ВУЗ: Не указан
Категория: Не указан
Дисциплина: Не указана
Добавлен: 07.12.2023
Просмотров: 29
Скачиваний: 2
ВНИМАНИЕ! Если данный файл нарушает Ваши авторские права, то обязательно сообщите нам.
Змест
Уводзіны 3
Асноўная частка 4
Заключэнне 6
Спіс выкарыстанай літаратуры 7
Дадатак 1 8
Дадатак 2 9
Дадатак 3 10
Уводзіны
Я вельмі люблю гуляць у кукалкі ЛОЛ. У мяне дома, нават цэлая калекцыя гэтых лялек. Мне падабаецца, што яны непадобныя на кукал Барбі. Але аднойчы, гуляючы са сваімі цацкамі, я ўспомніла, што ў нашым пакоі ў беларускім вугалку стаяць так сама лялькі непадобныя на іншыя. Мне стала цікава: “ Чаму ж яны не такія як іншыя лялькі?” і “У чым іх адрозненне ад сучасных лялек?”.
Мяне зацікавілі гэтыя пытанні і я задала іх выхавацелю Марые Дзмітрыеўне. Яна паведала: “Гэта не проста лялькі, гэта лялькі беларускія народныя. Іх гісторыя перадаецца з пакалення ў пакаленне. Раней яны выглядалі ўвогуле па- іншаму.”
І тут мне вельмі захацелася пазнаць гісторыю ўзнікнення беларускай лялькі, даведацца якой яна была раней, з чаго іх рабілі.
Мая гіпотыза: я думаю, што беларуская лялька ўзнікла даўно і існуе шмат разнавіднасцей беларускай лялькі.
Перад сабой паставіла такую мэту: вывучыць гісторыю беларускай лялькі, даведацца, якія лялькі былі раней і з чаго магчыма зрабіць ляльку самастойна.
Асноўная частка
Разам з мамай мы прачыталі (дадатак 1), што першыя лялькі з’явіліся вельмі давно. Даследчыкі адзначаюць, што росквіт беларускай лялькі прыпадае на канец ХІХ – пачатак ХХ ст. Для вырабу лялек у Беларусі выкарыстоўвалі лучынкі, шышкі, абрэзкі тканіны, ільняныя анучкі і ніткі, лазу, траву, салому, мешкавіну, дрэва (дадаатак 2).
Лялькі – выразаныя з дрэва фігуркі людзей – заўсёды выклікалі ў дзяцей асаблівую цікавасць. Яны былі вельмі ўмоўныя па форме, такія якія іх мог выразаць кожны гаспадар. Да драўлянай цуркі мацавалі валасы з кудзелі, вуглём малявалі твар, з кавалка тканіны шылі адзенне.
Самыя распаўсюджанныя лялькі ў Беларусі – гэта лялькі з саломы. Іх рабілі з аднаго – двух по-рознаму складзенных і перавязанных саламянных пучкоў. Каб упрыгожыць ляльку, яе спадніцу ў выглядзе конуса аздаблялі каляровымі стужкамі, кавалкамі тканіны. А чым даўжэйшая каса была ў саламянай лялькі, тым шчаслівейшы лёс павінен быў напаткаць яе ўладальніцу.
Найбольш пашыранай у дзяцей малодшага ўзросту была лялька з анучы. Я даведалася, што лялька з анучы – гэта традыцыйная цацка славянскіх народаў. А дзяўчынкі, гуляючы з лялькамі, вучыліся весці гаспадарку, набывалі першыя навыкі выхавання дзяцей. У народзе лічылі: калі дзеці многа гуляюць з лялькамі, у сям’і будзе дабрабыт. Дзяўчынкі здаўна спавівалі (скручвалі), як дзіця, кавалак тканіны і перавязвалі яго стужкай або ніткай. Такім жа спосабам рабілі лялек з ільну.
Пазней лялькі шылі з тканіны, паперы. Валасы рабілі з кудзелі, воўны, нітак ці конскага воласа. Шылі і адзеннне для лялек, нярэдка вельмі умоўнае. Але былі майстрыхі, якія шылі сапраўдныя касцюмы, што насілі ў дадзенай мясцовасці, толькі маленькіх памераў. Добра зробленая лялька была ўлюбленай цацкай усіх дзяцей у сям’і і нярэдка перадавалася “ў спадчыну”.
Калі мы пра ўсё гэта прачыталі, мне вельмі захацелася паглядзець на гэтыя лялькі. У інтэрнэце мы змаглі знайсці карцінкі з адлюстраваннем лялек. Ад загадчыка дзіцячага сада Жанны Віктараўны даведалася, што ў вёсцы Аснежыцы Пінскага раёна існуе музей беларускай лялькі. Я папрасіла маму адвесці мяне ў музей. Там змагла пабачыць сваімі вачыма і нават патрымаць у руках розныя лялькі (абярэгі, лісавічкі, дамавёнкі і інш.). А яшчэ мяне вельмі здзівіла, калі пабачыла такія лялькі ў рост з дарослым. Нават падумаць не магла, што ёсць такія цацкі. Такія лялькі рабілі да свята “Калядкі”, “Саракі”, “Масленіца” і г.д. Такім чынам, лялькі выкарыстоўвалі не толькі як цацкі, але і для абрадаў (Дадатак 3).
Гледзячы на такія прыгожыя лялькі, мне стала цікава ці змагу я зрабіць самастойна такую цацку. І Тацьяна Леанідаўна, кіраўнік гуртка Аснежыцкага дома рамёстваў, прапанавала паспрабаваць. Разам мы рабілі лялькі-абярэгі (Дадатак 4). Гэта праца была займальнай і захапляючай. Пакуль я самастойна рабіла ляльку, пазнала, што тканіну не рэжуць, а рвуць і іголка з нажніцамі ўвогуле не патрэбныя. Аказваецца, пры вырабе лялькі-абярэга нельга выкарыстоўваць нажніцы і іголкі. Бо ляльку нельга было ні ўкалоць, ні парэзаць – лічылася, што ў ёй зберагаецца мацярынская любоў і ласка. Яшчэ, абавязкова, лялька павіна быць без твару, так як у яе можа ўсяліцца злы дух, які нашкодзіць людзям. У народзе існавалі розныя абярэгі, але ўсіх іх аб’яднала тое, што яны былі зроблены з натуральнага матэрыялу. Такія лялькі былі цесна звязаны з прыродай і валодалі яе сілай.
Праводзячы сваё даследаванне, зрабіла вынік: раней лялек рабілі сваімі рукамі з прыроднага і падручнага матэрыялу.
Я запытала ў бацькоў, ці ёсць у нашым горадзе крамы ў якіх можна купіць беларускую ляльку. Аказалася ёсць 3 месцы, пра якія раней нават не ведала, дзе можна набыць ляльку – крама “Паўлінка”, крама “Модны кут”, “Фабрыка мастацкіх вырабаў” (Дадатак 5).
Мне настолькі спадабалася тэма “Беларуская лялька”, што я рашыла падзяліцца новымі ведамі са сваімі аднагодкамі. Разам з Марыей Дзмітрыеўнай я паказала дзецям як зрабіць ляльку сваімі рукамі. Мне спатрэбілася 2 куска тканіны (адзін 10*10, а другі 20*10) і нітка даўжыннёй 45-50 см. Спачатку мы зрабілі рукі нашай ляльцы, потым галаву і тулава. А як жа лялька без адзення. Канешне, мы апранулі яе ў спадніцу. Такім чынам, дзеці маёй группы даведаліся, што ляльку можно зрабіць самаму. К канцу занятка ў кожнага атрымалася свая лялька і яны змаглі забраць яе дадому (Дадатак 6).
Даследаванне беларускай лялькі, справа цікавая і крапатлівая, ну і канешне ж, вельмі карысная. Калі я вырасту і стану дарослай, я буду прадаўжаць вывучаць гісторыю беларускай лялькі, а гэтак жа звычаі і абрады беларускага народа, таму што мне дарагі ўсе гістарычныя моманты сваёй Радзімы. Усе звесткі і навыкі, аб якіх я даведалася, застануцца ў памяці і сэрцы назаўсёды. Давайце любіць і шанаваць гісторыю сваёй Радзімы.
Заключэнне
Праводзячы даследчую працу, я прыйшла да высновы, што беларуская лялька ўзнікла даўно і з цягам часу пастаянна змянялася. Раней рабілі яе з розных прыродных і падручных матэрыялаў, што былі пад рукой: лаза, салома, мешкавіна, дрэва, лён, абрэзкі тканіны. Мне вельмі спадабалася вывучаць гісторыю беларускай лялькі і знаёміцца з тэхнікай вырабу лялькі.
Для таго, каб гісторыя не забывалася, пры дапамозе бацькоў вырабіла цудоўную кнігу пад назвай “Беларуская лялька – часцінка душы маёй”.
Спіс выкарыстанай літаратуры
-
Кукла-оберег// Пралеска. -2014. - №5. – с.66 – 68 -
Старжынская, Н.С., Дубініна, Д.М. Народная цацка – люстэрка культуры/ Н.С. Старжынская, Д.М. Дубініна. Мінск, 2014. -
http://mirznanii.com/a/357904/belaruskaya-lyalka
Дадатак 1
Лялька з тканіны
Лялькі з ільну
Д адатак 2
Дадатак 2
Лялька з дрэва
Лялькі з саломы
Лялька з травы
Лялькі з мешкавіны
Лялькі з лазы
Дадатак 3
Аснежыцкі раённы дом рамёстваў
Дадатак 4
Дадатак 5
Дадатак 6