ВУЗ: Не указан

Категория: Не указан

Дисциплина: Не указана

Добавлен: 02.09.2025

Просмотров: 2075

Скачиваний: 0

ВНИМАНИЕ! Если данный файл нарушает Ваши авторские права, то обязательно сообщите нам.

СОДЕРЖАНИЕ

Аддзел адукацыі Верхнядзвінскага райвыканкама

Вяртаюцца з выраю жоравы, гусі Да гнёзд на палях Беларусі.

Архітэктура Мінска

Пэўна, з пявучага золата Нашы напевы, бо не ржавеюць яны... М.Танк

Вочы – суніцы, вочы – крыніцы, Стрэнеш, убачыш – Не надзівіцца…

З легендаў і казак былых пакаленняў…

Зямля падрабнела ў людскім уяўленні: Вакол абляцець – хопіць менш дзвюх гадзін…

Зямля падрабнела ў людскім уяўленні: Вакол абляцець – хопіць менш дзвюх гадзін…

Ой Нёман, і песня, і слава Народу майго і зямлі… а.Астрэйка

Ледзь першыя раннія промні зары Затлелі на стрэхах, на зелені свежай,

Хацеў бы к сэрцу прыгарнуць!

Дарэмна ловіце вы ў сетку матылька,

Каб лепей скрыдлы разглядзець:

Ударыўшы, памне іх сець,

І яркі пыл сатрэ няспрытная рука!

Можа, мала сябры Яшчэ знаюць наш край

Быццам лес белую думае думу.

Кіпіць у ім прагрэсу ход” м. Багдановіч

Нібы прырода зараз пазяхае.”

Лёс дзядоў не быў салодкі… с. Законнікаў

Ёсць чары ў забытым, старадаўнім …

Калі ж заслона зноў апала

І ў зале ўспыхнула святло,

Ізноў ім радасна было…

М. Танк

Як поле , у людзей душа адкрыта, Пасей дабра зярняты у глебу ты— Дабра саспее колас залаты.

Якая цішыня! Адно…

Ля помніка Янку Купалу ў Мінску

Там неба такой вышыні,

Як болей нідзе на свеце,

Ты ветразі добра напні…

Р.Барадулін.

Дайце мне волю, дайце арліную! Янка Купала

Беларусь. Чарнобыль. Будучыня.

Душу акрылялі прыгажосці свету… я.Купала

Я веру:прыйдзе гэткі дзень… я.Купала

Я каляндар стары гартаю - Вяртаюцца, як гусі, дні. І голас выраю гартанны…

Магутнае слова, ты роднае слова!..

Якуб Колас — сусветна вядомы майстар пейзажнай лiрыкi. Яго пранiкнёныя, напоўненыя ўлюбёнасцю ў знаёмыя з дзяцiнства мясцiны, у хараство роднага краю радкi з паэмы «Новая зямля» «Мой родны кут, як ты мне мiлы! Забыць цябе не маю сiлы...» са школьных гадоў знаёмыя кожнаму беларусу.      Сувязь з роднай зямлёй, захапленне прыродай з'яўлялiся крынiцай творчага натхнення i мастацкай фантазii паэта.      Якiя прыгожыя, пранiзаныя радасцю жыцця, насычаныя разнастайнымi метафарамi, эпiтэтамi, параўнаннямi i iнпiымi мастацкiмi тропамi радкi прысвяцiў Якуб Колас прыродзе ў гады творчага i эмацыянальнага ўздыму: «Рассыпаны зоры брыльянтавым пухам...», «...лашчыць сонца твар узгоркаў, супiыць след iх слёз»! Паэтызацыя вечнага руху i абнаўлення прыроды як сiмвалу абнаўлення жыцця характэрна для перадваеннай лiрыкi паэта.   Паэму Якуба Коласа "Новая зямля" часта называюць энцыклапедыяй сялянскага жыцця. Аднак яе можна назваць і паэтычным гімнам прыродзе, паэтычным календаром прыроды, энцыклапедыяй беларускай прыроды. Якую б "прыродную" назву мы ні далі паэме, адно застаецца несумненным: твор не меў бы той адметнасці, якая яму ўласціва, без тэмы прыроды. Тэма беларускай прыроды настолькі арганічна ўпісваецца ў паэтычную канву твора, што яе вобразы часам і "ажываюць". Вось перад намі "елка ў пары з хваіною, абняўшысь цесна над вадою, як маладыя ў час кахання, у апошні вечар расставання", вось "крынічкі вузенькае ложа", "як неба — лес, як мора — долы". Чытаючы радкі паэмы, можна ўявіць усход сонца і летнюю раніцу, пачуць бусліны клёкат і спеў жаўрука, пабываць на квітнеючым лузе і пясчаным беразе. У паэме паказана ранняя беларуская вясна, летняя спёка, першыя дні восені, калі з палёў звезены хлеб, скошаны лугі, калі ў чырвань апрануты лес, а ў паветры носяцца ніці белай павуціны. Лютая зіма страшыць сваёй суровасцю, вабіць сваёй веліччу, непаўторнасцю, але:

Ёсць хараство і ў гэтых зімах,      І ў мёртва-белых тых кілімах,      Што віснуць-ззяюць хрусталямі      Над занямелымі лясамі.

   Паэт захапляецца бязмежнасцю прыроднай стыхіі, яе магутнасцю і веліччу. Аднак гэтае апісанне-захапленне незаўважна набывае выгляд глыбокага філасофскага роздуму. Усім нам добра вядомыя словы "Мой родны кут!" знаходзяць сваё лагічнае завяршэнне не ў радках "Як ты мне мілы!", а ва ўсёй паэме. Паэт невыпадкова пачынае твор са звароту да роднага краю і апісання яго прыроды: у гэтым ён знаходзіць натхненне для спакойнага разважання аб вечных таямніцах прыроды і чалавечага быцця. Паэт увесь час параўноўвае жыццё чалавека і жыццё прыроды, паказвае іх цесную сувязь і роднаснасць, падабенства законаў развіцця, сугучнасць прыроды чалавеку. Так, перадаючы прыгнечаны стан чалавека, яго ўнутраны адчай, паэт прыбягае да вобразу цёмнага хваёвага лесу, які стогне пад націскам буры. Затое лёгкі, бадзёры ранішні настрой героя па-майстэрску перадаецца апісаннем роснага летняга лугу. Сумным думкам Міхала аб недасягальнасці жаданай мэты адпавядае змрочная прырода. Хуткай зменлівасцю надвор'я аўтар падрыхтоўвае чытача да ўспрыняцця хуткіх змен у жыцці герояў. "Прырода... з людзьмі жыве супольна, згодна", — падкрэслівае гэту думку паэт. І сапраўды, з гэтым нельга не пагадзіцца. Земляробчы каляндар, усе асноўныя гадавыя святы, цяжкая сялянская праца (ворыва, летнія касавічныя клопаты, збор ураджаю) апісваюцца ў паэме на фоне прыроды. У паэме многія з'явы і карціны прыроды паказаны вачамі дзяцей, бо дзеці — больш непасрэдньія ў іх успрыняцці. Незвычайнай любоўю да хараства прыроды вылучаўся Кастусь, які цэлымі днямі мог слухаць спевы птушак, гоман ціхай крынічкі, шэпт траў. У некаторых выпадках аўтар цёпла падсмейваецца са сваіх юных герояў. Дастаткова прыгадаць страхі хлопцаў, звязаныя з незразумелымі начнымі гукамі з боку Нёмана. Прырода ў паэме набывае характар асаблівага персанажа. Паэт успрымае яе ва ўсіх праявах як адно цэлае, як вялікую і таямнічую кнігу быцця. Гэтак, як адно непарыўнае цэлае, успрымае паэт і людзей, якія не могуць не жыць па законах вялікай і таямнічай кнігі — Прыроды.


Па-сапраўднаму родны край любiць той, хто ахоўвае i ўмела ператварае прыроду, толькi тады яна дарыць чалавеку прыгажосць.

Сінькевіч Вольга Анатольеўна, Шатроўская базавая школа

Чытаю я журнал сучасны:


Кіпіць у ім прагрэсу ход” м. Багдановіч

« Усяго 25 свечак адпалала на зямным бяседным стале Максіма Багдановіча. Калі ў маі 1917 года пагасла апошняя, тоненькая, пахілая, побач не было ні сваякоў, ні сяброў…”, – так пісаў Г. Бураўкін у артыкуле “І жыве сёння з намі…”

Калі паміраюць паэты,

Што ні перад кім не гнуцца,-

У чалавецтва прасветы

На ўсе вякі застаюцца

Яны забіраюць з сабою

Талент свой адмысловы,

Кінуўшы ў мора людское

Свае несмяротныя словы.

Так хораша і шчыра сказаў пра М. Багдановіча А. Грачанікаў. Шкада, што лёс адмераў яму толькі дваццаць пяць вёсен і зім. І за гэты кароткі жыццёвы шлях ён паспеў напісаць “Вянок”, споведзь яго душы. Кветкі, трапятліва сабраныя М. Багдановічам для “Вянка” не завялі, а , наадварот, вабяць, прыцягваюць да сябе ўсё больш і больш чытачоў.

М Багдановіч заўсёды хваляваўся за фарміраванне духоўнасці народа. Вялікую надзею паэт ускладаў на творцаў, песняроў, на перыядычныя выданні. Мара М. Багдановіча збылася, бо сёння мы маем вялікі горад Кніг і маленькі горад Часопісаў.

Часопіс “Вясёлка”- першая сцяжынка да пазнання Айчыны, да разумення прыгажосці роднай мовы, багацця гісторыі і культуры. Цікавы па зместу, шчодры на вершы, казкі, песні. Галоўным героем часопіса з’яўляецца Вася Вясёлкін. Яму пішуць пісьмы дзеці, дасылаюць свае малюнкі, загадкі, вершы. Заснаваны быў часопіс у 1957 годзе. Першым рэдактарам яго быў Васіль Вітка (Цімох Васільевіч Крысько). Зараз галоўным рэдактарам з’яўляецца Уладзімір Сцяпанавіч Ліпскі.

Вясёлка – падкоўка-

Неба прыгажосць.

Часопіс “Вясёлка”

Дзякуй, што ты ёсць. (Галіна Галіноўская)

У часопісе ёсць незвычайныя фантастычныя краіны, прыдуманыя беларускімі пісьменнікамі: Край шарад, Краіна Лынды-Шлынды, краіна Грыбонія,Смехатуння і інш. Гартаць часопіс вельмі прыемна. Не можа не выклікаць павагу выданне, якое з’яўляецца адзіным беларускамоўным выданнем для малых.

Вясёлку пабачыць-

Вялікае шчасце.

І як жа шчаслівы я тым-

Вясёлка - над полем ,


Вясёлка - у хаце,

Вясёлка- у сэрцы маім. (Пятрусь Броўка)

Са старонак часопіса вее цеплынёй, дабрынёй, шчырасцю. Мікола Маляўка, напрыклад, рэкамендуе пачынаць дзень з усмешкі, з надзеі, з малітвы. Змяшчаюцца апавяданні пра гарады.

З нас ніхто не будзе ў крыўдзе,

Калі выпадзе прыгода,

Пабывайце, людзі, ў Лідзе,

Ліда – мілы, слаўны горад! (Алесь Звонак)

Абавязкова чытайце , любіце, шануйце “Вясёлку”! Чытайце яе малодшым братам і сёстрам.

Разгарну часопіс –

Вершык прачытаю,

Размалюю птушку,

Рэбус разгадаю.

І скажу я Раі,

Свеце і Міколку:

-Вам усім я раю

Выпісаць “Вясёлку”. (Ліза Пількевіч)

Вымаўляючы словы, адчувайце да іх пашану. Хай кожнае прачытанае слова будзе вам як благаславенне продкаў. Часопіс дапаможа вам стаць сумленнымі, працавітымі, таленавітымі, адданымі сваёй Радзіме!

Аляхновіч А.А., Асвейская сярэдняя школа

Ідзе такі ціхуткі лёгкі снег,


Нібы прырода зараз пазяхае.”

Р. Баравікова

Раіса Баравікова – адна з тых яркіх прадстаўніц сучаснай беларускай паэзіі, якія вызначаюць яе “твар”.Чароўны свет яе твораў, іх водар наталяюць нас сваім хараством. Вершы Р.Баравіковай – гэта канкрэтная жыццёвая споведзь, адлюстраванне тых падзей і момантаў, што прайшлі праз яе сэрца.

Лірыка Р.Баравіковай – адна з самых жыццярадасных, светлых старонак нашай паэзіі. Яе паэзіі ўласцівы светлы смутак, які адчуваецца нават у самых гарэзлівых радках. Гэта таксама ўзмацняе чароўнасць яе твораў, магчыма, таму, што лёгкі смутак – адно з самых чалавечых, сардэчных і праніклівых пачуццяў.

Зіма мінаецца, чаму ж

На сэрцы боязна – трывожна,

Па белым снезе асцярожна

Бяжыш ад холаду і сцюж? (“Зімовы эцюд”)

Паэтэса – умудроны жыццёвым вопытам чалавек, добра адчувае бясконцы, няўтольны, а часам “жорсткі” рух жыцця – страту маладосці, кахання, блізкіх і любых.

А снег ідзе… Развейваючы ў дым

усё, што мець хацела пажыццёва,

як непазбежны напамін аб тым,-

У змене дзён,

да змены будзь гатовай. (“Снег”)

Раіса Андрэеўна неяк сказала:”Пісаць вершы “на тэму” не ўмею. Але я добра ведаю, пры якім стане душы ў мяне пішуцца вершы…”.

Адчуваючы сябе часцінкай цэлага, чалавек заўсёды шукаў у прыродзе сугучнае свайму настрою, сваім перажыванням. І знаходзіў – ці ў радасным журчанні ручайка, ці ў светлай сонечнай раніцы, ці ў сумнай мелодыі, ці ў лёгкім снезе. Вершы пра снег, музыка пра поры года П. Чайкоўскага , песні заварожваюць спакоем, цішынёй. Наогул ,пейзажная лірыка перадае ўражанні, пачуцці, выкліканыя з’явамі, малюнкамі прыроды.

Белымі сняжынкамі ўся дарожка ўсеяна.

Так пісаў пра снег С. Шушкевіч.

Белы-беленькі дзянёк,

З хмары сыплецца сняжок.

Так пісаў пра снег І. Муравейка.

Радкі абодвух вершаў вылучаюцца асаблівай маляўнічасцю, зрокавай выразнасцю, багаццем гукапісу – сродкамі, якія дапамагаюць убачыць і адчуць гармонію ў прыродзе.