ВУЗ: Не указан

Категория: Не указан

Дисциплина: Не указана

Добавлен: 02.09.2025

Просмотров: 2146

Скачиваний: 1

ВНИМАНИЕ! Если данный файл нарушает Ваши авторские права, то обязательно сообщите нам.

СОДЕРЖАНИЕ

Аддзел адукацыі Верхнядзвінскага райвыканкама

Вяртаюцца з выраю жоравы, гусі Да гнёзд на палях Беларусі.

Архітэктура Мінска

Пэўна, з пявучага золата Нашы напевы, бо не ржавеюць яны... М.Танк

Вочы – суніцы, вочы – крыніцы, Стрэнеш, убачыш – Не надзівіцца…

З легендаў і казак былых пакаленняў…

Зямля падрабнела ў людскім уяўленні: Вакол абляцець – хопіць менш дзвюх гадзін…

Зямля падрабнела ў людскім уяўленні: Вакол абляцець – хопіць менш дзвюх гадзін…

Ой Нёман, і песня, і слава Народу майго і зямлі… а.Астрэйка

Ледзь першыя раннія промні зары Затлелі на стрэхах, на зелені свежай,

Хацеў бы к сэрцу прыгарнуць!

Дарэмна ловіце вы ў сетку матылька,

Каб лепей скрыдлы разглядзець:

Ударыўшы, памне іх сець,

І яркі пыл сатрэ няспрытная рука!

Можа, мала сябры Яшчэ знаюць наш край

Быццам лес белую думае думу.

Кіпіць у ім прагрэсу ход” м. Багдановіч

Нібы прырода зараз пазяхае.”

Лёс дзядоў не быў салодкі… с. Законнікаў

Ёсць чары ў забытым, старадаўнім …

Калі ж заслона зноў апала

І ў зале ўспыхнула святло,

Ізноў ім радасна было…

М. Танк

Як поле , у людзей душа адкрыта, Пасей дабра зярняты у глебу ты— Дабра саспее колас залаты.

Якая цішыня! Адно…

Ля помніка Янку Купалу ў Мінску

Там неба такой вышыні,

Як болей нідзе на свеце,

Ты ветразі добра напні…

Р.Барадулін.

Дайце мне волю, дайце арліную! Янка Купала

Беларусь. Чарнобыль. Будучыня.

Душу акрылялі прыгажосці свету… я.Купала

Я веру:прыйдзе гэткі дзень… я.Купала

Я каляндар стары гартаю - Вяртаюцца, як гусі, дні. І голас выраю гартанны…

Магутнае слова, ты роднае слова!..

Дзяды. "Прыхадзіце, дзяды-радзіцелі, і старыя, і малыя, хто на гэтай сялібе жываў, хлеба-солі ждаў. Прыхадзіце, дзяды-радзіцелі, к свайму сталу, к нашаму прыпечку, хлеба-солі засылайце, каб было чым душы памінаць год ад году, век ад веку." Дзяды - гэта гуманны памінальны абрад, якім беларускі народ спрадвеку ўшаноўваў памяць намёрлых продкаў. Адбываліся яны ў асноўным у суботу, напярэдадні Змітравага дня. Дзяды - сваеасаблівы абрад, некалі ён падмацоўваўся вераю, нібыта душа нябожчыка сыходзіць ў гэты дзень на зямлю. Вось чаму да сустрэчы Дзядоў старанна рыхтаваліся: мужчыны прыбіралі панадворак, жанчыны завіхаліся ў хаце, як перад прыняццем дарагіх гасцей. Праціралі і завешвалі новымі ручнікамі абразы. Рабілася гэта дзеля таго, каб паказаць продкам, наколькі дбала падтрымліваецца нашчадкамі парадак у гаспадарцы. На могілкі ішлі ўсей сям'ёй. Успаміналі памёрлых сваякоў, маліліся, амаль над кожнай магілай, галасілі жанчыны, прыпаўшы тварам да насыпу, звяртаючыся да нябожчыка як да жывога. Калі вярталіся дадому, то пачыналі памінальную вячэру. Стол на Дзяды ахопліваў ледзь не ўсю нацыянальную кухню. Разам з абавязковымі рытуальнымі стравамі гатавалі ласункі якія былі асабліва любімыя ў памёрлых сваякоў. Пачыналі вячэру часцей за ўсё тады, калі надыходзіў час запальваць агонь. Апраналіся па-святочнаму, засцілалі стол белым абрусам. Гаспадар хаты ці старэйшы ў сям'і, запаліўшы свечку, прымацоўваў яе каля абразоў ці ставіў на стол і чытаў малітву. У народзе падрымліваецца вера, што душы продкаў нябочна прысутнічауць у хаце, для іх проста на стол, на акно ў асобную пасудзіну ў самым пачатку адліваецца гарэлка і адкладваецца ад кожнай стравы. Як і на звычайных памінках, стоя вельмі часта пачыналі з куцці. Потым гаспадар падымаў чарку, памінаў нябожчыкаў, жадаў жывым прыждаць наступных Дзядоў. Застолле праходзіла ва ўспамінах памершых добрым словам, і добрым словам стараліся гаварыць толькі на сумныя тэмы. Сядзелі за сталом доўга. Гаварылі: "Трэба і паплакаць, і пашкадаваць пакойнічкаў, то яны нас не забудуць". Стол, як правіла, пакідалі непрыбранным - для падмацавання сіл памёршых, толькі засцілалі яго зверху абрусам. Так адзначаліся "Дзяды" раней і зараз.

Я ведаю, што наша краіна багата на розныя святы і абрады. Але мне вельмі шкада, што многія з іх зніклі назаўсёды з нашай гісторыі. Гэта адбывалася па многіх прычынах, але галоўная - знікненне сялянства, а таксама тое, што беларусаў многія не лічылі самастойнай нацыяй, у што самі беларусы пачыналі верыць, таму і пачалі губляць свае карані. Але не ўсё так дрэннна на першы погляд, бо некаторыя святы і абрады пачынаюць аднаўляцца і мне прыемна бачыць гэта, але мы ніколі не вернем поўнасцю тое, што страчвалі вякамі, мы можам толькі ў нейкай ступені ліквідаваць белыя плямы нашай культуры.


Мінчанка Алена Іванаўна, Сар’янская сярэдняя школа


Калі ж заслона зноў апала

І ў зале ўспыхнула святло,

Ізноў ім радасна было…

М. Танк

Тэатр з’яўляецца адным з найбольш старажытных і распаўсюджаных на Беларусі відаў мастацтва. Гэтаму спрыялі дзве асноўныя акалічнасці. Па-першае, беларус па сваёй генетычнай прыродзе вельмі тэатральны чалавек, здольны пра падзеі і ўчынкі людзей не толькі маляўніча расказаць, а і вобразна іх паказаць, разыграць, скарыстоўваючы багатую міміку, тэмперамент, імправізацыйны дар. Яшчэ і цяпер, у наш цывілізавана-рацыянальны час, калі тэхнічны прагрэс нівеліруе нацыянальную самабытнасць, сцірае народныя традыцыі, можна сустрэць, асабліва ў вёсках, ды і ў гарадах таксама, нямала прыроджаных умельцаў, якія таленавіта, з бляскам могуць увасобіць і камічныя, і трагічныя сцэнкі. У мінулыя часы такіх умельцаў, якія сваім адмысловым мастацтвам не саступілі б па майстэрству прафесійным артыстам, было безліч. І яны аказвалі вялікае ўздзеянне на людзей, на іх духоўнае жыццё. Другая прычына-геаграфічнае размяшчэнне Рэспублікі Беларусь, якая знаходзіцца ў самым цэнтры Еўропы і праз якую пралягаюць магістральныя шляхі ў заходнія, усходнія, паўднёвыя, паўночныя краіны. На працягу доўгай, пакутнай гісторыі разам са шматлікімі войнамі, якія рэдка абміналі Беларусь, разам з рабаваннем мастацкіх каштоўнасцей і матэрыяльных сродкаў, вынішчэннем чужынцамі мясцовага насельніцтва на нашу зямлю дзьмулі і дабратворныя вятры, найперш звязаныя з культурнымі хвалямі. І Беларусь з удзячнасцю ўбірала ў сябе дасягненні іншых тэатральна блізкіх і няблізкіх народаў, як і шчодра дзялілася з імі ўласнымі набыткамі.

Карані традыцый беларускага тэатральнага мастацтва ў старажытнасці. Фальклорны тэатр, які пачынаўся з рытуалаў, абрадаў, карагодаў, народных гульняў, увабраў у сябе дзейсную аснову відовішча. У народных паказах ігравы пачатак уключаў дзеянне і слова. Для выканаўцаў характэрна былі яркасць, кідкасць і ўзбуйненасць фарбаў, падкрэсленая манера ігры, імправізацыйнасць. Увасобленыя персанажы вызначаліся рэзкай размежаванасцю і акрэсленасцю. Паказы звычайна мелі сінтэтычны характар, у іх спалучаліся розныя віды сцэнічнага мастацтва: драматычнае, музычнае, харэаграфічнае. Усё гэта ўласціва творчасці скамарохаў, паказам інтэрмедый, батлейкі. У найбольш канцэнтраваным выглядзе выявілася ў народнай драме, самай развітай форме фальклорнага тэатральнага мастацтва. Традыцыі народнага тэатра перадаваліся з пакалення ў пакаленне, былі ўстойлівыя. Змяняліся, удасканальваліся сродкі выразнасці, сутнасць пераважна заставалася нязменнай.


Камедыя здаўна лічылася “малодшай сястрой” трагедыі. У перакладзе са старажытнагрэчаскай мовы слова “камедыя” азначае паказ, спектакль, ”вясёлы натоўп людзей” і “песня”. Камедыя - старадаўні і вечна малады, заўсёды папулярны від драматургіі. Не толькі за даўніну шануе яе сучасны глядач. ”Жывучасць” камедыі абумоўлена найперш яе зменлівасцю, здольнасцю хутка адгукацца на бягучыя падзеі. Камедыя глядзіць на жыццё скрозь прызму нечаканых супастаўленняў, парадоксаў, досціпаў. Смех -жанравая аснова камедыі, яе неад’емная рыса.

Беларуская камедыя на працягу многіх гадоў была адным з самых выйгрышных, узорных жанраў нацыянальнай літаратуры. Крытыка ў савецкі час сцвярджала, што беларуская камедыя “займае камандныя вышыні” ў драматургіі не толькі ў рэспубліцы, але і далёка за яе межамі. Меліся на ўвазе перш за ўсё камедыйныя творы Кандрата Крапівы і Андрэя Макаёнка.

Народны гумар, іронія, самаіронія, добразычлівае пакепліванне, з’едлівы сарказм - гэтыя рысы складаюць нацыянальную адметнасць беларускай камедыі. Традыцыйныя якасці беларускага смеху перадаліся беларускай камедыяграфіі нашага часу. Яны абумовілі творчы поспех драматурга Міколы Матукоўскага.

Яшчэ ў камедыі “Амністыя” М. Матукоўскі паспрабаваў “паставіць” на гратэскавасць, сцэнічную ўмоўнасць, стварэнне адметнай сітуацыі. Гэты пошук працягваецца ў адной з самых вядомых яго п’ес-камедыі “Мудрамер”. У гэтым творы яскрава выяўляецца імкненне аўтара да інтэлектуалізацыі. Як і ў п’есе “Брама неўміручасці” Кандрата Крапівы, экспазіцыю камедыі “Мудрамер” складае фантастычнае адкрыццё. Вынаходнік Мурашка сканструяваў прыбор, які вымярае ... чалавечую дурноту.

Супраць вынаходніка-адзіночкі выступае цэлы чыноўніцкі корпус, які, паводле свайго прызначэння, павінен быў бы яму спрыяць і дапамагаць, -група функцыянераў, якую драматург называе “Міністэрствам узгадненняў”. Упастаноўцы п’есы “Мудрамер” на сцэне Нацыянальнага акадэмічнага тэатра імя Янкі Купалы, прэм’ера якой адбылася ў тым жа 1987 годзе, зададзенасць, кансерватызм, уласцівыя бюракратычнай сістэме, падкрэслены праз сцэнаграфію. На сцэне была ўзведзена адмысловая піраміда, што складаецца са службовых сталоў, за кожным з іх сядзіць функцыянер, перад кожным тэлефонны апарат. І ўсе гэтыя тэлефоны па нейкай камандзе раптам пачынаюць званіць... Сістэма дзейнічае як бяздушны механізм; ёй супрацьпастаўлена жывая, творчая чалавечая думка, носьбіт якой - Мурашка. Вынаходнік Мурашка - ён і ёсць “мурашка” ў параўнанні з грувасткай па габарытах бюракратычнай машынай. Аўтар прадэманструе яго ціхмянасць і нясмеласць. Мурашка ўвогуле не цікавіцца нічым, апроч уласнага вынаходніцтва. Большую частку сцэнічнага часу вынаходнік ціхенька праседзіць у кутку і пры гэтым застанецца ў якасці статыста. У фінале “мудрамер-дурамер” абвесціць яго геніем, што засведчыць пра вырашэнне канфлікту.


П’еса “Мудрамер” - гэта не камедыя характараў, а камедыя сітуацый. Аўтарам знойдзены добры каталізатар дзеяння - той самы “мудрамер”, які ўяўляе сабой крэсла з прымацаванымі да яго датчыкамі і гукавой прыстаўкай. Той, хто сядзе ў крэсла, той сябе і выдасць. Геній пачуе з дынамікаў гукі славутага гімна “Слаўся!”, таленавіты чалавек будзе адзначаны арыяй князя Ігара, Homo normalis будзе ўшанаваны танцам маленькіх лебедзяў з балета “Лебядзінае возера”. Чалавек невысокага інтэлекту з непрыемнасцю выслухае цудоўныя гукі “Паланеза” Агінскага, якія будуць азначаць для яго развітанне з начальніцкім крэслам. А разумоваму дэгенерату нябачны аркестр здзекліва зайграе туш.

Як і ў п’есе “Брама неўміручасці”, у гэтым творы ёсць прадчуванне значнай праблемы, якую паставіць час: атэстацыя дзяржаўных служачых, адэкватнае вызначэнне права на прафесію. З гэтай мэтай распрацоўваюцца адмысловыя тэсты, з дапамогай камп’ютэрнай тэхнікі вылічваецца каэфіцыент разумовых здольнасцей.

У наш час, калі ў грамадскай сістэме выпрабоўваюцца ўсялякія тэсты, каэфіцыенты і рэйтынгі дзеля выяўлення інтэлектуальных здольнасцей чалавека, вынаходства Мурашкі не выглядае навуковай забаўкай або драматургічнай умоўнасцю. Не менш вострым выглядае пытанне пра адпаведнасць разумовых здольнасцей чалавека той пасадзе, якую ён займае. Свет працягвае дзівіцца незразумелым, не абгрунтаваным як след праектам, не менш экстравагантным, чым “курынае” вынаходніцтва Залівакі.

Сёння мы назіраем пэўную “стомленасць” камедыі. Яе традыцыйныя прыкметы (нязмушаны смех, сацыяльная вастрыня, мастацкая сіла прадбачання) страчваюцца, як быццам камедыя ўзяла на нейкі час адпачынак.

Пэўныя спробы адрэагаваць на гэтыя змены ў традыцыйнай камедыяграфіі ўсё ж адчуваюцца. Варта назваць драматургаў, якія српабуюць у сатырычным жанры пераасэнсаваць тыя змены, што адбываюцца ў “постсавецкім” грамадстве: Анатоль Дзялендзік, Георгій Марчук, Андрэй Федарэнка, Уладзімір Сауліч і інш.

У камедыйных творах Уладзіміра Сауліча “Халімон камандуе парадам”, ”Адзін Гаўрыла ў Полацку” назіраецца прыхільнасць драматурга да сучаснай тэматыкі, уменне стварыць гратэск, востры сатырычны малюнак. Улепшай камедыі 90-гг. ”Сабака з залатым зубам” (1993) У. Сауліча захаваліся традыцыйныя прыкметы беларускай камедыяграфіі. Творчая ўдача драматурга сведчыць пра плён спалучэння лепшых традыцыйных рыс беларускай камедыі з надзённай тэматыкай і сучаснымі сцэнічнымі эфектамі.