Файл: Крытычнае мысленне (здольнасць фарміраваць уласнае меркаванне, ажыццяляць інтэлектуальныя працэдуры (аналіз і сінтэз) у працэсе паранання абекта вывучэння і адрознення меркавання ад факта).docx

ВУЗ: Не указан

Категория: Не указан

Дисциплина: Не указана

Добавлен: 12.01.2024

Просмотров: 42

Скачиваний: 2

ВНИМАНИЕ! Если данный файл нарушает Ваши авторские права, то обязательно сообщите нам.
;

- параўноўваць розныя мадэлі паводзін гістарычных асоб у адной і той жа сітуацыі;

- характарызаваць маральныя паводзіны гістарычнай асобы на аснове прыкладу яе дзеяння (адносін) (заданне 3Ж);

- параўноўваць учынкі гістарычных асоб (равеснікаў вучняў) і верагодныя ўласныя паводзіны на аснове захавання традыцыйных каштоўнасцей і выканання норм маральных паводзін (заданне 4Е);

- выкарыстоўваць паводзіны (учынкі) гістарычных асоб, іх сямейных, сяброўскіх, працоўных адносін у якасці прыкладаў для ўласных паводзін;

- ідэнтыфікаваць (атаясаямліваць) сябе як ураджэнца Беларусі на аснове пачуцця любові да малой радзімы (месца нараджэння) і азнаямлення са славутасцямі роднага краю, а таксама гонару за дасягненні сваіх землякоў і ўвогуле ўраджэнцаў Беларусі (заданне 4Б);

- ідэнтыфікаваць (атаясаямліваць) сябе як грамадзяніна Рэспублікі Беларусь на аснове азнаямлення з гістарычнай і дзяржаўнай сімволікай, гістарычнымі святамі, дзяржаўна-палітычнымі дзеячамі, асновамі дзяржаўнага ладу.

У якасці прыкладу распрацоўкі метадычнага інструментарыя для фарміравання сацыякультурнай пісьменнасці прапануецца вучэбна-пазнавальны тэкст “Князёўна з трыма імёнамі”, які адпавядае па сваім змесце вучэбнаму дапаможніку “Чалавек і свет. Мая Радзіма — Беларусь”, 4 клас.

Больш за тысячу гадоў да нас у Полацку ўладарыў князь Рагвалод. Ягонае імя некаторыя вучоныя тлумачаць як “валадар рога”. Відаць, бацькі назвалі яго так, марачы, каб сын быў храбрым воінам і спрытным паляўнічым. У тыя часы сігналы на паляванні падавалі з рога.

Аднойчы ў Полацк нечакана заявіліся сваты з Ноўгарада. Князь Рагвалод паклікаў дачку і перад гасцямі запытаўся, ці хоча яна пайсці за Уладзіміра. Ганарлівая Рагнеда адмовілася.

Даведаўшыся пра гэта, Уладзімір страшэнна раззлаваўся і з вялікім войскам рушыў на Полацк. Ворагі напалі раптоўна, і князь Рагвалод не паспеў сабраць сваё войска. У жорсткай бойцы нашы продкі былі разбітыя. Чужынцы спалілі Полацк, забілі Рагвалода і ягоных сыноў. Рагнеду ж гвалтам князь Уладзімір забраў з сабой.

Пасля гэтага Уладзімір з войскам рушыў на Кіеў. Вераломна забіў Яраполка і стаў вялікім князем кіеўскім. Там, у Кіеве, адсвяткаваў ён свой шлюб з Рагнедай. Людзі назвалі іх вяселле крывавым.

Па старадаўнім звычаі, жанчына, калі выходзіла замуж, мяняла сваё імя. Рагнеда назвалася Гарыславай, каб імя нагадвала аб тым, што слава Полацка згарэла. Пасялілі Гарыславу ў вёсачцы паблізу Кіева. Тут у яе нарадзіліся сыны і дочкі.


Рагнеда кожны дзень думала пра захопленую ворагамі родную зямлю. Яна ўспамінала, як гарэў Полацк, як плакалі жанчыны і дзеці, якіх гналі ў палон. Аднойчы, калі Уладзімір заснуў, яна ўзяла меч, каб адпомсціць за сваіх братоў і бацьку. Падышла да ложка, узмахнула мячом, цэлячы ў сэрца Уладзіміра. Але князь прачнуўся і перахапіў яе руку з мячом. У лютасці ён хацеў забіць Рагнеду. На шум выбег са свайго пакоя старэйшы сын Ізяслаў. Хоць яму і было ўсяго 12 гадоў, ён абараніў маці, сказаў: “Бацька, ты тут не адзін!”

Князь адступіў, а назаўтра абвясціў: Рагнеда з Ізяславам паедзе на Бацькаўшчыну, у невялікую крэпасць, якую ён дорыць Ізяславу. Адсюль і пайшла назва горада — Заслаўе. Тады гэта быў глухі кут пасярод адвечнай пушчы, непраходных балот. Рагнеда і Ізяслаў пражылі тут год.

Уладзімір тым часам прыняў хрысціянства і распачаў хрышчэнне ва ўсіх гарадах. Пасланае ім войска прыйшло і ў Заслаўе. У Рагнеды аднялі сына, павезлі ў Полацк, а яе сілай пастрыглі ў манашкі і пад імем Анастасіі зачынілі ў вузкай келлі. Цэлых дванаццаць гадоў пакутавала былая князёўна ў няволі. Нарэшце Ізяслаў, які стаў полацкім князем, захацеў вызваліць маці. Але раптам Рагнеда памірае ў Заслаўі, а роўна праз год у Полацку памірае і Ізяслаў. Дзевяць стагоддзяў хвалюе людзей загадка смерці маці і сына.

Сёння ўсе, хто наведвае старадаўняе Заслаўе, прыходзяць да помніка Рагнедзе і яе сыну, каб аддаць даніну памяці полацкай князёўне.

1. Некаторыя прыклады заданняў на фарміраванне інтэлектуальна-пазнавальнага кампанента сацыякультурнай пісьменнасці.

1А. Растлумачыць прычынна-выніковую сувязь паміж замахам Рагнеды на Уладзіміра і яе высылкай разам з сынам у Заслаўе. (Крытычнае мысленне.)

1Б. Патлумачыць, чаму Ізяслаў абараніў менавіта маці, а не бацьку. (Сацыяльны інтэлект.)

1В. Вызначыць пачуцці, якія перажывала маці Ізяслава ва ўзаемаадносінах з яго бацькам. (Эмацыянальны інтэлект.)

1Г. Патлумачыць свае адносіны да ўчынка Ізяслава. (Эмацыянальны інтэлект.)

1Д.Выказаць і патлумачыць гіпотэзу аб тым, што вялікі князь кіеўскі Уладзімір адказаў на выказванне яго сына Ізяслава: “Бацька, ты тут не адзін!”. (Крэатыўнае мысленне.)

1Е. Вызначыць, якую ролю адыгрывае адлюстраваны на малюнку меч у руках Ізяслава — гэта дзіцячая цацка ці зброя. (Візуальнае мысленне, камунікабельнасць.)

2. Некаторыя прыклады заданняў на фарміраванне інфармацыйна-чытацкага кампанента сацыякультурнай пісьменнасці.

2А. Пабудаваць паслядоўна па этапах сюжэт апавядання ці намаляваць своеасаблівую стужку часу з паслядоўным абазначэннем на ёй гістарычных падзей як аснову для свайго разгорнутага адказу. (Крытычнае мысленне.)



2Б. Патлумачыць выказванне Ізяслава: “Бацька, ты тут не адзін!”. Які сэнс яно мела? Ці магчыма выказаць уласнымі словамі тое, што сказаў Ізяслаў свайму бацьку? (Сацыяльны інтэлект.)

2В. Даць уласную назву апавяданню са сваім тлумачэннем. Ці выказаць уласнымі словамі тое, што сказаў Ізяслаў свайму бацьку? (Крэатыўнае мысленне, сацыяльны інтэлект.)

2Г. Патлумачыць, чаму менавіта так адлюстраваны Ізяслаў і яго маці на помніку, што ўзведзены ў старадаўнім Заслаўі. (Візуальнае мысленне.)

3. Некаторыя прыклады заданняў на фарміраванне сацыяльна-камунікатыўнага кампанента сацыякультурнай пісьменнасці.

3А. Вызначыць, якая з асоб унесла найбольшы ўклад у замацаванне самастойнасці Полацкага княства. (Кааперацыя.)

3Б. Якія пытанні можна задаць аўтару помніка Рагнедзе і Ізяславу ў Заслаўі? (Эмацыяналь ­ны інтэлект, камунікабельнасць.)

3В. Вызначыць, якія супярэчнасці сталі прычынай гістарычных падзей, што адбыліся з Рагнедай і Ізяславам. (Сацыяльны інтэлект.)

3Г. Патлумачыць, якой з асоб ты больш спачуваеш. (Эмацыянальны інтэлект.)

3Д. Калі б маленькі Ізяслаў падтрымаў свайго бацьку, як бы склаўся яго лёс? (Крэатыўнае мысленне.)

3Е. Вызначыць, якія пачуцці адлюстроўвае твар Ізяслава на малюнку і на помніку. (Візуальнае мысленне, эмацыянальны інтэлект.)

3Ж. Растлумачыць, паводзіны каго з гістарычных асоб табе падаюцца дастойнымі, а каго не падабаюцца. (Устойлівасць асобы.)

4. Некаторыя прыклады заданняў на фарміраванне сацыяльна-асобаснага кампанента сацыякультурнай пісьменнасці.

4А. Вызначыць, чаму келля для манашкі Анастасіі стала своеасаблівай турмой. (Камуніка ­бельнасць.)

4Б. Вызначыць, ці сведчыла вяртанне Рагнеды на Бацькаўшчыну сведчаннем яе любові да сваёй Радзімы. (Устойлівасць асобы.)

4В. Вызначыць, адмова Рагнеды ад шлюбу з Уладзімірам была яе ўласным выбарам ці яна адмовіла пад уплывам свайго бацькі або па яго патрабаванні. (Сацыяльныінтэлект.)

4Г. Спрагназаваць, як маглі рагортвацца гістарычныя падзеі, калі б Рагнеда пагадзілася на шлюб з Уладзімірам. (Крэатыўнаемысленне.)

4Д. Вызначыць на падставе выявы помніка полацкаму князю Ізяславу, як ставяцца да яго сучасныя жыхары гэтага горада. (Візуальнае мысленне, кааперацыя.)

4Е. Растлумачыць, ці можна лічыць, што Ізяслаў быў добрым сынам для сваёй маці Рагнеды. (Устойлівасць асобы.)

Такім чынам, прыведзены вышэй тэхналагічна-аперацыянальны прыклад дыдактычнага канструявання спосабаў дзейнасці, накіраваных на фарміраванне навукова-тэарэтычнага канцэпту функцыянальнай пісьменнасці ў сацыяльна-грамадзянскай галіне, звязанай з засваеннем вучнямі IV класа змястоўнага блока “Чалавек і свет. Мая Радзіма — Беларусь”, абумоўлівае стварэнне сітуацыйнай задачы. Вызначальнай характарыстыкай такой задачы з’яўляецца выкарыстанне адукацыйнай падзеі камемаратыўнай накіраванасці, гэта значыць звязанай з трансляцыяй гістарычнай памяці аб мінулым. Сітуацыйная
задача прадугледжвае, напрыклад, асвятленне паводзін (учынкаў) чалавека ў гістарычных абставінах, прадстаўленне каштоўнасцей сям’і і сяброўства як рэгулятараў сацыяльных адносін, выкарыстанне помнікаў гісторыі і культуры, а таксама мастацкіх твораў на гістарычную тэматыку.

Прадстаўленая сітуацыйная задача змяшчае ў сабе сюжэтную лінію (завязку, кульмінацыю, развязку), апісанне жыццёвых лёсаў, спалучае сапраўдную гісторыю і легендарны матэрыял, суправаджаецца наглядна-вобразнымі (візуалізаванымі) і вербальна-лагічнымі (тэкставымі) сродкамі з магчымасцю іх перакадзіравання. Сукупнасць спосабаў дзейнасці, прадстаўленых комплексам пытанняў і заданняў да сітуацыйнай задачы, садзейнічае фарміраванню ўніверсальных якасцей асобы малодшых школьнікаў, якія складаюць іх сацыякультурную пісьменнасць.