ВУЗ: Не указан
Категория: Не указан
Дисциплина: Не указана
Добавлен: 19.05.2025
Просмотров: 3042
Скачиваний: 1
М. Я. Сяменчык |
|
ГІСТОРЫЯ БЕЛАРУСІ |
|
Курс лекцый для студэнтаў І курса ўсіх спецыяльнасцей |
|
ЗМЕСТ |
|
Лекцыя 1. Уводзіны ў дысцыпліну «Гісторыя Беларусі»............................... |
2 |
Лекцыя 2. Першыя жыхары, этнічныя супольнасці і дзяржаўныя |
|
ўтварэнні на беларускіх землях (40 тыс. – пачатак 2 тыс. год да н. э.)......... |
8 |
Лекцыя 3. Беларускія землі ў складзе Вялікага княства Літоўскага............. |
22 |
Лекцыя 4. Фарміраванне беларускага этнасу і яго культуры |
|
ў перыяд сярэднявечча...................................................................................... |
35 |
Лекцыя 5. Палітычнае, сацыяльна-эканамічнае і духоўна-культурнае |
|
становішча беларускіх зямель у складзе Рэчы Паспалітай............................ |
49 |
Лекцыя 6. Рэлігія і культура на беларускіх землях |
|
Беларусь у войнах ХVІІ-ХVІІІ cтст. Крызіс Рэчы Паспалітай....................... |
62 |
Лекцыя 7. Палітычнае і сацыяльна-эканамічнае развіццё Беларусі |
|
ў складзе Расійскай імперыі ў канцы ХVІІІ-першай палове ХІХ стст......... |
80 |
Лекцыя 8. Сацыяльна-эканамічнае развіццё Беларусі |
|
ў складзе Расійскай імперыі ў другой палове ХІХ стст. ................................ |
94 |
Лекцыя 9. Расійскі шлях палітычнай мадэрнізацыі |
|
ў працэсе станаўлення індустрыяльнай цывілізацыі .................................... |
109 |
Лекцыя 10. Палітычна мадэрнізацыя расійскага грамадства |
|
ва ўмовах сусветнай вайны і пасля звяржэння самаўладдзя ....................... |
126 |
Лекцыя 11. Фарміраванне беларускай нацыі. Культурнае і духоўнае |
|
жыццё на этапе мадэрнізацыі расійскага грамадства |
|
ў канцы ХІХ – пачатку ХХ стст. .................................................................... |
141 |
Лекцыя 12. Перамога Кастрычніцкай рэвалюцыі |
|
і шляхі фарміравання беларускай дзяржаўнасці .......................................... |
160 |
Лекцыя 13. Усталяванне савецкай грамадска-палітычнай |
|
сістэмы ў СССР і БССР і яе асноўныя характарыстыкі ............................... |
182 |
Лекцыя 14. Шляхі і метады будаўніцтва |
|
індустрыяльнага грамадства ў Савецкай Беларусі ....................................... |
204 |
Лекцыя 15. Культурнае і духоўнае жыццё БССР ......................................... |
222 |
Лекцыя 16. Беларусь паміж войнамі (1918-1941 гг.) .................................... |
249 |
Лекцыя 17. Удзел беларускага народа ў Вялікай Айчыннай вайне |
|
і міжнародным жыцці пасляваеннага перыяду ............................................. |
268 |
Лекцыя 18. |
Утварэнне і палітычнае развіццё суверэннай |
|
Рэспублікі Беларусь ......................................................................................... |
294 |
|
Лекцыя 19. |
Міжнароднае становішча Рэспублікі Беларусь ........................ |
309 |
Лекцыя 20. |
Сацыяльна-эканамічнае і духоўна-культурнае |
|
развіццё Рэспублікі Беларусь на мяжы ХХ і ХХІ стагоддзяў ..................... |
320 |
|
Лекцыя 1. УВОДЗІНЫ Ў ДЫСЦЫПЛІНУ «ГІСТОРЫЯ БЕЛАРУСІ»
Пытанні
1.Гісторыя як навука. Метады і прынцыпы яе вывучэння
2.Гістарычная перыядызацыя
3.Цывілізацыя як стадыя развіцця грамадства і яе тыпы
4.Прадмет вывучэння гісторыі Беларусі, гістарыяграфія і крыніцы па вывучэнні гісторыі Беларусі
1.«Гiсторыя» – у перакладзе з грэчаскай мовы – апавяданне аб мiнулых падзеях. Яе заснавальнікам лічыцца Герадот (484–425 гг. да н. э.). Яна вывучае ход i заканамернасцi развiцця чалавечага грамадства ў мiнулым. Аб’ектам яе пазнання з’яўляецца працэс і вынікі жыццядзейнасці людзей у сацыяльнай, матэрыяльнай і духоўнай сферах.
Уадпаведнасці з існуючай класіфікацыяй, усе навукі падзяляюць на грамадскія, гуманітарныя, натуральныя і тэхнічныя, але толькі першыя дзве іх групы заняты вывучэннем чалавека. Пры гэтым гісторыю цяжка залічыць у склад толькі грамадскіх або толькі гуманітарных навук, бо яна ўбірае ў сябе звесткі аб усіх суб’ектах жыццядзейнасці людзей (ад асобных індывідаў да цывілізацыйных супольнасцей) у мінулым. Яна можа разглядацца як самастойная (прамежкавая) навуковая галіна. З гуманітарных навук найбольш часта гісторыя перасякаецца з філасофій, паліталогіяй, правазнаўствам, культуралогіяй; з грамадскіх
–з эканомікай, сацыялогіяй, этнаграфіяй.
Гісторыя – навука канкрэтная, якая патрабуе дакладных імёнаў, дат, фактаў, падзей. Прадметам яе вывучэння з’яўляецца ўся жыццядзейнасць грамадства ў мінулым, на працягу ўсяго гістарычнага працэсу. Значнасць гістарычнай навукі найлепшым чынам вынікае з тых функцый, якія яна адыгрывае ў любой дзяржаве, зацікаўленым у высокім інтэлекце, маральным здароўі, разітых якасцях грамадзянскасці і патрыятызму сваіх жыхароў. У пэўнай ступені гэта мае дачыненне да гісторыі Беларусі.
2
З’яўленне гiстарычнай навукi было выклiкана патрэбай грамадства ў асэнсаваннi cвайго мiнулага, вызначэннi будучыні, а таксама выхаванні новых пакаленняў. Да Новага часу працы гісторыкаў не былі свабоднымі ад уздзеяння рэлігіі і ўплыву панаваўшых эліт. Яны мелі апісальны характар, абапіраліся не толькі на факты, але і міфы. З аўтарскіх прац вынікала ідэя аб вызначальнай ролі манархаў або боскіх сіл у станаўленні і развіцці чалавечых супольнасцей.
УХІХ стагоддзі, калі чалавечая думка ў галіне антрапалогіі, археалогіі, біялогіі, сацыялогіі, этнаграфіі і інш. прасунулася далёка наперад, гісторыя набыла статус паўнавартай навукі з уласцівымі ёй сістэмай метадаў (метадалогіяй) і прынцыпаў (агульнымі правіламі) вывучэння мінулага. Пачатак выкарыстання навуковых метадаў у вывучэнні мінулага належыць Фукідыду (460-400 да. н. э.), які лічыў гісторыю вынікам выбару і ўчынкаў людзей, а не багоў. Ён прытрымліваўся храналагічнага прынцыпу ў асвятленні падзей і нейтральнага пункту гледжання на іх. Рымскі палітык Цыцэрон (106-43 да н. э.) адзначыў, што першая задача гісторыка – утрымлівацца ад хлусні, другая – не хаваць праўды, а трэцяя – не быць прадузятым. Але гэта нялёгка, бо гісторыкі як сыны свайго часу сваімі працамі стараліся або былі вымушаны дагадзіць пануючым уладам і тагачасным грамадскім густам.
Унашы дні для таго, каб мінімізаваць даследчыцкі суб’ектывізм, да гістарычнай працы прад’яўляюцца высокія патрабаванні – і ў першую чаргу па выкарыстанні навуковых метадаў. У мэтах усебаковага і аб’ектыўнага раскрыцця гістарычнага працэсу, а таксама лакальных яго асаблівасцяў, існуюць агульнанавуковыя (аналіз, сінтэз, індукцыя і інш.) і спецыфічныя (гісторыка-генетычны, параўнальны, праблемнахраналагiчны, тыпалагiчны, храналагічны і інш.), запазычаныя з іншых навук (сістэмны, статыстычны, контэнт-аналіз і інш.) метады.
Агульнапрызнанымі прынцыпамі гістарычных даследаванняў з’яўляюцца аб’ектыўнасць і гістарызм, а таксама сацыяльны і аксіялагічны падыходы. Рэалізацыя першага прынцыпу забяспечвае праўдзівы, незалежны ад аўтарскіх сімпатый ці антыпатый, абгрунтаваны погляд на факты і з’явы. Рэалізацыя другога дазваляе прасачыць тыя ж факты ці з’явы ў дынаміцы, у атачэнні тагачасных рэалій і сувязяў з іншымі суб’ектамі гістарычнага працэсу. Сацыяльны падыход дае магчымасць ацэньваць факты і з’явы з пункту гледжання носьбітаў тых ці іншых (сацыяльных, класавых, канфесійных і г. д.) інтарэсаў. Аксіялагічны падыход дазваляе ацаніць мінулае з пункту гледжання агульначалавечых і нацыянальных каштоўнасцяў, што мае асаблівую значнасць для вывучэння ўсходнеславянскай цывілізацыі і беларуска-
3
га этнасу, у прыватнасці.
Гiсторыя як навука ў працэсе свайго развiцця падзялiлася на цесна звязаныя памiж сабой спецыялiзаваныя часткi. Паводле асобных падыходаў, гiсторыю грамадства на аснове характэрных рыс прынята падзяляць на эпохi: гiсторыю першабытнага грамадства, антычную, сярэдневяковую, новую і навейшую. Яны ў сваю чаргу падзяляюцца на больш дробныя перыяды: паводле прасторава-геаграфiчнага прынцыпу, калi вылучаецца рэгiянальная гiсторыя вялiкiх, звязаных памiж сабой рэгiёнаў (гiсторыя Еўропы, Лацiнскай Амерыкi) i гiсторыi асобных краiн i народаў (гiсторыя Беларусі, Расii, Украіны); паводле комплексных праблем (гiсторыя Адраджэння, Рэфармацыi, Асветніцтва); у залежнасцi ад таго, якi бок або з’ява грамадскага жыцця вывучаюцца, вылучаюць сацыяльна-эканамiчную, палiтычную, ваенную гісторыю, гісторыю дойлідства, дыпламатыі, мастацтва i iнш. Акрамя таго, да гiстарычнай навукi адносяць спецыяльныя (дапаможныя) гiстарычныя дысцыплiны: археаграфiю, баністыку генеалогію, геральдыка, метралогію, нумiзматыку, тапанiмiку, храналогію i iнш. Самастойнае месца займаюць спецыяльныя гiстарычная навукi археалогiя, этнаграфiя і гiстарыяграфiя. Такім чынам, у нашы дні гісторыя – вынік працы навуковых калектываў кафедр і інстытутаў.
2.Гiсторыя мае сваю сiстэму вымярэння мiнулага – перыядызацыю. Пад час знаходжання нашай рэспублiкi у складзе СССР у гiстарычнай навуцы панавала так званая фармацыйная перыядызацыя, у адпаведнасці з якой лічылася, што чалавецтва праходзіла 5 стадый развіцця (фармацый) – першабытнаабшчынную, рабаўладальніцкую, феадальную, капіталістычную і сацыялістычную.
Сучасная перыядызацыя гісторыі Беларусі грунтуецца на цывілізацыйным падыходзе і мае наступны выгляд:
1.Старажытнае грамадства (40 тыс. да н. э. – V cт. н. э.). Гэты перыяд падзяляецца на 3 этапы: каменны век (40–3 тыс. да н. э.), бронзавы век (ІІ - пачатак І тыс. да н. э.); жалезны век (пачатак І тыс.
да н. э – V cт. н. э.).
2.Сярэднявечча (канец V – ХV cт.). Гэты перыяд падзяляецца на 2 этапы: пачатак пераходу да класавага грамадства i узнiкненне дзяржаўнасцi (VI – першая палова ХIII ст.); развiццё феадальнай сicтэмы (сярэдзiна ХIII-ХV cт.)
3.Новы час (ХVI – пачатак ХХ cт.). Гэты перыяд падзяляецца на 2 этапы: афармленне феадальнай сiстэмы i выспяванне яе крызiсу (ХVI
–канец ХVIII cт.); генэзiс i зацвярджэнне капiталiзму; выспяванне
4
крызiсу буржуазнага грамадства (канец ХVIII ст. – 1917 г.) 4. Навейшы час (1918 г. – да нашых дзён)
3. Працяглы час пры вывучэнні гісторыі выкарыстоўвалася своеасаблівая сістэма прынцыпаў, падыходаў і метадаў, названая марксісц- ка-ленінскай метадалогіяй. У яе аснову была пакладзена канцэпцыя фармацый нямецкага філосафа К. Маркса (1818–1883), які выказаў думку аб гістарычным працэсе як паслядоўнай змене спосабаў вытворчаці, абумоўленай барацьбой прыгнечаных класаў супраць эксплуататараў. Па К. Марксу класавая барацьба выглядала асноўнай рухаючай сілай грамадскага прагрэсу, а змена фармацый выглядала аб’ектыўным, фатальна непазбежным працэсам, дзе роля саміх людзей адыходзіла на другі план. Нарэшце, прадказанае ім разбурэнне капіталістычнай фармацыі аказалася заўчасным, і ў адрозненні ад сацыялістычнай, яна не вычарпала сябе, а выявіла вялікія ўнутраныя рэзервы для далейшага развіцця. Такім чынам, панаваўшая ў савецкія часы марк- сісцка-ленінская метадалогія гістарычных даследаванняў выявіла істотную недасканаласць.
Новы, цывілізацыйны падыход быў запазычаны ў заходніх навукоўцаў, якія з пачатку мінулага стагоддзя выкарыстоўвалі яго для вывучэння гісторыі чалавечага грамадства. Нягледзячы на пэўныя разыходжанні ў вызначэнні тэрміну «цывілізацыя», сам падыход у асэнсаванні гісторыі чалавечага грамадства, які атрымаў назву цывілізацыйнага, вельмі прадукцыйны: ён пазбаўлены акцэнтацыі на класава-выт- ворчыя адносіны; у яго аснове чалавек у сукупнасці яго інтарэсаў, ведаў і волі; пры такім падыходзе рухаючай сілай прагрэсу з’яўляецца рост матэрыяльных і духоўных патрэб чалавека.
Да пачатку XX ст. у заходняй і рускай гістарыяграфіі стала складвацца канцэпцыя «лакальнай цывілізацыі», што атаясамлівалася з нацыянальнай культурай, якая існуе на працягу доўгага часу, мае больш ці менш выразныя тэрытарыяльныя граніцы і характарызуецца асобым, непаўторным шляхам развіцця. Гэта канцэпцыя, найбольш выразна сфармуляваная ў 1920 – 1930-я гг. у працах нямецкага філосафа і гісторыка О. Шпенглера (1880 – 1936) і англійскага гісторыка і сацыёлага А. Тойнбі (1889 – 1975). Яна дазваляе прасачыць сусветна-гіста- рычны працэс як мультылінейнае цыклічнае развіцце асобных культур (або «лакальных цывілізацый»), калі сусветная гісторыя разглядаецца як сукупнасць асобных цывілізацый – канкрэтных грамадстваў, лакалізаваных у часе (па вертыкалі) і прасторы (гарызанталі), у іх ліку аг- рарна-традыцыйную (рабаўладальніцкае і феадальнае грамадства), ін-
5