ВУЗ: Не указан
Категория: Не указан
Дисциплина: Не указана
Добавлен: 09.07.2025
Просмотров: 1715
Скачиваний: 0
Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь Установа адукацыі
“МАГІЛЁЎСКІ ДЗЯРЖАЎНЫ УНІВЕРСІТЭТ ХАРЧАВАННЯ”
Ю. М. Бубнаў І. А. Пушкін
ПАЛІТАЛОГІЯ
Курс лекцый для студэнтаў усіх спецыяльнасцей
дзённай і завочнай формы навучання
Магілёў 2006
2
УДК 32.001 ББК 66. 0
Абмеркавана i рэкамендавана да друку на пасяджэннi кафедры гуманітарных дысцыплін. Пратакол № 7 ад 05.04.2006 г. Навукова-метадычным саветам УА МДУХ. Пратакол № 7 ад 23.05.2006 г.
Складальнікі :
доктар сацыялагічных навук, загадчык кафедры гуманітарных дысцыплін УА МДУХ
Ю. М. Бубнаў кандыдат гістарычных навук, дацэнт кафедры гуманітарных
дысцыплін УА МДУХ І. А. Пушкін
Навуковыя рэцэнзенты:
кандыдат гістарычных навук, загадчык кафедры паліталогіі і міжнароднага права ПУА “БІП – Інстытут правазнаўства”
В. Д. Выбарны кандыдат гістарычных навук, дацэнт кафедры паліталогіі і міжнароднага
права ПУА “БІП – Інстытут правазнаўства” Б. К. Малахаў
Бубнаў, Ю. М., Пушкін, І. А.
Паліталогія : Курс лекцый. – Магілёў: УА МДУХ, 2006. – 176 с.
У курсе лекцый асвятлены асноўныя паняцці палітыкі і палітычнай улады, інстытутаў дзяржаўнай улады, палітычных адносін, партый і грамадскіх арганізацый, палітычнай культуры і палітычных працэсаў. Выданне будзе цікавым для выкладчыкаў і студэнтаў ВНУ.
УДК 32.001 ББК 66. 0
©УА “Магiлеўскi дзяржаўны універсітэт харчавання”
3 |
||
Змест |
||
Уводзіны |
......................................................................................................... |
4 |
Лекцыя 1. |
Палітыка як прадмет паліталогіі. Функцыі і метады |
|
паліталогіі (Пушкін І.А.)............................................................... |
5 |
|
Лекцыя 2. |
Этапы станаўлення і развіцця палітычнай навукі |
|
(Пушкін І.А.).................................................................................. |
11 |
|
Лекцыя 3. |
Палітычная ўлада і механізмы яе здзяйснення (Пушкін І.А.)... |
23 |
Лекцыя 4. |
Палітычная сістэма грамадства (Пушкін І.А.)............................ |
37 |
Лекция 5. |
Политические режимы (Бубнов Ю.М.)....................................... |
44 |
Лекцыя 6. |
Дзяржава ў палітычнай сістэме (Пушкін І.А.)............................ |
59 |
Лекцыя 7. |
Інстытуты дзяржаўнай улады (Пушкін І.А.)............................... |
66 |
Лекция 8. |
Палітычныя партыі і грамадскія арганізацы (Пушкін І.А.)....... |
75 |
Лекцыя 9. |
Палітычныя працэсы: сутнасць і структура (Пушкін І.А.)........ |
89 |
Лекция 10. |
Деятельность субъектов политического процесса |
|
(Бубнов Ю.М.)................................................................................ |
96 |
|
Лекция 11. |
Представительство и выборы. Средства массовой информа- |
|
ции и коммуникации (Бубнов Ю.М.).......................................... |
106 |
|
Лекция 12. |
Политические конфликты (Бубнов Ю.М.).................................. |
117 |
Лекция 13. |
Политическая модернизация (Бубнов Ю.М.)............................. |
130 |
Лекция 14. |
Политическая культура и политическая социализация |
|
(Бубнов Ю.М.)................................................................................ |
139 |
|
Лекция 15. |
Политические идеологии (Бубнов Ю.М.)................................... |
146 |
Лекцыя 16. |
Сістэма сучасных міжнародных адносін (Пушкін І.А.)............. |
159 |
Лекцыя 17. |
Сусветная палітыка і глабальныя праблемы сучаснасці. |
|
Геапалітыка (Пушкін І.А.)............................................................ |
165 |
|
Літаратура |
........................................................................................................ |
174 |
4
УВОДЗІНЫ
Асноўная мэта вывучэння курса "Паліталогія" – палітычная адукацыя і выхаванне творчай, нацыянальна-свядомай, сацыяльна-актыўнай асобы; фарміраванне ў студэнтаў дэмакратычнай актывісцкай палітычнай культуры, адэкватнай сучасным запатрабаванням асобы, грамадства і дзяржавы.
Падчас вывучэння курса студэнты атрымаюць веды аб асноўных паняццях паліталогіі; навучацца характарызаваць палітыку і палітычную ўладу з пазіцыяў шматмернасці, палітычныя адносіны і палітычныя працэсы праз прызму антрапакультуралагічнага падыходу, палітычную культуру, паводзіны і свядомасць людзей, сацыяльных супольнасцей у кантэксце шматвобразнасці іх інтарэсаў і плюралізму думак, светапоглядную аснову ідэалогіі беларускай дзяржавы, традыцыі, ідэалы і каштоўнасці беларускага грамадства. Студэнты будуць аналізаваць, інтэрпрэціраваць і паказваць месца і ролю палітыкі ў асабістым жыцці чалавека і грамадскім жыцці Беларусі на сучасным этапе, стан палітычнай улады ў краінах СНД, Беларусі, дзяржаўны лад і Канстытуцыю Рэспублікі Беларусь. Набудуць навыкі палітычнага дыялогу, палемікі, талерантнасці і кансэнсуса.
Паліталогія – гэта навуковыя веды, якія ўвесь час абнаўляюцца і развіваюцца, яны патрабуюць крытычна-творчага засваення тэарэтычных палажэнняў і высноў, інтарэсаў, уладных адносін і маціваў паводзін суб'ектаў палітыкі. Прычым неабходна адлюстраваць шырокі спектр (плюралізм) думак аб палітыцы. Таму існуе вялікая колькасць падручнікаў і дапаможнікаў па паліталогіі, якія прапаноўваюцца ўвазе студэнтаў. Па кожнай з тэм, акрамя асноўнай, напрыканцы курса лекцый указваецца дадатковая літаратура па разглядаемай праблеме.
Складальнікі гэтага вучэбнага дапаможніка не прэтэндуюць на ўсеабдымнасць і стварэнне нейкай новай канцэпцыі курса паліталогіі. Дапаможнік уяўляе з сябе курс лекцый у выглядзе спалучэння аўтарскіх матэрыялаў з канспектам існуючых падручнікаў і манаграфій па паліталогіі і іх адаптацыю да патрабаванняў існуючай рабочай праграмы і спецыфіцы універсітэта. Напрыканцы дапаможніка прыведзены спіс асноўнай і дадатковай літаратуры, які пры гэтым не з’яўляецца ўсёахопліваючым і абавязковым. Студэнт мае права выбіраць для падрыхтоўкі і іншыя крыніцы, выказваць уласную пазіцыю і пункт гледжання, пагаджацца ці не пагаджацца з трактоўкай таго ці іншага матэрыялу ў дадзеным дапаможніку. Наша мэта – даць студэнту тэарэтычныя асновы ведаў па прадмету, а высновы павінен ён, у першую чаргу, зрабіць асабіста.
5
ЛЕКЦЫЯ 1. ПАЛІТЫКА ЯК ПРАДМЕТ ПАЛІТАЛОГІІ. ФУНКЦЫІ І МЕТАДЫ ПАЛІТАЛОГІІ
1.Паняцце палітыкі. Шматвобразнасць падыходаў да вызначэння палітыкі.
2.Паліталогія як навука. Функцыі і метады паліталогіі.
3.Узаемасувязь паліталогіі з іншымі грамадскімі навукамі. Станаўленне паліталогіі ў Рэспубліке Беларусь.
Палітычнае жыццё з'яўляецца характарыстыкай кожнага чалавечага грамадства. У першабытны час яно не заўсёды праяўлялася непасрэдна, часцей за ўсё вялікую ролю адыгрывала рэлігія. Але за першабытнымі рытуаламі заўсёды стаіць феномен улады. А гэта ўжо з'ява палітычнага парадку. Усе сучасныя грамадствы сутыкаюцца з праблемаю ўлады, але перадусім трэба высветліць: што ахоплівае сабою тэрмін "палітыка", які ягоны аб'ём, якія мы маем аналітычныя сродкі і да якіх межаў распасціраецца палітыка.
1. Паняцце палітыкі. Шматвобразнасць падыходаў да вызначэння палітыкі
Як адзначаюць французскія палітолагі Шарль Дэбаш і Жан-Мары Пант'е "пошукі акрэсленага абазначэння паняцця "палітыка" ўскладняюцца ў выніку недакладнасці, характэрнай для гэтага тэрміна: можна без сумневу сцвярджаць, што палітыка ёсць паўсюль і адначасова нідзе. Слова "палітыка" можа мець некалькі значэнняў, і ўсё залежыць ад таго, які сэнс укладваюць у іх пры канкрэтным ужыванні. Гэта адзін з найбольш шматзначных тэрмінаў, таму вельмі часта дыялогі ў гэтай сферы нагадваюць дыялогі паміж глухімі, дзе кожны надае аднаму і таму слову розныя сэнсы".
Тэрмін "палітыка" паходзіць ад грэчаскага слова, якое абазначала "месца", у сэнсе "горад". У старажытнагрэчаскім грамадстве кожны горад уяўляў з сябе самастойную дзяржаву, таму можна казаць, што першапачатковы змест паняцця polityka (ад грэч. слова polis) з аднаго боку – элітарны від дзейнасці, які злучаны з ўпраўленнем дзяржаўнымі справамі, а з другога – вучэнне аб дзяржаўных справах. Сваё паняцце палітыкі давалі Платон, Арыстоцель, Макіявелі, М.Ільін, А.Мельвіль, Ю.Фёдараў, Н.Беляковіч і інш.
Платон адзначаў, што палітыка – "мастацтва кіравання людзьмі". Арыстоцель пад гэтым паняццем разумеў "дзейнасць, накіраваную на блага ўсіх, дасягненне шчаслівага жыцця людзей у межах дзяржавы". Славуты М.Макіявелі разумеў палітыку "як працэс барацьбы за захоп і ўтрыманне ўлады", адзначаючы, што "чалавекам рушыць прага ўлады". Безумоўна сучаснае разуменне палітыкі больш складанае. М.Ільін, А.Мельвіль, Ю.Фёдараў вызначылі палітыку, як "від дзейнасці сацыяльных суб'ектаў, які злучаны з барацьбой за ўладу, размеркаваннем каштоўнасцей і кіраваннем дзяржаўнымі і грамадскімі справамі". Палітолаг Н.Беляковіч сцвярджае:
6
"Палітыка – гэта спецыфічная дзейнасць суб'ектаў палітычнага жыцця, якая звязана з кіраваннем дзяржаўнымі і грамадскімі справамі".
Даследчык Т.Салавей адзначае некалькі найбольш распаўсюджаных падыходаў да разумення сутнасці палітыкі і яе паняцця: камунікацыйны – разуменне палітыкі як сферы ўзаемадзеяння розных сацыяльных груп і супольнасцей, палітыка – гэта сфера ўладных адносін; функцыянальны – палітыка разглядаецца як арганізацыйная і рэгулятыўна-кантрольная сфера грамадства, што абумоўлена такімі яе ўласцівасцямі, як універсальнасць, усеахопліваючы характар, далучанасць ва ўсе сферы, здольнасць уздзейнічаць практычна на ўсе бакі жыцця.
Аднак галоўным, абагульняючым, з'яўляецца тое, што ў цэнтры ўвагі палітыкі знаходзяцца не прыватныя, а карэнныя інтарэсы ўсіх сацыяльных груп і грамадскіх аб'яднанняў – класаў, нацый, палітычных партый, грамадскіх рухаў.
Улічваючы папярэднія фармуліроўкі і падыходы да разумення сутнасці, можна зрабіць наступныя высновы.
Палітыка – гэта сфера дзейнасці, якая звязана з адносінамі паміж класамі, нацыямі, іншымі сацыяльнымі групамі, якая мае мэту захопу, арганізацыі і выкарыстоўвання дзяржаўнай улады; кіравання сацыяльнымі працэсамі.
Змест палітыкі складаюць: адносіны паміж сацыяльнымі суб'ектамі наконт улады, інтарэсы; тэарэтычныя, ідэалагічныя і духоўныя каштоўнасці (найбольш важныя: свабода, дэмакратыя, правы чалавека, сацыяльная справядлівасць, салідарнасць і г.д.).
Існуюць розныя тыпалогіі структуры палітыкі. Згодна адной з іх, самастойнымі элементамі палітыкі з'яўляюцца:
–палітычная свядомасць, якая адлюстроўвае з'явы, працэсы, законы, тэндэнцыі развіцця палітычнай рэчаіснасці. Палітычная дзейнасць дзяржавы гэта працэс пераўтварэння ў жыццё палітычных ідэй і тэорый;
–палітычныя інстытуты – гэта арганізацыі і ўстановы (дзяржава і яе органы, палітычныя партыі, грамадскія арганізацыі і рухі і г.д.);
–палітычныя адносіны – сувязі паміж грамадзянамі і ўладаю, паміж невялікімі і значнымі сацыяльнымі групамі, паміж дзяржаваю і грамадзянскай супольнасцю.
Згодна другой тыпалогіі вылучаюць:
эканамічную палітыку (прамысловая, сельска-гаспадарчая, фінансавая, у галіне транспарту і сувязі і інш.);
сацыяльную палітыку (аховы здароўя, бытавога абслугоўвання);
культурную палітыку (адукацыя, навука, мастацтва).
Наступная падзяляе палітыку на:
унутраную – рэгуляванне эканамічных, сацыяльных, палітычных адносін паміж людзьмі ў пэўным грамадстве;
знешнюю – накіраваную на бяспеку дзяржавы, рэалізацыю ўнутраных мэтаў;
7
сусветную або міжнародную, з мэтай вырашэння задач, якія стаяць перад сусветнай супольнасцю.
Чацвёртая тыпалогія падзяляе палітыку на: спецыялізаваную, прыватную, несамастойную (да яе адносяцца: гаспадарчая, сямейная, культурная, падатковая, навуковая і г.д.), "чыстую палітыку" (вытвараецца ўрадам, заканадаўчымі органамі).
Функцыі палітыкі:
а) кіравання – вызначаюцца накірункі эканамічнага, сацыяльнага і палітычнага развіцця грамадства;
б) прагнастычная – распрацоўваюцца перспектывы развіцця; в) інтэграцыйная – для аб'яднання груп грамадства на падставе ідэй; г) мабілізацыйна-арганізатарская – з мэтай вырашэння задач; д) ідэалагічная – распрацоўка грамадскага ідэала; е) выхаваўчая – уключэнне чалавека ў палітычнае жыццё;
ж) інавацыйная – творчае ўразуменне палітычнай рэчаіснасці, спосабаў і метадаў яе змянення.
Вымярэнні палітыкі
Палітыка ажыццяўляецца ў вызначаных рамках, якімі звычайна з'яўляюцца рамкі дзяржавы. Яна адрасуецца да супольнасці, утворанай жыхарамі пэўнай краіны. Такім чынам, палітыка абумоўлена пэўным шэрагам элементаў або фактараў. Натуральна, гэтыя фактары шматлікія і складаныя, яны ўздзейнічаюць у рознай ступені і залежаць ад канкрэтнай ступені.
Ш.Дэбаш і Ж.-М.Пант'е адзначаюць наступныя вымярэнні палітыкі:
прасторавае вымярэнне (на канкрэтнай тэрыторыі);
гістарычнае вымярэнне;
гульнявое вымярэнне (сімвалы, тэатр і палітыка і г.д.);
рэлігійнае вымярэнне (рэлігія і палітыка).
Палітыку можна разглядаць як навуку і мастацтва. Галоўная задача палітыкі як навукі – вызначэнне мэтаў і задач палітычнага развіцця, распрацоўка, мадэліраванне і прагназіраванне розных аспектаў палітычнай дзейнасці. Палітыка як мастацтва – гэта мастацтва кіравання дзяржаваю, мастацтва заваёвы і ўтрымання ўлады, пераўтварэння ў жыццё розных грамадскіх мэтаў і інтарэсаў. Як кажуць, палітыка – гэта мастацтва магчымага, дасягненне мэты з найменшымі выдаткамі і стратамі.
2. Паліталогія як навука. Функцыі і метады паліталогіі
Паліталогія як слова ўтварылася з двух грэчаскіх слоў: polityka (дзяржаўныя справы) і logos (вучэнне).
У шырокім сэнсе слова паліталогія разумеецца як агульная, інтэгратыўная навука аб палітыцы ва ўсіх яе праявах, якая ўключае ў якасці складовых частак палітычную сацыялогію, палітычную філасофію, палітычную геаграфію, палітычную псіхалогію і іншыя палітычныя дысцыпліны. Таму яшчэ кажуць, што паліталогія гэта навука аб тым, як кіраваць грамадствам і дзяржаваю.