Файл: Такі адкрыты шантаж узнімае хвалю незадаволенасці Тулягі, сумленнага навукоца.docx
ВУЗ: Не указан
Категория: Не указан
Дисциплина: Не указана
Добавлен: 07.11.2023
Просмотров: 37
Скачиваний: 1
ВНИМАНИЕ! Если данный файл нарушает Ваши авторские права, то обязательно сообщите нам.
Твор Кандрата Крапівы «Хто смяецца апошнім» можна назваць сучасным, таму што падзеі, аб якіх мы даведваемся са старонак твора, вельмы падобныя на сённяшнія. У камедыі асуджаецца кар'ерызм, паклёпніцтва, невуцтва і падхалімства. Дзеянні, якія апісвае аўтар, адбываліся на тэрыторыі нашай краіны у трыццатых гадах мінулага стагоддзя. У тыя часы аднаго даносу на чалавека было дастаткова, каб пазбавіць яго працы, сям’і ці жыцця, а часам і ўсяго адразу. Таму не дзіўна, што большасць людзей знаходзілася ў нейкім запалоханым стане, пад страхам апынуцца ў ГУЛАГу. Якраз да такіх людзей і належыць навуковы супрацоўнік Туляга. Ён нейкі нязграбны, няспрытны, нібы сапраўды туляецца з аднаго месца на другое. Аднойчы, калі Туляга ішоў у інстытут, нейкі чалавек заўважыў яго падобнасць да дзянікінскага палкоўніка. А паколькі Туляга і сапраўды некалі жыў у тым горадзе, назва якога прагучала ў вуснах незнаёмца, то яго гэта насцярожыла і вельмі напужала. Ён расказаў пра гэты выпадак у інстытуце. Пачуўшы пра гэта, Зёлкін перайначыў яго расказ так, што выходзіла, быццам Туляга на самой справе дзянікінскі афіцэр і вельмі баіцца цяпер гэтага. У той час дырэктар інстытута Гарлахвацкі пад пагрозай выдачы "дзянікінца" НКУС прымушае Тулягу напісаць за яго навуковую працу і паставіць пад ёй прозвішча Гарлахвацкага. Гарлахвацкі - дырэктар інстытута геалогіі. Але да навуковай дзейнасці гэты чалавек не мае ніякага дачынення. Гэту пасаду яму дапамаглі атрымаць ягоныя сябры. Гарлахвацкі – вельмі хітры і знаходлівы чалавек, таму адчувае сябе вельмі вольна. Такі адкрыты шантаж узнімае хвалю незадаволенасці ў Тулягі, сумленнага навукоўца. Ён і раней адчуваў сваё становішча вучонага-парабка, але не хапала смеласці, каб пазбавіцца ад гэтага. Апошняй кропляй стала здарэнне з Зіначкай Зёлкінай, калі Гарлахвацкі, баючыся жончынага гневу, выкліканага яго "шашнямі" з Зіначкай, павярнуў усё так, што атрымалася, быццам з Зінай у кабінеце быў не ён, а Туляга. Вынесці такога сораму Туляга не мог, таму тут жа пачаў распрацоўваць план, як адпомсціць ненавіснаму невуку і кар'ерысту. Ён раіцца, дзеліцца сваімі думкамі з супрацоўнікамі інстытута, шукае іх падтрымкі і дапамогі. Гэта дапамагае яму з цягам часу пераадолець страх. Заставалася толькі пераступіць апошнюю прыступку - выкрыць лжэвучонага, які да таго ж яшчэ і дырэктар навуковай установы. У гэтай цяжкай справе Тулягу дапамаглі Чарнавус, Вера і Левановіч. Яны спакойна яго выслухалі, паспачувалі і паабяцалі падтрымку. Да моманту зачытвання "навуковай працы" Туляга ўжо вызваліўся ад страху і быў рашуча настроены паведаміць усім супрацоўнікам праўду. Пасля таго, як Гарлахвацкі зачытаў напісаную Тулягам працу, усім стала зразумела, што ўяўляе сабою гэты чалавек як вучоны. Заканчваецца камедыя трыўмфам Тулягі, а Гарлахвацкага забіраюць у НКУС па справе здрадніцтва. У кантрасце паміж пачаткам і канцом твора і хаваецца сэнс яго назвы. Спачатку смяяўся Гарлахвацкі, паціраючы рукі ад радасці, што, дзякуючы страху Тулягі, зможа ў хуткім часе абараніць дысертацыю і закрыць рот тым, хто падазрае яго ў лжэвучонасці і не давярае яму. У канцы смяецца Туляга, задаволены тым, што хапіла-такі смеласці і рашучасці перамагчы страх і выкрыць ярага кар'ерыста і невука.
Сэнс назвы твора "Хто смяецца апошнім" у тым, што нельга лічыць куранят па вясне, таму што яшчэ не раз выйдзе на паляванне ліса. І, як сцвярджае народная мудрасць, той смяецца добра, хто смяецца апошнім. Прайшло нямала часу пасля таго, як была напісана камедыя "Хто смяецца алошнім". Здаецца, сваёй актуальнасці яна не страціла і сёння.