ВУЗ: Не указан

Категория: Не указан

Дисциплина: Не указана

Добавлен: 02.09.2025

Просмотров: 2080

Скачиваний: 0

ВНИМАНИЕ! Если данный файл нарушает Ваши авторские права, то обязательно сообщите нам.

СОДЕРЖАНИЕ

Аддзел адукацыі Верхнядзвінскага райвыканкама

Вяртаюцца з выраю жоравы, гусі Да гнёзд на палях Беларусі.

Архітэктура Мінска

Пэўна, з пявучага золата Нашы напевы, бо не ржавеюць яны... М.Танк

Вочы – суніцы, вочы – крыніцы, Стрэнеш, убачыш – Не надзівіцца…

З легендаў і казак былых пакаленняў…

Зямля падрабнела ў людскім уяўленні: Вакол абляцець – хопіць менш дзвюх гадзін…

Зямля падрабнела ў людскім уяўленні: Вакол абляцець – хопіць менш дзвюх гадзін…

Ой Нёман, і песня, і слава Народу майго і зямлі… а.Астрэйка

Ледзь першыя раннія промні зары Затлелі на стрэхах, на зелені свежай,

Хацеў бы к сэрцу прыгарнуць!

Дарэмна ловіце вы ў сетку матылька,

Каб лепей скрыдлы разглядзець:

Ударыўшы, памне іх сець,

І яркі пыл сатрэ няспрытная рука!

Можа, мала сябры Яшчэ знаюць наш край

Быццам лес белую думае думу.

Кіпіць у ім прагрэсу ход” м. Багдановіч

Нібы прырода зараз пазяхае.”

Лёс дзядоў не быў салодкі… с. Законнікаў

Ёсць чары ў забытым, старадаўнім …

Калі ж заслона зноў апала

І ў зале ўспыхнула святло,

Ізноў ім радасна было…

М. Танк

Як поле , у людзей душа адкрыта, Пасей дабра зярняты у глебу ты— Дабра саспее колас залаты.

Якая цішыня! Адно…

Ля помніка Янку Купалу ў Мінску

Там неба такой вышыні,

Як болей нідзе на свеце,

Ты ветразі добра напні…

Р.Барадулін.

Дайце мне волю, дайце арліную! Янка Купала

Беларусь. Чарнобыль. Будучыня.

Душу акрылялі прыгажосці свету… я.Купала

Я веру:прыйдзе гэткі дзень… я.Купала

Я каляндар стары гартаю - Вяртаюцца, як гусі, дні. І голас выраю гартанны…

Магутнае слова, ты роднае слова!..

Хваляваліся золатам нівы.

У гады Вялікай Айчыннай вайны быў напісаны і класічны верш Максіма Танка «Родная мова». Верш напісаны ў 1943 годзе, у крытычны і трагічны для Радзімы час, калі над ёй стаяў «акрываўлены вораг з пятлёй», стаяў «над спаленай хатай, над родным загонам, над будучыняй...». Філасофскае ўсведамленне паэта, што ўсё ў гэтай бітве святла з цемрай вызначыць сіла духоўнасці, знайшло незвычайнае вырашэнне ў вершы, галоўная думка якога такая: пакуль жыве мова — жыве народ, бо мова — ёсць выяўленне духоўнасці народа, яго сілы і непераможнасці:

Няма такіх нетраў, глыбокага мора

I гор, праз якія б ты не правяла.

Лірычны герой твора свае патрыятычныя пачуцці раскрывае праз любоў да мовы. Яна для паэта незвычайная, чароўная, дзіўная, захапляльная. Родная мова ўвабрала ў сябе фальклор, гісторыю народа, яго працоўную дзейнасць, прыроду краю, людскія пачуцці, акрэсленыя антонімамі “гора” і “радасць”. Родная мова не толькі называе зрокавыя карціны наваколля, але перадае і слыхавыя. У ёй чуецца, як бурляць крыніцы, шчабечуць птушкі, шумяць дубровы. Усяго гэтага так не хапае ў неспакойны час, калі ідзе вайна. Лірычны герой разлучаны з радзімай у цяжкі для яе час: яна пакутуе пад акупантам.

У заключнай частцы верша гучыць вера паэта ў перамогу. Настане тая доўгачаканая пара, калі беларусы, параскіданыя па свеце, вернуцца дадому, адновяць зруйнаванае вайной і зажывуць шчасліва. Лірычны герой перакананы, што па су­ровых ваенных дарогах

Народ пранясе цябе, родная мова,

Святлом незгасальным у сэрцы сваім

Праз цемру і годы змаганняў суровых.

Максіму Танку, якому давялося перажыць некалькі войнаў, змагацца супраць паняволення Заходняй Беларусі Польшчай, добра ведаў, якой цаной аплачваюцца мір, свабода і незалежнасць народа. Як гуманіст паэт пратэставаў супраць вайны, калі і дзе яна ні пачыналася б. У вершы «Жэтон» (1955) паэт звяртаецца да сыноў, удзельнікаў Вялікай Айчыннай вайны,каб помнілі, якой цаной заваяваны мір. Знойдзены на нашай зямлі жэтон за цумарам 7000345 належыць чужынцу, які тут загінуў. Гэтая лічба паўтараецца ў кожнай страфе верша і сведчыць пра прыблізную колькасць немцаў, якіх забрала вайна ў імя гітлераўскай авантуры –

панавання ва ўсім свеце. Дзеці, якія не ведаюць, дзе магілы бацькоў, павінны сказаць сваё рашучае «не» вайне, бо ў адваротным выпадку гісторыя другой сусветнай вайны не будзе ўрокам для чалавецтва. Лёс яе ўдзельнікаў могуць паўтарыць іх дзеці і ўнукі.


Глабальныя праблемы чалавецтва могуць быць вырашаны намаганнямі ўсіх насельнікаў планеты Зямля незалежна ад іх расы. Гэтая думка раскрываецца ў вершы «Тост за дружбу». Перад зямлянамі стаіць шмат нявырашаных праблем. Многія з іх звязаны з войнамі, з паняволеннем адных народаў другімі і імкненнем некаторых да сусветнага ўладарання. Гэтыя складаныя праблемы нашага часу вырашыць пад сілу толькі ўсёй чалавечай супольнасці — белым, чорным, жоўтым.

Вялікую сэнсавую нагрузку заключае назва верша — «Тост дружбу». Як любы тост, маналог лірычнага героя гучыць узнёсла, патэтычна. Сіла тых, хто супрацьстаіць вайне, любому насіллю, рабству, — у яднанні. Зямляне для лірычнага героя верша – браты. Сваяцкія ўзаемаадносіны паміж імі — гарант міру, свабоды і незалежнасці кожнага народа. Гэтая думка ў творы рэалізуецца за кошт паўтораў аднолькава пабудаваных сказаў з даданым умовы. Праз увесь верш праходзіць вобраз «рук белых, жоўтых, чорных». Паэтычны радок паўтараецца чатыры разы, аднак пералік рук, якія ўвасабляюць чалавечыя расы, мяняецца. Кожны раз на нершы план выходзяць то белыя, то чорнвя, то жоўтыя, чым і падкрэсліваецца іх роўнасць у чалавечай супольнасці.

Вершам "Я помню звычай старадаўні...» Максім Танк сцвярджае, што сутнасць чалавека вызначаецца справай, якой ён прысвяціў сваё жыццё, праз якую рэалізаваў свой дар і якою пакінуў пасля сябе след на зямлі:

Я помню звычай старадаўні:

Калі каго ў сяле хавалі,

Таму любімыя прылады

Заўсёды ў дамавіну клалі.

Аратаму — яго сявеньку,

Стральцу — рог, што будзіў дубровы,

Музыку — бубен ці жалейку,

А кавалю — гвозд ці падкову,

Шаўцу — капыл ці скрутак дратвы,

А вінакуру — коўш з дубіцай, —

Каб не з пустымі ім рукамі

Перад святым Пятром з'явіцца.

Але ці можа ўсё гэта здзейсніцца, калі ідзе вайна, якая не дасць аніякай магчымасці чалавеку праявіць свае таленты?

У вершы «Шчаслівы дзень» сцвярджаецца філасофская думка, што якім бы мудрым ні быў чалавек, якімі б здольнасцямі ўбіраць у сябе вопыт папярэднікаў ні валодаў, — адкрыццяў на ўласным шляху яму не пазбегнуць, як не ўхіліцца ад вырашэння праблем «праўды, няпраўды, дружбы, кахання, жыцця і смерці». Шчаслівы той дзень, лічыць паэт-філосаф, калі чалавек пераасэнсаваў раней асэнсаванае, калі змог перагледзець свае каштоўнасці. Шчаслівы дзень вызначаецца словамі «I аказалася», бо чалавек на сваё ранейшае «Я думаў» глядзіць ужо з вышыні вопыту, сталення розуму і душы.


Адно…

Хочацца спадзявацца, што мір на зямлі, які дасягнуты такімі нечалавечымі выпрабаваннямі, мы зможам зберагчы, бо сучасны “герой” зусім не падобны на героя таго часу. І хто ведае, чым скончыцца чарговая вайна…

 

Аржанік Алеся Мікалаеўна, Асвейская сярэдняя школа


Ля помніка Янку Купалу ў Мінску

Янка Купала – гэта першая з вяршынь беларускага

Эльбруса паэзіі. Магутная яна і чыстая і высокая.

Высокая, бо матывамі сваімі праўдзівая. Чыстая,

бо мілагучная і майстэрская, а магутная,

бо заўсёды была яна з народам.

Паўло Тычына

“ Ад першай маёй кніжкі, ад першай “Жалейкі” да сённяшніх дзён прайшло не мала – 30 гадоў. Доўга гэтай дарогай ішоў я па-рознаму. Бывала і спатыкаўся, і дарогу губляў, і ў цянёты трапляў балотныя… Але правадыром прыходзіў народ, які не забываў, не пакідаў мяне і выводзіў на правільную сцежку”. Гэтым словам першага народнага паэта Беларусі Янкі Купалы споўнілася ўжо семдзесят тры гады. А народ і сёння не забывае свайго песняра і не забудзе, пакуль ён завецца беларускім. Не так даўно, прошлай вясной, я разам з класам ездзіла на экскурсію ў горад-герой Мінск. Шмат розных мясцін мы наведалі. Былі на Плошчы Перамогі з яе вялічным помнікам, каля дома Урада Рэспублікі Беларусь, на Востраве мужнасці і смутку, у Беларускім дзяржаўным музеі гісторыі Вялікай Айчыннай вайны, у Нацыянальным музеі гісторыі і культуры Беларусі. Незабыўнае ўражанне засталося ад наведвання Нацыянальнай бібліатэкі. Але ў сэрцы і памяці застаўся мілы і такі прыгожы куток нашай Беларусі — Купалаўскі парк, які знаходзіцца ў цэнтры горада, на правым беразе ракі Свіслач. Ён раскінуўся на месцы знішчаных у 1942-1944 гг. нямецка-фашысцкімі захопнікамі гарадскіх кварталаў. Асабліва прыгожы ён быў у гэты час, калі стаяў у майскай квецені. У люстраную гладзь Свіслачы глядзяцца духмяныя ліпы, маладыя дубкі, стромкія елачкі, сумныя вербы, увасабляючы цудоўную беларускую прыроду. Паўсюль кветкі: і ў зялёнай яскравай траве, і на кустоўі, і на дрэвах. Але не толькі прыгажосцю цяністых алей славіцца парк. Тут, у бронзе і камні, у звонкіх і чыстых струменях фантана, жыве наша памяць аб вялікім сыне беларускага народа, яго песняры-- Іване Дамінікавічы Луцевічы ( 1882- 1942гг.), роданачальніку сучаснай беларускай літаратуры, які вядомы ва ўсім свеце пад імем Янка Купала.

Янка Купала…

Які неабдымна шырокі і разнастайны сэнс мае гэта слова! Колькі ў ім светлага, узнёслага, уздымна-святочнага, прывабнага і колькі балючага, трывожнага і трагічнага! Імя яго непарыўна звязана з рэвалюцыйнай барацьбой і абуджэннем нацыянальнай самасвядомасці беларускага народа.


Але хоць колькі жыць тут буду,

Як будзе век тут мой вялік,

Ніколі, браткі, не забуду,

Што чалавек я, хоць мужык .

І кожны, хто мяне спытае,

Пачуе толькі адзін крык:

Што хоць мной кожны пагарджае,

Я буду жыць!—бо я мужык!

“ Мужык”

У творчасці Я.Купалы ўвасабляюцца лепшыя нацыянальныя рысы беларускага народа, яго маральная моц і трывалая, нязгасная любоў да Радзімы. Мільёны людзей, зачараваныя яго самабытнай паэзіяй, плацяць Я.Купалу шчырай любоўю і ўдзячнасцю. Аб гэтай любові сведчыць бясконцая людская плынь у славутыя купалаўскія запаведнікі: Вязынка-- недалёка ад Мінску, на радзіму паэта, у Акопы—яго творчую калыску, у Ляўкі, што пад Оршай, у Літаратурны музей Я.Купалы ў Мінску і, канечне ж, у парк, які носіць яго імя.

Добрыя рукі мінчан узрадзілі з пасляваенных руін і пеплу гэты запаведны куток беларускай сталіцы і цяпер беражліва захоўваюць яго. У 1962 годзе, аддавая даніну глыбокай павагі паэту, парк назвалі імем Я.Купалы. Да 90-годдзя песняра ў 1972 годзе была праведзена рэканструкцыя парка. Тут створаны Купалаўскі мемарыяльны архітэктурна-скульптурны комплекс. Яго аўтары беларускія скульптары: А.Анікейчык, А.Засніцкі, Л.Гумілеўскі, архітэктары – Ю.Градаў, Л.Левін. У парку зліліся ў адзіным ансамблі помнік песняру, фантан “Вянок” і Літаратурны музей Я.Купалы. Няма сумнення, што мемарыял устаноўленны там, дзе яму належыць быць. У садзе над Свіслаччу паэт жыў і працаваў з 1926 года да 1941 года. На пачатку Вялікай Айчыннай вайны Купалаў дом згарэў. На яго месцы ў 1960 годзе быў пастаўлены будынак Літаратурнага музея Я.Купалы.

“ Ад прадзедаў спакон вякоў

Мне засталася спадчына;

Паміж сваіх і чужакоў

Яна мне ласкай матчынай”, - так і ўспамінаюцца гэтыя словы, калі стаіш на гэтым месцы. У глыбіні цэнтральнай алеі, у акружэнні ліп, сустракае велічавы, выліты з бронзы Я.Купала. Мы трапілі ў замкнёную прастору і застаёмся з паэтам сам-насам. Фігура паэта размешчана на нізкім гранітным пастаменце, які паступова павышаецца злева направа. Магутная бронзавая фігура Я.Купалы перамешчана да левага краю пастамента. Паэт ідзе, абапіраючыся на кій, у накінутым на плечы паліто. Партрэт – самая ўдалая частка помніка. Высакародны лоб песняра, трохі сумныя вочы, якія ўглядаюцца ўдалячынь, быццам сочаць, што ж адбылося на роднай Бацькаўшчыне за столькі год, быццам вядуць размову з намі, яго нашчадкамі: