Файл: Планы семінарскіх заняткаў для 4 курса. Спец. Гісторыя. СПД.docx
ВУЗ: Не указан
Категория: Не указан
Дисциплина: Не указана
Добавлен: 02.08.2025
Просмотров: 157
Скачиваний: 0
МІНІСТЭРСТВА АДУКАЦЫІ РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ
Установа адукацыі “ВІЦЕБСКІ ДЗЯРЖАЎНЫ УНІВЕРСІТЭТ імя П.М.МАШЭРАВА”
ГІСТАРЫЧНЫ ФАКУЛЬТЭТ
Кафедра гісторыі Беларусі
Гістарыяграфія гісторыі беларусі
Планы семінарскіх заняткаў
Складальнік:
кандыдат гістарычных
навук, дацэнт
Акуневіч В.У.
Віцебск, 2010
Семінар 1. Гістарычная думка ў сярэдневякоўі
Плана семінара (2 гадзіны)
1. Гістарычная думка ў летапісах і хроніках, зараджэнне гістарычнай навукі і адукацыі:
“Аповесць мінулых гадоў” як помнік гістарычнай думкі ўсходнеславянскіх народаў;
познерускія летапісы аб беларускіх землях у час феадальнай раздробленасці;
лацінамоўныя хронікі і скандынаўскія сагі аб раннесярэдневяковай гісторыі Беларусі;
беларуска-літоўскія летапіся і хронікі, эвалюцыя поглядаў пад уплывам палітычных падзей;
гістарычная думка ў помніках беларускай гісторыка-мемуарнай літаратуры.
адлюстраванне гісторыі беларускіх зямель у нататках замежных дыпламатаў і падарожнікаў XV – XVIІ стст.;
асноўныя канцэпцыі сярэдневяковага летапісання.
2. Сярэдневяковая публіцыстыка і яе уяўленні аб гісторыі Беларусі:
гістарычная думка эпохі Адраджэння і Рэфармацыі (Ф.Скарына, М.Гусоўскі, М.Ліцвін, А.Волан, С.Будны, П.Гёзка, М.Чаховіц);
Контррэфармацыя і гістарычны досвед (П.Скарга, Л.Сапега, С.Полацкі).
3. Перадумовы зараджэння гістарычнай навукі і гістарычнай адукацыі:
польскія хронікі аб гісторыі Беларусі: М.Стрыйкоўскі і А. Гванніні;
езуіты і Віленская акадэмія, А.Віюк-Каяловіч, К.Бартольд, Я.Пашкоўскі, С.Растоўскі, Ф.Папроцкі, К.Вірвіч;
гістарычная думка эпохі Асветніцтва (І.Л.Храптовіч, А.С.Нарушевіч, Г.Калантай, Т.Чацкі, С.І.Богуш-Сестранцевіч).
Літаратура:
Абавязковая:
Белазаровіч, В.А. Гістарыяграфія гісторыі Беларусі : дапаможнік / В.А.Белазаровіч ; пад агульн. рэд. І.П.Крэня, А.М.Нечухрына. – Гродна : ГрДУ, 2006. С.25 – 45, 48 – 78.
Смяховіч М. Даследчыцкія прынцыпы ў “Аповесці мінулых гадоў” // Беларускі гістарычны часопіс. 2003. №6. С.30-38.
Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. У 6 т. Т.1-6. Мн.,1993-2003.
дадатковая:
Асветнікі зямлі Беларускай: Энцыклапедычны даведнік. Мн.,2001.
Беларускія летапісы і хронікі /Уклад. У.Арлоў, пераклад В.Чамярыцкага. Мн.,1997.
Каханоўскі Г.А. Археалогія і гістарычнае краязнаўства Беларусі ў XVI-XIX ст. Мн.,1984.
Копысский З.Ю., Чепко В.В. Историография БССР: Эпоха феодализма. Мн.,1986.
Чамярыцкі В.А. Беларускія летапісы як помнік літаратуры. Мн.,1969.
Шалькевіч В.Ф. Гісторыя палітычнай і прававой думкі Беларусі. Мн.,2002.
Улащик Н.Н. Очерк по археографии и источниковедению истории Белоруссии феодального периода. М.,1973.
Улащик Н.Н. Введение в изучение белорусско-литовского летописания. М.,1985.
Юхо Я. Гісторыя дзяржавы і права Беларусі. Ч.1. Гістарыяграфія. Мн.,1998.
Семінар 2: гістарыяграфія новага часу
ХІХ – пачатку ХХ ст. (2 гадзіны)
Віленскі універсітэт і яго роля ў даследаванні гісторыі Беларусі (І.Лелявель, І.Даніловіч, І.Ярашэвіч, І.Анацэвіч, І.Лабойка).
Вывучэнне Беларусі мясцовымі ўраджэнцамі ў першай палове ХІХ ст. ( М.П. Румянцаў, І.І. Грыгаровіч; М.В. Без- Карніловіч, А.Кіркор, К. і Я. Тышкевічы).
Першыя гістарычныя даследаванні Беларусі расійскімі гісторыкамі – В.М.Тацішчаў.
Афіцыйная расійская гістарыяграфія аб гісторыі Беларусі (М.М. Бантыш - Каменскі, П.Д.Бранцаў, М.Г.Устралаў, А.В. Турцэвіч).
Ідэалогія заходнерусізму ў гістарыяграфіі (Гаворскі К.А., «Вестник Западной России», М. В. Каяловіч, А.П.Сапуноў, У.К.Стукаліч).
Дыскусіі заходнікаў і славянафілаў. Погляды М.І.Кастамарава.
Кіеўская гістарычная школа : У.Б.Антановіч, М. Ф.Уладзімірскі-Буданаў, Ф.І. Леантовіч, М.А. Максімейка. І.А. Маліноўскі, М.В., Доўнар-Запольскі.
Маскоўская навуковая школа: І.Д.Бяляеў В.В.Ключэўскі, М.К.Любаўскі.
Пецярбургская школа ў гістарыяграфіі: В.І.Сергеевіч, А.Я.Праснякоў, І.І.Лапа
Польская гістарыяграфія : П.І. Шафарык, В.А. Мацяеўскі, С.Кутшэба, Я.Адамкус, О.Бальцар, А.Халецкі, Ю.Бардах, Г.Лаўмянскі.
Станаўленне беларускай нацыянальнай гістарыяграфічнай канцэпцыі.
Літаратура:
Абавязковая:
Белазаровіч, В.А. Гістарыяграфія гісторыі Беларусі : дапаможнік / В.А.Белазаровіч ; пад агульн. рэд. І.П.Крэня, А.М.Нечухрына. – Гродна : ГрДУ, 2006. С.79 – 124, 129-156, 159 – 181.
Лінднэр Р. Гісторыкі і ўлада: нацыятворчы працэс і гістарычная палітыка ў Беларусі ХІХ – ХХ ст. /Пер. з ням. Л.Баршчэўскага; нав.рэд. Г.Сагановіча. Выд.2. СПб., 2005
Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. Т.1-6. - Мн. , 1993-2003.
дадатковая:
Асветнікі зямлі Беларускай: Энцыкл. Даведнік. Мн.,2001.
Бандарчык В.К. Гісторыя беларускай этнаграфіі XIX ст.- Мн. 1964.
Ён жа. Гісторыя беларускай этнаграфіі. Пачатак XX ст.- Мн. , 1970.
Вялікае княства Літоўскае: Энцыклапедыя. У 2 т. Мн.,2005-2006.
Гісторыя Беларусі: У 6 т. Т.1, 3. Мн.,2000, 2004.
Каханоўскі Г.А. Археалогія і гістарычнае краязнаўства Беларусі ў ХVІ- XIX ст. -Мн. , 1984.
Караў Дз. Пачаткі беларускага крыніцазнаўства // Спадчына. 1994. №1. С.4-14.
Копысскйй З.Ю. , Чепко В.В. Историография БССР: Эпоха феодализма.- Мн. , 1986.
Сянькевіч В. Вытокі беларускай нацыянальнай гістарыяграфіі і "Наша ніва" // Запісы. 1989. Кн. 19.
Юхо Я. Гісторыя дзяржавы і права Беларусі. Гістарыяграфія. Т.1. -Мн. , 1998.
Семінар 3-5. гістарыяграфія навейшага часу
План семінара (6 гадзін)
Гістарычная навука ў БССР:
станаўленне арганізацыйных асноў гістарычнай навукі, дзейнасць Акадэміі навук;
падрыхтоўка гістарычных кадраў;
панаванне марксісцка-ленінскай метадалогіі;
змены ў гістарычнай навуцы ў другой палове 80-х гг. ХХ ст. Сучасныя цэнтры гістарычнай навукі.
Гістарыяграфія гісторыі Беларусі старажытных часоў і ранняга сярэднявечча (да канца XIII ст.):
даслеаванні міжваеннага перыяду (У.М. Ігнатоўскі, У.І. Пічэта, К.М Палікарповіч);
даследванні Полацкай зямлі Л.В. Аляксеева і Г.В. Штыхава;
вывучэнне Тураўскай зямлі (П.Ф. Лысенка);
праблемы старажытнага насельніцтва Беларусі ў даследаваннях В.В.Сядова і Э.М. Загарульскага;
праблемы дзяржаўнасці ў раннім сярэдневякоўі і Старажытнай Русі;
пытанні сацыяльна- эканамічнага становішча беларускіх зямель (В.І. Гарамыкіна, А.П. П' янкоў);
беларускія землі ў абагульняючых працах М.М. Ціхамірава, І.Я. Фраянава, А.Ю. Дварнічэнкі;
папулярызацыя старажытнай гісторыі Беларусі (У.Арлоў, Т.Бондар, Л.Дайнека, В.Іпатава, В.Чаропка).
Гістарыяграфія гісторыі Беларусі ХІV-ХVІІІ ст.:
тэматыка і метадалогія даследаванняў;
праблематыка даследаванняў У.І. Пічэты, эвалюцыя яго поглядаў;
пытанні сацыяльна- эканамічнага становішча Беларусі ў даследаваннях 1930-х гг.;
уплыў "Тэзісаў аб асноўных пытаннях гісторыі БССР " (1948) на даследаванне сярэдневяковай Беларусі (Л.С. Абэцэдарскі, А.П. Ігнаценка, Я.Н. Мараш);
адметныя рысы гістарычных даследаванняў 1960-80-х гг.;
змены тэматыкі даследаванняў з канца 1980-х гг. (М.І. Ермаловіч, Я.К. Анішчанка, В.Ф. Голубеў, П.А. Лойка, У.П. Емельянчык, В.Л. Насевіч, Г.М. Сагановіч, М.А. Ткачоў і інш.).
Гістарыяграфія гісторыі Беларусі XIX- пачатку XX ст .
пераходны этап 1918- канец 1920-х гг.: працы гісторыкаў- прафесіяналаў "старой" школы (У.І. Пічэта, М.В. Доўнар- Запольскі, М.К. Любаўскі, У.М. Ігнатоўскі);
даследаванні гісторыі грамадскай думкі і рэвалюцыйнага руху, выданне дакументаў (20-я гг. ХХ ст.);
уплыў усталяваўшыхся марксісцка – ленінскай метадалогіі і таталітарнага рэжыму на даследаванні 1930- сярэдзіны 1950-х гг.;
стан гістарычнай навукі, праблематыка, ацэнкі, гістарыяграфія 1956-1980-х гг.: асаблівасці гістарычных даследаванняў на Беларусі часу "адлігі", дэкаратыўныя змены ў гістарыяграфіі і спробы навукова- аб'ектыўнай ацэнкі беларускага руху, сацыяльна- эканамічная праблематыка, новае ў вывучэнні паўстання 1863-1864 гг.;
Змены ў беларускай гістарыяграфіі ў другой палове 1980- 1990-я гг.
Гістарыяграфія савецкага перыяду:
стварэнне гістарычных устаноў і тэматыка іх даследаванняў;
ідэалагізацыя гістарычных даследаванняў і абсалютызацыя класавых падыходаў;
рэпрэсіі супраць беларускіх гісторыкаў;
паглыбленне і дыферэнцыяцыя тэматыкі ў 1950- 1980-я гг., стварэнне абагульняючых прац;
новы этап у асвятленні гісторыі Беларусі савецкага перыяду з другой паловы 1980-х гг.
Гісторыя Беларусі ў даследаваннях беларускай эміграцыі:
арганізацыйнае станаўленне беларускай эміграцыі;
уклад дзеячаў нацыянальнага адраджэння ў распрацоўку асобных праблем гісторыі Беларусі (К. Езавітаў, А.Луцкевіч, В. Ластоўскі);
накукова- культурныя цэнтры беларускай эміграцыі і іх роля ў даследаванні Беларусі;
праблематыка гістарычных даследаванняў беларускай эміграцыі, асноўныя канцэпцыі.