ВУЗ: Не указан
Категория: Не указан
Дисциплина: Не указана
Добавлен: 02.09.2025
Просмотров: 2083
Скачиваний: 0
СОДЕРЖАНИЕ
Аддзел адукацыі Верхнядзвінскага райвыканкама
Вяртаюцца з выраю жоравы, гусі Да гнёзд на палях Беларусі.
Пэўна, з пявучага золата Нашы напевы, бо не ржавеюць яны... М.Танк
Вочы – суніцы, вочы – крыніцы, Стрэнеш, убачыш – Не надзівіцца…
З легендаў і казак былых пакаленняў…
Зямля падрабнела ў людскім уяўленні: Вакол абляцець – хопіць менш дзвюх гадзін…
Зямля падрабнела ў людскім уяўленні: Вакол абляцець – хопіць менш дзвюх гадзін…
Ой Нёман, і песня, і слава Народу майго і зямлі… а.Астрэйка
Ледзь першыя раннія промні зары Затлелі на стрэхах, на зелені свежай,
Дарэмна ловіце вы ў сетку матылька,
Каб лепей скрыдлы разглядзець:
І яркі пыл сатрэ няспрытная рука!
Можа, мала сябры Яшчэ знаюць наш край
Кіпіць у ім прагрэсу ход” м. Багдановіч
Лёс дзядоў не быў салодкі… с. Законнікаў
Ёсць чары ў забытым, старадаўнім …
Як поле , у людзей душа адкрыта, Пасей дабра зярняты у глебу ты— Дабра саспее колас залаты.
Ля помніка Янку Купалу ў Мінску
Дайце мне волю, дайце арліную! Янка Купала
Беларусь. Чарнобыль. Будучыня.
Душу акрылялі прыгажосці свету… я.Купала
Я веру:прыйдзе гэткі дзень… я.Купала
Я каляндар стары гартаю - Вяртаюцца, як гусі, дні. І голас выраю гартанны…
Душу акрылялі прыгажосці свету… я.Купала
У духоўнай культуры Беларусі Янка Купала займае асаблівае месца. Ен увасобіў у сваей паэзіі трагічны і велічны воблік свайго народа,яго імкненне да нацыянальнага адраджэння. Упершыню ў гісторыі Беларусі з такой палымянасцю і мастацкай пераканальнасцю паэт сцвердзіў самакаштоўнасць нацыянальнага быцця, звярнуўся да вытокаў духоўнасці, адкрыў гераічную душу народа, што была пахавана ў старажытных курганах, напаўзабытых легендах і паданнях.
З першых вершаў Янка Купала свядома загаварыў на мове селяніна і ад яго імя. Адкуль вытокі творчасці славутага песняра, у чым ен бачыў свае прызначэнне паэта, якімі павінны быць яго творы, каб узбудзіць душу народа?!
Свае погляды на назначэнне паэта і яго паэзіі паэт раскрыў ужо ў ранніх вершах. У зборніку “Жалейка” есць верш “Я не паэта”. У ім Я. Купала выказаў свае разуменне сутнасці і прызначэння мастацтва. Паэт у разуменні Купалы – слуга народа, выразнік яго дум і спадзяванняў. Ен павінен абуджаць свядомасць народных мас, узнімаць іх на змаганне, быць праўдзівым, непадкупным, чуйным да людской бяды і слез. У 1907 годзе быў напісаны славуты верш “Я не для вас…”. Верш напісаны ў форме звароту. І з першых радкоў мы ўжо разумеем, што перад намі паэт, які сваю музу прысвяціць не панам “Я на для вас, паны, о не …”. Паэт не чакае прызнання свайго таленту ў паноў, ен упэўнены, што па-сапраўднаму яго паэзію можа зразумець і ацаніць толькі народ. Яму і аддасць свой талент вялікі Купала. У вершы “З кутка жаданняў” паэт развівае свае погляды на паэта і яго паэзію, яе ролю ў жыцці грамадства. Селянін прыняў Купалу як паэта, і таму ен адчувае вялікую адказнасць перад народам за свае вершы, за свае месца ў літаратуры. Галоўнае для яго – быць праўдзівым выразнікам дум мільенаў працоўных людзей.
З цэлым народам гутарку весці,
Сэрца мільенаў падслухаць біцця.
Кастрычніцкая рэвалюцыя абудзіла ў паэта творчую энергію, невычэрпныя сілы, веру ў адраджэнне, а таксама і трывогу, а ці ўсе так будзе.
У першыя гады савецкай улады Янка Купала піша верш “Мая навука”, у якім выказвае свой роздум над сваім жыццем, пройдзеным шляхам і месцам у беларускай літаратуры. Тэма верша – роля паэта і паэзіі ў складанай грамадска-палітычнай сітуацыі. Паэт, з-за беднасці бацькоў пазбаўлены “мудрасці кніжнай”, вучыўся беларускаму слову і думам ад маці, яго настаўнікам быў беларускі абшар. Свае натхненне ен чэрпаў “у бурлівай рэчцы”, сваю песню напявала яму “зялёнае поле рунеючым збожжам”,”каса, і сякера, і цэп малацьбітны” далі песні гарт . Ідэя верша – вернасць паэта свайму народу, яго сувязь з народным жыццем, родным краем, прыродай, духоўнымі каштоўнасцямі.
У 1925 годзе адзначаўся 20-ці гадовы юбілей творчасці паэта. І Янка Купала быццам падводзіць вынік сваей творчай дзейнасці вершам “За ўсе”. Паэт шчыра ўдзячны, што яго творчасць высока ацэнена. Сваім творам Купала сцвярджае думку аб неабходнасці служэння мастацтва ўсенароднаму дабру. У вершы перад намі паўстае вобраз самога песняра, лес якога цесна связаны з лесам народа.
За ўсе, што сення маю,
Што даў мне мой народ:
За кут у родным краі,
За хлеб-соль без клапот, -
Я адплаціў народу,
Чым моц мая магла:
Зваў з путаў на свабоду,
Зваў з цемры да святла.
Сення людзі усяго свету ведаюць Купалу – уладара беларускай песні. Ен быў сапраўды вялікім лірыкам, які ўзняў беларускую паэзію да ўзроўню сусветнай класікі. Мне здаецца, таму творы Я.Купалы-прарока актуальныя і ў 21 стагоддзі.
Качан А.Ф., Бігосаўская сярэдняя школа
Я веру:прыйдзе гэткі дзень… я.Купала
Янка Купала прыйшоў у беларускую літаратуру ў пачатку ХХ ст. Гэта быў складаны і супярэчлівы час, насычаны важнымі гістарычнымі падзеямі, кожная з якіх па-свойму ўплывала на грамадска-палітычнае жыццё ў Беларусі. Малады Купала належаў да тых беларусаў, якія марылі бачыць сваю краіну вольнай і незалежнай. Таму яго лірыка з’яўляецца сапраўдным летапісам беларускага нацыянальна-вызваленчага руху пачатку мінулага стагоддзя. З года ў год, ад зборніка да зборніка паэт настойліва праводзіў ідэю адраджэння Беларусі, якая стала цэнтральнай ва ўсёй яго творчасці.
Ужо ў першым зборніку “Жалейка” Янка Купала змясціў верш “А хто там ідзе?”, у якім стварыў абагульнены вобраз беларускага народа пачатку ХХ стагоддзя. “Пагарджаныя век”, “сляпыя і глухія” беларусы свядома імкнуцца да свабоды і шчасця, хочуць поруч з іншымі народамі “людзьмі звацца”. Гэтыя купалаўскія словы і ў нашы дні з’яўляюцца сімвалам адраджэння Беларусі, а верш “А хто там ідзе?” успрымаецца як гімн і гучыць сёння на 82 мовах свету.
Мне Бацькаўшчынай цэлы свет,
Ад родных ніў я адвярнуўся…
Адно … не збыў яшчэ ўсіх бед:
Мне сняцца сны аб Беларусі!
Гэтыя радкі з верша Янкі Купалы “О так! Я – пралетар”. А сапраўды, аб чым марыў, што сніў аб Беларусі паэт, за што маліўся, якой хацеў бачыць ён родную старонку? У сваіх творах Янка Купала не проста марыў пра сацыяльнае і нацыянальнае вызваленне беларусаў, але і натхняў, заклікаў іх да дзеяння, словам пераконваў, што трэба самім з большай рашучасцю вырашаць уласны лёс. У вершы “Выйдзі…” паэт заклікае народ усвядоміць сваю нацыянальную годнасць і змагацца за свае сацыяльныя правы.
Вялікія надзеі Янка Купала ўскладваў на Кастрычніцкую рэвалюцыю 1917 года, горача вітаў яе, быў натхнёным песняром сонечнай явы. Верыў, што Беларусь зойме свой “пачэсны пасад між народамі”. У яго творах з’яўляецца новы вобраз – “Маладой Беларусі”. Купала ўпэўнены,што хутка “новы дзень родзіцца” для яго старонкі, якую называе паэт надзвычай прыгожа – “яснатой лебядзінаю”. У творах гэтага часу – вершах “Спадчына”, “Свайму народу”, паэме “Безназоўнае” паэт стварае вобраз Беларусі-гаспадыні, прыгожа апранутай ў нацыянальныя строі, якая ўмее сустрэць гасцей, памятае сваё мінулае, з надзеяй глядзіць у будучае. Паэт сцвярджае, што спадчына – вялікі скарб на зямлі для кожнага чалавека, што яго трэба берагчы.
І ў змрочныя часы фашысцкай акупацыі народны паэт быў побач з народам. Сваімі вершамі і публіцыстычнымі артыкуламі заклікаў беларусаў на змаганне, верыў у перамогу.
Мне здаецца, што сёння Янка Купала вельмі парадаваўся б за свой народ, за сваю Беларусь. Магчыма, ён і сніў вялікія гмахі дамоў, шапаткія жытнёвыя палі, фабрыкі і заводы, бібліятэкі і школы. А галоўнае, што працавіты беларускі народ вольна і незалежна жыве на сваёй зямлі.
Напэўна, дзяржаўнае і нацыянальнае ўмацаванне нашай суверэннай краіны залежыць і ад таго, наколькі ўсвядомім мы неацэнны ўклад Янкі Купалы ў фарміраванні нацыянальнай беларускай ідэі.
Качан А.Ф., Бігосаўская сярэдняя школа
Я каляндар стары гартаю - Вяртаюцца, як гусі, дні. І голас выраю гартанны…
Р.Барадулін
Што тут чынілася ў даўныя гады,
Што думалі, аб чым спрачаліся тады,
За што змагаліся, як баранілі веру,-
Узнаюць гэта ўсё патомкі праз паперу!
М.Багдановіч
У кожнага народа свая гісторыя, свой лёс. Кожнаму чалавеку ўласціва імкненне спазнаць мінулае і будучае. І калі будучыня ўсё ж застаецца загадкай, то мінулае ўсё больш і больш раскрывае свае таямніцы. …Рагвалод, Рагнеда,Усяслаў Чарадзей, Еўфрасіння Полацкая, Кірыла Тураўскі, Францішак Скарына, Сымон Будны…Гэты пералік можна доўжыць і доўжыць.Сёння ўсе гэтыя імёны займаюць важнае месца ў беларускай гісторыі, бо менавіта яны паклалі першыя цагліны ў пабудову незалежнай дзяржавы, развівалі культуру, асвету, дбалі пра свой народ.
Беларуская зямля! Багатая, шчодрая, ласкавая…Ты надзяляеш сваіх сыноў і дачок чулай душою, добрым сэрцам, любоўю да ўсяго жывога. Так было спрадвеку. Але гісторыя захавала ў памяці народа імёны толькі тых людзей, хто самааддана служыў свайму народу, бацькаўшчыне, хто ахвяраваў сваім жыццём, дабрабытам дзеля бліжняга, хто чужы боль адчуваў, як свой уласны. Адны згінулі без следу, другія пакінулі пра сябе крывавыя ўспаміны, пасля трэціх засталіся помнікі: у назвах, у мове, у архі-тэктуры. У нас таксама свая гісторыя, сваё мінулае,”у падзеях мінулага – нашы карані. А дрэва без карэння не можа ні існаваць, ні тым больш прыносіць плады” (У. Караткевіч). Чытаючы творы пра мінулае, мы даведаемся, што было раней, як жылі, пра што думалі, ад чаго пакутавалі, чаму радаваліся нашы продкі, якія адносіны былі ўнутры дзяржавы і з суседзямі. Яны (творы) прымушаюць асэнсоўваць, усведамляць і …не паўтараць памылак.
Пачнем з летапісаў. За скупымі радкамі летапісаў, жыційнай літаратуры паўстаюць воблікі далёкіх продкаў. Каб іх не было(не дай, Божа!), мы ніколі не даведаліся б ні пра Рагвалода і яго дачку Рагнеду, ні пра Усяслава Чарадзея, ні пра Еўфрасінню Полацкую, ні пра барацьбу Вітаўта і Ягайлы, ні пра тое, як князі і іх народы змагаліся за свабоду свайго краю.