ВУЗ: Не указан

Категория: Не указан

Дисциплина: Не указана

Добавлен: 02.09.2025

Просмотров: 2365

Скачиваний: 1

ВНИМАНИЕ! Если данный файл нарушает Ваши авторские права, то обязательно сообщите нам.

СОДЕРЖАНИЕ

Аддзел адукацыі Верхнядзвінскага райвыканкама

Вяртаюцца з выраю жоравы, гусі Да гнёзд на палях Беларусі.

Архітэктура Мінска

Пэўна, з пявучага золата Нашы напевы, бо не ржавеюць яны... М.Танк

Вочы – суніцы, вочы – крыніцы, Стрэнеш, убачыш – Не надзівіцца…

З легендаў і казак былых пакаленняў…

Зямля падрабнела ў людскім уяўленні: Вакол абляцець – хопіць менш дзвюх гадзін…

Зямля падрабнела ў людскім уяўленні: Вакол абляцець – хопіць менш дзвюх гадзін…

Ой Нёман, і песня, і слава Народу майго і зямлі… а.Астрэйка

Ледзь першыя раннія промні зары Затлелі на стрэхах, на зелені свежай,

Хацеў бы к сэрцу прыгарнуць!

Дарэмна ловіце вы ў сетку матылька,

Каб лепей скрыдлы разглядзець:

Ударыўшы, памне іх сець,

І яркі пыл сатрэ няспрытная рука!

Можа, мала сябры Яшчэ знаюць наш край

Быццам лес белую думае думу.

Кіпіць у ім прагрэсу ход” м. Багдановіч

Нібы прырода зараз пазяхае.”

Лёс дзядоў не быў салодкі… с. Законнікаў

Ёсць чары ў забытым, старадаўнім …

Калі ж заслона зноў апала

І ў зале ўспыхнула святло,

Ізноў ім радасна было…

М. Танк

Як поле , у людзей душа адкрыта, Пасей дабра зярняты у глебу ты— Дабра саспее колас залаты.

Якая цішыня! Адно…

Ля помніка Янку Купалу ў Мінску

Там неба такой вышыні,

Як болей нідзе на свеце,

Ты ветразі добра напні…

Р.Барадулін.

Дайце мне волю, дайце арліную! Янка Купала

Беларусь. Чарнобыль. Будучыня.

Душу акрылялі прыгажосці свету… я.Купала

Я веру:прыйдзе гэткі дзень… я.Купала

Я каляндар стары гартаю - Вяртаюцца, як гусі, дні. І голас выраю гартанны…

Магутнае слова, ты роднае слова!..

Якое дрэва, такі і клін, які бацька, такі і сын.

Як топішся, то і за саломінку ўхопішся.

Што ўмеем, тое за плячыма не носім.

Чалавек без сябра, што яда без солі.

Хто да сонца ўстае, таму Бог дае.

Узяўся за гуж – не кажы, што не дуж і інш.

Загадкі развіваюць кемлівасць і назіральнасць, вучаць параўноўваць адно з другім, пашыраюць кругагляд. А ў легендах і паданнях, як у чароўным люстэрку, адбілася сівая даўніна: уяўленні пра паходжанне сусвету, назваў гарадоў, вёсак, рэк, азёр і інш.

Фальклор – гэта выток мовы, першааснова мастацкага вобразнага слова, падмурак нацыянальнай самасвядомасці.

Родная беларуская мова… Скарб, перададзены праз тысячагоддзе з вуснаў у вусны, пасля падхоплены Скарынавым друкам, Статутам… Людзі сусветнай славы ганаравалі яе. “… гэта самая багатая і самая чыстая гаворка, якая ўзнікла даўно і цудоўна распрацавана” (Адам Міцкевіч). А пра вусную народную творчасць сказаў: “У іх казках і песнях ёсць усё”.

Сучасная беларуская літаратурная мова лічыцца добра апрацаванай, гнуткай, выразнай, мілагучнай і спеўнай. Сёння мы маем высокаразвітую мову з багатым слоўнікавым складам, з дасканалымі словаўтваральнымі спосабамі, з даволі стабільнымі нормамі і з тым агульным вынікам, што яна можа абслугоўваць ўсе патрэбы ў зносінах на ўсіх узроўнях і ва ўсіх сферах дзейнасці сучаснага грамадства.

Мова родная, мова дзядоў!

Іншай мовы мы сэрцам не чуем.

Мілагучнасць любых нам слоў,

Быццам музыкай, душы чаруеш.

Ларыса Геніюш

Жывое, роднае беларускае слова! Яно жыве з чалавекам штохвіліны праз гады, дзесяцігоддзі. Пакуль жыве чалавек, існуе і яго жывое слова, тое, што гаворыцца, вымаўляецца, спяваецца. Слова жывое, як вада ў хуткаплыннай рацэ.

Беларускія словы розныя і шматзначныя. Адно і тое ж, яно можа выразіць сум і радасць. Калі здарыўся пажар і агонь спапяліў дом, чалавек скажа: “Агонь усё злізаў”. І зусім па-іншаму ўспрымаецца сказанае гаспадыняй: “Смачная тая ежа, што на агні ў печы гатуецца”.

Слова не толькі знак, але і выразнік душы чалавека, яго настрою, самадчування.

Мы кажам пры сустрэчы: “Добрай раніцы!”, “Добры дзень!” ці “Добры вечар!” – і гэтыя шчырыя выразы складаюць наша павітанне, пажаданне дабра.


У кожным слове ёсць нешта таямнічае, цікавае. Слова вядзе нас у далёкае мінулае, у глыбіню вякоў, дапамагае разумець час. У слове бачыцца сам чалавек, яго душа, яго характар, думкі, мары, захапленні, занятак, яго радасці і няўдачы, пякучы боль і адчай.

З лёгкай рукі таленавітага філолага, знаўцы роднай мовы прафесара Фёдара Міхайлавіча Янкоўскага ў беларускім мовазнаўстве прыжыліся “гаваркія словы”. Гэта празрыстыя, матываваныя найменні, якія шмат могуць расказаць нават чалавеку абыякаваму, няўважліваму да мовы. Гаваркія словы гавораць, шмат расказваюць самі пра сябе, самі за сябе, іх унутраная форма – навідавоку.

Гэтыя словы не выдумаеш, не прыдумаеш, седзячы ў самых высокіх, ганаровых кабінетах. Яны – у жывой мове тых мудрых і сціплых людзей, якіх мы называем “простымі”. Гаваркія словы надзіва далікатныя, зразумелыя. Чаму? Відаць, таму, што народ спрадвеку – у жыцці, у мове – кіраваўся не толькі крытэрыем прыгожага, але і крытэрыем зразумелага, здатнага, па-гаспадарску дагледжанага. Свядомае імкненне да зразумелага, няблытанага нараджаецца не ад спрошчанасці, прымітывізму, а ад вечнай цягі чалавека да яснага, выразнага, даходлівага слова. Звернемся да прыкладаў.

Хлебнічак – так у жывой мове называюць першы зуб дзіцяці.

Добрыца – скажа вясковая (а значыць, не адвучаная ад роднай мовы) жанчына пра правы, лепшы бок тканіны.

Прысіліць – прымусіць нешта рабіць сілаю.

Здароўкацца, парукацца – павітацца за руку.

Вясёлка, настольнік, ручнік, немаўля, красуня, жывіца…

А беларускія назвы месяцаў. Дзівіцеся, любуйцеся гэтымі даходлівымі, самымі гаваркімі словамі!

Студзень – з казкамі снежных аблокаў,

Люты – шчодры на сіні мароз,

Сакавік – з сакатаннем і сокам

Непаўторных вясновых бяроз,

Красавік – час маланак і ліўняў,

Травень – з першым каханнем, сяўбой,

Чэрвень – з ягаднаю зарой,

Ліпень – з мёдам,

З пшаніцаю – жнівень,

Спелы яблычны верасень,

Светлы кастрычнік

У празрыстасці чыстай, крынічнай,

Лістапад – залаты лістапад,

Снежань – першы густы снегапад…

Пімен Панчанка. З верша “Родная мова”

Дзівосным дыяментам зіхацяць у нашай мове і міжмоўныя аднаслоўныя сінонімы: адвячорак, знічка, дакопкі, вятрак, бярозавік, гумовікі, крупеня, насоўка, агораць і інш.


Прыемна слухаць, вымаўляць надзіва празрыстыя, такія «скла́дныя і ладныя», запамінальныя родныя словы!

Наша самабытнае беларускае слова – той падмурак, на якім узвышаецца ўся мова людская, той сатканы з гукаў шматфарбны, стракаты дыван, які распасціраецца перад чалавекам усё шырэй і далей, ведучы яго ў неабсяжна глыбокі моўны акіян. І ўспамінаецца дарагі Уладзімір Караткевіч:

«Наша мова вечная, бо ўся яна, як наш характар. Здаецца, кволая ад пяшчотнай мяккасці, яна раптам кідае наверх схаваную ад усіх жалезную мужнасць і сілу. І, як быццам дамогжыся свайго, б’е, як перапёска ў жытах, – мякка, а за тры вярсты чуваць. “Эль” – як салодкае віно, “дзе” – як шкляной палачкай па крышталю, мяккае “с” – як соннае ціўканне сінічкі ў гняздзе. І побач “р”, як гарошына ў свістку, і доўга, пявуча, адкрыта гучаць галосныя. А “г” прыдыхае так ласкава, як маці на лобік дзіцяці, каб перастаў сніць дрэнны сон.

Дык што ж лепей за цябе, мова мая, мова наша! За цябе, даўняя, за цябе, вечна жывая, за цябе, неўміручая?!»

Вайцяхоўская Я. У., Лявонішанская базавая школа

Нясвіж і Мір – сусветная культурная спадчына ў спісе ЮНЕСКА.

Ад прадзедаў спакон вякоў

Мне засталася спадчына;

Паміж сваіх і чужакоў

Яна мне ласкай матчынай.

Я.Купала

Спадчына! Якое простае слова і які няпросты яго сэнс! Спадчына – гэта наша мінулае, наша памяць. Сапраўды, цяжка ўявіць сабе чалавека без гісторыі, без кроўных сувязей з роднай зямлёй, без адчування сваіх вытокаў, без памяці, без роду і племені. Давайце ж пройдземся сцежкамі памяці беларускага народа, прыгадаем яго спадчыну.

Праз смугу стагоддзяў, з пажаўцелых старонак летапісаў паўстае перад намі Мірскі замак – выдатны помнік беларускага абарончага дойлідства XVI стагоддзя.

Жыццё нашых продкаў часта праходзіла ў братазабойчых войнах з суседзямі, таму князь Іллініч у пачатку XVI стагоддзя ў пасёлку Мір закладвае першы камень будучага абарончага замка. А ўжо ў 1568 годзе пабудова пераходзіць ва ўладанне Мікалая Радзівіла, які дабудоўвае яго ў стылі рэнесансу. Вакол замка ўзведзены земляныя валы з бастыёнамі на вуглах, у паўночнай частцы разбіты сад у італьянскім стылі, на поўдні – штучнае возера. Тыя, каму пашанцавала апынуцца ля сцен Мірскага замка, не могуць паверыць у тое, што выдатны помнік архітэктуры за некалькі стагоддзяў неаднаразова разбуралі і аднаўлялі зноў. Узяць, напрыклад, Айчынную вайну 1812 года. Цяжка ўявіць, але пасля гэтай навалы замак стаяў у запусценні больш як стагоддзе.


З цемры мінулых стагоддзяў дайшлі да нас выдатныя помнікі культавага і абарончага дойлідства. Сярод іх асобае месца займае Нясвіжскі палац. З ім асацыіруецца не толькі свецкае жыццё Радзівілаў, але і ўся шматвяковая гісторыя Вялікага княства Літоўскага і Рэчы Паспалітай. І, як мне здаецца, панараму архітэктурных пабудоў XVI стагоддзя нельга ўявіць без Нясвіжскага палаца - самага вядомага ў Беларусі і ў Еўропе палацава-замкавага комплексу.

У першай палове XVI стагоддзя ўладальнікам Нясвіжа стаў адзін з самых багатых у Еўропе род Радзівілаў. Першы камень у фундамент Нясвіжскага замка заклаў Радзівіл Сіротка ў 1583 годзе. Замак-палац будаваўся ў першую чаргу як абарончая пабудова, а пасля вайны са шведамі ён набыў больш вытанчаны знешні выгляд. У канцы XIX стагоддзя каля Нясвіжскага замка быў закладзены адзін з самых буйных ландшафтных паркаў у Еўропе. У 1939 годзе, калі ў Нясвіж увайшла Чырвоная Армія і была ўстаноўлена савецкая ўлада, Радзівілы пакінулі замак. Пасля Другой сусветнай вайны ў Нясвіжскім замку размяшчаўся санаторый, парк прыйшоў у заняпад.

Кожны беларус з маленства ведае, што павінен пакінуць сваім нашчадкам не разбураную і разрабаваную зямлю, а цудоўны свет, у якім яны маглі б жыць і гадаваць сваіх дзяцей. Таму на працягу апошніх гадоў у Міры і Нясвіжы актыўна вядуцца рэстаўрацыйныя работы, каб аднавіць былое хараство замкаў. Нам, беларусам, засталася спадчына багатая і разнастайная, цікавая і загадкавая, яна вучыць нас цаніць вечнае, духоўнае. А цяпер значнасць і непаўторнасць нашай гісторыі і культуры высока ацаніў і ўвесь свет. У 2000 і 2006 г. ЮНЕСКА ўнесла Мірскі і Нясвіжскі замкі ў Спіс сусветнай культурнай спадчыны. А гэта ўжо зусім іншая прастора, магчымасць пазнаёміць сусветную супольнасць з дасягненнямі беларускай навукі, культуры і адукацыі, даказаць усяму свету, што мы, беларусы , здольны вярнуць і адрадзіць страчанае, рассеяць цемру людскога непаразумення і змагацца ў імя будучага.

Са старажытных цудоўных камянёў складаюцца прыступкі будучыні. Без мінулага немагчыма ні сучаснае, ні будучае. Мінулае – гэта пачатак. Сучаснае і будучае – працяг. Мінулае – гэта карані, сучаснае – само дрэва, а будучае – плод. І як дрэва і плод немагчымы без каранёў, так сучаснае і будучае немагчымы без мінулага, без памяці, без спадчыны.


Драздова С.П., Нураўская базавая школа

Аповесць пра дзіцяці – гэта часта аповесць пра дарослых

У кожнага чалавека павінен быць сябар. І не проста сябар, а сапраўдны сябар. Вы запытаецеся, чым адрозніваецца проста сябар ад сапраўднага? Наконт гэтага ў мяне ёсць шласныя думкі.

На мой погляд, сапраўдным сябрам лічыцца той, хто цябе разумее, хто заўжды гатовы дапамагчы ў бядзе, хто шчыра радуецца тваім поспехам і, нарэшце, той, хто гатовы не толькі сказаць табе нешта прыемнае, але, калі трэба, то і справядліва пакрытыкаваць, параіць, як выправіцца.

Даволі часта я чую прыкладна такія словы: “Якім цяжкім стала жыццё. Якімі злымі зрабіліся людзі. Не людзі, а ваўкі. Сябар сябра гатовы прадаць за грошы. Ды й ўвогуле, - пра сяброў усе забываюць”. З пачутага я раблю выснову: зразумела, час, у які мы жывём, - складаны. А сяброўства, якое прадаецца, нельга называць сяброўствам. А аб тым, што ўсе забывюць пра сяброў, я мяркую так: не важна бачыцца кожны дзень, часта хадзіць адзін да аднаго ў госці, галоўнае – прыйшоўшы ад сябра са сваёю радасцю ці бядою, пабачыць у яго вачах шчырую падтрымку, радасць за твае поспехі ці спачуванне тваёй бядзе. Сапраўдны сябар зробіць усё магчымае, каб дапамагчы табе, хоць словам, хоць справай.

“Самая цудоўная, самая міжнародная музыка – дзіцячы смех”, - гаворыць Янка Брыль – вобразна, афарыстычна, з усёй шчырасцю добрай душы.

Янка Брыль па-асабліваму любіць і адчувае маленства. Усё, што ён напісаў і піша пра дзяцей, прадыктавана глыбокім душэўным замілаваннем, роздумам і пачуццём. І сярод яго запісаў столькі жывой непасрэднай радасці і эмацыянальнага ўзрушэння там, дзе ён сустракаецца з дзецьмі, захапляецца шчырай наіўнасцю і чысцінёй іх пачуццяў, даверлівасцю іх вачэй.

Тое, што Брыль піша пра дзяцей, з асаблівай асалодай чытаюць дарослыя. Можна выдатна, цудоўна пісаць пра дзяцей, і ўсё ж гэта будзе літаратурна для дарослых. Брыль, які адчувае пэўную мяжу паміж літаратурай пра дзяцей і літаратурай для дзяцей, пакуль што не зусім упэўнена пераходзіць на яе другі бок.

На першы погляд, гэта здаецца загадкай. У чым тут сакрэт?