ВУЗ: Не указан

Категория: Не указан

Дисциплина: Не указана

Добавлен: 05.07.2025

Просмотров: 789

Скачиваний: 0

ВНИМАНИЕ! Если данный файл нарушает Ваши авторские права, то обязательно сообщите нам.

63

4.Сучасны стан беларускай тэрміналогіі. Тэрміналагічныя слоўнікі

Распрацоўка любой тэрміналогіі – справа сур‟ѐзная, яна вымагае цеснага супрацоўніцтва мовазнаўцаў з прадстаўнікамі адпаведных навук. Ідэя уніфікацыі з арыентацыяй на рускую мову добра прыжылася ў навуковых і дзяржаўных установах. Але справа ў тым, што многія уніфікаваныя тэрміны знаходзяцца ў прынцыповай супярэчнасці з беларускімі моўнымі традыцыямі і арфаграфіяй. Так, сучасная фізіка-хімічная тэрміналогія ўключае звыш шасці дзесяткаў такіх элементаў. У найменнях “гелій, літый” і інш. выкарыстоўваюцца неўласцівыя беларускай мове “канчаткі” –ій-,-ый-. Падобныя няўдалыя запазычанні, узятыя непасрэдна з рускай мовы, патрабуюць уважлівага асэнсавання і большай адаптацыі ў нашай мове. Пры ўпарадкаванні хімічных элементаў, напрыклад, неабходна кіравацца наступнымі прынцыпамі: 1) па магчымасці захаваць семантыку паходжання слова; 2) прывесці напісанне ў адпаведнасць з беларускімі моўнымі традыцыямі; 3) неабходна саблюдаць мілагучнасць і лѐгкасць вымаўлення; 4) неабходна прытрымлівацца міжнародных стандартаў. У.Паўловіч прапануе ўпарадкаваць элементы па наступных групах:

-захаванне асновы лацінскай назвы – barium – бар, iridium – ірыд;

-змякчэнне канцавой зычнай лацінскай асновы – magnesium – магнезь, aluminium – алюмінь;

- ужыванне суфіксаў –ань-,-энь- - lithium – ліцень, cadmium – кадмень;

-ужыванне суфікса –ель- (калі лацінсая аснова заканчваецца на –n) rhenium – рэнель;

-ужыванне суфіксаў –ен-, -эн- - francium – францэн, gallium – гален;

-пераклад на беларускую мову з улікам семантыкі паходжання –

silicium – крэмень (або старажытная назва крэмнію “гега”); апошняя назва захавалася ў дыялектах.

Праект аўтара заслугоўвае ўвагі, але рэалізацыя яго - гэта доўгая і марудная праца.

Кожны новы тэрмін, які ствараецца, можна пракантраляваць, паколькі тэрмін фіксуецца ў працах, слоўніках. Пры Міністэрстве адукацыі РБ працуе Тэрміналагічная камісія, мэта якой – стварэнне, стабілізацыя тэрміналогіі ўвогуле і пэўных тэрмінасістэм у прыватнасці. Словы-тэрміны фіксуюцца ў слоўніках. Складаннем слоўнікаў займаецца лексікаграфія. Вылучаюць энцыклапедычныя і лінгвістычныя слоўнікі. Энцыклапедычныя слоўнікі – даведачныя навуковыя выданні, якія даюць кароткія звесткі па асобных галінах навукі і тэхнікі, літаратуры і мастацтва. Энцыклапедычныя слоўнікі тлумачаць не словы, а паняцці, з‟явы, прадметы, падзеі. У такіх слоўніках няма граматычных і стылістычных характарыстык слова, няма прыкладаў у тэксце. Лінгвістычныя слоўнікі тлумачаць значэнне слова, яго ўжыванне, паходжанне і г.д. Да лінгвістычных слоўнікаў адносяцца і тэрміналагічныя. У апошнія гады выдадзена шмат слоўнікаў розных галін навукі і тэхнікі. Гэта тлумачальныя слоўнікі і перакладныя. Воь толькі некаторыя:


64

1.Інфарматыка: Беларуска-рускі тэрміналагічны слоўнік. – Мінск, 1996.

2.Кароткі эканамічны слоўнік. – Мінск, 1993.

3.Краткий русско-белорусский словарь экономических и бухгалтерский терминов. – Мінск, 1993.

4.Маркетинг: Словарь-справочник. – Мінск, 1993.

5.Павловец Д. Д. Старченко В. Н. Русско-белорусский словарь спортивных терминов. – Мінск, 1995.

6.Расейска-беларускі хімічны слоўнік. – Мінск, 1993.

7.Русско-белорусский словарь делопроизводственной и архивной терминологии. – Мінск, 1997.

8.Русско-белорусский политехнический словарь. Около 157000 терминов. В 2-х томах. – Мінск, 1997.

9.Русско-белорусский словарь. Изд. 4-е. - Мінск, 1993.

10.Слоўнік эканамічных тэрмінаў. – Мінск, 1992.

Праца над складаннем новых тэрміналагічных слоўнікаў і ўдасканаленні існуючых працягваецца.

ЛЕКЦЫЯ 14. АСАБЛІВАСЦІ АФІЦЫЙНА-СПРАВАВОГА СТЫЛЮ

1.Агульная характарыстыка.

2.Паняцці “дакумент” і “службовы дакумент”. Функцыі дакументаў. 3.Лексіка-граматычныя асаблівасці і стандартызаванасць мовы

афіцыйна-справавога стылю.

4.Спосабы выкладання матэрыялу ў дакуменце. Рубрыкацыя.

Асноўныя паняцці: дакумент, службовы дакумент.

Літаратура:

1.Барлас Л. Г. Русский язык. Стилистика. Пособие для учителей. – М.: Просвещение, 1978.

2.Басаков М. Я. Делопроизводство и корреспонденция в вопросах и ответах: Учебное пособие для студентов. – 2-е изд., перераб. и допол. – Ростов-на Дону: Феникс, 2000.

3.Валочка Г. Тэкст на ўроку перакладу. – Часопіс “Роднае слова”. – 1993.- №5.

4.Камароўскі Я. М., Мяцельская Е.С. Беларуская мова: Дапаможнік для абітурыентаў. – 2-е выд., перапрац. і дап. – Мн.: Універсітэцкае, 1993.

5.ЛяшчынскаяВ.А.Беларуская мова.Тэрміналагічная лексіка: Вучэбны дапаможнік. – Мінск: РІВШ БДУ. 2001.

6.Паневчик В.В. Делопроизводство. Документационное и оргтехническое обеспечение управления: Практикум, 2-е изд. – Мінск, БГЭУ,

2004.

7.Цікоцкі М. Я. Стылістыка беларускай мовы. – Мінск: Універсітэцкае, 1995.


65

1.Агульная характарыстыка

Афіцыйна-справавы стыль абслугоўвае афіцыйна-справавую, канцылярскую, юрыдычную, дыпламатычную сферы грамадскай дзейнасці чалавека. Рэалізуецца ѐн у дзяржаўных дакументах, указах, дагаворах, законах і кодэксах, актах, даверанасцях, пратаколах, аб‟явах, заявах, справаздачах, канвенцыях, дэкларацыях, камюніке і інш. Вылучаюць падстылі: заканадаўчы, адміністрацыйна-канцылярскі, дыпламатычны. Функцыянуе афіцыйна-дзелавы стыль у пісьмовай форме, таму асабліва важна, каб не было двухсэнсоўных і расплывістых фармулѐвак. Галоўнае ў мове афіцыйных дакументаў – паслядоўнасць і дакладнасць выкладу фактаў, аб‟ектыўнасць ацэнак; афіцыйны тон; спецыфічная стандартнасць мовы; адсутнасць экспрэсіўна – эмацыянальнай лексікі. Прыклад.

У вышэйшыя навучальныя ўстановы Беларусі прымаюцца грамадзяне РБ, замежныя грамадзяне, якія пражываюць у Беларусі і маюць сярэднюю адукацыю: на дзѐннае навучанне ва ўзросце да 35 гадоў, на навучанне без адрыву ад вытворчасці – без абмежавання ва ўзросце.

2.Паняцці “дакумент” і “службовы дакумент”. Функцыі дакументаў

Што ж такое дакумент, службовы дакумент?

Слова “дакумент”лацінскага паходжання і абазначае „пасведчанне, спосаб доказу‟. Дакумент – гэта матэрыяльны аб‟ект з замацаванай ў ім інфармацыяй для перадачы яе ў часе і прасторы. Дакумент выступае адначасова і як прадмет працы кіраўніка, і як яго вынік.

ЦІКАВА ВЕДАЦЬ: у “Слоўніку рускай мовы” Ожагава С. І. чытаем:

Дакумент

1.Справавая папера, якая пацвярджае які-небудзь факт ці права на што-небудзь.

2.Тое, што афіцыйна пацвярджае асобу прад‟яўніка (пашпарт і інш.).

3.Пісьмовае пасведчанне (сведчанне) аб чым-небудзь.

Функцыі дакумента:

-інфармацыйная (фіксуюцца факты, падзеі разумовай і практычнай дзейнасці чалавека);

-арганізацыйная (забяспечваецца ўздзеянне на калектыў для арганізацыі і каардынацыі іх дзейнасці);

-камунікатыўная (забяспечваюцца знешнія сувязі прадпрыемстваў і арганізацый);

-юрыдычная (змест дакумента выкарыстоўваецца ў якасці доказу пры разглядзе спрэчных пытанняў), шэраг дакументаў першапачаткова надзелены юрыдычнай функцыяй – гэта дагаворная дакументацыя, натарыяльна завераныя дакументы;

-выхаваўчая (дакумет дысцыплінуе выканаўцу, патрабуе павышанага ўзроўню адукацыйнай падрыхтоўкі).


66

Любы дакумент функцыянуе сумесна з іншымі дакументамі. Сукупнасць узаемазвязаных дакументаў, якія выкарыстоўваюцца ў пэўнай сферы чалавечай дзейнасці, называецца сістэмай дакументацыі.

ЦІКАВА ВЕДАЦЬ: Дакументы вылучаюць па відах дзейнасці (планавыя, навукова-тэхнічныя, праектна-каштарысныя і г. д.); па спосабе фіксацыі інфармацыі (пісьмовыя, графічныя, кіна-фота- фонадакументы); па месцы складання (для рашэня знешніх і ўнутраных пытанняў); па ступені галоснасці (сакрэтныя, зусім сакрэтныя, адкрытыя); па юрыдычнай сіле (сапраўдныя і фальшывыя); па тэрмінах выканання (тэрміновыя і нетэрміновыя); па стадыях падрыхтоўкі (чарнавыя і арыгінал); па тэрмінах захоўвання (пастаяннага і часовага захоўвання).

Кожны дакумент патрабуе дакладнасці, лагічнасці выкладу, адназначнасці. Пэўныя дакументы маюць устойлівую форму размяшчэння матэрыялу, напрыклад, заява, пратакол,; для іншых выкарыстоўваюцца гатовыя бланкі і нават кнігі, напрыклад, ордэры, пасведчанні рознага тыпу, бухгалтарскія кнігі. Усе віды афіцыйна-справавых тэкстаў характарызуюцца прысутнасцю своеасаблівай лексікі, марфалогіі, сінтаксісу.

Тэксты афіцыйна-справавога стылю адрозніваюцца уніфікацыяй і стандартызаванасцю мовы. Сутнасць уніфікацыі заключаецца ў скарачэнні неапраўданай разнастайнасці дакументаў, прывядзенні іх да аднастайных форм, структуры, моўных канструкцый. Сутнасць стандартызаванасці заключаецца ва ўзвядзенні ў норму, абавязковую для прымянення, аптымальных правіл і патрабаванняў па распрацоўцы і афармленні дакументаў. Вынікі распрацоўкі афармляюцца ў выглядзе міждзяржаўных, дзяржаўных, галіновых стандартаў, а таксама стандартаў арганізацый, устаноў.

3.Лексіка-граматычныя асаблівасці і стандартызаванасць мовы афіцыйна-справавога стылю

Лексіка тэкстаў афіцыйна-справавога стылю адрозніваецца шырокім выкарыстаннем стандартных лексічных сродкаў, так званых канцылярскіх штампаў, напрыклад: адзначаны наступныя недахопы, за справаздачны перыяд, прымаючы пад увагу, у канструктыўных абставінах, прыцягнуць да адказнасці, паслухаўшы і абмеркаваўшы і г. д. Да тэрміналогіі афіцыйнага стылю адносяцца словы, што абазначаюць асоб (ісцец, кватэраўладальнік,

наймальнік), назвы дакументаў (распараджэнне, тэлефанаграма, загад, пратакол, даведка), часткі дакумента (парадак дня, слухалі, згодны, у загад,

дадатак). У тэкстах афіцыйна-справавога стылю шырока ўжываюцца іменныя часціны мовы, а сярод іх аддзеяслоўныя назоўнікі (пашырэнне,

прыцягненне, узгадненне, знаходжанне, пазбаўленне, пастанова), назоўнікі для абазначэння пасад, званняў, провішчы (доктар навук, прафесар, член- карэспандэнт). Прыметнікі ўжываюцца ў асноўным адносныя (экалагічная,

навакольнае, чарговае, рэспубліканскі і г. д.). Шырока ўжываюцца прэдыкатыўныя словы (трэба, можна, нельга, неабходна). Асаблівае месца


67

займае дзеяслоў. Форма інфінітыва выступае ў значэнні неабходнасці звычайна пасля слоў “загадваю, пастанаўляе, патрэбна, неабходна”. Напрыклад:

Ваеннаслужачы павінен цвѐрда ведаць, умела і добрасумленна выконваць патрабаванні воінскага статута і свае абавязкі…

Загадваю прызначыць на пасаду намесніка…

Формы інфінітываў больш ужываюцца ў загадах, менш – у дагаворах. Іншы раз сустракаецца інфінітыў са значэннем сцвярджальнасці, напрыклад:

Адобрыць ініцыятыву калектыву працоўных…

Акрамя інфінітыва, ужываюцца асабовыя формы дзеясловаў і кароткія формы дзеепрыметнікаў у значэнні „неабходнасць‟, „загад‟, „прадпісанне‟:

прад‟яўляюцца, аказваюць, патрабуюць, прашу, заяўляем; адзначана, зацверджана.

У афіцыйна-справавым стылі выкарыстоўваюцца састаўныя злучнікі: у выніку чаго, для таго каб, з прычыны таго што; прыназоўнікі: з мэтай, у сувязі, на працягу, у выніку, за выключэннем. Сінтаксіс тэкстаў кніжны, неэмацыянальны. Сказы поўныя, апавядальныя, як правіла, двухсастаўныя. З аднасастаўных вылучаюцца інфінітыўныя сказы, пэўна-асабовыя. Парадак слоў прамы. Простая мова, як правіла, адсутнічае (за выключэннем судовага пратакола), адсутнічаюць таксама мадальныя словы (пабочныя); безумоўна, могуць ужывацца простыя ўскладненыя сказы; складаныя сказы. Прыклад:

Артыкул 5. Абарона моў.

Усякія прывілеі ці абмежаванне правоў асобы па моўных прыкметах недапушчальныя. Публічная знявага, ганьбаванне дзяржаўнай і іншай мовы, стварэнне перашкод і абмежаванняў у карыстанні імі, пропаведзь варожасці на моўнай глебе цягнуць устаноўленую законам адказнасць (з

Закона аб мовах у РБ). – Сказ просты, апавядальны, двухсастаўны, ускладнены аднароднымі дзейнікамі.

4.Спосабы выкладання матэрыялу ў дакуменце. Рубрыкацыя

У тэкстах афіцыйна-справавога стылю выкладанне матэрыялу (інфармацыі) неаднолькавае. Зыходзячы з таго, якая мэтавая ўстаноўка, то і спосабы падачы інфармацыі розныя:

-канстатацыя ўжываецца, калі неабходна данесці нейкія канкрэтныя факты (акты, тлумачальныя запіскі і г.д.);

-паведамленне ужываецца, калі неабходна папярэдзіць, пацвердзіць, выказаць просьбу, інфармаваць, запрасіць (даведкі, зводкі, тэлеграмы і г. д.);

-апісанне ўжываецца ў арганізацыйных дакументах з апісаннем праў, абавязкаў (статуты, палажэнні, інструкцыі).

Рубрыкацыя – гэта размеркаванне матэрыялу па рубрыках, г. зн. па раздзелах службовага дакумента, па асобных графах. Рубрыкацыя дакумента ажыццяўляецца ў залежнасці ад яго віду (гэта пратакол, загад, заява і г. д.), таму і суразмернасць частак розная. Яна ўключае назву дакумента, каму адрасуецца (адрасат), хто падрыхтаваў дакумент (адрасант), тэкст, дата падрыхтоўкі і подпіс. Большая па сваіх памерах графа “тэкст”.