ВУЗ: Не указан

Категория: Не указан

Дисциплина: Не указана

Добавлен: 30.09.2025

Просмотров: 233

Скачиваний: 0

ВНИМАНИЕ! Если данный файл нарушает Ваши авторские права, то обязательно сообщите нам.

крыніцазнаўства

1. Гістарычная крыніца - гэта матэрыяльны прадмет, які ... (укажыце правільны працяг названага азначэння):

1. утрымлівае інфармацыю аб мінулым і ўцягнуты ў працэс гістарычнага даследавання

2. знаходзіцца ў фондах музея, альбо архіва

3. сведчыць аб рэальным жыцці грамадства, аб гістарычным мінулым

4. знаходзіцца на паверхні зямлі альбо ў яе нетрах

2. Гістарычнае крыніцазнаўства - гэта спецыяльная гістарычная дысцыпліна, якая займаецца:

1. даследаваннем гістарычных працэсаў і з'яў

2. выучэннем пісьмовых крыніц

3. аналізам развіцця гістарычнай думкі

4. вывучэннем усёй сукупнасці гістарычных крыніц

3. Устанавіце правільную паслядоўнасць вывучэння гістарычнай крыніцы

1. устанаўленне аўтэнтычнасці гістарычнай крыніцы; устанаўленне часу, месца і аўтара крыніцы; пошук крыніц; сінтэз гістарычнай інфарамацыі крыніц; інтэпрэтацыя гістарычнай крыніцы; прачытанне тэкста крыніцы; устанаўленне верагоднасці гістарычнай крыніцы

2. пошук гістарычных крыніц; прачытанне тэкста крыніцы; устанаўленне часу, месца і аўтара крыніцы; інтэпрэтацыя гістарычнай крыніцы; устанаўленне аўтэнтычнасці гістарычнай крыніцы; устанаўленне верагоднасці гістарычнай крыніцы; сінтэз гістарычнай інфармацыі

3. пошук гістарычных крыніц; устанаўленне аўтэнтычнасці гістарычнай крыніцы; устанаўленне часу, месца і аўтара крыніцы; прачытанне тэкста крыніцы; устанаўленне верагоднасці гістарычнай крыніцы; інтэпрэтацыя гістарычнай крыніцы; сінтэз гістарычнай інфарамацыі

4. Гістарычны дапаможнік - гэта:

1. копія альбо муляж гістарычнай крыніцы

2. мадэль, на аснове якой можна скласці агульнае ўяўленне аб гістарычнай крыніцы

3. зборнік дакументаў, якія прызначаны для навучання крыніцазнаўчым прыёмам

4. прадмет, які непасрэдна адлюстроўвае гістарычную рэчаіснасць

5. Гістарычнае даследаванне – гэта:

1. праца прафесійнага гісторыка, у якой расказваецца аб гістарычных падзеях і працэсах

2. праца прафесійнага гісторыка, у якой утрымліваюцца фрагменты гістарычных крыніц

3. праца прафесійнага гісторыка, у якой мастацкімі прыёмамі апісваюцца падзеі мінулага

4. праца прафесійнага гісторыка, якая выканана на аснове крыніц з прымяненнем вядомых гістарычнай навуцы метадаў даследавання

6. Класіфікацыі гістарычных крыніц - гэта падзел крыніц на групы на падставе:


1. знешніх характарыстык крыніцы

2. часу стварэння крыніцы

3. унутраных прыкмет

4. рэгіёна паходжання крыніцы

7. Сістэматызацыя гістарычных крыніц - гэта падзел крыніц на групы на падставе:

1. знешніх характарыстык крыніцы

2. унутраных прыкмет

3. часу стварэння крыніцы

4. праблемы, якой датычыццы крыніца

8. У аснове тыпалагічнай класіфікацыі С.Шміта ляжыць:

1. спосаб фіксацыі (кадзіроўкі) інфармацыі

2. форма фіксавання інфармацыі

3. паходжанне крыніцы

4. знешняя, матэрыяльная, форма крыніцы

9. У аснове тыпалагічнай класіфікацыі І.Д.Кавальчанкі ляжыць:

1. знешняя, матэрыяльная, форма крыніцы

2. спосаб фіксацыі (кадзіроўкі) інфармацыі

3. форма фіксавання інфармацыі

4. паходжанне крыніцы

10. У 1970-я гг. Л.М.Пушкароў і А.П.Пранштэйн прапанавалі класіфікацыю, у адпаведнасці з якой усе крыніцы падзяляліся на:

1. рэчавыя, выяўленчыя, моўныя, канвенцыянальныя, паводзінскія, гукавыя

2. рэчавыя, мастацка-выяўленчыя, графічна-выяўленчыя, пісьмовыя, фонадакументы

3. рэшткі і паданні

4. пісьмовыя, рэчавыя, этнаграфічныя, вусныя (фальклорныя), лінгвістычныя, фонадакументы, фота-, кінадакументы

11. Мастацка-выяўленчыя крыніцы - гэта:

1. крыніцы, у якіх утрымліваецца інфармацыя ў выглядзе наглядных графічных вобразаў

2. творы выяўленчага мастацтва, мастацтва кіно і фатаграфіі

3. крыніцы выяўленча-натуральныя

4. фотаздымкі і дакументальнае кіно

12. Прадметам археаграфіі з'яўляецца

1. распрацоўка методыкі пошуку і збору, збор і публікацыя гістарычных крыніц

2. вызначэнне правілаў навуковага ўліку і апісання рукапісаў і рукапісных помнікаў

3. распрацоўка прынцыпаў стварэння пісьмовых крыніц

4. даследаванне графічных форм тэксту

13. Асноўны метад дыпламатыкі - фармулярны аналіз уяўляе сабой:

1. вывучэнне знешніх прыкмет акта

2. параўнанне розных актаў

3. пабудову схемы ўнутранай структуры актаў

4. вызначэнне месца акта ў эвалюцыі дадзенага віда актавых крыніц

14. Выкарыстанне сфрагістыкі ў крыніцазнаўстве …

1. дазваляе ўстанавіць час, месца і асобу, якая выставіла дакумент

2. дазваляе вызначыць, "па апошняй манеце", час, калі скарб быў схаваны

3. дае магчымасць высветліць час стварэння крыніцы па вадзяных знаках (філігранях)

4. дае магчымасць па выявам узнагарод устанавіць час стварэння выяўленчай крыніцы

15. Выкарыстанне фалерыстыкі ў крыніцазнаўстве …


1. дазваляе па выявах і апісаннях ўзнагарод і памятных знакаў устанавіць час і месца стварэння выяўленчых і пісьмовых крыніц, кіна- і фотадакументаў

2. дазваляе па пячатках даціраваць і лакалізаваць гістарычныя крыніцы

3. дазваляе па выявам сцягоў і іх апісанням устанавіць час і месца стварэння пісьмовых крыніц

4. дазваляе праінтэрпрэціраваць гістарычныя падзеі на аснове вывучэння роднасных сувязей паміж гістарычнымі асобамі

16. Крыніцазнаўчая эўрыстыка - гэта:

1. пошук новых тэхналагічных рашэнняў

2. вынаходніцтва новых формаў работы даследчыка

3. стварэнне новых інфармацыйных сістэм пошуку крыніц

4. выяўленне і адбор неабходных у даследчыцкай практыцы крыніц

17. Укажыце, якія існуюць віды бібліятэчных каталогаў:

1. катэгарыяльны, праблемны, гіперспасылачны, паняційны

2. інфармацыйна-пошукавы, фондавы, па вопісах, па справах

3. імянны, слоўнікавы, геаграфічны, метралагічны

4. алфавітны, прадметна-сістэматычны, электронны, персанальны

18. Навуковец звяртаецца да факсімільнага выдання з мэтай …

1. правільнага прачытання крыніцы

2. устанаўлення месца і часу стварэння крыніцы па філігранях

3. устанаўлення аўтарства з дапамогай колькасных метадаў

4. выяўленне месца і часу стварэння крыніцы па матэрыялу, на якім яна напісана

19. Які з архіваў утрымлівае найбольшую колькасць дакументаў, прысвечаных гісторыі партызанскага і падпольнага руху на тэрыторыі Беларусі

1. Нацыянальны гістарычны архіў Рэспублікі Беларусь

2. Нацыянальны архіў Рэспублікі Беларусь

3. Нацыянальны гістарычны архіў Беларусі ў г.Гродна

4. дзяржаўныя абласныя архівы рэспублікі

20. Укажыце, якім чынам сістэматызаваны крыніцы ў музеях:

1. па аддзелам, кнігам і лістам

2. па фондам, вопісам і справам

3. па шыфрам і нумарам дакументаў

4. па калекцыям, вопісам і асобным прадметам

21. Пратограф - гэта:

1. сапраўдны тэкст пісьмовай крыніцы

2. першапачатковы тэкст

3. канчаткова ўстаноўлены, найбольш дакладны тэкст крыніцы

4. бліжэйшы тэкст, да якога ўзыходзіць дадзены

22. Свядомае змяненне зместу тэкста крыніцы (летапісу) пад час перапісвання па пэўных прычынах называецца …

23. Ізвод - гэта:

1. група спісаў, якія ўзыходзяць да аднаго пратографа

2. генеалагічнае дрэва спісаў з указаннымі узаемасувязямі

3. група спісаў, якія аб'яднаны па фармальных прыкметах


4. склаўшаяся ў выніку назапашвання аднатыпных памылак перапісчыкаў група спісаў

24. Інтэрпаляцыя - гэта

1. інфармацыйны пошук лакун у тэксце, што дазваляе выявіць схаваную інфармацыю

2. пазнейшая ўстаўка, якая мяняе з палітычнымі, ідэалагічнымі альбо рэлігійнымі мэтамі сэнс першапачатковага тэксту

3. выпіска на палях рукапісу, якая тлумачыць незразумелае слова

4. працэдура матэматычнага аналізу тэкста, якая дазваляе ўлічваць аўтарскія асаблівасці стылю

25. Прыпіскі на палях, якія ўказваюць на тое, каму налажала крыніца, хто яе чытаў альбо перапісваў, тлумачаць незразумелыя словы - гэта …

26. Аднаўленне страчанага месца ў крыніцы, якая захавалася ў адным спісе, што не дазваляе праверыць дакладнасць аднаўлення тэкста, называецца - …

27. Прадметам гістарычнай геаграфіі з'яўляецца

1. выяўленне паходжання назваў населенных пунктаў, рэк, азёр і іншых геаграфічных аб'ектаў у мінулым

2. устанаўленне месца знаходжання геаграфічных аб'ектаў у мінулым

3. пошук месца, дзе адбылася гістарычная падзея

4. устанаўленне месца стварэння гістарычнай крыніцы

28. Як можна лакалізаваць крыніцу, выкарыстоўваючы дадзеныя метралогіі:

1. вызначыць этымалогію слоў, якія ўжываюцца ў крыніцы

2. устанавіць, якія адзінкі вымярэння ўжываліся ў крыніцы, а затым параўнаць з вобласцю распаўсюджання гэтых адзінак вымярэння

3. устанавіць па ўжываемым у крыніцы словам дыялект, на якім яна напісана, а затым параўнаць з вобласцю распаўсюджання гэтага дыялекта

4. вызначыць месца стварэння па філіграням

29. Як можна лакалізаваць крыніцу, выкарыстоўваючы дадзеныя лінгвістыкі:

1. устанавіць, якія адзінкі вымярэння ўжываліся ў крыніцы, а затым параўнаць з вобласцю распаўсюджання гэтых адзінак вымярэння

2. устанавіць па ўжываемым у крыніцы словам дыялект, на якім яна напісана, а затым параўнаць з вобласцю распаўсюджання гэтага дыялекта

3. вызначыць месца стварэння па почырку

4. вызначыць месца стварэння па філіграням

30. Што адносіцца да ўскоснай інфармацыі аб аўтары гістарычнай крыніцы?

1. стыль, прымяненне пэўных слоў і выражэнняў, форма пабудовы сказаў

2. імя, імя па бацьку,

3. прозвішча

4. мянушка

31. Мастацтва і тэорыя тлумачэння крыніцы, якая мае на мэце выявіць сэнс, зыходзячы з яе аб'ектыўных і суб'ектыўных асноў, называецца …

32. Упершыню элементы гістарычнай крытыкі (паходжанне крыніцы, яе сапраўднасць, устанаўленне часу і месца стварэння крыніцы) былі распрацаваны -


1. у XVII ст. "эрудзітамі", прадстаўнікамі бенедзекцінскага і езуіцкага ордэнаў

2. філосафамі і гісторыкамі эпохі Асветы Дж.Б.Віко, Ж.А.Кондарсе, Ф.Вальтэрам

3. нямецкім багасловам Ф.Э.Шлейермахерам у творы "Аб герменеўтыцы і крытыцы…"

4. нямецкім гісторыкам Л. фон Ранке

33. Вялікую ролю ў станаўленні крыніцазнаўства сыграла Школа хартый у Парыжы і іншых еўрапейскіх гарадах, якія займаліся -

1. крыніцазнаўчай адукацыяй архівістаў

2. распрацоўкай методыкі даследавання актавых крыніц

3. распрацоўкай дапаможных гістарычных дысцыплін

4. зборам і публікацыяй актавых крыніц

34. Аўтарам аднаго з першых выданняў вучэбнага дапаможніка па крыніцазнаўству, "Навукія, якія дазваляюць вывучаць крыніцы", на тэрыторыі Беларусі і Расіі з'яўляецца -

1. І.Лелявеь

2. В.Тацішчаў

3. М.Карамзін

4. А.Лапо-Данілеўскі

35. Адным з першых навуковую класіфікацыю крыніц, падзел іх на рэшткі і паданні, прапанаваў

1. Э.Бернгайм

2. Ш.Сеньёбос

3. Ш.Ланглуа

4. І.Лелявель

36. Разважаючы аб прыёмах даследавання гістарычнага матэрыяла ўпершыню было прапанавана праводзіць крытыку крыніц у два прыёмы, унутранаю і знешнюю крытыку, што выкарыстоўваюць даследчыкі і сёння. Такі падыход упершыню выкарыстаў(-лі):

1. Ш.Сеньёбос і Ш.Ланглуа

2. І.Лелявель

3. А.Шахматаў

4. Э.Бернгайм

37. Развіццё крыніцазнаўства, як і цалкам гістарычнай навукі, у ХІХ ст. было заснавана на ўяўленні аб тым, што гістарычныя факты просты і нязменны, недвухсэнсоўны і аб'ектыўны і, такім чынам, дастаткова з дапамогай навуковай крытыкі выявіць сапраўднасць крыніцы. Навуковай асновай такога палажэння з'яўлялася філасофскае цячэнне - …

38. Уяўленне аб гісторыі як усеахопнай навуцы, якая вывучае ў адзінстве ўсе эпохі гісторыі чалевецтва, якая выяўляе сувязі эканомікі, палітыкі, грамадскіх настрояў, а значыць прад'яўляе новыя патрабаванні да базы крыніц, прымушае выкарыстоўваць метады іншых навук, закладвалі прадстаўнікі

1. Школы анналаў

2. Школы хартый

3. Школы эрудзітаў

4. Школы савецкага крыніцазнаўства

39. Першы з дайшоўшых да нас сістэматычных зборнікаў права ўсходнеславянскіх зямель Х - ХІІ стст. насіў назву - …

40. Першыя запісы звычаёвага права Беларусі былі зроблены ў:

1. "Праўдзе Усяслава"

2. Рускай праўдзе

3. Дагаворы Полацка, Віцебска і Смаленска з Рыгай і Гоцкім берагам 1229 г.