральнасць рэчыва, сульфат кальцыю, крыніца атрымання. У якасці кампанента тэрмінаў з галоўным словам агульным назоўнікам выступаюць уласныя назоўнікі: закон Авагадра, закон Кулона, прынцып Ферма, шкала Цэльсія, піраміда Маслава, індэкс Нільсана (у эканоміцы). Часам у склад кампанента тэрміна-словазлучэння ўваходзіць два прозвішчы адразу, носьбіты якіх мелі дачыненне да адкрыцця, напрыклад: ураўненне Клапейрона-Мендзялеева, закон Джоўля-Ленца, энергія Гібса. Радзей сустракаюцца прыназоўнікавыя тэрміны-словазлучэнні: выдаткі на захаванне, адмаўленне ад іску, кансалтынг па менеджменту. Шырока прадстаўлены тэрміны-словазлучэнні, якія ўяўляюць сабой спалучэнне прыметніка з назоўнікам, дзе прыметнік выступае ў ролі азначэння, але ўсѐ ж выконвае не якасную характарыстыку, а ўдакладняльную, класіфікацыйную:
у эканоміцы - баланс аперацыйны, злучальны, раздзяляльны, уступны, ліквідацыйны; у фізіцы – карозія анодная, катодная, нераўнамерная, глебавая, сухая, паскораная, скразная, нажавая, паслойная; у харчовай прамысловасці – бульбапрадукты сухія, замарожаныя, абсмажаныя, ахалоджаныя, кансерваваныя, канцэнтраваныя. Прыметнік у складзе тэрміна не можа мець формаў ступеней параўнання, нават калі гэта якасны прыметнік, напрыклад: сухія прадукты, сухая карозія – тут прыметнікі маюць толькі форму скланення і не маюць форм ступеней параўнання. У складзе тэрмінаў-словазлучэнняў могуць быць вытворныя прыметнікі ад уласных назоўнікаў: рэнтгенаўскія промні (адкрыты нямецкі фізікам К. Рэнгенам), дызельнае паліва (па прозвішчы нямецкага інжынера Дызеля).
3.Адметнасцю сучаснай навуковай тэрміналогіі беларускай мовы з‟яўляцца трохслоўныя і шматслоўныя тэрміны. Гэта звязана з удакладненнем, дапаўненнем галоўнага кампанента, каб больш дэталѐва выразіць абазначанае паняцце, каб больш адлюстраваць колькасць прыкмет паняцця, з другога боку, гэта звязана з адсутнасцю аднаслоўных тэрмінаў. Добра было б, калі можна замяніць словазлучэнне-тэрмін аднаслоўным тэрмінам: схема размяшчэння – кампаноўка; вядучы прэзентацыі тавару – дэманстратар; уласцівасць рэчываў растварацца – растваральнасць; колькасць рэчыва, растворанага ў пэўнай колькасці растваральніка – канцэнтрацыя (раствору). Састаўныя тэрміны падобныя да простых перш за ўсѐ тым, што яны абазначаюць адно цэласнае паняцце. У трох- і шматслоўных тэрмінах апорным словам з‟яўляецца назоўнік, напрыклад:
фонд заработнай платы, бюджэтныя ўстановы і арганізацыі, метад бухгалтарскага ўліку, кантрольны пакет акцый, свабодна канверсаваная валюта. Часткова састаўныя тэрміны спрашчаюцца, утвараючы складаныя словы, абрэвіятуры: капітальныя ўкладанні – капукладанні, перфарацыйная карта – перфакарта; Амерыканская асацыяцыя маркетынгу – ААМ; Еўрапейская эканамічная супольнасць – ЕЭС. Іншы раз замяняюцца іншамоўнымі словамі: даведнік цэн па відах і гатунках тавараў або па відах паслуг – прэйскурант.
58
4.Асаблівасці выкарыстання разам з тэрмінам сімвалаў, лічбаў
Выдзяляюць у навуковых тэкстах і такі адметны пласт, як рознага тыпу скарачэнні, абрэвіятуры, лічбы, сімвалічныя і формульныя абазначэнні: к. к. дз. – каэфіцыент карыснага дзеяння; ВНП – валавы нацыянальны прадукт; Па
– паскаль „адзінка вымярэння ціску‟; кДж – кілаДжоўль „адзінка вымярэння энергіі‟; Fе, О – жалеза, кісларод; корань квадратны; Н О – формула вады; СuSО 5НО – медны купарвас; 5% - пяць працэнтаў і інш. Гэта агульнапрынятыя скарачэнні, формулы; яны уніфікаваны, адпавядаюць стандарту афармлення. Шырока выкарыстоўваюцца ў навуковых (эканамічных, фізічных, хімічных і інш.) тэкстах лічэбнікі. Тут важна звярнуць увагу на граматычны бок такіх спалучэнняў. Калі слова-тэрмін (назоўнік, прыметнік, дзеепрыметнік, парадкавы лічэбнік) спалучаецца з лічэбнікамі “два, тры, чатыры”(2, 3, 4), то тэрмін будзе мець форму назоўнага склону, множнага ліку: 2 малекулы, 3 атамы. Калі ўжываецца дробавы лічэбнік і ў лічніку “два, тры, чатыры”, то назоўнік (рус.знаменатель) таксама мае форму назоўнага склону множнага ліку: тры пятыя гадзіны. Звычайна лічэбнікі ў навуковых тэкстах запісваюцца лічбамі. Ужытыя сімвалічныя, формульныя, лічбавыя абазначэнні даюць магчымасць эканоміць пісьмовую мову, больш дакладна перадаваць навуковыя паняцці.
ЛЕКЦЫЯ 13. АСАБЛІВАСЦІ ЎТВАРЭННЯ БЕЛАРУСКАЙ НАВУКОВАЙ ТЭРМІНАЛОГІІ
1.Прадуктыўныя спосабы словаўтварэння.
2.Тэрміналагізацыя.
3.Уніфікацыя і стандартызацыя тэрмінаў.
4.Сучасны стан беларускай тэрміналогіі. Тэрміналагічныя слоўнікі.
Асноўныя паняцці: тэрміналагізацыя, уніфікацыя, стандартызацыя, дэрыват.
Літаратура:
Ляшчынская В.А. Беларуская мова.Тэрміналагічная лексіка: Вучэбны дапаможнік. – Мінск: РІВШ БДУ, 2001.
1.Прадуктыўныя спосабы словаўтварэння
Тэрміны, як і звычайныя словы літаратурнай мовы, утвараюцца паводле законаў і на аснове законаў словаўтварэння беларускай мовы. Аднак утварэнне тэрмінаў мае свае адметнасці, свае асаблівасці, вывучэнне якіх дапаможа правільнай тэрмінатворчасці, удасканальванню сучасных тэрмінаў ў беларускай мове. Так, да гэтага часу ідуць пошукі беларускага адпаведніка да рускага слова “кислота”. Спачатку было прапанавана некалькі адпаведнікаў: квас, кісля, кісласць; пазней – кіслата, кісліна, пасля рэформы 1933 года замацаваўся адзін тэрмін – кіслата.
Для беларускай мовы пытанне аб утварэнні тэрмінаў асабліва актуальнае яшчэ і па прычыне абмежаванага ўжывання беларускай мовы ў сферы навукі і тэхнікі, а як вынік гэтага – недастаткова распрацаваная і