Файл: Зводныя тэсты па гістарыяграфіі гісторыі Беларусі.doc

ВУЗ: Не указан

Категория: Не указан

Дисциплина: Не указана

Добавлен: 02.08.2025

Просмотров: 284

Скачиваний: 0

ВНИМАНИЕ! Если данный файл нарушает Ваши авторские права, то обязательно сообщите нам.

Установа адукацыі “віцебскі дзяржаўны універсітэт імя П.м.машэрава”

Кафедра гісторыі беларусі

Гістарыяграфія гісторыі беларусі тэсты

(спецыяльнасць гісторыя)

віцебск 2010

Гістарычная думка ў старажытнасці і сярэдневякоўі

1. Які старажытны твор быў пакладзены ў аснову "Аповесці мінулых гадоў", што цалкам было характэрна для вывучэння сусветнай гісторыі ранняга сярэдневякоўя?

  • "Гісторыя" Герадота

  • "Геаграфія" Страбона

  • "Натуральная гісторыя" Плінія Старашага

  • Біблія

  • "Страцегікон"

2. Уплыў якой гісторыка-летапіснай традыцыі выяўляецца ў вызначэнні "Аповесцю мінулых гадоў" Кіева як "маці гарадоў рускіх?

  • грэчаскай

  • рымскай

  • заходнееўрапейскай

  • старажытна-рускай

  • адсутнічае уплыў якой небудзь традыцыі

3. Як вырашаецца пытанне аб прарадзіме славян у "Аповесці мінулых гадоў"?

  • Славяне прыйшлі ва Усходнюю Еўропу з Дуная

  • Рассяленне славян адбывалася з Вісла-Одэрскага міжрэчча

  • Частка славян, у прыватнасці радзімічы і вяцічы, прыйшлі ад ляхаў

  • Рассяленне славян адбывалася ад Кіева

  • Такое пытанне ў летапісу не вырашаецца

4. Закончыце фразу: "Летапісцы прытрымліваліся поглядаў сярэдневяковага …"

Ответ: ...

5. Значная ўвага ў сярэдневяковых летапісах надавалася такой катэгорыі як "цуд". Напрыклад гісторыя з хрышчэннем Уладзіміра Святаславіча ў Корсуні. Гэта сведчыць, што летапісцы прытрымліваліся метадалогіі ... (закончыце фразу).

Ответ: …

6. Першай спробай выкладання гісторыі Літвы і Беларусі з агульнадзяржаўных пазіцый Вялікага княства Літоўскага стаў летапісны твор:


"Хроніка Вялікага княства Літоўскага і Жамойцкага"

"Беларуска-Літоўскі летапіс 1446 г."

"Хроніка Быхаўца"

"Галіцка-Валынскі летапіс"

"Летапісец вялікіх князёў літоўскіх"

Вопрос: 7. Ідэя гістарычнага адзінства славян і заканамернасць іх палітычнага аб'яднання ў складзе Вялікага княства Літоўскага абгрунтоўваюцца ў ...

  • "Беларуска-літоўскім летапісу 1446 г."

  • "Хроніцы Вялікага княства Літоўскага і Жамойцкага"

  • "Хроніцы Быхаўца"

  • "Аповесці мінулых гадоў"

  • "Летапісцы вялікіх князёў літоўскіх"

8. Легенда аб паходжанні вялікіх князёў літоўскіх ад рымскага патрыцыя Палемона, кроўнага родзіча імператара Нерона, як адказ на памкненні вялікіх князёў маскоўскіх на землі Літвы ўзнікла ў летапісным творы:

  • "Хроніка Быхаўца"

  • "Галіцка-Валынскі летапіс"

  • "Баркулабаўскі летапіс"

  • "Летапісец вялікіх князёў літоўскіх"

  • "Хроніка Вялікага княства Літоўскага і Жамойцкога"

9. Першым творам,які пазнаёміў заходнееўрапейскага чытача з гісторыя Вялікага княства Літоўскага з'яўляецца ...

  • "Запіскі пра Маскоўскую вайну" Р.Гейдэнштэйна

  • "Запіскі аб маскавіцкіх справах" С.Герберштэйна

  • "Хроніка Еўрапейскай Сарматыі" А.Гваньніні

  • "Запіскі аб Расіі"Дж. Гарсея

  • "Запіскі..." венецыянскага пасла Фаскарыно

10. Першым гісторыкам Вялікага княства Літоўскага лічыцца:

  • А.Віюк-Каяловіч "Гісторыя Літвы"

  • М.Стрыйкоўскі "Хроніка польская, літоўская, жамойцкая і ўсяе Русі"

  • А.Гваньіні "Хроніка Еўрапейскай Сарматыі"

  • Ф.Папроцкі "Хатнія звесткі пра Вялікае княства Літўскае з дадаткам гісторыі яго народа"

  • С.І.Богуш-Сестранцэвіч "Аб Заходняй Расіі"

11. Гісторыя, як самастойны прадмет, была ўведзена ў навучанне :

  • піярамі ў 40-я гг. XVIII ст.

  • езуітамі ў 40-я гг. XVIII ст.

  • базыльянамі ў канцы XVII ст.

  • праваслаўнай царквой ў канцы XVIII ст.

  • паводле школьнай рэформы апошняй трэці ХVІІІ ст.

12. Першай спробай пабудовы сістэматызаванага курса гісторыі Вялікага княства Літоўскага стала ...

  • "Гісторыя Літвы" А.Віюк-Каяловіча

  • "Хатнія звесткі пра Вялікае княства Літоўскае з дадаткам гісторыі яго народа" К.Галоўкі

  • "Хроніка польская, літоўская, жамойцкая і ўсяе Русі" М.Стрыйкоўскага

  • "Гісторыя літоўскага народа" Т.Нарбута

  • "Аб Заходняй Расіі" С.І.Богуш-Сестранцэвіча


13. Асновы археаграфіі і крыніцазнаўства Вялікага княства Літоўскага заклаў...

  • Ф.Папроцкі

  • К.Вірвіч

  • М.Догель

  • С.І.Богуш-Сестранцэвіч

  • А.Віюк-Каяловіч

14. Адзін з першых даследчыкаў земскага права ў Вялікім княстве Літоўскім, які зрабіў спробу яго класіфікацыі, што было выкарыстана, на думку некаторых гісторыкаў, у першым Статуце.

  • С.Будны

  • Л.Сапега

  • М.Літвін

  • Ф.Скарына

  • А.Волан

15. Аналізуючы гісторыю станаўлення дзяржавы, Вялікга княства Літоўскага, адным з першых убачыў пачатак крызісу дзяржаўнага ладу...

  • М.Гусоўскі

  • Ф.Скарына

  • М.Літвін

  • С.Полацкі

  • П.Скарга

16. Бліскучы прапаведнік кальвінізму, рэфармацыйны публіцыст, разглядаў дзяржаву як гістарычную з'яву, бо яна паўстала ў выніку пагрозы натуральным правам людзей. У сваіх даследаваннях грунтаваўся на палітычных вучэннях Арыстоцеля і Цыцэрона.

  • С.Будны

  • А.Волан

  • Л.Сапега

  • П.Гёзка

  • М.Чаховіц

17. Прыхільнік боскага паходжання дзяржаўнага ладу, якому неабходна падпарадкоўвацца. Разам з тым лічыў, што войны могуць быць справядлівымі і несправядлівымі. Да першых залічваў абарону Айчыны, да другіх - захоп чужых гарадоў і зямель.

  • П.Скарга

  • С.Полацкі

  • А.Волан

  • М.Гусоўскі

  • С.Будны

18. Галоўныя аб'екты даследавання сярэдневяковых мысліцеляў

  • Жыццё і побыт народных мас. Збор этнаграфічнага матэрыялу.

  • Дзяражава і дзяржаўны лад. Пошукі ідэальнага манарха.

  • Фальклёрная спадчына народа.

  • Гісторыя царквы і рэлігійных адносін. Ідэалагічныя спрэчкі паміж канфесіямі.

  • Становішча розных сацыяльных груп, узаемаадносіны паміж імі.

19. Прадстаўнікі левага крыла арыян, адмаўлялі дзяражаўную ўладу і прыватную маёмасць, прапаноўвалі ліквідаваць саслоўную няроўнасць, прыгонніцтва. У сваіх палітычных перакананнях абапіраліся на гісторыю станаўлення і існавання раннехрысціянскіх абшчын.

  • А.Волан і С.Будны

  • П.Гёзка і М.Чаховіц

  • М.Гусоўскі і М.Літвін

  • Л.Сапега і П.Скарга

  • М.Сматрыцкі і С.Полацкі

20. Першае друкаванае выданне збору заканадаўчых актаў XIV-XVIII ст. "Volumina legum", важнейшай крыніцы для вывучэння гісторыі дзяржаўнага ладу Беларусі, Літвы і Польшчы, належыць вядомаму польскаму публіцысту і асветніку


  • С.Канарскаму

  • А.С.Нарушэвічу

  • Г.Калантаю

  • Т.Чацкаму

  • С.Панятоўскаму

21. Каталіцкі біскуп. сенатар Рэчы Паспалітай, у пытаннях паходжання дзяржавы

прытрымліваўся тэорыі заваявання, лічыў, што дзяржавы ў славян узніклі ў выніку заваявання імі зямель населеных сарматамі, дзе заваёнікі сталі панамі, а пакораныя простымі сялянамі

  • І.Л.Храптовіч

  • Г.Калантай

  • А.С.Нарушэвіч

  • С.Канарскі

  • Т.Чацкі

22. Польскі гісторык, які ў творы "Аб літоўскіх і польскіх законах, аб іх духу, крыніцах, сувязі і аб рэчах, змешчаных у першым статуце для Літвы, выдадзеным у 1529 г." першым у польскай гістарыяграфіі зрабіў спробу гістарычнай інтэрпрэтацыі правая. Ён лічыў, што літлўскае права, якое ўтрымліваецца ў статутах, мае сваёй крыніцай права, звычаі і традыцыі паўночных народаў і германцаў.

  • І.Л.Храптовіч

  • Я.Чачот

  • А.С.Нарушэвіч

  • Т.Чацкі

  • С.Канарскі

23. Аўтар "Гісторыі Яна Караля Хадкевіча, ваяводы Віленскага, вялікага гетмана Вялікага княства Літоўскага", у якой асвятляюцца ваенныя дезеянні і ваеннае права Вялікага княства Літоўскага канца XVI пачатку XVII ст.

  • І.Л.Храптовіч

  • Г.Калантай

  • А.С.Нарушэвіч

  • Т.Чацкі

  • С.Канарскі

24. Якім быў палітычны ідэал Ф.Скарыны?

  • гуманная, асветная і моцная манархія

  • адмаўляў дзяржаву з усімі яе атрыбутамі і ўслаўляў хрысціянскія свабоды

  • асветны абсалютызм

  • панаванне каталіцкай царквы

  • хрысціянскія свабоды

25. Мяшчане М.Панцырны і С.Аверка з'яўляюцца аўтарамі твора, галоўнай мэтай якога была рэгістрацыя гістарычных фактаў і падзей.

  • "Хроніка польская, літоўская, жамойцкая і ўсяе Русі"

  • "Магілёўская хроніка"

  • "Баркулабаўскі летапіс"

  • "Хроніка Вялікага княства Літоўскага і Жамойцкага"

  • "Віцебскі летапіс"

26. Езуіт, выкладчык у езуіцкіх ВНУ, рэктар Віленскай акадэміі, па яго ініцыятыве ў езуіцкіх навучальных установах уведзена выкладанне гісторыі і геаграфіі.

  • Я.Пашкоўскі

  • С.Растоўскі

  • К.Бартольд

  • Я.Прашгайф

  • К.Вірвіч

27. Гісторык-архівіст, з ордэна піяраў, працуючы паслом Рэчы Паспалітай сабраў шмат гістарычных і дыпламатычных дакументаў , якія потым часткова надрукаваў . Яны і сёння не страцілі свайго значхння.


  • М.Догель "Дыпламатычны кодэкс Польскага каралеўства і Вялікага княства Літоўскага"

  • С.Растоўскі "Гісторыя Літоўскай правінцыі ордэна езуітаў"

  • М.Догель "Граніцы Польскага каралеўства і Вялікага княства Літоўскага"

  • С.Канарскі "Volumina legum"

  • К.Галоўка "Хатнія звесткі пра Вялікае княства Літоўскае"

28. Беларускі вучоны, царкоўны дзеяч, літаратар, Магілёўскі арцыбіскуп, аўтар гісторыка-краязнаўчай працы "Аб Заходняй Расіі", у якой разгледзеў праблему паходжання і адзінства беларусаў, украінцаў і рускіх.

  • С.І.Богуш-Сестранцэвіч

  • К.Галоўка

  • І.М.Даніловіч

  • Ф.Папроцкі

  • К.Вірвіч