ВУЗ: Не указан
Категория: Не указан
Дисциплина: Не указана
Добавлен: 02.09.2025
Просмотров: 2081
Скачиваний: 0
СОДЕРЖАНИЕ
Аддзел адукацыі Верхнядзвінскага райвыканкама
Вяртаюцца з выраю жоравы, гусі Да гнёзд на палях Беларусі.
Пэўна, з пявучага золата Нашы напевы, бо не ржавеюць яны... М.Танк
Вочы – суніцы, вочы – крыніцы, Стрэнеш, убачыш – Не надзівіцца…
З легендаў і казак былых пакаленняў…
Зямля падрабнела ў людскім уяўленні: Вакол абляцець – хопіць менш дзвюх гадзін…
Зямля падрабнела ў людскім уяўленні: Вакол абляцець – хопіць менш дзвюх гадзін…
Ой Нёман, і песня, і слава Народу майго і зямлі… а.Астрэйка
Ледзь першыя раннія промні зары Затлелі на стрэхах, на зелені свежай,
Дарэмна ловіце вы ў сетку матылька,
Каб лепей скрыдлы разглядзець:
І яркі пыл сатрэ няспрытная рука!
Можа, мала сябры Яшчэ знаюць наш край
Кіпіць у ім прагрэсу ход” м. Багдановіч
Лёс дзядоў не быў салодкі… с. Законнікаў
Ёсць чары ў забытым, старадаўнім …
Як поле , у людзей душа адкрыта, Пасей дабра зярняты у глебу ты— Дабра саспее колас залаты.
Ля помніка Янку Купалу ў Мінску
Дайце мне волю, дайце арліную! Янка Купала
Беларусь. Чарнобыль. Будучыня.
Душу акрылялі прыгажосці свету… я.Купала
Я веру:прыйдзе гэткі дзень… я.Купала
Я каляндар стары гартаю - Вяртаюцца, як гусі, дні. І голас выраю гартанны…
Адметнай з’явай на гэтым фоне выглядае камедыяграфія Георгія Марчука, пачынаючы ад першых яго п’ес аднаактовак, напісаных у 70-я гг.: ”Выкраданне Алёны”, ”Новыя прыгоды Несцеркі”. Пэўны розгалас мела і першая многаактовая камедыя драматурга “Люцікі-кветачкі” (паст. 1974). У 90-я гг. Г. Марчук стварыў камедыі “Калі заспявае певень”, ”Блудны муж і Варвара”. У 1998 г. драматург выдаў зборнік камедый Вясёлыя, бедныя, багатыя”.
Сучаснасць тым не менш дала матэрыял для сюжэтаў і вобразаў камедыйных твораў. За апошнія дзесяцігоддзі выразна акрэслілася кола драматургаў, надзеленых талентам і інтуіцыяй камедыёграфа: Анатоль Дзялендзік, Алесь Петрашкевіч, Георгій Марчук, Аляксей Дудараў, Андрэй Федарэнка,
Пісьменнік А. Федарэнка заўважыў, як неўладкаванае жыццё, дыскамфорт постсавецкага часу спарадзілі мноства новых, нестандартных сітуацый. У камедыйным творы “Жаніх па перапісцы” (1993) ён паказвае адну з такіх сітуацый. У грамадстве з’явілася новая форма стварэння сям’і - праз шлюбныя абвесткі ў прэсе. Затое праблема адзінокіх жанчын як існавала, так і працягвае існаваць. Сітуацыю скарыстоўваюць спрытныя махляры, жулікі накшталт Чалага Уладзіміра Фёдаравіча, які робіць бізнес з шлюбных абвестак, падманваючы адзінокіх жанчын, абіраючы іх да ніткі.
Жанр п’есы “Жаніх па перапісцы” А. Федарэнка вызначыў як “фарс” -даволі рэдкі ў наш час драматургічны жанр. Аднак у межах гэтага жанру драматург мае магчымасць рабіць смелыя сюжэтныя дапушчэнні, балансаваць на мяжы неверагоднага і пры гэтым захоўваць вернасць рэальнаму паказу рэчаіснасці.
Фарс на тое і фарс, каб у ім была магчымасць самых неверагодных фабульных паваротаў. ”Камбінацыя” з чарговай адзінокай паненкай Клавай у аферыста Чалага правалілася, бо ў Клавы знайшоўся заступнік у асобе бацькі, які здолеў памерацца сіламі з “махвіяй”. ”Шчаслівы” фінал фарса - шлюб Клавы і Чалага - падаецца аўтарам з пэўнай доляй іроніі.
Тым не менш глядач сумуе па камедыі, па-сапраўднаму смешнай, па вадэвілі, па спектаклях, на якіх можна было б проста і нязмушана пасмяяцца, зняць стрэсы, адпачыць. Выратоўвае, як і раней, класіка—усё тыя ж “Камедыя” Катаяна Марашэўскага, ”Ідылія” і “Пінская шляхта” Вінцэнта Дуніна-Марцінкевіча, ”Паўлінка” Янкі Купалы, добрыя старыя вадэвілі “Мікітаў лапаць” Міхася Чарота, ”Конскі партрэт” Леапольда Родзевіча, ”Чорт і баба” Францішка Аляхновіча, што карыстаюцца нязменнай папулярнасцю ў сучаснаша гледача.
Смех спакваля знікае з беларускай драматургіі, ”вымываецца” з сучаснай камедыяграфіі. Вельмі мала ў гэтым кірунку абяцаюць і тэатральныя афішы, дзе падзагаловак “камедыя” сустракаецца ўсё радзей.
Што адбываецца з беларускай камедыяй “пасля Крапівы і Макаёнка”? Куды знікае смех, які павінен валадарыць у камедыяграфіі? Магчыма, ён праяўляецца ў драме? Бо для яе смех, нібы жывая вада, нараджае новы настрой, дапаўняе гаму пачуццяў.
Драцэвіч Н.А., Сар’янская сярэдняя школа
Як поле , у людзей душа адкрыта, Пасей дабра зярняты у глебу ты— Дабра саспее колас залаты.
С. Законнiкаў.
У чалавека адно жыццё. Усяго адно – другога не будзе. I аднойчы у кожнага з нас наступае момант, калi усведамляеш гэтую iсцiну i разумееш, што жыць трэба толькi начыста, бо з пражытага не выкрэслiць нi дзень, нi гадзiну, нi секунду… Як жа пражыць гэтае адзiнае дадзенае нам жыццё? Для чаго жыве на свеце чалавек?
Гэтае пытанне задавау яшчэ Якуб Колас i выказвау сваё меркаванне пра сэнс жыцця:«Чалавек павiнен жыць дзеля дабра, для служэння праудзе, каб ствараць нейкiя вартасцi жыцця i каб быць карысным для iншых». Ты павiнен быць патрэбным людзям.
У гэтым бачыу сэнс жыцця чалавека i Пiмен Панчанка. Ён лiчыу непатрэбным жыццё без дабрынi, спагады, чуласцi, сардэчнасцi, міласэрнасцi, падыходзіў да жыццёвых стасункау з высокiмi маральна-этычнымi патрабаваннямi. Гэтыя патрабаванні , што выказваліся у вершах, не разыходзiлiся з праудай жыцця. Паэту не трэба было прытварацца, бо яго творчасцi адбiлася не толькi душа таленавiтай асобы, але i натура чалавека крыштальнай сумленнасцi, якi арыентавауся на агульначалавечыя каштоунасцi. Таму яго паэзiя прасякнута гуманiстычнымi памкненнямi:
Той дзень прапау i страчаны навекi,
Калi ты не зрабiу таго, што мог;
Калi не паспрыяу ты чалавеку,
Няшчыры быу, зманiу, не дапамог.
Той дзень збяднеу, злiняу на сотню радуг
I, попелам пасыпаны, сканау,
Калi не падзялiу з суседам радасць
I больш за дзень узяу ты, чым аддау.
Асноуныя крытэрыi маральна-этычнай трываласцi для паэта -- вера i вернасць : вера у дабрыню i справядлiвасць, вернасць гуманiстычным iдэалам. Душа паэта спагадлiва i чуйна адклiкалася на чужое гора i боль:
Мо бяда каму здушыла горла,
Можа хтось не можа ужо дыхнуць?
Не забудзь туды раней за гора
Хоць на дзве хвiлiны заглянуць.
Дабрату, справядлiвасць, чуласць да чужога гора П. Панчанка вылучае на першы план. Цяжка перажываць чужы боль, асаблiва калi ты успрымаеш яго як свой уласны. Але радасна ведаць, што ад тваёй дабраты на свеце пабольшала шчасця. Усё гэта называецца адным вельмi дарагiм словам «чалавечнасць».
Абвешчаная дэкларацыя чалавечнасцi у мастацкай iнтэрпрэтацыi Пiмена Панчанкi – гэта толькi прыступка прылучэння да вечнасцi, бо «без чалавечнасцi не будзе i вечнасцi». Чалавечае жыццё у параунаннi з вечнасцю – мiг.I гэты мiг адзiн. Як пражыць яго?..Памятай:
Жывеш не вечна, чалавек, –
Перажывi ж у момант век!
Маркевіч С.У., Верхнядзвінская СШ №1
Якая цішыня! Адно…
Максім Танк
Якая цішыня! Адно…
Некалькі слоў, але зразумелыя і загадкавыя адначасова. Што хацеў данесці да нас аўтар гэтага радка?
У маім уяўленні ўзнікае такая карціна: шчаслівы момант цішыні, калі не чутна рэха стрэлаў, калі ўсё замерла ў прадчуванні свабоды ад жахаў вайны, калі ўжо не будзе пралівацца нявінная кроў, калі зараджаецца зусім новае жыццё.
Мабыць, ёсць нешта знакавае ў дні, калі Максім Танк з'явіўся на свет. Дзень яго нараджэння — 17 верасня — супаў з днём вызвалення яго радзімы ад белапольскай акупацыі і ўз'яднання Заходняй Беларусі з Усходняй. Той самы дзень, які ён набліжаў, дзеля якога ішоў па этапах, сядзеў у турмах. Не лірычны герой, а сам паэт меў поўнае права сказаць пра сябе і сваіх сакамернікаў з Лукішскай віленскай турмы для палітвязняў і Картуз-Бярозскага канцлагера, што святы для Беларусі дзень уз'яднання яны не проста чакалі, а «начамі паўзлі да калючага дроту» — змагаліся.
17 верасня 1939 г. здзейснілася мара паэта-змагара: родная Беларусь стала свободнай, але шчасце было нядоўгім, радасць вызвалення азмрочылі «хмары з захаду». I Радзіму, і самога Максіма Танка чакалі новыя, яшчэ цяжэйшыя выпрабаванні.
Адно…
Здаецца, што аўтар адным, але такім ёмкім словам выказвае свае сумненні: мір на зямлі яшчэ не наступіць з гэтым доўгачаканым момантам цішыні, што на долю нашага народа выпадуць не менш цяжкія выпрабаванні.
Максіму Танку і яго сям'і давялося перажыць ўсё тое, што ўсяму нашаму народу, і ў гады Вялікай Айчыннай вайны.
У вершы «Хмары з захаду», які быў напісаны ў 1941 годзе, гучыць вера ў перамогу, у вызваленне Беларусі ад фашыстаў і вяртанне яе сыноў дадому. Лірычны герой верша не па сваёй волі разлучаны з радзімай. Там — дым пажарышчаў, пакуты суайчыннікаў, родных і блізкіх. Гэтыя сумныя навіны беларусу нясуць з захаду хмары, вецер, журавы. Яны напамінаюць усім дзецям роднай зямлі, якія аказаліся па той бок фронту, пра іх сыноўні абавязак перад радзімай, якая «сыноў і чакае, і кліча». Лірычны герой клянецца ў вернасці Бацькаўшчыне, але ад імя «мы», ад усіх, каго выгнала з дому вайна, што яны вернуцца з перамогай і адновяць знішчанае, што і падкрэсліваецца двойчы паўторным прыслоўем:
Каб ты зноў расцвітала і зноў