Файл: Каляда_Гісторыя Беларусі, 2009.pdf

ВУЗ: Не указан

Категория: Не указан

Дисциплина: Не указана

Добавлен: 20.05.2025

Просмотров: 542

Скачиваний: 0

ВНИМАНИЕ! Если данный файл нарушает Ваши авторские права, то обязательно сообщите нам.

2001 г., 9 верасня – выбары Прэзідэнта РБ.

2002 г., 6 верасня – утварэнне новага маладзёжнага грамадскага аб’яднання БРСМ.

2004 г., 17 кастрычніка – ІІІ рэспубліканскі рэферэндум аб зменах у Канстытуцыі РБ.

2006 г., 2–4 сакавіка – ІІІ Усебеларускі народны сход, на якім абмяркоўвалася праграма сацыяльна-эканамічнага развіцця Беларусі на 2006–2010 гг.

2006 г., 19 сакавіка – выбары Прэзідэнта РБ.

2008 г., 28 верасня – выбары ў Палату прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу.

Тэрміны і паняцці

Абласны выканаўчы камітэт Заходняй вобласці і фронту

(Аблвыканкамзах) – першы вышэйшы заканадаўчы орган Савецкай улады на тэрыторыі Беларусі. Дзейнічаў з 26 лістапада 1917 г. па 2 студзеня 1919 г. Старшыня – М. Рагазінскі (з 1918 г. – А. Мяснікоў).

Адраджэнне – эпоха станаўленне раннебуржуазнай культуры ў Заходняй і Цэнтральнай Еўропе ў ХІV–ХVІ стст. Асноўным ідэйным зместам культуры гэтага перыяду быў гуманізм. Узнікла новая свецкая культура. Спецыфічнай рысай Рэнесансу ў Беларусі стала сувязь з хрысціянскім светапоглядам.

Асадніцтва – інстытут ваенных і грамадзянскіх каланістаў («асаднікаў»), якіх польскі ўрад перасяляў (з 1921 г.) з цэнтральных рэгіёнаў краіны ў Заходнюю Беларусь.

Асадныя сяляне – феадальна-залежныя сяляне, галоўнай павіннасцю якіх быў грашовы аброк (чынш).

Археалагічная культура – сукупнасць аднародных па матэрыяльнай культуры археалагічных помнікаў, якія знаходзяцца на пэўнай тэрыторыі і храналагічна блізкія па часу існавання.

«Баграціён» – кодавая назва летняй стратэгічнай наступальнай аперацыі Чырвонай Арміі (Беларуская наступальная аперацыя, 23 чэрвеня – 29 жніўня 1944 г.)

Беларуская народнасць – моўная, эканамічная і культурная супольнасць людзей, якая склалася гістарычна з удзелам балцкага субстрата ў межах пераважна славянскай тэрыторыі, дзе пражывалі нашчадкі дрыгавічоў, крывічоў і іншых плямён.

Берасцейская царкоўная унія 1596 г. – пагадненне, падпісанае на царкоўным з’ездзе ў Брэсце аб аб’яднанні на тэрыторыі Рэчы Паспалітай

68

праваслаўнай і каталіцкай царквы. Прадугледжвала прызнанне вярхоўнай улады Ватыкана і каталіцкіх догматаў пры захаванні праваслаўнай абраднасці і богаслужэння на царкоўнаславянскай і роднай мовах. Прывяла да стварэнню накірунка ў хрысціянстве – уніяцтва, якое ўлічвала нацыянальныя асаблівасці беларусаў у мове, святах, абрадах і г. д.

«Ваенны камунізм» – эканамічная палітыка савецкай дзяржавы (1918–1920 гг.), якая ўключала харчразвёрстку, усеагульную працоўную павіннасць, цэнтралізацыю кіравання, забарону свабоднага гандлю і інш.

Верв – так у ІХ ст. называлася сельская абшчына (раней – патрыярхальная), дляякойбылохарактэрна самакіраванне і кругавая парука.

Веча – народны сход для вырашэння найбольш важных грамадскіх і дзяржаўных спраў.

Войт – 1) глава гарадскога магістрата; 2) службовая асоба, якая прызначалася землеўладальнікам для кантролю за выкананнем павіннасцей залежным ад яго насельніцтвам.

Гетман – галоўнакамандуючы войска ВКЛ.

Даннікі – сяляне, якія былі абавязаны за карыстанне зямельным надзелам прадстаўляць феадалу натуральную даніну.

Дрыгавічы – усходнеславянскі племянны саюз, які насяляў поўдзень Беларусі, басейн ракі Прыпяць. Найбольш распаўсюджана версія, што назва паходзіць ад слова «дрыгва» – балота. Па другой думцы – ад імён Драг, Драгавіт.

Дысідэнты – тыя, хто выступаў супраць несправядлівасці, парушэння правоў чалавека.

«Западнорусизм» – ідэалогія ў грамадскім руху Беларусі сярэдзіны ХІХ – пачатку ХХ ст. (І. Сямашка, М. Каяловіч і інш.), прыхільнікі якой адмаўлялі існаванне самастойнага беларускага этнаса.

Індаеўрапейцы – вялікая група плямён і народаў, фарміраванне якіх праходзіла на прасторы ад сучаснай Індыі да захаду Еўропы. Яны размаўлялі на блізкіх мовах, што сведчыць аб іх агульным паходжанні (аб гэтым гавораць агульныя элементы матэрыяльнай і духоўнай культуры).

Канцлер – глава канцэлярыі вялікага князя і паноў-радных, захавальнік дзяржаўнай пячаткі.

Канфедэрацыя – у Рэчы Паспалітай ваенна-палітычны саюз шляхты, накіраваны супраць існаваўшых ці надуманых парушэнняў шляхецкіх правоў, рашэнні прымаліся большасцю галасоў.

69


Кірыліца – старажытная славянская азбука, створаная ў сярэдзіне ІХ ст. На аснове глаголіцы і грэчаска-візанційскага пісьма.

Класіцызм – накірунак у еўрапейскай мастацкай культуры другой паловы ХVІІ – пачатку ХІХ ст. Сутнасць яго праявілася ў кананізацыі антычнай класікі як дасканалага ўзору пераемнасці. У Беларусі тэндэнцыі класіцызму пачалі распаўсюджвацца з ХVІІ ст. (манументальнасць формаў, багацце і пышнасць інтэр’ера).

Контррэфармацыя – рэлігійна-палітычны рух супраць Рэфармацыі, які ўзначальваў Ватыкан, рэлігійная форма ўмацавання феадалізму ў перыяд яго распаду. Праваднікамі контррэфармацыі ў Беларусі былі езуіты.

Крывічы – вялікае аб’яднанне плямён, якія жылі ў вярхоўях Дняпра, Заходняй Дзвіны, Волгі на поўдзень ад Чуцкага возера. Паходжанне назвы трактуецца па-рознаму: ад імён Крыў, Крыў-Крывейт, ад слова «крыўныя» – блізкія па крыві, ад няроўнай мясцовасці (крывізны).

Крэўская унія 1385 г. – дагавор аб саюзе ВКЛ і каралеўства Польскага. Гарантам уніі з’яўляўся адзіны манарх для дзвюх дзяржаў.

Лава – гарадскі суд.

Латыфундыя – буйны феадальны маёнтак.

Летапісы – гісторыка-культурныя творы, якія складаюцца з запісаў гістарычных падзей па гадах. Былі агульнарускімі («Аповесць мінулых часоў») і мясцовымі.

«Ліберум вета» (свабода забароны) – звычай у дзяржаўным праве Рэчы Паспалітай, згодна з якім кожны дэпутат, пасол сейма ці сейміка мог выказаць нязгоду з любой яго пастановай, што вяло да спынення пасяджэння, адмены ўсіх прынятых на ім рашэнняў. Тэарэтычна існаваў з ХVІ ст., на практыцы стаў выкарыстоўвацца з 1652 г. Ліквідаваны Канстытуцыяй 3 мая 1771 г. як адна з галоўных перашкод на шляху да рэфармавання дзяржавы.

Літоўска-Беларуская ССР (ЛітБел) – штучнае дзяржаўнае ўтварэнне (люты – чэрвень 1919 г.) на тэрыторыі Віленскай, Мінскай, Гродзенскай і частцы Ковенскай губерняў у гады інтэрвенцыі і грамадзянскай вайны.

Літва – тэрыторыя, якая з 1040 г. згадваецца ў летапісах. Летапісная Літва знаходзілася на землях верхняга, часткова сярэдняга Панямоння і Павілля.

Люблінская унія 1569 г. – пагадненне аб дзяржаўна-палітычным саюзе ВКЛ з Польшчай, у адпаведнасці з якім утварылася новая дзяржава – Рэч Паспалітая.

70


Людзі непахожыя – сяляне, якія страцілі права на пераход ад аднаго феадала да другога.

Людзі пахожыя – вольныя сяляне, якія пры выкананні пэўных умоў мелі права на пераход з маёнтка феадала на службу да другога.

Людзі цяглыя – феадальна-залежныя сяляне, галоўнымі павіннасцямі якіх былі адпрацовачныя (пераважна паншчына).

Магдэбургскае права – феадальнае гарадское права, якім вызначаліся эканамічныя, маёмасныя, сацыяльна-палітычныя правы гараджан і рэгулявалася грамадска-палітычнае і эканамічнае жыццё ў гарадах. Па магдэбургскаму праву гараджане вызваляліся ад феадальных павіннасцей, якія замянілі адзіным штогадовым грашовым падаткам. Яны маглі выбіраць гарадскі орган улады – магістрат, а таксама суд, ствараць рамесныя аб’яднанні – цэхі. Першым з беларускіх гарадоў атрымаў магдэбургскае права Брэст (1390 г.). Адменена ўказамі Кацярыны ІІ у 1775–1795 гг.

Магістрат – орган гарадскога самакіравання.

Мадэрн – накірунак у мастацтве канца ХІХ – пачатку ХХ ст., характэрнымі рысамі якога былі багаты арнамент, шырокае выкарыстанне плаўных ліній у дэкоры, стылізаваны раслінны ўзор.

Мазаіка – выява ці узор, якія выкананы з каляровых камянёў смальты, керамічных плітак і г. д.

Менталітэт – асаблівасці мыслення народа, складу розуму, нацыянальнага характару і псіхалогіі.

Нацыя – устойлівая супольнасць людзей, якая гістарычна склалася на аснове агульнасці тэрыторыі, эканамічнага жыцця, мовы, нацыянальнага характару, самасвядомасці і культуры.

Нацыяналізацыя – перавод сродкаў вытворчасці, банкаў, зямлі, транспарту з прыватнай уласнасці ва ўласнасць дзяржавы.

Ордэн – ваенная арганізацыя царкоўных і свецкіх феадалаў. Рада – вышэйшы орган дзяржаўнай улады ў ВКЛ, у склад якога

ўваходзілі першыя службовыя асобы: канцлер, падканцлер, гетман, маршалкі, ваяводы і інш. Вядома з пачатку ХIV ст. Узнікла як дарадчы орган пры вялікім князі, але з канца ХV ст. значна абмежавала яго ўладу.

Радзімічы – усходнеславянскі племянны саюз, землі якога знаходзіліся ў паўднёва-ўсходняй частцы сучаснай Беларусі. Як сказана ў летапісе, назва паходзіць ад імя правадыра племя – Радзіма. Па іншай версіі – ад балцкага «radimas» (месцазнаходжанне).

Ратуша – спецыяльны будынак, у якім знаходзіўся магістрат.

71


Род – калектыў кроўных родзічаў, які вядзе сваё паходжанне па адной лініі (спачатку мацярынскай, потым па бацькоўскай) ад агульнага продка. Асноўныя рысы роду: калектыўная ўласнасць на зямлю і сродкі вытворчасці, сацыяльная роўнасць членаў, калектывізм у вытворчасці і спажыванні.

«Рэйкавая вайна» – умоўная назва аперацый савецкіх партызан па адзіначасоваму масаваму разбурэнню чыгуначных камунікацый з мэтай дэзарганізацыі ваенных перавозак нямецкіх войскаў.

Рэфармацыя – шырокі грамадска-палітычны і ідэалагічны рух у еўрапейскіх краінах у ХVІ ст., накіраваны супраць феадальных парадкаў, які праходзіў у форме барацьбы з каталіцкай царквой. Ідэолагі Рэфармацыі ставілі мэтай стварыць дэмакратычную нацыянальную царкву. Рэфармацыя паклала пачатак пратэстантызму – новаму накірунку у хрысціянстве. Пік рэфармацыйнага руху ў Беларусі прыходзіцца на 1550–70-я гг. Найбольшае распаўсюджванне атрымаў кальвінізм.

Рэч Паспалітая – афіцыйная назва феадальнай федэратыўнай дзяржавы, у якой аб’ядналіся каралеўства Польскае і ВКЛ. Існавала ў

1569–1795 гг.

Савет Народных камісараў (СНК) Заходняй вобласці і фронту – орган выканаўчай улады Аблвыканкамзаха.

Статут ВКЛ 1588 г. – звод законаў, які дзейнічаў на тэрыторыі Беларусі і Літвы да 1840 г. Стаяў на абароне эканамічнай, палітычнай і культурнай незалежнасці дзяржавы. Забараняў іншаземцам, у тым ліку і палякам, атрымоўваць у княстве землі і пасады. Заканадаўча замацоўваў за беларускай мовай статус дзяржаўнай. Дэклараваў ідэю прававога парадку. Зрабіў уплыў на прававую культуру шэрага народаў Цэнтральнай і Усходняй Еўропы.

«Устава на валокі» 1557 г. – закон аб правядзенні ў ВКЛ аграрнай рэформы – «Валочнай памеры», прыняты Жыгімонтам ІІ Аўгустам. Асноўныя задачы рэформы: уладкаванне сялянскага землекарыстання, уніфікацыя памераў павіннасцей з мэтай павялічыць прыбытак памешчыцкіх фальваркаў.

Устаўныя граматы – дакументы, якімі вызначаліся адносіны часоваабавязаныхсялянзпамешчыкаміўходзесялянскайрэформы1861 г.

Фальварак – феадальная гаспадарка (гаспадарскі двор з пабудовамі, палявымі, сенажатнымі і іншымі ўгоддзямі), заснаваная на працы феадальна-залежных сялян.

Цэх – аб’яднанне рамеснікаў некалькіх сумежных прафесій. Ствараліся ў беларускіх гарадах, каб абараніць сваю вытворчасць ад канкурэнцыі і арганізаваць збыт прадукцыі. Існавалі ў ХV–ХVІІІ стст.

72