ВУЗ: Не указан

Категория: Не указан

Дисциплина: Не указана

Добавлен: 22.09.2025

Просмотров: 2514

Скачиваний: 0

ВНИМАНИЕ! Если данный файл нарушает Ваши авторские права, то обязательно сообщите нам.

СОДЕРЖАНИЕ

Модуль «Гісторыя Беларусі»

Тэмы рэфератаў

Тэмы рэфератаў

Тэмы рэфератаў

Тэмы рэфератаў

Пытанні да заліку па гісторыі Беларусі

Курс лекцый па гісторыі беларусі Першабытны лад на тэрыторыі Беларусі.

Беларускія землі ў VI-іх стст.

Беларускія землі ў іх-пач. Хііі стст.

Сацыяльна-эканамічнае развіццё вкл

1.У феадальную эпоху галоўным сродкам вытворчасці была зямля. Манапольнае права ўласнасці на зямлю належала феадалам. Сяляне з’яўляліся землекарыстальнікамі.

Культура і царква вкл. Этнічныя працэсы

Наступленне каталіцтва ў Рэчы Паспалітай увасобілася таксама і ў заключэнні Берасцейсай царкоўнай уніі 1596 г.

Індустрыяльная цывілізацыя (канец XVIII– пачатакxXст.) і беларусь

Тэма. Беларусь у перыяд станаўлення буржуазнага грамадства (другая палова XIX ст. – люты 1917 г.). Барацьба за дэмакратыю і нацыянальнае адраджэнне

Спіс літаратуры

Асноўная

1. Кастрычніцкая рэвалюцыя. Устанаўленне Савецкай улады ў Беларусі

2. Беларускі нацыянальны рух пасля Кастрычніцкай рэвалюцыі. Абвяшчэнне Беларускай Народнай Рэспублікі

3. Утварэнне Беларускай Савецкай Сацыялістычнай Рэспублікі

4. Сацыяльна-эканамічныя пераўтварэнні на савецкай частцы тэрыторыі Беларусі ў 1918–1920 гг. Палітыка “ваеннага камунізму”

5. Савецка-польская вайна на тэрыторыі Беларусі. Вынікі Рыжскага міру (1921 г.) для Беларусі

Тэма. Беларусь у міжваенны перыяд

1. Новая эканамічная палітыка ў бсср

2. Прамысловасць бсср у 20-30-я гг. Індустрыялізацыя: сутнасць і вынікі

3. Сельская гаспадарка бсср у 20-30-я гг. Калектывізацыя: сутнасць і вынікі

4. Грамадска-палітычнае жыццё бсср у 20-30-я гг. Палітыка беларусізацыі

5. Палітычныя рэпрэсіі ў бсср

6. Культурнае жыццё бсср у 20–30 гг.

7. Беларускае замежжа ў 20–30-я гг. Хх ст.

8. Заходняя Беларусь у складзе Польскай дзяржавы

Тэма. Беларусь у гады другой сусветнай вайны

1. Другая сусветная вайна (1939-1945 гг.). Уключэнне Заходняй Беларусі ў склад бсср

2. Нападзенне Германіі на ссср. Абарончыя баі ў Беларусі і ўстанаўленне акупацыйнага рэжыму

3. Разгортванне партызанскай вайны супраць акупантаў у Беларусі

4. Вызваленне Беларусі ад нямецкай акупацыі

5. Удзел беларускага народа ў разгроме нацысцкай Германіі і мілітарысцкай Японіі. Страты Беларусі ў час Другой сусветнай вайны

Спіс літаратуры

Асноўная

2. Беларусь у 50-я – першай палове 80-х гг. Гаспадарчыя рэформы і іх абмежаванасць

Тэма. Да новай мадэлі грамадскага ладу

1. Бсср у другой палове 80-х – пачатку 90-х гг. Супярэчнасці ў грамадска-палітычным і эканамічным развіцці

2. Бсср на міжнароднай арэне ў 40–80-я гг.

3. Культурнае і духоўнае жыццё бсср у другой палове 40-х – 80-я гг.

Спіс літаратуры

Асноўная

Раздзел. Шлях да суверэнітэту і дзяржаўнай незалежнасці беларусі (1991–2012 гг.)

1. Станаўленне і развіццё суверэннай Рэспублікі Беларусь. Канстытуцыя Рэспублікі Беларусь (са змяненнямі і дапаўненнямі)

2. Рэспубліка Беларусь і сусветнае супольніцтва. Яе адносіны з снд і Расійскай Федэрацыяй

3. Пошукі шляхоў выпрацоўкі эканамічнай палітыкі Рэспублікі Беларусь

4. Культурнае і духоўнае жыццё Рэспублікі Беларусь

Асноўная

Улады вымушаны былі ісці жыхарам горада на ўступкі. Так, за мяшчанамі Магілёва і Гародні было замацавана права выбіраць войта горада. На працягу 60-х гг. XVII ст. членам магістратаў Магілёва, Віцебска, Гародні былі прадстаўлены шляхецкія правы.

Рамяство і гандаль заставаліся асновай гаспадарчай дзейнасці гараджан. Гандаль, як унутраны, так і знешні, вёўся ў традыцыйных формах. Буйныя гарады з’яўляліся таксама буйнымі гандлёвымі цэнтрамі. У малых гарадах і мястэчках перыядычна праводзіліся кірмашы. Найбуйнейшы адбываўся ў Зэльве. Значныя кірмашы збіраліся ў Шклове, Бешанковічах, Нясвіжы.

У XVIII ст. адбылася пэўная карэкціроўка арыентаванасці знешняга гандлю. Заходняя яго арыентацыя заставалася важнай па-ранейшаму. У гэтым кірунку ішлі, як і ў былыя часы, прадукты сельскагаспадарчай вытворчасці. Але з пачатку XVIII ст. узрасла роля Пецярбурга. Праз яго пайшлі тавары ў Заход-нюю Еўропу з паўночнага захаду Расіі, што раней рухаліся цераз Беларусь. Такім чынам, рэзка скарацілася пасрэдніцкая роля беларускага купецтва. Тады яго гандлёвыя сувязі пераарыентаваліся на гарады паўночна-заходняй Расіі і левабярэжнай Украіны.

Як і ў XVI – першай палове XVII ст., ад 25% да 50% гарадскога насельніцтва займалася рамяством. Зноў жа, як і раней, рамеснікі былі згрупаваны ў прафесійныя цэхі. Але цэхі XVIII ст. былі далёка не тымі моцнымі, зарганізаванымі аб’яднаннямі, што ў папярэдні перыяд. На гэты час яны ўжо вычарпалі рэсурсы для самаразвіцця. Разбагацеўшыя майстры і цэхмістры, падмяўшы пад сваю ўладу падмайстраў і вучняў, няшчадна іх эксплуатавалі. Абвастрыліся адносіны паміж цэхавымі і няцэхавымі рамеснікамі. Апошніх станавілася ўсё больш. Узнікалі канфлікты паміж блізкімі па прафесіі цэхамі.

У XVIII ст. цэхавая арганізацыя вытворчасці пачала саступаць месца мануфактурнай вытворчасці. Мануфактурамі называлі прадпрыемствы, заснаваныя на ручной працы і шырокім яе падзеле. Мануфактура з’яўлялася пераходнай формай вытворчасці ад рамяства да фабрыкі.

На мануфактурах выкарыстоўвалася наёмная праца (за пэўную аплату на працягу пэўнага рабочага часу). Мануфактуры ўзнікалі, перш за ўсё, у малых гарадах і мястэчках, таму што ў буйных гарадах значную канкурэнцыю ім складалі цэхі.

Першыя мануфактуры з’явіліся ў 10 – 30-х гг. XVIII ст. Гэта Налібоцкая і Урэцкая шкляныя мануфактуры, Свержаньская фаянсавая. Урэцкая мануфактура стала першым прадпрыемствам па вырабе люстэрак ва ўсёй Рэчы Паспалітай. Створаная на ўзор Дрэздэнскай каралеўскай люстэрні (Германія), яна набыла еўрапейскую вядомасць. Ва Урэччы і Налібоках таксама выраблялі аконнае шкло, разнастайны шкляны посуд, які аздаблялі гравіроўкай, граненнем і размалёўвалі золатам, срэбрам. Шырокую вядомасць набылі Слуцкая і Нясвіжская мануфактуры шаўковых паясоў (персіярні), якія належалі Радзівілам. Ткацкая мануфактура ў Карэлічах (на тэрыторыі цяперашняй Гродзенскай вобласці) славілася сваімі вырабамі – шпалерамі (бязворсавымі дыванамі) з адлюстраваннямі на іх гістарычных падзей, абрусамі, палатном для абіўкі сцен.


У прадмесцях Гародні дзейнічалі створаныя А.Тызенгаўзам суконная, баваўняная, палатняная, карункавая, панчошная, капялюшная, карэтная, аружэйная і іншыя дзяржаўныя мануфактуры. Усяго на 53 мануфактурах было занята 2400 рабочых.

У XVIII ст. з’явіліся невялікія заводы па выплаўцы жалеза і чыгуну. Вядомыя яны ў Высокім на Аршаншчыне, Кляцішчах пад Стоўбцамі. Найбуйнейшым прадпрыемствам такога тыпу быў чыгуналіцейны завод графа Храптовіча ў Вішневе, што на Валожыншчыне.

Такім чынам, у другой палове XVII – першай палове XVIII ст. беларускі горад перажываў заняпад у сваім развіцці. Звязаны ён быў з разбурэннямі і нястачамі ваеннага ліхалецця. Але ў другой палове XVIII ст. гаспадарчае жыццё горада аднавілася.

6. Станамі ў ВКЛ называліся саслоўі – сацыяльныя супольнасці, прадстаўнікі якіх валодалі аднолькавымі правамі і абавязкамі. Вылучаліся прывілеяваныя станы-саслоўі: шляхта і духавенства, і непрывілеяваныя – мяшчане і сяляне.

Прывілеяваны статус шляхты быў абумоўлены яе выключным правам на валоданне зямлёй. Прывілеямі 1387 г., 1432 г., 1434 г. прадстаўнікам як каталіцкай, так і праваслаўнай шляхты было гарантавана права ўласнасці на свае маёнткі. Прывілей Казіміра 1447 г. надзяліў шляхту судовым імунітэтам – правам вяршыць суд над падданымі ў сваіх маёнтках. Статуты ВКЛ аформілі шляхецтва ў замкнёнае саслоўе. Характэрнай прыметай прыналежнасці да яго з’яўлялася абавязковае выкананне ваеннай службы. Занятак рамяством ці гандлем лічыўся для шляхціца ганьбай і меў для яго вынікам згубу шляхецтва.

Юрыдычна ўсе прадстаўнікі шляхецкага саслоўя лічыліся роўнымі паміж сабой, але ў маёмасных адносінах розніліся. Самыя багатыя называліся магнатамі, а беззямельныя – галотай. У XVI-XVIIІ стст. шляхецкае саслоўе налічвала 8-10% насельніцтва ВКЛ.

Да шляхты па юрыдычнаму становішчу прымыкала духавенства. Аднак прадстаўнікі духавенства розных цэркваў (праваслаўнай, каталіцкай, пратэстанцкай, уніяцкай) у розныя часы мелі неаднолькавае становішча. Так, калі да канца XІV ст. у ВКЛ дамінавала праваслаўе, то з XV ст. прывілеяванай рэлігіяй з’яўлялася каталіцтва.

У маёмасных адносінах духавенства, таксама як і шляхта, было неаднародным. Да вышэйшых колаў палітычнай эліты дзяржавы адносіліся мітрапаліты, епіскапы і архімандрыты буйных манастыроў. Святары, манахі і псаломшчыкі па маёмаснаму становішчу прымыкалі да людзей “простага стану” – сялян і мяшчан.


Жыхары гарадоў з другой паловы XV ст. называліся мяшчанамі. Іх юрыдычнае становішча было аформлена ў Статутах ВКЛ. Вялікакняжацкія прывілеі дазвалялі мяшчанам арганізоўваць судовыя і адміністрацыйныя органы ўлады ў гарадах, вызначаць парадак выбараў службовых асоб, арганізоўваць рамесныя цэхі, кантраляваць гандаль і збор падаткаў.

У маёмасных адносінах мяшчанства падзялялася на тры асноўныя пласты. Вышэйшы пласт складалі вярхі гарадской адміністрацыі, буйныя гандляры, сярэдні – рамесныя майстры, служачыя магістрата. На ніжэйшай ступені ў гарадах знаходзіліся “каморнікі”, “лёзныя”, “гультаі”, “парабкі” – гарадскія нізы.

Афармленне сялянства ў асобнае саслоўе ў ВКЛ адбылося да сярэдзіны XVI ст., калі асноўная маса сялян была запрыгонена і ліквідаваны юрыдычныя адрозненні ў становішчы розных груп сялян. Сялянства ў XVI-XVIIІ стст. складала 70 % насельніцтва.

Пэўным інтэгратарам сялянскага саслоўя ВКЛ выступала сялянская абшчына (грамада). У яе агульным карыстанні меліся сенакосы, дадатковыя ворыўныя землі. За іх выкарыстанне сяляне супольна сплачвалі павіннасці.


Культура і царква вкл. Этнічныя працэсы

  1. Праваслаўе і каталіцызм у XIV – XVІ стст.

  2. Рэфармацыя ў ВКЛ.

  3. Контррэфармацыя. Распаўсюджанне уніяцтва на Беларусі.

  4. Культура Беларусі ў другой палове ХІІІ – XVІІІ стст.

  5. Этнічныя працэсы на Беларусі ў другой палове ХІІІ – XVІІІ стст.

1.Праваслаўная царква ў ВКЛ з’яўлялася адной з асноўных хрысціянскіх канфесій. Яна пачала сваю дзейнасць на ўсходнеславянскіх землях яшчэ з часоў Старажытнай Русі. Пануючае становішча за праваслаўнай царквой на беларускіх землях захоўвалася і ў другой палове ХІІІ –XIVст. Праўда, яе арганізацыйна-іерархічная падначаленасць змянілася, таму што кіеўскі мітрапаліт уXIVст. зрабіў сваёй рэзідэнцыяй Уладзімір, а потым Маскву. У выніку Масква стала рэлігійным цэнтрам усіх усходнеславянскіх зямель, у тым ліку і тых, што ўваходзілі ў склад ВКЛ. Гэта садзейнічала ўмацаванню ўплыву Масквы ў Літве не толькі ў рэлігійных пытаннях, але і палітычных.

Каб пазбавіцца ўплыву з боку Масквы, вялікія князі рабілі спробы стварэння асобнай царкоўнай арганізацыі на землях ВКЛ. Ужо ў часы праўлення Гедыміна была створана Літоўская праваслаўная мітраполія з цэнтрам у Наваградку. Літоўскія мітрапаліты сталі прысутнічаць на канстанцінопальскіх патрыяршых саборах 1317, 1327, 1329 гг.

Пры Альгердзе з 1355 г. літоўскім мітрапалітам з’яўляўся Раман. Пасля яго смерці асобныя мітрапаліты ў ВКЛ не прызначаліся. Толькі ў 1415 г. пры Вітаўце ў Наваградку адбыўся царкоўны сабор, які прызнаў новым мітрапалітам Рыгора Цамблака. Канчатковае адасабленне праваслаўнай царкоўнай арганізацыі ВКЛ ад маскоўскай адбылося ў 1458 г. З гэтага часу на ўсходнеславянскіх землях сталі дзейнічаць дзве асноўныя арганізацыі праваслаўнай царквы, з якіх адна захоўвала традыцыйнцю назву – “мітраполія Кіеўская і ўсяе Русі”, а другая стала называцца мітраполія “Масквы і ўсяе Русі”.

Тэрыторыя Беларусі ўваходзіла ў склад Полацкай, Турава-Пінскай, часткова Уладзіміра-Берасцейскай, Смаленскай і Чарнігаўскай епархій. Ніжэйшым структурным элементам праваслаўнай царкоўнай арганізацыі з’яўляўся прыход з мясцовым храмам.

Праваслаўная царква адыгрывала значную ролю ў грамадскімжыцці ВКЛ. Да прыкладу, полацкія архіепіскапы ўваходзілі ў савет полацкага князя, прысутнічалі на з’ездах мясцовай знаці, падпісвалі дагаворы з іншымі княствамі. Важнай сферай дзейнасці праваслаўнай царквы былосудаводства. Царквой разглядаліся сямейна-бытавыя справы (шлюбы “не па закону”, распуста, святатацтва, ерасі). Вялікую ролю адыгрывала царква ўдухоўнымжыцці: захаванні і пераемнасці культурнай спадчыны, пашырэнні кніжнай справы і асветы, развіцці мастацтва. Духоўныя дзеячы актыўна займаліся летапісаннем, палемічнай і літургічнай пісьменнасцю, перакладам біблейскіх кніг. На тэрыторыі Беларусі існавалі даволі буйныя манастыры – Троіцкі ў Вільні, Благавешчанскі ў Супраслі, Лешчанскі каля Пінска.


У XV – XVІ стст. праваслаўная царква вяла барацьбу супраць пашырэння ўплыву каталіцкай царквы ў ВКЛ. Пачынаючы з Ягайлы, праваслаўнае духавенства паступова стала губляць свае пазіцыі ў дзяржаве. Але, улічваючы, што большасць насельніцтва ВКЛ складалі праваслаўныя, вялікія князі да сярэдзіны XVІ ст. у дачыненні да царквы праводзілі адносна талерантную палітыку. Становішча праваслаўя значна пагоршылася пасля Берасцейскай уніі 1596 г. Большасць епіскапаў на чале з мітрапалітам перайшлі ва уніяцтва.

Крызіс праваслаўнай царквы быў абумоўлены наступнымі фактарамі. Па-першае, дзяржава забараняла праваслаўным чынам засядаць у паны-радзе (гэта адбывалася з-за таго, што па сацыяльнаму складу епіскапы і мітрапаліты былі шляхціцамі сярэдняй рукі – ніводнага магната сярод іх не было!). Адсутнасць доступу да ўлады, зразумела, не спрыяла ўзвышэнню царквы. Па-другое, з праваслаўя ў каталіцызм пасля прывілея Ягайлы 1387 г. і Гарадзельскага прывілея 1413 г. перайшлі многія праваслаўныя магнаты. Яны перасталі фінансава падтрымліваць царкву і тая пачынала бяднець. Па-трэцяе, праваслаўная царква была занадта традыцыйнай, не ўспрымала перамен у грамадстве, выкарыстоўвала ў набажэнстве царкоўнаславянскую (незразумелую простым людзям мову!). Па-чацвёртае, узровень адукацыі праваслаўных святароў быў ніжэйшым, чым каталіцкіх. Праваслаўная царква не давала магчымасці атрымаць добрую адукацыю (існавалі толькі пачатковыя прыходскія і брацкія школы). Вышэйшую адукацыю трэба было атрымоўваць за мяжой, у каталіцкіх навучальных установах.

У адрозненні ад праваслаўя распаўсюджанне каталіцызму на Беларусі пачалося значна пазней – у пачатку ХІІІ ст. Тады насадзіць каталіцызм на тэрыторыі Беларусі імкнуліся самыя разнастайныя сілы – Лівонскі ордэн, Польскае каралеўства і сам Ватыкан. У сярэдзіне ХІІІ ст. па палітычных матывах каталіцтва прыняў князь Міндоўг, і тады ж у Наваградку быў адчынены першы каталіцкі касцёл. Разам з тым ваенна-палітычная барацьба з крыжакамі доўгі час перашкаджала распаўсюджанню і афіцыйнаму зацвярджэнню ў ВКЛ каталіцызму як дзяржаўнай рэлігіі.

Рэлігійнае становішча ў ВКЛ змянілася пасля Крэўскайуніі. Гэтая унія з’явілася своеасаблівай мяжой у гісторыі распаўсюджвання каталіцызму на тэрыторыі Беларусі. Пасля Крэўскай уніі падтрымліваць каталіцкую веру пачала сама вярхоўная ўлада, і каталіцтва набыло статус дзяржаўнай рэлігіі. Прывілеем1387г. Ягайла абавязаў усіх жыхароў перайсці ў каталіцтва і забараніў шлюбы католікаў з праваслаўнымі. У адпаведнасці з прывілеем Ягайлы феадалы-католікі атрымлівалі неабмежаваныя правы валодання і распараджэння сваімі вотчынамі, а таксама вызвалялася ад выканання шэрагу дзяржаўных павіннасцей. На праваслаўных феадалаў гэтыя вольнасці не распаўсюджваліся.