ВУЗ: Не указан
Категория: Не указан
Дисциплина: Не указана
Добавлен: 24.09.2020
Просмотров: 2037
Скачиваний: 3
Першая серыя “Гідралагічная вывучанасць” утрымлівае звесткі аб колькасці і памерах рэк і азёр, іх вывучанасці, гідралагічных станцыях і пастах, а таксама пералік асноўных публікаваных і аріўных работах, у якіх ёсць дадзеныя аб водных аб’екатах.
Другая серыя “Асноўныя гідралагічныя характарыстыкі” утрымлівае матэрыялы назіранняў па гідралагічнаму рэжыму рэк, азёр і вадасховішчаў у выглядзе табліц з паясняльным тэкстам. Ён уключае дадзеныя па сцёку за ўвесь перыяд назіранняў (па гадам), па ўзроўневаму рэжыму, тэрмічнаму рэжыму і лядовым з’явам, цвёрдаму сцёку і гідрахімічным характарыстыкам.
Трэцяя, заключная серыя прадстаўлена ў выглядзе манаграфій пад назвай “Рэсурсы паверхневых вод СССР”, утрымлівае навуковыя абагульненні аб рэжыме водных аб’ектаў з метадычнымі рэкамендацыямі па разлікам элементаў воднага рэжыму як пры наяўнасці, так і пры адсутнасці ці недастатковай колькасці матэрыялаў назіранняў.
Выданне першых двух серы было завершана ў 1967 годзе, трэцяй – 1975 г. Проект трэцяга пакалення воднага кадастру, які быў прыняты на 1V Усесаюзным гідралагічным з’ездзе згодна з “Асновамі воднага заканадўства Саюза ССР і саюзых рэспублік”, прадугледжваў не толькі звесткі аб рэжыме водных аб’ектаў, але аб іх колькасці і якасці. Водны кадастр павінен быў уключаць дзяржаўны фонд памяці звестак назіранняў за гідралагічным рэжымам івадакарыстанні. Планавалася таксама друкаваць перыядычныя выданні даведнікаў, якія павінны былі ўключаць каталаг водных аб’ектаў і вадакарыстальнікаў, звесткі аб рэжыме (штогодных, квартальных, месячных), якасці паверхневых і падземных вод, вадакарыстання, г.д. Частку матэрыялаў планавалася выдаваць праз кожныя 5-10 гадоў. Асноўным вынікам складання воднага кадастра гэтага перыяду было стварэнне дзяржаўнага фонда звестак аб гідралагічным рэжыму водных аб’ектаў. Выданне гідралагічных штогоднікаў адбывалася амаль ўвесь перыяд да 1990 года пад рубрыкай “Дзяржаўны водны кадастр”.
Чацьвёрты Водны кадастр ствараецца ўжо у незалежнай Рэспубліцы Беларусь. Яго стварэнне цесна звязана з маніторынгам водных рэсурсаў. У 1993 годзе у адпаведнасці з Законам Рэспублікі Беларусь “Аб ахове навакольнага асяроддзя” і з мэтай атрымання аб’ектыўнай інфармацыі аб прыродных рэсурсах, уніфікацыі дзейнічаючых і увядзення новых кадастраў у рэспубліцы было ўстаноўлена вядзенне 10 дзяржаўных кадастраў прыродных рэсурсаў, у тым ліку і дзяржаўны водны кадастр. Агульная каардынацыя і работа па кадастру выкарыстання водных рэсурсаў і падземных вод была ўскладзена на Міністэрства прыродных рэсурсаў і ахове навакольнага асяроддзя, Міністэрства аховы здароўя. Дэпартаменту па гідраметэаралогіі даручана вядзенне кадастра паверхневых вод. У 1994 годзе пастанаўленнем Кабінета Мінистров Рэспублікі Беларусь №189 ад 21 лістапада 1994 г. было зацверджана “Палажэнне аб парадку вядзення дзяржаўнага воднага кадастру”, згодна з якім зацверджана сістэма неабходных звестак і дакументаў аб колькасці і якасці вады, аб іх выкарыстанні на тэрыторыі Беларусі.
Сучасны водны кадастр Рэспублікі Беларусь складаецца з кадастра паверхневых вод, кадастра падземных вод і кадастра выкарыстання водных рэсурсаў. Кадастр паверхневых вод утрымлівае звесткі аб рэках, азёрах, каналах, вадасховішчах і сажалках, аб пастах і перыядах назіранняў за гідралагічным, гідрабіялагічным рэжымамі водных аб’ектаў, аб змяненні гідраграфічнай сеткі пад уплывам гаспадарчай дзейнасці, а таксама іх гідраграфічныя, марфаметрычныя характарыстыкі і звесткі аб гідралагічным рэжыме.
Дадзеныя аб якасці паверхневых вод друкуюцца ў штогодніках «Штогодныя дадзеныя Дзяржаўнага воднага кадастра аб якасці паверхневых вод», штомесячнай «Інфармацыі о высокіх узроўнях забруджваннянавакольнага асяроддзя», штогодным бюлетэні «Стан навакольнага асяроддзя” і міжведамственных выданнях Дзяржаўнага воднага кадастра.
Кадастр подземных вод утрымлівае звесткі аб эксплуатацыйных і прагнозных запасах падземных вод, а таксама дадзеных назіранняў за рэжымам падземных вод, іх хімічным і біялагічным складзе. Кадастр выкарыстання водных рэсурсаў утрымлівае звесткі аб месцазнаходжанні і асноўных параметрах вадазабораў, скідванні сцёкавх вод, ачысных збудаваннях, аб выкарыстанні вады, уключае штогодныя звесткі аб заборах і скідванні вады па колькасным і якасным паказчыкам, аб рэжыму работы буйных вадазабораў і вадасховішчаў, звесткі аб асушаемых, арашаемых і ўвільгатняемых плошсах.
Выдадзеныя дадзеныя Дзяржаўнага воднага кадастру з’яўляюцца афіцыйнымі і выкарыстоўваюцца дзяржаўнымі і другімі ўстановамі пры вырашэнні водна-экалагічных задач і ў вучэбных мэтах.
1.3. Гідралогія, прадмет, яе задачы і сувязь з другімі навукамі
Гідралогія, літаральна азначае як навука аб вадзе, займаецца вывучэннем прыродных вод, з’яў, працэсаў, якія ў іх працякаюць, а таксама заканамернасці размеркавання вод на Зямлі, ў глебе і грунтах і па якім яны развіваюцца. Гідралогія адносіцца да комплекса геаграфічных навук, якія вывучаюць уласцівасці Зямлі і у прыватнасці частку яе – гідрасферу. Прадметам вывучэння гідралогіі з’яўляюцца водныя аб’екты: акіяны, моры, рэкі, азёры, вадасховішчы, балоты і вільгаць у выглядзе снежнага покрыва, ледавікоў, глебы і падземных вод. Асноўнай задачай гідралагічных даследаванняў з’яўляецца вызначэнне геаграфічных характарыстык водных аб’ектаў: іх размеркаванне па тэрыторыі, памераў, агульных апісанняў, а тасама выяўленне заканамернасцей узаеадзеяння вады з навакольным асяроддзем (заканамернасці перамяшчэння, выпарэння, таяння снега і ледастава, уздзеянне вады на дно рэчышча). Вада даследуецца як элемент геаграфічнага ландшафта, з аднаго боку, і ўстанаўленне фізічных заканамернасцей, якім падпарадкоўваюцца гідралагічныя працэсы, з другой.
Водныя аб’екты сушы, вада паветранай абалонкі і зямной кары цесна звязаны паміж сабой. Пагэтаму пытанні дзейнасці вады на сушы разглядаюцца таксама другімі навукамі: метэаралогіяй, геалогіяй, глебазнаўствам, геамарфалогіяй, фізічнай геаграфіяй і другімі навукамі, якія вывучаюць атмасферу літасферу. Найбольш цесныя сувязі існуюць паміж гідралогіяй і метэаралогіяй. Для адной і другой навукі агульнымі пытаннямі являются працэсы выпадзення і размеркавання атмасферных ападкаў, выпарэння з паверхнасці вады водных аб’ектаў, з глебы і расліннага покрыва.
Агульным пытаннем для гідралогіі, геамарфалогіі і глебазнаўства з’яўляюцца пытанні развіцця воднай эрозіі і адкладання прадуктаў разбурэння горных парод. Аднак, усе прыродныя працэсы, якія цесна звязаны з вадой, у той ці ў другой ступені звязаны з агульным сусветным працэсам – працэсам сцёку вады. Дзякуючы яму на Зямным шары адбываецца малы і вялікі кругаварот вады і, у сувязі з гэтым, кругаварот рэчваў.
Па вывучэнню водных аб’ектаў гідралогія падзяляецца на гідралогіяю акіяна, ці акеаналогію, гідралогію сушы. Па характару вывучаемых пытанняў і метадам даследаванняў у гідралогіі выдзяляецца агульная гідралогія, якая вывучае агульныя уласцівасці водных аб’ектаў, працэсаў, якія адбываюцца ў іх і гідраграфія, ў задачу якой уваходзіць даследаванне канкрэтгых водных аб’ектаў, іх размеркавання па тэрыторыі, іх рэжыма. Гідраметрыя займаецца практычным вымярэннем памераў і элементаў рэжыма водных аб’ектаў, распарацоўкай метадаў і прыбораў для палявых даследаванняў.
Гідралагічныя працэсы, якія працякаюць о розных водных аб’ектах, істотна адрозніваюцца паміж сабой, што абумоўлівае етады іх даследаванняў. Таму гідралогію сушы звычайна падзяляюць на:
-
гідралогію рэк;
-
гідралогію азёр;
-
гідралогію балот;
-
гідралогію падземных вод;
-
гідралогію ледавікоў.
Даволі часта гідралогію азёр назваюць возеразнаўствам. У тых выпадках, калі пры іх вывучэнні даследуецца гідрабіялагічны рэжым азёр, яе называюць лімналогіяй. Сучасная гідралогія падземных вод сфарміравалася ў самастойную сучасную дысцыпліну – гідрагеалогію. Гідралогія падземных вод і ледавікоў разглядаецца ў курсе гідралогіі сушы с пазіцыі іх уплыву на гідралагічный рэжым рэк..
У сучаснай гідралогіі сушы сфарміраваліся новыя навуковыя накірункі, раздзелы, якія істотна развіваюць агульную гідралогію. У межах інжэнернай гідралогіі разглядаюцца пытанні разлікаў і прагнозу характарыстык гідралагічнага рэжыму. Змест гідрафізікі уключае даследаванні фізічных і механічных уласцівасцей прыродных вод у розных агрэгатных станах, заканамернасцей выпарэння , утварэння і таяння снегу і лёду, термічнага рэжыму вадаёмаў і др. Даследаванні хімічных уласцівасцей вод сушы займаецца гідрахімія. Галоўнай задачай гідрахіміі у сучасных умовах з’яўляецца ацэнка якасці вады, гідрахімічны маніторынг. Вывучэнне заканамернасцей перамяшчэння водных мас, ветравога хвалявання, цячэнняў аб’ядноўвае дынаміка вод сушы. У гэтай сувязі ў рамках гідралогіі сушы выдзяляецца самастойная дысцыпліна дынаміка рэчышчавых працэсаў. У канцы ХХ стагоддзя сфарміраваліся новыя накірункі гідралогіі – гідралогія вадасховішчаў, гідралогія сажалак, гідралогія кар’ерных вадаёмаў. Структура сучаснай гідралогіі прадстаўлена на рысунку , які сведчыць, што сучасная гідралогія сушы прадстаўляе сістэму самастойных навук гідралагічнага цыкла, ці проста гідралогію.
1.4. Метады вывучэння водных рэсурсаў
У гідралогіі скарыстоўваюцца розныя метады даследаванняў, сярод якіх асноўнымі з’яўляюцца стацыянарны, экспедыцыйны і лабараторны.
Метад стацыянарных назіранняў служыць для вывучэння дынамікі элементаў гідралагічнага рэжыму. Сістэматычныя назіранні за ваганнямі ўзроўняў, расходаў вады, хваляваннем, цячэннямі, тэмпературай, рухам наносаў, лядовымі і другімі з’явамі праводзяцца гідраметэаралагічнымі станцыямі, абсерваторымі, гідраметрычнымі пастамі. Гэтыя назіранні праводзяцца па адзінай праграмме і адказваюць сучасным партабаванням навукі і практыкі. На пачатак 70-х гадоў на тэрыторыі СССР дзейнічала каля 35 тыс. пунктаў назіранняў за элементамі гідралагічнага рэжыму, у тым ліку 6243 уваходзіла ў склад апорнай сеткі Гідраметэаралагічнай службы. Сучасная гідраметэаралагічная сетка Рэспублікі Беларусь 138 гідраметрычных пастоў на рэках і азёрах. Накопленныя сеткай матэрыялы ўтрымліваюць гідралагічныя рады працягласцю звыш 50 гадоў. Вялікая колькасць накопленнага гідралагічнага матэрыялу канцэнтрыруецца ў Гідраметцэнтры Беларусі.
Гідралагічны рэжым – заканамерныя змяненні стану воднага аб’екта на працягу некаторага адрэзка часу, які абумоўлены ўплывам фізіка-геаграфічных фактараў і ў першую чаргу кліматычных. Гідралагічны рэжым выражаецца ў выглядзе сутачных, сезонных і шматгадовых ваганняў ўзроўняў, расходаў і тэмпературы вады, хвалявання, цячэнняў, салёнасці, колькасці і складу перенасімага водным сцёкам матэрыялу.
Экспедыцыйны метад прадстаўляе сабой комплекснае абследаванне водных аб’ектаў па спецыяльна распрацаваным праграмам. Ён дазваляе даследаваць гідралагічныя працэсы, якія павольна змяняюцца па часу. Пры экспедыцыйных даследаваннях шырока выкарыстоўваюцца сучасныя метады вымярэння гідралагічных элементаў. Вынікі даследаванняў дазваляюць зрабіць апісанне водных аб’ектаў, судзіць аб гідралагічных працэсах, іх структуры і ўзаемасувязях, ахарактыразаваць іх гідралагічны рэжым.
Лабараторны метад дазваляе вызначыць фізічныя і хімічныя ўласцівасці вады воднага аб’екта, змадэліраваць гідрадынамічныя працэсы. У штучных умовах на мадэлях можна вывучыць гідралагічныя з’явы, уплыў розных сіл на іх. У тых выпадках, калі ў лабараторных умовах нельга узнавіць гідралагічны працэс, напрыклад рэчышчавы, лабараторны метад спалучаецца з натурнымі даследаваннямі.
Эксперыментальный метад выкарыстоўваецца для штучнага ўзнаўлення якога-небудзь гідралагічнага працэса ў загадзя заданых умовах. Найбольш поўна вырашае пытанні практыкі лабараторнае мадэліраванне гідралагічных працэсаў. Аднак, эксперымент не дазваляе поўнасцю ўзнавіць працэс. Часцей за ўсё ў гідралогіі пад эксперыментам падразумеваецца сукупнасць навуковых прыёмаў са штучным мадэліраваннем умоў і дэталёвых вымярэнняў у прыродзе ў спецыяльна падабраных умовах. Гэта дазваляе сканцэнтраваць увагу на выяўленні якога-небудзь аднаго фактара на разглядаемый гідралагічны працэс. Пры правяядзенні такіх даследаванняў карыстаюцца метадам параўнання асаблівасцей развіцця працэсаў на некалькіх водных аб’ектах.
Гідраграфічныя апісанні ўпершыню вывучаемых тэрыторый могуць быць выкананы толькі экспедыцыйнымі даследаваннямі. Аднак спалучэнне стацыянарных і экспедыцыйных работ дазваляе найбольш поўна ахарактэрызваць водны аб’ект.