Файл: Гістарыяграфія гісторыі Беларусі. Вуч.дап. Белазаровіч.pdf
ВУЗ: Не указан
Категория: Не указан
Дисциплина: Не указана
Добавлен: 02.08.2025
Просмотров: 2794
Скачиваний: 0
У першай палове 90-х гг. у гістарычнай літаратуры замацавалася пазіцыя, сфармуляваная ў працах В.Ластоўскага, аб беларускім характары Полацкай зямлі ў ІХ – ХІІІ стст. Першым гэты тэзіс па-
даў М.І.Ермаловіч у кнізе «Старажытная Беларусь: Полацкі і Новагародскі перыяды» (1990 г.). Затым канцэпцыя разам з постацямі Рагвалода, Рагнеды, Усяслава Брачыславіча, Еўфрасінні Полацкай увайшла ў навучальныя дапаможнікі. Але ў сярэдзіне 90-х гг. ацэнка мяняецца да вызначэнняў: «адно з феадальных княстваў на тэрыторыі Беларусі» (А.П.Ігнаценка), «самастойная дзяржава», «зыходны пункт беларускай дзяржаўнасці» (Г.В.Штыхаў).
Галоўным пытаннем беларускай гістарыяграфіі 90-х гг. становіцца гісторыя Беларусі ў кантэксце гісторыі ВКЛ. Аб гэтым сведчыць рост колькасці публікацыяў: у 1990 г. – 47, у 1991 г. – 100, у 1992 г. – 183. Адной з цэнтральных тэмаў навуковай дыскусіі стала праблема ўзнікнення ВКЛ.
Першым, хто ў 80-х – 90-х гг. прапанаваў уласную канцэпцыю ўзнікнення і развіцця ВКЛ як беларускай дзяржавы ХІІІ – ХV стст., быў беларускі даследчык М.І.Ермаловіч. Пастаноўка пытання была слушнай, і шэраг аспектаў яго працаў заслугоўваюць увагі. Аўтар падмацоўвае сваю пазіцыю вядучай роллю Навагародка, беларускім характарам Вільні і герба «Пагоні», дзяржаўным статусам беларускай мовы. Але канцэпцыя носіць гіпатэтычны характар. Даследчык не выкарыстаў набыткі літоўскай і польскай гістарыяграфіяў. А.Кыштымаў назваў Ермаловіча «нашым апошнім летапісцам», «першым інтуітывістам беларускай гістарыяграфіі».
Да праблемы фармавання ВКЛ звярнуліся беларускія прафе-
сійныя гісторыкі В.Л.Насевіч («Пачаткі Вялікага княства Літоўскага. Падзеі і асобы») (1993 г.), А.К.Краўцевіч («Стварэнне Вялікага княства Літоўскага») (1998 г.). Паводле Краўцэвіча, ВКЛ складалася на аснове літоўска-славянскай супольнасці пры пераважнай палітычнай ролі Беларусі, бо Літва не мела яшчэ сваёй дзяржаўнасці. У святле пазнейшай гісторыі Беларусі і Літвы, у тым ліку Гарадзельскай уніі 1413 г., гэта канцэпцыя патрабуе дадатковага абгрунтавання. Больш рэалістычная выснова выкладзена ў працы Насевіча: на ранніх стадыях фармавання ВКЛ пэўнае палітычнае дамінаванне мела літоўская знаць, у той час як беларускія і украінскія землі адыгрывалі прыярытэтную ролю ў культурным і сацыяльным развіцці дзяржавы.
Па пытаннях фарміравання ВКЛ і яго гісторыі да Люблінскай уніі сярод сучасных літоўскіх і іншых замежных гісторыкаў пануе пункт гледжання, што гэта была літоўская дзяржава, якая паступо-
317
ва падначаліла землі Беларусі, Украіны і некаторыя княствы Паў- ночна-Усходняй Русі.
Супярэчліва асвятляецца дзяржаўны лад ВКЛ. У большасці працаў прынята, што да смерці Вітаўта панавала абсалютная манархія. Пасля прывілея 1492 г. стала зацвярджацца саслоўна-прад- стаўнічая манархія. Пры гэтым не ўлічваецца дэцэнтралізацыя ВКЛ, што знайшло адлюстраванне ў тэрытарыяльна-адміністрацыйным падзеле, дэмаграфічных і тэрытарыяльных дыспрапорцыях паміж этнічна-літоўскім землямі і «рускім» арэалам ВКЛ. У сучасных даследаваннях звернута ўвага на гэтую акалічнасць, якая рабіла немагчымай рэалізацыю абсалютызму ў яго тыповым еўрапейскім варыянце. Паказальныя ў гэтым плане работы па гісторыі дзяржа-
вы і права Беларусі: С.А.Падокшына і С.Ф.Сокала «Дзяржаў-
насць і права Беларусі са старажытных часоў да канца ХVІ стагоддзя» (2000 г.), Г.В.Штыхава «Гісторыя і археалогія Полацка і Полацкай зямлі» (1992 г.) і С.В.Тарасава «Полацк ІХ – ХVІІ ст.:
Гісторыя і тапаграфія» (1998 г.) па гісторыі Полацкага княства,
Л.Вайтовіча «Удільні князівства Рюриковичів і Гедиміновичів у ХІІ – ХVІ ст.» (1996 г.).
Недахопам айчыннай і замежнай гістарыяграфіі можна лічыць недастатковую распрацаванасць «рускай» праграмы вялікіх князёў літоўскіх, асабліва праблему ўдзелу беларускіх земляў ва ўмацаванні і абароне ВКЛ. Слаба даследуюцца змены ва ўнутрыпалітычнай сітуацыі ВКЛ у канцы ХV – сярэдзіне ХVІ ст., узрастанне ўплыву беларуска-ўкраінскай знаці і кансалідацыя шляхты.
Навукова-папулярны і абагульняльны характар па гісторыі дзяржаўнасці Беларусі ад старажытнасці да нашых часоў мае калектыўная праца, падрыхтаваная беларускім згуртаваннем «Баць-
каўшчына», «Гістарычны шлях беларускай нацыі і дзяржавы»
(2001 г.) і манаграфія гродзенскіх даследчыкаў М.У.Сільчанкі і І.А.Басюка «Беларуская дзяржаўнасць» (1997 г.).
Гістарыяграфія знешняй палітыкі ВКЛ – самая нявывучаная частка беларускай гістарычнай навукі. Яе адставанне абумоўлена метадалагічнымі цяжкасцямі, бо Беларусь (у сучасным сэнсе гэтага тэрміна) не праводзіла асобнай знешняй палітыкі, калі не лічыць ВКЛ монаэтнічнай беларускай дзяржавай. У савецкай гістарыяграфіі 30 – 80-х гг. у якасці адзінага цэнтра «збірання» земляў старажытнай Русі звычайна разглядалася толькі Вялікае княства Маскоўскае. З беларускіх гісторыкаў часткова закранулі гэтую тэму А.Янушкевіч, Г.М.Сагановіч. Інфлянцкай вайне прысвечаны ма-
награфіі С.В.Бахрушына, В.Д.Каралюка, В.Навадворскага і
іншых даследчыкаў.
318
Істотна разышліся гісторыкі ў ацэнцы дзяржаўных уніяў ВКЛ з Польшчай. У працах польскіх гісторыкаў ХІХ – першай паловы ХХ ст. ідэалізавалася палітычная роля Кароны, не даследавалася сацыяльна-эканамічная аснова экспансіі. На думку большасці літоўскіх гісторыкаў, Крэўская ўнія не была актам рэальнага аб’- яднання дзвюх дзяржаваў, пытанне аб ролі ўдзельных князёў і баярства ў яе заключэнні застаецца нявысветленым. Польскія гісторыкі, наадварот, падкрэслівалі раўнапраўны саюз дзвюх дзяржаваў і яго пазітыўныя вынікі. У беларускай гістарыяграфіі негатыўны кантэкст уніяў звязваецца з польскай феадальнай і каталіцкай экспансіяй і з унутранай палітыкай правячых колаў ВКЛ.
Недастаткова вывучаны адносіны з Крымскім ханствам. Даследчыкі адзначаюць слабую каардынацыю сумесных дзеянняў Польшчы і ВКЛ супраць паўднёвых суседзяў. Невывучанымі засталіся палітычныя сувязі Вялікага княства Літоўскага з Ноўгарадам і Псковам.
Вывучэнне эвалюцыі сялянства, яго гаспадарчай дзейнасці і працэсу яго запрыгоньвання зроблена М.Ф.Спірыдонавым у пра-
цы «Закрепощение крестьянства Беларуси (ХV – ХVІ вв.)» (1993 г.).
Аўтар абапіраўся на актавыя матэрыялы Метрыкі ВКЛ і мясцовых судоў, што дазволіла яму параўнаць юрыдычныя нормы і рэальную сацыяльную практыку, паказаць паступовае зліццё сялянства ў адзінае залежнае саслоў’е. Асобным катэгорыям сялян прысве-
чаны працы П.А.Лойкі і В.Ф.Голубева.
Асобная ўвага надаецца гісторыі шляхты, пытанням генеалогіі і геральдыкі беларуска-літоўскіх шляхецкіх родаў у даследаван-
нях Н.У.Казлоўскай, Н.Сліж, А.І.Шаланды, Н.Гардзіенка і інш.
Глыбокае вывучэнне атрымала гісторыя праваслаўнай і ўніяцкай цэркваў. Руская патрыярхія пачала выдаваць шматтомавую
«Праваслаўную энцыклапедыю». Маскоўскі даследчык Я.Шчапаў
напісаў курс лекцыяў па ранняй гісторыі праваслаўнай царквы і дзяржавы Х – ХІІІ стст. Рэктар Духоўнай акадэміі ў Львове Б.Гудзак выпусціў сінтэтычную працу па старажытнай гісторыі ўкраінскай царквы (з уключэннем значных матэрыялаў па гісторыі Беларусі) «Криза і реформа» (1999 г.). Гісторыяй праваслаў’я ў Падляшшы займаецца беластоцкі даследчык А.Мірановіч.
Павярхоўна вывучана гісторыя ордэнаў у Беларусі. Выключэнне складаюць езуіты, гісторыі якіх прысвечаны даследаванні
Т.Б.Бліновай.
Эвалюцыю хрысціянскіх цэркваў на адпаведным кантынентальным узроўні вывучаюць супрацоўнікі Інстытута Цэнтральна-
319
Усходняй Еўропы ў Любліне пад кіраўніцтвам праф. Е.Клачоўскага, гістарыяграфічныя аспекты царкоўнай праблематыкі – заходнебеларускага Цэнтра гістарычных даследаванняў, які ўзначальвае прафесар Д.У.Караў.
Рэфармацыйная царква, якая заснавалася ў Беларусі у сярэдзіне ХVІ ст., даследавалася галоўным чынам у ХХ ст. Розныя аспекты рэфармацыйнага руху асвятляюцца ў публікацыях І.Саверчанкі,
Л.Івановай, Я.Н.Парэцкага, М.Б.Дзмітрыева і іншых даследчы-
каў. Фундаментальнае даследаванне па гісторыі Рэфармацыі ў Літве падрыхтавала літоўскі гісторык І.Лукшайтэ. Спрэчнымі застаюцца пытанні аб перадумовах Рэфармацыі ў Беларусі, яе сацыяльным уплыве на сялянства, мяшчан, секулярызацыі царкоўных уладанняў, гісторыі асобных кальвінісцкіх збораў.
Цікавасць да гісторыі уніяцтва ўзрасла ў 90-я гг. ХХ ст. у сувязі з 400-гадовым юбілеем ІІ-га Берасцейскага сабора. Новыя працы па гісторыі уніяцкай царквы ў Беларусі прадставілі С.В.Маро-
зава «Уніяцкая царква ў этнакультурным развіцці Беларусі (1596 – 1839 гады)» (2001 г.), С.А.Падокшын «Унія, дзяржаўнасць, культура (Філасофска-гістарычны аналіз)» (1998 г.). Важнымі праб-
лемамі застаюцца перадумовы Берасцейскай уніі, уплыў палітычных і царкоўных тэндэнцыяў на дзейнасць уніяцкай царквы, астаўленне каталіцкай іерархіі, правячых колаў Рэчы Паспалітай, розных пластоў беларускага насельніцтва да уніятаў.
У апошнія дзесяцігоддзі пашырыліся даследаванні па гісторыі нехрысціянскіх канфесіяў ў Беларусі, з’явіліся публікацыі па гісторыі татарскай абшчыны і мусульманства (I.Собчака, П.Ба-
раўскага, С.Думіна).
Відавочныя дасягненні беларускіх даследчыкаў у вывучэнні матэрыяльнай і духоўнай культуры Беларусі ХІV – ХV стст. і ХVІ стагоддзя. Першы этап не паддаецца больш шырокаму аналізу з прычыны недахопу пісьмовых і наратыўных крыніцаў. У сінтэтыч-
най працы Л.М.Лыча і У.І.Навіцкага «Гісторыя культуры Бела-
русі» (1996 г.) гісторыя культуры Беларусі ХІІІ – ХVІ стст. асвятляецца ў яе сувязях з развіццём культурна-гістарычных працэсаў у ВКЛ, асаблівасцямі фармаванныя беларускай народнасці і дзяржаўным статусам старабеларускай мовы.
Відавочны дыспрапорцыі ў развіцці айчыннай і замежнай гістарыяграфіі. Гісторыкі Беларусі распрацоўваюць асобныя праблемы культурнага, моўнага, этнічнага і сацыяльна-эканамічнага развіцця ВКЛ. Дзяржаўна-прававыя інстытуты ВКЛ, сацыяльнапалітычныя рухі, знешнепалітычныя і царкоўна-канфесійныя ад-
320