Файл: ШПОРЫ ПО ИСТОРИИ.doc

ВУЗ: Не указан

Категория: Не указан

Дисциплина: Не указана

Добавлен: 03.01.2020

Просмотров: 1724

Скачиваний: 4

ВНИМАНИЕ! Если данный файл нарушает Ваши авторские права, то обязательно сообщите нам.

Сродкамi вырашэння гэтых мэт,на думку Сталыпiна былi:

1. разбурэнне сялянскай абшчыны;

2. насаджэнне хутароу i перасяленне "лiшняга" з еурапейскай часткi Расii сялянства у Сiбiр i на Далекi Усход;

3. пераход ад прускай да амерыканскай (фермерскай) мадэлi землекарыстан­ня.

Першапачатковым,зыходным этапам рэформы,неабходным для станаулення пры ватнай сялянскай зямельнай уласнасцi з'яулялася разбурэнне сялянскай аб­шчыны.Указ ад 9 лiстапада 1906 года дазваляу кожнауму гаспадару выйсцi з абшчыны i замацаваць у асабiстую уласнасць сваю надзельную зямлю. На рэа­лiзацыю рэформы на Беларусi пэуны адбiтак наклау велiкадзяржауны накiру­нак палiтыкi царызму,якi праявiуся па насаджэнню на Беларусi рускага зем­леуладання.Толькi у Гродзенскай губернii за 1905-1912 гг. рускiя пасялен­цы купiлi амаль 28 тыс. дзесяцiн зямлi.На Беларусi быу створаны спецыяль­ны фонд для рускiх перасяленцау.На Беларусi,больш чым дзе,шпарка прапаган давалася у друку хутарская гаспадарка,стваралiся паказальныя хутары, якiя забяспечвалiся сартавым насеннем,пародзiстай жывелай, навейшым iнвентаром i машынамi.У Вiленскай губернii да 1913 года было арганiзавана 387 пака­зальных гаспадарак,з зямельнай плошчай у 5,6 тыс. здесяцiн.З мэтай iнтэн­сiфiкацыi с/г, павышэння культуры земляробства i жывелаводства, прымалiся меры па узмацненню агранамiчнай i ветэрынарнай службы. Арганiзоувывалiся пункты продажу i пракату удасканаленых с/г машын i прылад.

Вынiкi рэформы:

За 10 год ажыццяулення рэформы у 5-цi заходнiх губернiях было створана 12,8 тыс.хутароу,якiя занялi плошчу каля 1,4 млн.

За 1904-1914 гг. з пяцi заходнiх губерняу перасялiлiся 368,4 тыс.чала­век,з iх каля 70% - у 1907-1909 гг.Пiк перасяленцау (102,5 тыс.) прыйшоу ся на 1909 год.Але сутыкнуушыся з вялiкiмi цяжкасцямi частка перасяленцау вярнулася у Беларусь.

.К 1914 году колькасць па рабкау на Беларусi склала 200 тыс чалавек.

Сталыпiнская рэформа стымулявала спецыалiзацыю у с/г Беларусi.К 1914 г Беларусь стала адным з буйнейшых раенау вырошчвання бульбы (17,2% ад усей плошчы пад бульбай у еурапейскай Расii), узраслi пасевы льну i збожжавых культур. Напярэднi першай сусветнай вайны бедната складала каля 70%, сяляне-се­раднякi - 10-11% усяго сялянства .Сталыпiнская аграрная рэформа iстотна паскорыла працэс сацыяльна-класавай дыферэнцыяцыi сялянства.





















ВОПРОС№39:Общественно-политическая жизнь РИ в нач 20 ст . Революционные события 1905-1907 гг на Бел.

Канец XIX – пачатак XX ст. – час стварэння і станаўлення палітычных партый. У другой палове 90-х гг. сярод сацыял-дэмакратаў шматнацыянальных заходнiх губерняў пераважала тэндэнцыя да стварэння рабочых арганiзацый па нацыянальнай прыкмеце. У Расii ствараюцца буйныя гарадскiя i рэгiянальныя сацыял-дэмакратычныя арганiзацыi. Усё гэта выклiкала неабходнасць аб’яднання сацыял-дэмакратаў у адзiную партыю. Iнiцыятарам аб’яднальнага працэсу стаў пецярбургскi “Саюз барацьбы за вызваленне рабочага класа”. У 1898 г. у Мiнску прайшоў з’езд, якi прыняў рашэнне аб аб’яднаннi прадстаўленых на iм арганiзацый у РСДРП i выбраў ЦК партыi.Летам 1903 г. за мяжой адбыўся ІІ з’езд РСДРП. Ён прыняў праграму у якой абвяшчалася пралетарская рэвалюцыя, заваяванне дыктатуры пралетарыяту і пабудова сацыялізму. Адбыўся раскол РСДРП. Рэвалюцыйную частку расійскіх сацыял-дэмакратаў пачалі называць бальшавікамі, а прыхільнікаў рэфармісцкага накірунку – меншавікамі.У 1902 г. прыхiльнiкi iдэй народнiцтва стварылi Партыю сацыялiстаў-рэвалюцыянераў (эсэраў). Эсэры мелі на мэце звяржэнне самадзяржаўя, знiшчэнне памешчыцкага землеўладання i ўстанаўленне ў Расii федэратыўнай дэмакратычнай рэспублiкi.На рубяжы XIX–ХХ стст. з агульнадэмакратычнага руху вылучаецца беларуская нацыянальная плынь. У канцы 1902 – пачатку 1903 гг. аформiлася Беларуская рэвалюцыйная грамада (БРГ). На сваiм I з’ездзе ў 1903 г. БРГ прыняла праграму, дзе называла сябе сацыяльна-палiтычнай арганiзацыяй беларускага працоўнага народа. Тэарэтычныя погляды БРГ спалучалi iдэi рэвалюцыйнага дэмакратызму i народнiцтва. Партыя выступала за звяржэнне самадзяржаўя, знiшчэнне капiталiзму i ўсталяванне дэмакратычнага ладу, прызнавала правы народаў Расii на аўтаномiю.


Рэвалюцыя 1905-1907 гг. На Беларусі.У пачатку ХХ ст. у Расii склалася рэвалюцыйная сiтуацыя. Эканамiчны крызiс 1900–1903 гг. i руска-японская вайна 1904–1905 гг. садзейнiчалi абвастрэнню ўсiх супярэчнасцей. Рэвалюцыйны выбух у Расii стаў непазбежным.У палiтычнай барацьбе вылучаюцца тры лагеры: урадавы, лiберальна-буржуазны i дэмакратычны. Кожны з iх меў свае мэты i задачы. Урадавы лагер iмкнулся захаваць самадзяржаўе i не дапусцiць карэнных змен у дзяржаўна-палiтычным ладзе Расii. Лiбералы марылi аб палiтычных свабодах, жадалi лiквiдаваць перажыткi феадалізму. Агульнай мэтай дэмакратау было знiшчэнне ўсiх рэшткаў феадалізму, у тым лiку i памешчыцкага землеўладання, звяржэнне самадзяржаўя i ўсталяванне дэмакратычнай рэспублiкi.9 студзеня 1905 г. у Пецярбургу было растраляна мiрнае шэсце рабочых, якiя накiроўвалiся да цара з просьбай палепшыць становiшча народа. Гэтая падзея выклiкала магутную хвалю пратэсту.У лютым – сакавiку колькасць палiтычных выступленняў рэзка зменшылася, але адбылося значнае павелічэнне эканамiчных забастовак.Вясною 1905 г., як следства ўздзеяння рабочага руху, на Беларусi разгарнуўся масавы рэвалюцыйны рух сялянства.Восенню 1905 г. шматлiкiя агульнагарадскiя стачкi злiлiся ва Усерасiйскую палiтычную стачку. Ва ўсёй Расii баставала звыш двух мiльёнаў чалавек.18 кастрычнiка ў Мiнску на плошчы адбыўся мiтынг, у якiм удзельнiчалi каля 20 тыс. чалавек. Каб разагнаць мiтынгуючых, губернатар Курлаў загадаў прымянiць зброю.У снежнi 1905 г. палiтычная барацьба пралетарыяту Расii працягвалася. У Маскве яна перарасла ва ўзброенае паўстанне. Забастоўка ахапiла большасць чыгуначных вузлоў Беларусi. У апошнія месяцы 1905 г. зноў узрос сялянскi рух.Аднак збiць рэвалюцыйную хвалю ўладам ўсё ж такi ўдалося. У пэўнай ступенi гэтаму спрыяў Манiфест 17 кастрычнiка.Пасля снежаньскiх падзей 1905 г. рэвалюцыйны рух паступова iдзе на спад.





































ВОПРОС№40:Первая мировая война и Б. Лютауская рэвалюция1917г.

Расійскія войскі, церпячы паражэнне за паражэннем у Польшчы, у ліпені 1915 г. здалі Варшаву. Фронт імкліва набліжаўся да Беларусі. У пачатку верасня 1915 г. расійская армія пакінула Вільню, Гродна, Ліду, Брэст і іншыя гарады Заходняй Беларусі. У кастрычніку 1915 г. фронт стабілізаваўся на лініі Дзвінск–Паставы–Баранавічы–Пінск. Значная частка тэрыторыі Беларусі апынулася пад германскай акупацыяй.У сувязі з наступленнем германскіх войск на ўсход рушыў вялікі паток бежанцаў з Польшчы, Літвы і заходніх паветаў БеларусіНа захопленай Гегманіяй тэрыторыі Беларусі ўводзіліся розныя ваенныя павіннасці. На абаронныя работы прыцягвалася ўсё насельніцтва прыфрантавой паласы. Пачаліся масавыя рэквізіцыі жывёлы, прадуктаў харчавання і фуражу.Рэквізіцыі і прымусовыя работы на патрэбу фронту праводзілі і германскія ўлады. Акупанты сілаю забіралі ў сялян коней, кароў, іншую хатнюю жывёлу, прадукты, фураж, адзенне, абутак, прымушалі выконваць розныя павіннасці.У выключна цяжкім становішчы апынулася сельская гаспадарка Беларусі. Больш як палова ўсіх працаздольных мужчын беларускай вёскі была мабілізавана і адпраўлена на фронт.З-за моцнага заняпаду сельскай гаспадаркі амаль перасталі паступаць на рынак прадметы першай неабходнасці, што выклікала рост дарагоўлі, зніжэнне жыццёвага ўзроўню народа.Пачынаючы з 1915 г., на Беларусі назіраецца нарастанне рабочага руху. У 1916 г. стачачны рух ахапіў 11 населеных пунктаў Беларусі. Асноўным патрабаваннем стачачнікаў з’яўлялася павышэнне заработнай платы. Аднак трэба адзначыць, што стачкі на Беларусі ў гэты час адбываліся разрознена, і, як правіла, у іх удзельнічала толькі частка рабочых. Масавага рабочага руху не было.Своеасаблівую форму на Беларусі ў гады вайны набыў сялянскі рух – разгром памешчыцкіх маёнткаў, харчовых магазінаў і лавак.Значна ўзраслі сялянскія хваляванні ў 1915 г. У сувязі з перанясеннем баявых дзеянняў на тэрыторыю Беларусі і ростам рэквізіцый сярод сялян. Аднак у 1916–1917 гг. іх колькасць значна зменшылася.Ваенныя паражэнні расійскай арміі ў кампаніі 1915 г., няўдачы баявых дзеянняў у 1916 г., велізарныя людскія страты выклікалі нездаволенасць салдат. У войсках успыхнулі хваляванні, звязаныя з дрэнным забеспячэннем прадуктамі харчавання і абмундзіраваннем, недахопам зброі і боепрыпасаў. Расло дэзерцірства.22 кастрычніка 1916 г. адбылося паўстанне салдат, казакоў і матросаў на размеркавальным пункце ў Гомелі. Паўстанне ўспыхнула ў сувязі з арыштам аднаго з казакоў. Паустанцы былі жорстка пакараны. Але спыніць працэс разлажэння арміі ўжо было нельга, яна паступова станавілася небаяздольнай.


Лютаўская рэвалюцыя 1917 г. Бел нац рух.У гады вайны адбыліся значныя змены ў. На захопленай Германіяй тэрыторыі вядомыя беларускія дзеячы выступілі з ідэяй стварэння канфедэрацыі ў форме Вялікага княства.Аднак утварыць канфедэрацыю не ўдалося. Германскі ўрад не быў зацікаўлены ў такой дзяржаве.У пачатку 1916 г. у германскім загадзе аб школах акупіраванага краю абвясшчалася беларускую мову раўнапраўнай з польскай, літоўскай і яўрэйскай мовамі. Нягледзячы на супрацьдзеянне польскіх памешчыкаў і ксяндзоў, беларускі нацыяналшьны рух значна ажывіўся.Паступова галоўнымі цэнтрамі беларускага нацыянальнага руху становяцца Петраград, Масква і іншыя гарады Расіі. З явілася некалькі рэвалюцыйных газет.Але цэнзары недазволілі доуга існавацьім.Далейшае развіццё беларускага нацыянальнага руху стала магчымым толькі ў выніку перамогі Лютаўскай рэвалюцыі.Лютаўская рэвалюцыя – з’ява сусветна-гістарычнага значэння. З аднаго боку, яна падвяла рысу пад шматвяковай гісторыяй расійскай манархіі, а з другога – адкрыла шлях да дэмакратычнага развіцця Расіі. Па свайму характару рэвалюцыя была буржуазна-дэмакратычнай. Але ў адрозненне ад рэвалюцыі 1905–1907 гг. яна перамагла. Галоўная яе задача – звяржэнне самадзяржаўя – была выканана. Пасля перамогі паўстання па ўсёй краіне пачалі стварацца Саветы, якія і сталі органамі ўлады. Большасць у Саветах склалі меншавікі і эсэры.У краіне ўстанавілася двоеўладдзе.Звесткі аб перамозе рэвалюцыі ў Петраградзе прыйшлі ў Беларусь 1–4 сакавіка 1917 г. Рабочыя, сяляне, салдаты віталі пралетарыят Петраграда і выказалі намер падтрымаць рэвалюцыю.Асаблівая ўвага была звернута на ўтварэнне Саветаў рабочых і салдацкіх дэпутатаў.Саветы ў Беларусі прызнавалі кіруючую ролю Петраградскага Савета рабочых і салдацкіх дэпутатаў. Разам з тым яны прызнавалі і Часовы ўрад.6 сакавіка 1917 г. Часовы ўрад перадаў уладу ў губернях і паветах сваім камісарам, якія выконвалі функцыі губернатараў.У першыя дні рэвалюцыі пачалі стварацца прафсаюзы, якія павялі барацьбу за паляпшэнне эканамічнага становішча працоўных, скарачэнне рабочага дня, павелічэнне зарплаты і інш.Рэвалюцыя паклала пачатак дэмакратызацыі войска.7–17 красавіка 1917 г. у Мінску адбыўся І з’езд ваенных і рабочых дэпутатаў армій і тылу Заходняга фронту. Адным з галоуных арганізатараў з’езда быў Мінскі Савет рабочых і салдатскіх дэпутатау. З’езд прызнаў неабходным для Расіі працягваць вайну з мэтай абароны рэвалюцыі.20 красавіка 1917 г. у Мінску адкрыўся з’езд сялянскіх дэпутатаў. Дэлегаты з’езда выступілі за пераход усёй зямлі ў агульнанародную.Такім чынам, Лютаўская буржуазна-дэмакратычная рэвалюцыя з’явілася пачаткам дэмакратычнага развіцця Расіі, у тым ліку і Беларусі, адкрыла шлях да эканамічнага і сацыяльнага прагрэсу краіны.




















ВОПРОС№41:Развитие культуры Б в начале 20 в.

Возрождению национальных традиций белорусской культуры во многом способствовала активизация белорусского национального движения в начале ХХ века. Расцвёл талант будущих классиков современной белорусской литературы - Я.Купалы, Я.Коласа, М.Богдановича, Цётки и др. Популяризации и пропаганде белорусской культуры способствовало издание газеты "Наша нива".
Благоприятные условия для развития национальной белорусской культуры сложились в 1920-е годы, когда в республике проводилась политика белорусизации. Начали работать белорусскоязычные школы, Институт белорусской культуры. На его базе в 1929 г. была создана Академия наук Беларуси. Однако с начала 1930-х годов этот поступательный процесс был прерван, поскольку в культурной жизни возобладал жёсткий идеологический контроль, были репрессированы многие деятели белорусской культуры и науки.

Сложные условия для развития национальной белорусской культуры сложились и в Западной Беларуси. К середине 20-х годов были закрыты многие белорусские школы. Однако и в таких неблагоприятных условиях появилась целая плеяда таких талантливых молодых белорусских литераторов, как М.Танк, В.Тавлай, Н.Тарас и др

Беларуская літаратурная мова развівалася галоўным чынам як мова мастацкай літаратуры і часткова публіцыстыкі.Адметнасць беларускага этнасу адлюстроўвалася ў своеасаблівым народным выяўленчым і дэкаратыўна-прыкладным мастацтве.Кансалідацыя беларускага этнасу ў нацыю суправаджалася ростам нацыянальнай самасвядомасці.Быў праведзены шэраг рэформ у галіне адукацыі Расійскай імперыі, якія закранулі і Беларусь.Да 60-х гг. ХІХ ст. сістэма адукацыі характарызавалася рознатыповасцю навучальных устаноў. У мэтах уніфікацыі іх дзейнасці большасць навучальных устаноў перайшла ў падпарадкаванне Міністэрства народнай асветы.Змены ў сістэме адукацыі Беларусі прывялі да ўстойлівага росту колькасці навучальных устаноў.Аднак, нягледзячы на станоўчыя дасягненні народнай асветы, як Расійская імперыя ў цэлым, так і Беларусь адставалі ад краін Заходняй Еўропы.У галіне пачатковай адукацыі ўрадавая палітыка была накіравана на тое, каб значную частку затрат на ўтрыманне народных вучылішч перакласці на сялян.Сярэдняя адукацыя заставалася прывілеяй пануючых класаў.Складвалася сістэма прафесійнай адукацыі. У Беларусі ствараліся рамесныя, сельскагаспадарчыя, камерцыйныя, медыцынскія, музыкальныя, мастацкія навучальныя ўстановы.Літаратура. У другой палове ХІХ ст. пачынаецца новы этап у развіцці беларускай літаратуры. Пісьменнікі паступова пераадольвалі вузкае фальклорнае апісальніцтва сваіх папярэднікаў, станавіліся на шлях стварэння развітой літаратуры. Ішоў працэс жанравага ўзбагачэння літаратуры, удасканальвалася вершаскладанне.Вяршыняй развіцця беларускай літаратуры другой паловы ХІХ ст. стала творчасць Францішка Багушэвіча.На лепшыя дасягненні літаратуры другой паловы ХІХ ст. абапіралася беларуская літаратура пачатку ХХ ст. Новыя тэмы, матывы і вобразы прынесла ў беларускую літаратуру. Як таленавіты паэт-наватар, адзін з пачынальнікаў беларускай драматургіі і заснавальнікаў нацыянальнай школы перакладу ўвайшоў у гісторыю беларускай літаратуры Янка Купала. Разам з Янкам Купалам заснавальнікам новай беларускай літаратуры і літаратурнай мовы стаў Якуб Колас. У пачатку ХХ ст. раскрыліся творчыя здольнасці Максіма Гарэцкага, Змітрака Бядулі, Цішкі Гартнага, Каруся Каганца і інш.Тэатр. У фарміраванні беларускага прафесійнага нацыянальнага тэатра вялікую ролю адыграла тэатральная культура рускага, украінскага і польскага народаў. У беларускіх гарадах дзейнічалі мясцовыя рускія драматычныя трупы, а таксама гастралявалі акцёры сталічных тэатраў. Паспяхова выступалі артысты ўкраінскіх тэатраў, прыязджалі польскія тэатральныя калектывы.




































ВОПРОС№42:Обострение соц-эк и полит кризиса в России осенью 1917г. Кастрычницкая рэвалюция и установление советской власти.

Вясной 1917 года яшчэ больш пагоршылася сацыяльна-эканамiчнае становiш

ча краiны.У народзе узраслi антыурадавыя настроi.Гэта спрыяла бальшавiкам

ажыццяуляць курс шостага з'езда РСДРП(б) на узброенае паустанне.

Яны пачалi праводзiць сваiх прадстаунiкоу у Саветы i дабiлiся у гэтым

поспеху. Але у Беларусi бальшавiкi мелi большасць толькi у Мiнскiм i Го

мельскiм Саветах.Што тычыцца сялянскiх саветау,то iх абсалютная большасць

знаходзiлася пад уплывм эсэрау i БСГ.Бальшавiцкая арганiзацыя на Беларусi

на 95% складалася з салдат. Гэта давала магчымасць бальшавiкам разгарнуць

падрыхтоуку узброеных фармiраванняу (Чырвонай гвардыi) для захопу улады.

25 кастрычнiка 1917 года рабочыя, салдаты пад кiраунiцтвам ЦК РСДРП (б)

зверглi Часовы урад.26 кастрычнiка Другi Усерасiйскi з'езд Саветау абвяс-

цiу савецкую уладу у цэнтры i на месцах,прыняу Дыкрэт аб мiры i Дыкрэт аб

зямлi.Быу утвораны Часовы рабоча-сялянскi урад

(СНК) на чале з У.I.Ленiным. Апоуднi 25 кастрычнiка бальшавiкi Мiнска ат-

рымалi паведамленне аб перамозе узброенага паустання у Петраградзе.Мiнскi

Савет абвясцiу сябе уладай.Па яго указаннi з турмы былi вызвалены салдаты

арыштаваныя за антыурадавыя выступленнi.З iх быу арганiзаваны Першы рэва-

люцыйны,iмя Мiнскага Савета,полк.Пераходам улады да Саветау ажыццяулялi,

створаныя бальшавiкамi,ваенна-рэвалюцыйныя камiтэты (ВРК),якiя абапiралi-

ся на салдацкiя масы.ВРК Заходняй вобласцi i фронту узначалiлi бальшавi-

кi Кнорын,Ландар,Мяснiкоу. Процiдзеянне бальшавiкам у Мiнску аказау Камi-

тэт выратавання, на чале з меньшавiком Калатухiным. Камiтэт увеу у Мiнск

Кауказкую дфвiзiю i прад'явiу Мiнскаму Савету ультыматум з патрабаваннем

перадачы яму усей улады у горадзе i на Заходнiм фронце.Мiнскi Савет выму-

шаны быу пайсцi на часовы кампрамiс з Камiтэтам выратавання. Неузабаве да

бальшавiкоу Мiнска падаспела дапамога (браняпоезд)i суадносiны змянiлiся

на карысць бальшавiкоу. Уладу у Мiнску i на Заходнiм фронце зноу узяу у

свае рукi ВРК Заходняй вобласцi i фронту.Ён распусцiу Камiтэт выратавання

а Калатухiна арыштавалi.Пры дапамозе ВРК бальшавiкi распусцiлi Саветы у

якiх не мелi пераважанай большасцi i правялi iх перавыбары,чым забяспечы-

лi устанауленне сваей дыктатуры.Такi характар насiла змена улады у Вiцеб-

ску i ГомелiЗ некаторымi асаблiвасцямi так адбылося i у Магiлеве. Савецкi

урад аб'явiу генерала Духонiна звергнутым з пасады Глаукаверха рускай ар-

мii.Стаука была лiквiдавана,а улада перайшла у рукi ВРК.Вярхойным глауна-

камандуючым быу прызначаны прапршчык - Крыленка.

Забяспечыушы сабе большасць у Саветах бальшавiкi у лiстападзе 1917 го-

да склiкалi з'езды,што адбылiся у Мiнску. Гэта былi iз'езд Саветау рабочых

i сялянскiх дэпутатау Заходняй вобласцi,Трэцi з'езд Саветау сялянскiх дэпу