Файл: Гістарыяграфія гісторыі Беларусі. Вуч.дап. Белазаровіч.pdf
ВУЗ: Не указан
Категория: Не указан
Дисциплина: Не указана
Добавлен: 02.08.2025
Просмотров: 2771
Скачиваний: 0
Беларусі, глыбокае вывучэнне даследчыкамі прац К.Маркса, Ф.Энгельса і У.І.Леніна. З другога боку, Петрыкаў адзначыў, што гістарычная навука ў гэты час была падначалена «многім ненавуковым і валюнтарысцкім пастулатам». Трэці перыяд працягваўся з сяр. 50 – па першую пал. 80-х гг. Для яго характэрны «ачышчэнне гістарычных ведаў ад дагматычных установак сталінізму», выданне калектыўных і манаграфічных прац, але «культ асобы аднаго чалавека быў трансфарміраваны ў культ КПСС». А вось чацвёрты перыяд аўтар пачаў з ХХVI з’езда КПСС (1986 г.) і вызначыў яго часам адмаўлення ад догмаў і стэрэатыпаў, памылковых канцэпцыяў
угістарычнай навуцы.
Затрыманнем Беларуссю суверэнітэту гісторыкі прыступілі да фармавання нацыянальнай канцэпцыі гісторыі. Зноў паўстала праблема універсальнай перыядызацыі гісторыі гістарычнай на-
вукі. У 3-м томе «Энцыклапедыі гісторыі Беларусі» (1996 г.) аўтары артыкула «Гістарыяграфія гісторыі Беларусі» (Г.В.Штыхаў,
Д.У.Караў, З.Ю.Капыскі, М.В.Біч, М.П.Касцюк, Г.Г.Сяргеева)
яе ў цэльным выглядзе не прапанавалі. Даследчыкі вылучылі ле-
тапісны перыяд, ХVІ – пачатак ХХ ст., савецкі перыяд. Апошні фактычна супаў з перыядызацыяй П.Ц.Петрыкава за выключэннем сярэдзіны 80-х гг. Аўтары прадоўжылі яго да канца 80-х гадоў.
Імкненне стварыць лінейную храналогію гісторыі гістарычнай навукі Беларусі сутыкнулася з праблемай суадносінаў паняццяў «беларуская гістарыяграфія» і «гістарыяграфія гісторыі Беларусі». В.Галубовіч заўважыў, што апошняе паняцце па сваім змесце больш шырокае. Да таго ж Галубовіч прапанаваў свой падыход – вылучыць у кожным перыядзе шэраг «гістарыяграфічных сюжэтаў». Гісторык у чатырох перыядах (гістарыяграфія гісторыі Беларусі ІХ – ХІІІ стст., гістарыяграфія гісторыі ВКЛ, гістарыяграфія гісторыі Беларусі ХІХ – пач. ХХ ст., гістарыяграфія гісторыі Беларусі ХХ ст.) разглядае такія тэматычныя аспекты, як «польская гістарыяграфія», «літоўская гістарыяграфія», «расійская гістарыяграфія».
У 2002 г. свой погляд на праблему перыядызацыі беларускай гістарыяграфіі найноўшага часу прапанаваў В.Астрога. Ён вылучыў сем перыядаў, распачаўшы шлях гістарычнай навукі Беларусі з 1918 г. – з прац А.І.Цвікевіча і М.В.Доўнар-Запольскага. Кожны перыяд падзяляецца на мноства дробных этапаў. Перыядызацыя В.Астрогі нагадвае асноўныя вехі грамадска-палітычнага развіцця рэспублікі ў складзе СССР, а другая палова 90-х гг. падаецца як час цяжкага становішча гістарычнай навукі – «перыяд абыякавасці дзяржавы да сваёй гістарычнай спадчыны». З гэтым тэзісам пагадзіцца нельга.
10
Новую перыядызацыю ў 2003 г. распрацаваў П.Ц.Петрыкаў. Беларускі гісторык вызначыў чатыры этапы гістарыяграфіі гісторыі Беларусі: легендарна-апісальны (ХІІ – канец ХVІІІ ст.), апісаль- на-навуковы (канец ХVІІІ – ХІХ ст.), навукова-дыялектычны (1910 г. – 80-я гг. ХХ ст.), плюралістычны (з 90-х гг. ХХ ст.). Відавочна, што ў аснову перыядызацыі пакладзены пануючы метад даследавання мінулага. Праўда, апошні этап звязаны больш са зменамі ў грамадска-палітычным жыцці Беларусі. Аўтар скептычна ставіцца да метадалагічнай канцэпцыі М.П.Касцюка і М.В.Біча.
Храналагічна гістарыяграфію гісторыі Беларусі можна падзяліць на шэраг перыядаў: першы перыяд (ХІІ – першая палова ХVI ст.) – накапленне гістарычных звестак аб Беларусі ў летапісах, хроніках і іншых сярэднявечных творах. Другі перыяд (другая палова XVI – канец ХІХ ст.) – фармаванне вытокаў беларускай гістарыяграфіі ў межах польскай гістарычнай думкі. Гэты перыяд падзяляецца на чатыры этапы: другая палова XVI ст. – далучэнне культурна-гістарычных працэсаў у ВКЛ да заходнееўрапейскай культурнай традыцыі (М.Стрыйкоўскі); XVII – першая палова XVIII ст. – манаполія ордэна езуітаў на гістарычнае выхаванне моладзі, тэалагічная гістарыяграфія (А.Віюк-Каяловіч); другая палова XVIII ст. – вылучэнне гісторыі ў асобную вучэбную дысцыпліну, фармаванне «манархічнай» школы А.Нарушэвіча. Трэці перыяд (канец XVIII – пачатак 60-х гг. ХІХ ст.) – з’яўленне бела-
рускага крыніцазнаўства, фармаванне «рамантычнай» школы І.Лялевеля, зварот да гісторыі Беларусі расійскай дваранскай гістарыяграфіі, фармаванне плеяды «мясцовых» даследчыкаў «гісторыі Літвы» (браты Тышкевічы, Т.Нарбут, А.Кіркор і інш.). Чацвёрты перыяд (пачатак 60-х гг. ХІХ – пачатак ХХ ст.) – вывучэнне гісто-
рыі Беларусі даследчыкамі заходнерускага (М.В.Каяловіч і інш.) і ліберальнага (М.К.Любаўскі і інш.) кірункаў, афармленне беларускай нацыянальнай гістарыяграфічнай канцэпцыі (М.В.Доўнар-За- польскі, В.Ю.Ластоўскі). Пяты перыяд (1919 г. – 80-я гг. ХХ ст.) – беларуская савецкая гістарыяграфія – падзяляецца на тры этапы: 1919 г. – 20-я гг. – пераходны этап ад абмежаванага канцэптуальнага плюралізму да ўстанаўлення марксісцкай метадалогіі, актуалізацыя гісторыка-рэвалюцыйнай тэматыкі; 30-я – сярэдзіна 50-х гг. – манаполія марксісцка-ленінскай метадалогіі, прыярытэт гісторыі сацыяльна-эканамічных адносінаў і рэвалюцыйнага руху; другая палова 50-х – 80-я гг. – адносны плюралізм у метадалогіі гістарычнай навукі, пашырэнне яе дакументальнай і крыніцазнаўчай асновы, з’яўленне калектыўных абагульняльных працаў па гісто-
11
рыі Беларусі, актуалізацыя гісторыі партызанскага і падпольнага руху на тэрыторыі Беларусі перыяду Вялікай Айчыннай вайны, гісторыі сельскай гаспадаркі і сялянства, гісторыі прамысловасці, гарадоў і рабочага класа і інш. кірункаў. Шосты перыяд (з 90-х гг. ХХ ст. да нашых дзён) – пераход да нацыянальнай гістарыяграфічнай канцэпцыі, плюралізм у метадалагічных падыходах.
6. Станаўленне гістарыяграфіі гісторыі Беларусі як навукі.
Гістарыяграфія гісторыі Беларусі як навука пачынае афармляцца ў 20-я гг. ХХ ст. паралельна з арганізацыяй першых вучэбна-навуко- вых і навуковых цэнтраў у Беларусі – БДУ і Інбелкульта. Адным з заснавальнікаў гістарыяграфічнай навукі лічыцца першы рэктар БДУ, акадэмік У.І.Пічэта.
Уладзімір Іванавіч Пічэта (1878 – 1947 гг.) нарадзіўся ў г. Палтаве. У 1901 г. скончыў Маскоўскі універсітэт. Вучань М.К.Любаўскага. У 1918 г. абараніў доктарскую дысертацыю на тэму «Аграрная рэформа Сігізмунда-Аўгуста ў ЛітоўскаРускай дзяржаве». Паралельна ўзначальваў Беларускае наву- кова-культурнае таварыства ў Маскве, чытаў курс лекцыяў «Гісторыя беларускага народа» у Беларускім народным універсітэце (Масква). Па прапанове ўрада БССР узначаліў маскоўскую камісію па арганізацыі БДУ. Рэктар БДУ з 1921 па 1930 г.
У1926 г. атрымаў званне заслужанага прафесара БССР, а ў 1929 г. быў абраны акадэмікам АН БССР. Апублікаваў каля 150 працаў па гісторыі, гістарыяграфіі, археалогіі і г.д. У 1930 г. арыштаваны па справе акадэміка Платонава.
У1921 г. у часопісе «Вестник Наркомпроса Белоруссии» ён апублікаваў артыкул «Новые работы по истории Белоруссии», у
якім зрабіў гістарыяграфічны аналіз працаў польскіх гісторыкаў (С.Кутшэбы, Л.Калянкоўскага і інш.). Аўтар высока ацаніў факталагічны бок даследаванняў, вызначыў іх прыналежнасць да гісто- рыка-юрыдычнай школы, але адзначыў непрымальнасць іх метадалагічнага падыхода – вялікапольскага шавінізму.
У1922 г. у Маскве Пічэта выдаў манаграфію «Введение в рус-
скую историю (Источники и историография)», якая складаецца з трох раздзелаў: 1) «Собирание и издание источников. Белоруссия»;
2)«Источники Белоруссии»; 3) «Историография Белоруссии». Аўтар узняў пытанне гістарыяграфічнага вывучэння Беларусі ў ХІХ – пачатку ХХ ст. Ён прааналізаваў стан крыніцавай базы айчыннай гісторыі, параўнаў канцэптуальныя падыходы расійскіх і польскіх даследчыкаў да гісторыі Беларусі на прыкладзе чатырох гістарычных (Кіеў, Пецярбург, Масква, Вільня) і археаграфічных цэнтраў
12
(Вільня, Кіеў, Пецярбург і Віцебск). Пічэта адзначыў уплыў украінскай школы У.Б.Антановіча («пионер в деле изучения литовскобелорусского государства»), маруднае развіццё ўласна беларускай гістарыяграфіі, яе арыентацыю на крыніцазнаўчыя даследаванні, яе сувязь з польскім нацыянальна-вызваленчым рухам. Праўда, аўтар манаграфіі перабольшваў заслугі свайго настаўніка М.К.Любаўскага – лічыў, што яго канцэпцыя «остается неопровержимой по своей отчетливости и убедительности», не даў ацэнку гістарыяграфіі як з’явы грамадскай думкі.
У артыкуле «Формы нацыянальнага і апазіцыйнага руху на Беларусі» («Полымя», 1924 г., №2), прысвечанаму беларускаму нацыянальна-вызваленчаму руху канца ХІХ – пачатка ХХ ст., Пічэта паспрабаваў даць характарыстыку айчыннай гістарыяграфіі ў кантэксце развіцця нацыянальна-рэвалюцыйнага руху. Таксама ўвага даследчыка была звернута да гістарыяграфіі літоўска-беларускага права ХV – XVI стст.: у 1926 г. ён апублікаваў артыкул «Распра-
цоўка гісторыі літоўска-беларускага права ХV – XVI стст. у гіста-
рыяграфіі». Значны ўклад Пічэта ўнёс у распрацоўку «Скарынія-
ны». У зборніку «400-лецце беларускага друку, 1525 – 1925» (1924 г.)
ён зрабіў гістарыяграфічны агляд публікацыяў, прысвечаных дзейнасці беларускага першадрукара, якія выйшлі ў перыяд з 70-х гг. ХVІІІ ст. па 20-я гг. ХХ ст.
Акрамя Пічэты, да распрацоўкі асобных аспектаў гістарыяграфіі гісторыі Беларусі ў 20-я гг. ХХ ст. звярнуліся В.Д.Дружчыц (гістарыяграфія беларускага феадальнага горада), У.М.Ігнатоўскі (гістарыяграфія Кастрычніцкай рэвалюцыі). У 1929 г. выйшла ма-
награфія А.І.Цвікевіча «Заходнерусізм»: Нарысы з гісторыі грамадскай мыслі на Беларусі ў ХІХ і пачатку ХХ ст.», у якой аўтар разглядаў заходнерусізм найперш як плынь грамадска-палітычнай думкі і, у другую чаргу, як гістарыяграфічны феномен.
Выклікае цікавасць праца навуковага сакратара Цэнтральнага бюро краязнаўства пры Інбелкульце М.І.Каспяровіча «Краязнаўства (Нарысы)», выдадзеная ў 1929 г. У ёй аналізуюцца тры плыні краязнаўчага вывучэння Беларусі: польская, руская і беларуская. Да апошняй аўтар адносіў «Нашу Ніву», беларускі навукова-літа- ратурны гурток студэнтаў Санкт-Пецярбургскага універсітэта, студэнцкі гурток па вывучэнні Беларусі і Літвы.
Гэта былі першыя гістарыяграфічныя работы ў беларускай савецкай гістарычнай навуцы, напісаныя ва ўмовах, калі ішло фармаванне арганізацыйных асноў навукі, пачыналася даследаванне праблем менавіта гісторыі Беларусі, падрыхтоўка спецыялістаў-
13