ВУЗ: Не указан
Категория: Не указан
Дисциплина: Не указана
Добавлен: 02.09.2025
Просмотров: 2074
Скачиваний: 0
СОДЕРЖАНИЕ
Аддзел адукацыі Верхнядзвінскага райвыканкама
Вяртаюцца з выраю жоравы, гусі Да гнёзд на палях Беларусі.
Пэўна, з пявучага золата Нашы напевы, бо не ржавеюць яны... М.Танк
Вочы – суніцы, вочы – крыніцы, Стрэнеш, убачыш – Не надзівіцца…
З легендаў і казак былых пакаленняў…
Зямля падрабнела ў людскім уяўленні: Вакол абляцець – хопіць менш дзвюх гадзін…
Зямля падрабнела ў людскім уяўленні: Вакол абляцець – хопіць менш дзвюх гадзін…
Ой Нёман, і песня, і слава Народу майго і зямлі… а.Астрэйка
Ледзь першыя раннія промні зары Затлелі на стрэхах, на зелені свежай,
Дарэмна ловіце вы ў сетку матылька,
Каб лепей скрыдлы разглядзець:
І яркі пыл сатрэ няспрытная рука!
Можа, мала сябры Яшчэ знаюць наш край
Кіпіць у ім прагрэсу ход” м. Багдановіч
Лёс дзядоў не быў салодкі… с. Законнікаў
Ёсць чары ў забытым, старадаўнім …
Як поле , у людзей душа адкрыта, Пасей дабра зярняты у глебу ты— Дабра саспее колас залаты.
Ля помніка Янку Купалу ў Мінску
Дайце мне волю, дайце арліную! Янка Купала
Беларусь. Чарнобыль. Будучыня.
Душу акрылялі прыгажосці свету… я.Купала
Я веру:прыйдзе гэткі дзень… я.Купала
Я каляндар стары гартаю - Вяртаюцца, як гусі, дні. І голас выраю гартанны…
Народныя песні спяваліся ў час каляндарных і сямейных абрадаў, у час працы і адпачынку, з любой нагоды і проста “для душы”. Нашы продкі віталі песняй і надыход вясны, і з’яўленне на свет новага чалавека, скардзіліся, выказвалі свае мары, надзеі, пажаданні.
Нацыянальны характар твора залежыць ад прыроды нашага краю, ад нашай гісторыі, ад эканамічных адносін і быту. Адзначыць гэты характар словам цяжка, лягчэй адчуваць яго, слухаючы песню, казку, прыказку, загадку і пры гэтым успамінаючы ўсе прычыны, якія тварылі іх характар. Тады нам будзе зразумела, чаму, напрыклад, наша песня бывае часам такая сумная, чаму ў ёй гэтулькі лірызму, пачуцця. Чаму ў ёй чуецца, як шуміць спелая ніва, шастаюць сярпы, а жнейка як бы галосіць, долечкі просіць. Чаму ёсць у ёй і радасныя веснавыя гімны, і поўныя жывучай прыроднай сілы купальскія матывы, і багатыя пераходы вясельнай абраднасці.
Сучасны верш, асабліва лірычны, вельмі ўзбагачае акампанемент, матыў, дзеля чаго яго часта кладуць на музыку. Народная песня толькі тады мае поўнае хараство, калі яна звязана з матывам. Кожны народ мае свае песенныя матывы, якія, узятыя разам, ствараюць характар народа. У большасці нашых матываў – засмучонасць, працягласць, мяккасць, часам далікатная жартаўлівасць, дужа многа ласкавасці, пяшчотнасці. Большасць нашых матываў вызначаецца асаблівай задумаю: яны не выклікаюць у чалавека жаданне забыцца на штодзённы клопат, а прымушаюць задумацца пра жыццё, паразважаць пра долю.
З кожным “глытком гаючага роднага слова” адраджаецца чалавечая душа. Гэта вынік найглыбейшых разваг і сумненняў, самая дакладная ацэнка з’явы ці асобы. Інакш кажучы, мудрасць, да якой чалавецтва ідзе, можа, сотнямі год, па-мастацку падсумаваная некалькімі радкамі.
Фальклорныя песні – гэта пакінутая нам у спадчыну ад продкаў сістэма, якая забяспечвае ўзаемасувязь чалавека з навакольным светам, з іншымі людзьмі, з самім сабою.
Качан А.Ф., Бігосаўская сярэдняя школа
Што для мяне сучаснае кіно
З кожным годам кінематограф уваходзіць у наша жыццё, становіцца ўсё больш важным і распаўсюджаным відам мастацтва. На жаль, не кожны сучасны фільм можна лічыць сапраўдным творам. Як і ў літаратуры, часта мы сутыкаемся з тыповымі, так званымі "агульнага выкарыстання" фільмамі. Але ёсць сярод сучасных кінастужак і насамрэч моцныя, філасофскія, праблемныя, якія прыносяць эстэтычнае задавальненне гледачу.
Чалавецтва імкнецца ўзнавіць у мастацтве тыя бакі жыцця, якія з'яўляюцца найбольш хвалюючымі, праблемнымі і актуальнымі. Так было ва ўсе часы існавання кіно. Фільмы, якія здымаюць зараз, з'яўляюцца вельмі разнастайнымі па тэматыцы і жанрах. Тым не менш, большасць фільмаў, якія мы глядзім па тэлебачанні або ў кінатэатрах, з'яўляюцца замежнымі. На мой погляд, справа не ў тым, што гэтыя стужкі былі знятыя за мяжой, а ў тым, што яны чужыя нашаму гледачу, чужыя па духу, па акрэсленых праблемах. У апошнія дзесяцігоддзі кінамастацтва ў нашай краіне пачало развівацца, бо мы маем самае галоўнае: таленавітых людзей, свежыя і арыгінальныя ідэі, мы маем сваю непаўторную духоўнасць.
Цікава назіраць, як хутка змяняецца наша грамадства з плынню часу. Пажылыя людзі распавядаюць, што ў пасляваенныя гады, тэлевізары былі вялікай рэдкасцю, бо яны толькі пачалі з'яўляцца. Тады на прагляд перадачы або кінафільма збіраліся ўсе суседзі. Распавядаюць таксама, што ў фільмах пра вайну, калі на экране буйным планам праходзіў ваенны са зброяй, дзеці з шумам разбягаліся, бо ім падавалася, што па іх будуць страляць проста з тэлеэкрана.
Адной з самых хвалюючых тэм сучаснага беларускага кіно з’яўляецца тэма Вялікай Айчыннай вайны. Чаму ж кінематаграфісты звяртаюцца да ўвасаблення такой важнай і яркай тэмы? Вельмі добра адказаў на гэтае пытанне драматург Аляксей Дудараў: "Таму што - баліць…" Так, подзвіг абаронцаў патрабуе адмысловага падыходу: праз уласнае сэрца і памяць трэба прапусціць матэрыял. Такія фільмы павінны быць бездакорнымі, нават народнымі, як і сама мінулая вайна… Права на працу над такім фільмам трэба заслужыць. І абавязкова даказаць! Кіно пра самую страшную ў гісторыі нашай краіны вайну пачалі здымаць на "Беларусьфільме" амаль адразу ж пасля яе канца і працягваюць здымаць па сённяшні дзень.
У святочныя ліпеньскія дні юбілейнага года беларускія кінематаграфісты атрымалі дарагі падарунак ад роднага тэлебачання: паказ фільмаў Нацыянальнай кінастудыі 2000-2009 гадоў выпуску пад назвай "Сучаснае беларускае кіно". "Дняпроўскі рубеж", "Крапавы берэт", "Пакуль мы жывыя...", "Кадэт"…
Адна з самых папулярных кінастужак “У чэрвені 1941” вяртае ўсіх нас у трывожны, трагічны час пачатку Вялікай Айчыннай вайны. Назва карціны адразу выклікае асацыяцыі з фільмам “У жніўні 1944” Міхаіла Пташука. Але пасля знаёмсва з фільмам становіцца зразумела, што гэтыя дзве карціны могуць існаваць аўтаномна і ў той жа час побач - у анталогіі добрых фільмаў пра Другую Сусветную вайну.
Ад таго, як сустрэне бой з захопнікамі адзін салдат, напэўна, зыход вялікай вайны не залежыць. Але і здавацца ён не стане. Таму што Герой. Таму што Мужчына. Таму што – Чалавек. Вядомы расійскі акцёр Сяргей Бязрукаў такім і адлюстраваў свайго героя Івана Бурава. "У агні не гарыць і ў вадзе не тоне” – так казалі пра яго крытыкі. А хіба мала было ў гісторыі Вялікай Айчыннай рэальных герояў, людзей з простымі імёнамі і прозвішчамі, чые подзвігі - на грані паміж легендай і быллю, чыё нядоўгае, але яркае жыццё ўвайшло ў гісторыю? Бураў- гэта прысвячэнне акцёра свайму дзеду, які прайшоў усю вайну. У фільме існуе другая паралельная лінія - гэта каханне. Пачуццё, здаецца, не сумяшчальнае з жахам, страхам і крывёй. Рэжысёр Аляксандр Франскевіч-Лайе сцвярджае, што фільм паказвае, як чалавек супрацівіцца вайне, гэта гісторыя пра тое, што часам прайграваючы баталіі, чалавек можа выйграць, захаваўшы сваё каханне.
Народны артыст Расціслаў Янкоўскі стварыў глыбока трагічную выяву, якая ўвабрала ў сябе мноства чалавечых лёсаў. Ён намагаецца захаваць астаткі чалавечай годнасці і ўсімі магчымымі сродкамі змагаецца за ўсё, што яму дорага: хату, зямлю, унучку, якую сыграла польская актрыса Магдалена Гурска.
Кіно сапраўды атрымалася цікавае. Гэтаму пасадзейнічалі і вернасць традыцыям айчыннага кінематографа, і выкарыстанне сучасных тэхнічных сродкаў і мастацкіх прыёмаў, і выдатныя акцёры (Расціслаў і Уладзімір Янкоўскія, Сяргей Бязрукаў, Павел Дэлонг, Магдалена Гурска). Яно яшчэ раз дае ўсведамленне таго, якім коштам была заваяваная Вялікая Перамога. Не пакідаюць раўнадушнымі ні галоўны жыццёвы прынцып героя - "Быць дакладным прысязе да канца", ні трагічны трохкутнік - ён, яна і вайна.
Да сучаснага тэлебачання часта ставяцца адмоўна, таму што яно ідзе па камерцыйным шляху, стварае толькі забаўляльныя перадачы, ад якіх новае пакаленне не робіцца разумнейшым. Аднак наша тэлебачанне імкнецца абвергнуць гэтую думку і стварае праграмы і нават цэлыя цыклы на высокім мастацкім узроўні. У якасці прыкладу возьмем "Кінаметры вайны". Кароткія (25 хвілін) штотыднёвыя дакументальныя фільмы сталі своеасаблівай энцыклапедыяй тэмы Вялікай Айчыннай вайны на нашым кінаэкране. Задача перад стваральнікамі праграмы стаяла грандыёзная: за год, што папярэднічаў юбілею вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў, паказаць усе прысвечаныя той страшнай вайне стужкі "Беларусьфільма", дадаўшы да кожнай адпаведны дакументальны ўступ. Уступ - гэта і ёсць "Кінаметры". Ацаніць вайну, прадставіць сучаснаму, вельмі патрабавальнаму, тэлегледачу - нялёгкая задача. Па форме "Кінаметры" ўяўляюць сабою варыянт нарысу на вызначаную тэму, прычым не абавязкова на тэму заяўленага фільма. Сюжэт стужкі можа быць толькі зыходным пунктам для даследавання аўтараў. Яны здолелі стварыць фільмы, у якіх знайшлося месца і мастацкім вартасцям карцін, і падзеям вакол іх стварэння і стваральнікаў. Такім чынам, у даступнай і цікавай форме вяртаецца на экран наша ваенная класіка. Ужо паказалі "Вянок санетаў", "Альпійскую баладу", "Я родам з дзяцінства", "Зімародак"... Гэта - сапраўдныя сеансы памяці, нефармальныя ўрокі грамадзянскасці і патрыятызму.
Нацыянальная кінастудыя абяцае: новае кіно будзе! І яно будзе зроблена ў лепшых традыцыях беларускага кінематографа. І мы, удзячныя гледачы, будзем чакаць новых цікавых фільмаў.
Кліменцьева Маргарыта Генадзьеўна,Верхнядзвінская гімназія
Вочы – суніцы, вочы – крыніцы, Стрэнеш, убачыш – Не надзівіцца…
С. Законнікаў
Жаночы вобраз у беларускай літаратуры мае вялікае значэнне. Стварэнне паўнавартаснага вобразу жанчыны звычайна звязваецца з тым перыядам развіцця літаратуры, які прынята вызначаць як перыяд станаўлення беларускага рамана. Вобраз жанчыны вабіць і паэтаў, і празаікаў. Назначэнне жаночых вобразаў класічнае: рэалістычнае алюстраванне жыцця, якое ніяк не магчыма, не складзецца, без «найпрыгажэйшых кветак»-жанчын. Вялікую ролю надае жанчынам П. Панчанка ў сваім вершы «Белыя яблыні». Ён так захоплены вобразамі дзяўчатак, што, на думку паэта, менавіта з расцвіўшых белых яблынь нараджаюцца яны на нашай зямлі. П. Панчанка сцвярджае, што сусвет ачарсцвее «без ласкі вялікай жаночай», і таму жанчыны «планеты заселяць, любоўю засеюць далёкія сінія зоры». П. Броўка ў невялікім па памеры і вядомым многім вершы «Пахне чабор...» таксама праспяваў гімн каханню і маладосці. Вобраз дзяўчыны «ў белай іскрыстай хусцінцы» кліча і вабіць паэта, як само юнацтва, бо па-маладому ярка выяўлена чаша пачуццяў: і ўспаміны аб беззваротным юнацтве, і першае каханне,і прыгажосць каханай дзяўчыны. Жанчына — гэта заўсёды і маці. Апавяданне «Маці» Я. Брыля — з ліку самых выдатных твораў у беларускай літаратуры, які ўслаўляе ахвярнасць жанчыны-маці. Шмат гора зведала на сваім шляху гэта сціплая і мужная жанчына: парабкоўства, смерць мужа, вайну, трывогу за сыноў, якіх выгнала з хаты вайна. Трымаючы «свае худыя, так мала ў жыцці цалаваныя рукі» мазалямі да мазалёў, маці не просіць ні літасці, ні спагады, не думае пра сябе і пра непазбежнасць смерці. Яна моліцца за сыноў. У аповесці «Голы звер» М. Зарэцкага мы бачым маладую дзяўчыну Лідачку, шчырую, добрую, якая на працягу твора расчароўваецца ў каханні. Лідачка пакахала эгаістычнага, подлага Віктара, для якога не існуе нічога святога ў жыцці. Ён абяцае ажаніцца з Лідачкай. Віктар прыводзіць яе ў прытон, дамагаецца свайго і выкідвае бедную дзяўчыну як непатрэбную анучу. Апісанні вострых душэўных перажыванняў гераіні -запамінальныя старонкі. Жанчына, старая ці маладая, заўсёды застаецца жанчынай, мудрай і добрай. Напрыклад, праз вобразы школьных старожак бабкі Мар'і і бабкі Параскі з твора Якуба Коласа «На ростанях» раскрываецца дабрыня, спагадлівасць, чуласць сялянскай душы, неабыякавасць да чужога гора. Вобраз Ганны ў творы I. Мележа «Палеская хроніка» можна лічыць адным з паўнавартасных жаночых вобразаў у нашай літаратуры. Прырода надзяліла Ганну не толькі знешняй прыгажосцю, але і духоўным хараством. Ганна слухае свае сэрца і не кіруецца карыслівасцю. Яна жыве па прынцыпу: «Ніколі не рабіце іншым таго, чаго б не хацелі вы, каб вам рабілі іншыя». Яна заўсёды адгукаецца на чужы боль, падтрымлівае ў цяжкую хвіліну. Ганна — працавітая дзяўчына. Мы бачым яе на сенажаці, у полі з сярпом у руках, за малатарняй, у ягадах, на копцы бульбы. Заслуга I. Мележа ў тым, што вясковая дзяўчына Ганна паўстае перад намі не як нейкі узор беларускай сялянкі, а як незабыўны, нібыта мужчынскі, жывы, рухомы характар. Але ж самы яркі жаночы вобраз — вобраз Бандароўны з аднайменнай паэмы Янкі Купалы “Бандароўна”. Бандароўна была вельмі прыгожая знешне. Яе твар, косы, вочы аўтар апісвае, карыстаючыя прыгожымі параўнаннямі. Гэтым ён выказвае сімпатыю да сваей гераіні. Бандароўна — дачка свайго народа. Яна ўвасобіла лепшыя якасці, якія характэрны і нам, беларусам: непадкупнасць, гордасць, свабодалюбства, чалавечая годнасць. Такім чынам, вобраз жанчыны ў беларускай літаратуры ёмісты і разнастайны. Кожны аўтар стварае пэўны ідэал жанчыны. Але ж агульным застаецца тое, што на гэты вобраз ускладзена вялікая і святая місія на зямлі, бо і сусвет ачарсцвее «без ласкі вялікай жаночай». Каб гэтага не здарылася, трэба зрабіць жанчыну шчаслівай. А шчасце для жанчыны — гэта быць заўсёды пачутай і патрэбнай блізкім людзям.