ВУЗ: Не указан
Категория: Не указан
Дисциплина: Не указана
Добавлен: 05.07.2025
Просмотров: 28
Скачиваний: 0
12
3.Яновіч А. “Беларуская граматыка” Браніслава Тарашкевіча. Часопіс “Беларуская мова і літаратура ў школе”. – 1990. - № 9.- С. 16-19.
1.Б. Тарашкевіч. “Беларуская граматыка для школ” (1918)
Б. Тарашкевіч быў знакамітым філолагам, літаратарам, публіцыстам, правадыром сялянскіх арганізацый у Польшчы, лідэрам БСГ, аўтарам першай у гісторыі беларускай мовы навуковага падручніка беларускай граматыкі і сінтаксісу. Упершыню “Граматыка беларускай мовы для школ” убачыла свет у 1918 годзе у Вільні, у друкарні Марціна Кухты, дзе выходзіла “Наша ніва”. Характарызуючы сваѐ выданне, Тарашкевіч абвяшчаў, што ў яе аснову пакладзена “найбольш характэрная і найбольш чыстая гутарка беларускай мовы, што мае цвѐрды [р] і вялікае аканьне”; паводле слоў аўтара адхіленні ад пісьмовых традыцый дапускаюцца толькі ў тых выпадках, “калі гэтага вымагае яснасць сістэмы або чыстасць мовы”. Задача граматыкі – неадкладная неабходнасць упарадкавання граматычных і правапісных норм беларускай літаратурнай мовы; магчыма гэта стала толькі пасля таго, як у газетах і літаратурных творах на беларускай мове з‟явіліся адлюстраванымі спецыфічныя асаблівасці беларускай мовы. Спалучэнне дыялектнай асновы беларускай мовы са здабыткамі новай пісьменнасці на беларускай мове стала перадумовай паспяховага вырашэння праблем, пастаўленых перад аўтарам. Граматыка складалася з наступных раздзелаў:
1.Гукі. 2. Часціны мовы. 3. Падзел слова. 4. Правапіс. 5. Сказ.
Ураздзеле “Гукі” аўтар вылучае зычныя і галосныя; глухія і звонкія; з асаблівасцей можна адзначыць:
- ужыванне[г] выбухнога: мазгі, ганак; - [дж], [дз] – асобныя гукі; - аканне (пераход ненаціскнога о,э – а);
- пазіцыйныя змены зычных (вымаўленне звонкіх перад глухімі і наадварот: кніжка – [кн‟ішка];
Ураздзеле “Часціны мовы” вылучаліся імя (назоўнік), прымета (прыметнік), чысло (лічэбнік), займя (займеннік), дзеяслоў, прыслоўе, прыймя (прыназоўнік), злуч (злучнік), кліч (клічнік). З асаблівасцей можна адзначыць:
– наяўнасць сямі склонаў: сѐмы – клічны (браце, браты!);
– у жаночым родзе прысутнічаў парны лік: дзьве хаце;
– наяўнасць варыянтных форм знамянальных часцін мова: вядзѐр – вѐдраў (у ніякім і жаночым родзе назоўнікаў Р. скл. мн л.); старастай – старастам ( форма назоўніка м.р. Тв. скл.); сьвятой – сьвятое, сіняй – сіняе (форма прыметніка ж. р. Р. скл. адз. л.); касьцьмі – касьцьма – касьцямі (форма наз. Тв. скл. мн. л.); ямо – ядзѐм, дамо – дадзѐм (форма дзеясл. 1-й асобы мн. л.); нясе – нясець, думае – думаець (форма дзеясл. 1-ага спр. 3-й ас. адз. л.); двух – двох (лічэбнік ва ўскосных склонах);
– наяўнасць адной формы часціны мовы пры разнастайнасці дыялектных варыянтаў: братом, ласѐм, палѐм (форма наз. Д. скл. мн. л); аб братох, ласѐх,
13
палѐх (М. скл. мн.л.) – характэрна для паўднѐва-заходняга дыялекту; седзіцѐ, крычыцѐ (дзеясл. 2-ага спр. 2-й ас. мн. л.) – характэрна для паўночна-заходняга дыялекту. Гэтыя формы аб‟ядноўвала тое, што яны былі распаўсюджаны ў мове тагачаснай беларускай пісьменнасці, нормы якой складваліся стыхійна. Правілы напісання аўтар падзяляў на такія, “калі пішацца так, як чуваць (фанетычны прынцып) і калі пішацца не так, як чуваць” (марфалагічны). Правілы фанетычнага прынцыпу:
-абазначэнне цвѐрдасці шыпячых і зацвярдзелых;
-падаўжэнне зычных;
-напісанне ры, лы не пад націскам у словах тыпу: крыві, глытаць;
-пераход [в] - [ў] ;
-ужыванне прыстаўных в, г: вока, гэты;
-аканне і яканне (хоць гэта правіла было не да канца паслядоўным);
-асіміляцыя зычных па мяккасці: сьнег.
Правіла марфалагічнага прынцыпу: правапіс зычных на стыку марфем: матцы, але ѐсць і непаслядоўны падыход да гэтага прынцыпу: францускі, грамадзкі. Правапіс запазычаных слоў Тарашкевіч раздзяліў на два аспекты: правапіс слоў, узятых з чужой мовы даўно, і правапіс слоў, узятых з чужоў мовы нядаўна. Паколькі словы першай групы асіміляваны беларускай мовай, аўтар прапанаваў пісаць іх адпаведна з вымаўленнем. Словы другой групы захоўваюць напісанне, уласцівае ім у той мове, з якой яны ўзяты: тэлеграф, літэратура, монолѐг, плян, сыстэма. Такі падзел суб‟ектыўны і патрабаваў далейшага ўдасканалення.
У раздзеле “Сказ” вызначаны члены сказы, тыпы сказаў, сістэма знакаў прыпынку (коска, пункт „кропка‟, працяжнік, два пункты „двукроп‟е‟, пункт з кропкай ‟кропка з коскай‟, недаказ „шматкроп‟е‟).
Галоўныя рысы беларускай мовы ў граматыцы былі вызначаны сцісла, але даволі поўна і правільна. Лінгвістычная тэрміналогія ў большасці захавалася да нашага часу; нешта ў пэўнай частцы было зменена і дапоўнена. Аўтару не ўдалося да канца распрацаваць напісанне е ў ненаціскным становішчы, правапіс запазычаных слоў і інш. Пры жыцці аўтара граматыка выдавалася 6 разоў, апошні
– у 1931 годзе. У 1991 годзе 5-е выданне было перавыдадзена ў Мінску фотамеханічным спосабам. Граматыка была высока ацэнена грамадскасцю, таму што ў ѐй “правільна вызначаны асноўныя законы беларускай літаратурнай мовы і праз гэта намечаны шляхі яе далейшага развіцця”. У гісторыю беларускай мовы гэта граматыка ўвайшла і пад другой назвай – “тарашкевіца”, па прозвішчы вядомага вучонага.
2.Грамадскія функцыі мовы ў 20-я гады
У гісторыі Савецкай Беларусі адметнымі з‟яўляюцца 20-я гады, вядомыя правядзеннем беларусізацыі. Упершыню афіцыйна палітыка беларусізацыі была выкладзена ў прынятай 15 ліпеня 1924 года пастанове 2-ой сесіі ЦВК 6-га склікання “Аб практычных мерапрыемствах па правядзенні нацыянальнай палітыкі”. Яна мела спецыяльны раздзел аб мерапрыемствах у галіне адукацыі.
14
Адзначалася:
а) увесці беларускую мову як абавязковы прадмет вывучэння ва ўсіх тыпах школ;
б) перавесці выхаванне і навучанне на беларускую мову ў дзіцячых садках, а затым і ў першыя гады навучання працоўных школ;
в) абавязковымі прадметамі выкладання павінны быць беларуская і руская мовы;
г) забеспячыць установы выкладчыкамі; д) забеспячыць навучальныя установы адпаведнай літаратурай на
беларускай мове; е) арганізаваць курсы беларусазнаўства.
У1925 годзе Пленум ЦК партыі абмяркоўваў нацыянальную палітыку ў галіне адукацыі. У рэзалюцыі было адзначана, што правільным будзе прызнанне дзяржаўнымі 4-х моў: рускай, беларускай, польскай, яўрэйскай, пры ўсім гэтым развіццѐ мовы, літаратуры, школы, культуры на беларускай мове прызнаецца асноўнай справай. У 1924 – 25г.г. усе чатырохкласныя школы перайшлі на беларускую мову; у 1925г. іх было 94%; сямігодак – 76%. Улічваліся інтарэсы нацыянальных меншасцей; у 1932г. было 6 263 (90 %) бел. школ, 252 (3,6 % ) польскіх, 221 (3,2 %) яўрэйская школа, 99 (1 %) рускіх, 22 украінскія, 17 латышскіх, 12 літоўскіх, 11 нямецкіх, 1 эстонская школа, 64 змешаныя. У заслугу палітыкі беларусізацыі 20-гадоў з поўнай падставай можна аднесці аднолькавасць
ўнавучальна-выхаваўчым працэсе школ сельскай і гарадской мясцовасці. Пазней гэта адзінства патрабаванняў было парушана. У вѐсцы ўсталявалася беларуская мова, у горадзе – руская. Іншы раз гэта нават супрацьпастаўляла маладое пакаленне горада і вѐскі. Паколькі ў сацыяльным плане горад развіваецца хутчэй, то вынікае непаўнацэннасць сельскага жыхара, безумоўна, у яго ўзнікае жаданне пазбавіцца мовы, на якой гаворыць, і авалодаць мовай равеснікаў, зн. рускай. Бацькі іншы раз нават пераводзілі дзяцей у рускамоўныя школы.
У1939 годзе з уз‟яднаннем Заходняй і Усходняй Беларусі палітыка распаўсюджання беларускай мовы перамясцілася на Заходнюю Беларусь. Праводзілася паступова, 7 снежня 1939 года выйшаў загад Наркама асветы БССР. Па загаду беларуская мова была абавязковай для выкладання ва ўсіх школах. На пачатку вайны беларускіх школ было каля 90 % у Заходняй частцы Беларусі. Вялікая заслуга ў беларусізацыі 20-х гадоў належыць ураду і народнай інтэлігенцыі, у першую чаргу настаўнікам. Для школ былі выдадзены падручнікі па беларускай мове: “Беларуская граматыка” Пачобкі, “Пачатковая граматыка” і “Школьная граматыка беларускай мовы” Я. Лѐсіка, “Методыка роднай мовы” К. Міцкевіча (Я. Коласа).
3.Моўныя рэформы савецкага часу (1933г., 1957г.)
Рэформа правапісу – гэта сацыяльна ўсвядомлены, заканадаўча аформлены грамадска-палітычны акт, скіраваны на перагляд арфаграфічных прынцыпаў і норм. Галоўныя фактары правядзення: наяўнасць працяглых і ўстойлівых пісьмовых традыцый і замацаваных практыкай пісьма норм правапісу; дыялектная разгалінаванасць мовы і роля асобных дыялектаў у фарміраванні
15
літаратурнай мовы; ступень даследаванасці мовы; наяўнасць лінгвістычных кадраў; улік асаблівасцей арфаграфічных сістэм блізкароднасных моў; усведамленне грамадскасцю рэформы; традыцыі культуры; палітыка-ідэалагічныя фактары (плюралізм думак, правы чалавека). Гэтыя фактары і вызначылі характар змен, прынятых рэформай беларускага правапісу 1933 года. Ёй папярэднічала Акадэмічная канферэнцыя па рэформе беларускага правапісу і азбукі 1926 года. У ѐй удзельнічала 69 чалавек (беларускія вучоныя, а таксама замежныя госці), сярод іх можна назваць С. Некрашэвіча, Я. Лѐсіка, В.Ластоўскага, П.Бузука, А.Багдановіча і інш. У 1929 годзе быў выдадзены “Беларускі правапіс” (праект), сюды было ўключана 77 арфаграфічных правіл. Затым праца вучоных была перарвана арыштам некаторых членаў Камісіі. Канчаткова Пастанова была прынята 26 жніўня 1933года “Аб зменах і спрашчэнні беларускага правапісу”. З улікам яе ў 1934 годзе быў выдадзены разгорнуты звод арфаграфічных правіл “Правапіс беларускай мовы”. Асаблівасці пастановы наступныя:
1)перадача на пісьме акання, якання;
2)ужыванне не, без нязменна: не быў (прапаноўвалася – ня быў);
3)правапіс в перад о, у, але Орша, Урал;
4)адсутнасць ь у словах сьнег, жыцьцѐ;
5)ужыванне апострафа;
6)марфалагічны прынцып напісання слоў тыпу: прыказчык, перапісчык,
грамадскі і г.д.;
7)у запазычаных словах у большасці выпадкаў ужываецца аканне: прафесар, эканоміка, але для інтэрнацыянальных рэвалюцыйных слоў ѐсць выключэнні: рэволюцыя, совет, большэвік;
8)ужыванне л цѐрдага ў запазычаных словах: метал, план, алмаз, клас ( у
праекце – клюб, плян, металь і г. д.);
9)ужыванне э, ы у словах запазычаных пасля д, т: сістэма, дыплом ( у
праекце – гэрб, гэрой, сымболь);
10)замацаванне ў напісанні ф: кафедра, арфаграфія (замест п, хв,х, т);
11)ужыванне спалучэнняў тр, др у запазычаных словах: тэатр, літр, цыліндр;
12)формы “пралетары, бары, алюміні” замяняліся формамі на –ій,-ый:
алюміній, барый, пралетарый;
13)замацаванне дзеепрыметнікаў незалежнага стану цяперашняга часу з суф. –
учы-, -ючы-, -ачы-, -ячы-: уваходзячы, рамантуючы;
14)замацаванне формы загаднага ладу множнага ліку: станьма і станьце,
кіньма і кіньце;
15)ва ўласных назоўніках сустракаліся выключэнні: Чэрнышэўскі, Шэўчэнка,
Орджанікідзе, Владзікаўказ, Тіханаў;
16)ужыванне канчаткаў –а-,-я- ў Р. скл. адз. л. м. р.: механізма, алюмінія.
Управапісе 1933 года было многае абумоўлена палітычнымі меркаваннямі: прывесці правапіс у адпаведнасць з рускай арфаграфічнай традыцыяй, а не адлюстраваць нацыянальную спецыфіку беларускай мовы.
Арфаграфічныя пытанні былі абмеркаваны і пазней на спецыяльных канферэнцыях АН БССР у 1950 і 1952 годзе. Арфаграфічная камісія на чале з Я. Коласам і К. Крапівой распрацавала “Праект змен і ўдакладненняў беларускага
16
правапісу”, які быў зацверджаны ў 1957 годзе пастановай “Аб удакладненні і частковых зменах існуючага беларускага правапісу”. Удакладнены наступныя правілы:
1)пашырэнне акання на ўсе словы незалежна ад паходжання, за выключэннем канцавога іо, ыо: Шаўчэнка, рэвалюцыя, але трыо, Токіо:
2)асобнае напісанне часціц бы (б), жа (ж): пайшоў бы;
3)пашырэнне дзекання і цекання: пекцін, пункцір;
4)асіміляцыйная мяккасць не перадавалася: снег, жыццѐ;
5)пашырэнне ўжывання канчаткаў –у-, -ю- ў Р. скл. адз.л. м.р.: алюмінію,
азоту.
Рэформа беларускага правапісу 1933 года і яе вынікі былі расцэнены як
негатыўная з‟ява ў гісторыі беларускай мовы, якая павярнула яе развіццѐ на шлях самавынішчэння і асіміляцыі рускай мовай. Гэты правапіс называюць “наркомаўкай, рэпрэсіраваны правапіс. Зараз склалася сітуацыя, якая зноў на парадак дня востра паставіла пытанне аб правапісе беларускай мовы і яе граматычных нормах.
ЛЕКЦЫЯ 4. БЕЛАРУСКАЯ МОВА НА СУЧАСНЫМ ЭТАПЕ
1.Формы беларускай мовы. Беларуская літаратурная мова. Літаратурная норма.
2.Дыялектная мова.
3.Мова і маўленне.
Асноўныя паняцці: дыялекты, літаратурная норма, мова і маўленне.
Літаратура:
1.Ляшчынская В.А. Беларуская мова.Тэрміналагічная лексіка: Вучэбны дапаможнік. - Мінск: РІВШ БДУ, 2001.
2.Сямешка Л. І. Курс беларускай мовы: Падручнік /Л.І.Сямешка, І.Р.Шкраба, З.І.Бадзевіч. - Мінск: Універсітэцкае, 1996.
1.Формы беларускай мовы. Беларуская літаратурная мова. Літаратурная норма.
Беларуская нацыянальная мова мае дзве разнавіднасці, дзве формы: літаратурную ў яе пісьмовай і вуснай формах і народна-дыялектную. Літаратурная і дыялектная мовы знаходзяцца ў цеснай сувязі і ўзаемадзеянні, але паміж імі існуе істотная розніца.
Літаратурная мова - гэта вышэйшая, унармаваная, стылістычна разгалінаваная форма нацыянальнай мовы, якая выступае ў вуснай і пісьмовай формах. Яна абслугоўвае асноўныя сферы дзейнасці народа. Гэта мова школы, навукі, друку, радыѐ, тэлебачання, тэатра, мастацкай літаратуры, дзяржаўных устаноў. Наяўнасць нормы - асаблівасць літаратурнай мовы, якая адрознівае яе ад дыялектнай.Унармаванаць літаратурнай мовы заключаецца ў тым, што ў ѐй рэгламентуецца значэнне і ўжыванне слова, а вымаўленне, напісанне, утварэнне граматычных форм слоў падпарадкуецца агульнапрынятаму ўзору (норме). Сучасныя нормы мовы адлюстраваны ў слоўніках, даведніках, падручніках, спецыяльных манаграфіях па мове.