Файл: Патрабаванні да афармлення рэферата.doc

ВУЗ: Не указан

Категория: Не указан

Дисциплина: Не указана

Добавлен: 11.01.2024

Просмотров: 30

Скачиваний: 1

ВНИМАНИЕ! Если данный файл нарушает Ваши авторские права, то обязательно сообщите нам.

Патрабаванні да афармлення рэферата
Аб’ём рэферата не меней за 10 старонак. Тэкст рэферата друкуецца на адным баку аркуша белай паперы фармату А 4. Пры гэтым выкарыстоўваецца шрыфт Times New Roman памерам 14 пунктаў.

Міжрадковы інтэрвал − 1 пт. Абзацны водступ − 1. Тэкставыя водступ і інтэрвал − 0 пт.

Усе палі па 25 мм.

Нумарацыя старонак даецца арабскімі лічбамі. Нумар выстаўляецца ў версе старонкі без кропкі, выраўніванне па цэнтры. Тытульны ліст не нумаруецца, але ўключаецца ў агульную нумарацыю.

На асобным аркушы ў канцы рэферата пішацца спіс выкарыстаных крыніц. Спіс падаецца ў алфавітнай паслядоўнасці. Афармляецца ён у адпаведнасці са стандартамі. Напрыклад, Зразікава, В. А. Беларуская мова. Прафесійная лексіка для эканамістаў : вучэбны дапаможнік / В. А. Зразікава, А. В. Губкіна. – Мінск : Вышэйшая школа, 2016. – 383 с.