Файл: Балатнянская сярэдняя школа.docx

ВУЗ: Не указан

Категория: Не указан

Дисциплина: Не указана

Добавлен: 22.11.2023

Просмотров: 32

Скачиваний: 2

ВНИМАНИЕ! Если данный файл нарушает Ваши авторские права, то обязательно сообщите нам.

ЗАЦВЯРДЖАЮ

Дырэктар

дзяржаўнай установы адукацыі

“Балатнянская сярэдняя школа”

_____________Л.В. Сцепчанка

_____________2020г.
ПАЛАЖЭННЕ АБ САМАКАНТРОЛІ
1. АГУЛЬНЫЯ ПАЛАЖЭННЕ

1.1. Дадзенае Палажэнне распрацавана ў адпаведнасці з Кодэксам Рэспублікі Беларусь аб адукацыі, Статутам і Праграмай развіцця школы і рэгламентуе змест і парадак правядзення самакантролю ва ўстанове.

1.2. Самакантроль - галоўная крыніца інфармацыі для дыягностыкі стану адукацыйнага працэсу і асноўных вынікаў дзейнасці дзяржаўнай установы адукацыі «Балатнянская сярэдняя школа». Пад самакантролем разумеецца правядзенне назіранняў, абследаванняў, кантрольных зрэзаў і дыягнастычных работ, якія ажыццяўляюцца ў межах сваёй кампетэнцыі адміністрацыяй школы і метадычнымі аб'яднаннямі. Працэдуры УШК папярэднічае інструктаванне службовых асоб па пытаннях яго правядзення.

1.3. Палажэнне аб самакантролі разглядаецца на пасяджэнні педагагічнага савету, які мае права ўносіць у яго змяненні і дапаўненні, і зацвярджаецца дырэктарам школы.

1.4. Мэтамі самакантролю з'яўляюцца:

- удасканаленне дзейнасці ўстановы агульнай сярэдняй адукацыі;

- павышэнне майстэрства настаўнікаў;

- паляпшэнне якасці адукацыі;

- праверка адпаведнасці арганізацыі адукацыйнага працэсу нарматыўным актам у галіне адукацыі.

1.5. Задачамі самакнтролю з’яўляюцца:

- ажыццяўленне кантролю над выкананнем заканадаўства ў галіне адукацыі;

- выяўленне выпадкаў парушэнняў і невыканання заканадаўчых і іншых нарматыўна-прававых актаў, прыняцце мер па іх спыненні;

- аналіз прычын, якія ляжаць у аснове парушэнняў, прыняцце мер па іх папярэджанні;

- аналіз і экспертная ацэнка эфектыўнасці вынікаў дзейнасці педагагічных работнікаў;

- вывучэнне вынікаў педагагічнай дзейнасці, выяўленне станоўчых і адмоўных тэндэнцый у арганізацыі адукацыйнага працэсу і распрацоўка на гэтай аснове прапаноў па распаўсюджванню педагагічнага вопыту і ліквідацыі негатыўных тэндэнцый;

- аказанне метадычнай дапамогі педагагічным работнікам у працэсе кантролю.

1.6. Функцыі самакантролю:

- інфармацыйна-аналітычная;

- кантрольна-дыягнастычная;

- кіраўнічая.

1.7. Прынцыпы самакантролю:

- сістэматычнасць;

- планавасць;

- абгрунтаванасць;

- дыферэнцыявання;

- выніковасць;

- галоснасць і адкрытасьць.
2. АСНОЎНЫЯ НАКІРУНКІ САМАКАНТРОЛЮ


2.1.Выкананне заканадаўства Рэспублікі Беларусь у галіне адукацыі.

2.2. Ажыццяўленне дзяржаўнай палітыкі ў галіне адукацыі.

2.3. Выкарыстанне метадычнага забеспячэння ў адукацыйным працэсе.

2.4. Рэалізацыя зацверджаных адукацыйных праграм і падручнікаў, захаванне зацверджаных вучэбных графікаў.

2.5. Захаванне Статута, Правіл унутранага працоўнага распарадку і іншых лакальных актаў.

2.6. Захаванне парадку правядзення атэстацыі навучэнцаў і бягучага кантролю паспяховасці.

2.7. Арганізацыя харчавання.

2.8. Праца з дзецьмі з дэвіянтнымі паводзінамі.

2.9. Праца сталовай у мэтах аховы і ўмацавання здароўя навучэнцаў і работнікаў школы.

2.10. Кантроль вядзення школьнай дакументацыі і справаводства.

2.11. Кантроль дзейнасці тэхнічнага персаналу.

2.12. Іншыя пытанні ў рамках кампетэнцыі дырэктара школы.
3. ФОРМЫ І МЕТАДЫ АРГАНІЗАЦЫІ КАНТРОЛЮ

3.1. Анкетаванне.

3.2. Тэставанне.

3.3.Сацыялагічнае апытанне.

3.4. Маніторынг.

3.5. Назіранне.

3.6. Наведванне вучэбных заняткаў.

3.7. Вывучэнне дакументацыі.

3.8. Гутарка.

3.9. Аналіз вынікаў вучэбнай дзейнасці.

3.10. Вуснае апытанне.

3.11. Кантрольныя работы па тэсце адміністрацыі.

3.12. Праверка дзённікаў, сшыткаў навучэнцаў, дакументацыі.
4. ВІДЫ САМАКАНТРОЛЮ

4.1. Папярэдні - папярэдняе знаёмства.

4.2. Бягучы - непасрэднае назіранне за адукацыйным працэсам.

4.3. Выніковы - вывучэнне вынікаў працы школы, педагогаў за чвэрць, паўгоддзе, навучальны год.

4.4. Тэматычны.

4.5. Класна-абагульняючы.

4.6. Комплексны.
5. ПАДСТАВЫ ДЛЯ САМАКАНТРОЛЮ

5.1. Планавы кантроль.

5.2. Заява педагагічнага работніка на атэстацыю.

5.3. Праверка стану спраў для падрыхтоўкі кіраўнічых рашэнняў.

5.4. Зварот фізічных і юрыдычных асоб з нагоды парушэнняў у галіне адукацыі.
6. АРГАНІЗАЦЫЯ І ПРАВЯДЗЕННЕ

6.1. Самакантроль ажыццяўляе дырэктар школы і яго намеснікі, кіраўнікі метадычных аб’яднанняў.

6.2. У якасці экспертаў да ўдзелу ў самакантролі могуць прыцягвацца іншыя (кампетэнтныя) арганізацыі і асобныя спецыялісты.

6.3. Дырэктар выдае загад аб тэрмінах і тэме маючай праверкі, стварэнні камісіі, ўсталёўвае тэрміны прадастаўлення выніковых матэрыялаў.

6.4. Старшыня камісіі распрацоўвае памятку-праграму ажыццяўлення праверкі, якая даводзіцца да ведама педагагічнага калектыву.

6.5. Працягласць тэматычных і комплексных праверак не павінна перавышаць 10 дзён з наведваннем не больш за 5 урокаў і іншых мерапрыемстваў у аднаго настаўніка.



6.6. Пры правядзенні планавага кантролю не патрабуецца дадатковае папярэджанне настаўніка, калі ў тыднёвым плане работы школы паказваюцца тэрміны кантролю.

7. ФУНКЦЫІ АДМІНІСТРАТАРА, ЯКІ АЖЫЦЦЯЎЛЯЕ КАНТРОЛЬ

7.1. Вызначэнне метадаў праверкі.

7.2. Ацэньванне стану выкладання вучэбных прадметаў.

7.3. Ацэньванне педработнікаў пры правядзенні атэстацыі.

7.4. Адсочванне ліквідацыі заўваг, недахопаў у рабоце, дадзеных падчас правядзення кантролю.

7.5. Прыняцце кіраўніцкіх рашэнняў па выніках праведзенага кантролю

8. АЖЫЦЦЯЎЛЯЮЧЫ КАНТРОЛЬ НЯСЕ АДКАЗНАСЦЬ ЗА:

8.1. тактоўныя адносіны да правяраемага работніка падчас правядзення кантрольных мерапрыемстваў;

8.2. азнакамленне з вынікамі кантролю педагагічнага работніка да вынясення вынікаў на шырокае абмеркаванне;

8.3. якасць правядзення аналізу дзейнасці педагагічнага работніка;

8.4. захаванне прыватнасці пры выяўленні недахопаў у рабоце педагагічнага работніка пры ўмове ліквідацыі іх у працэсе кантролю;

8.5. доказнасць вынікаў кантролю

9. ВЫНІКІ САМАКАНТРОЛЮ

Вынікі афармляюцца ў выглядзе аналітычнай даведкі, інфармацыі аб стане спраў па правяраемаму пытанні ці іншай формы. Выніковы матэрыял павінен змяшчаць канстатацыю фактаў, іх аналіз, высновы і прапановы.

Педработнікі пасля азнаямлення з вынікамі самакантролю павінны паставіць подпіс пад выніковым матэрыялам. Яны маюць права зрабіць запіс аб нязгодзе з вынікамі кантролю ў цэлым або па асобных пытаннях і высноў і звярнуцца ў канфліктную камісію прафкама.

Па выніках самакантролю:

- праводзяцца пасяджэнні педагагічнага савета, нарады пры дырэктару, нарады пры намесніку дырэктара, адміністрацыйныя нарады;

- вынікі самакантролю зацвярджаюцца загадам дырэктара школы, выданнем пратакола даручэнняў;

- дырэктар прымае рашэнні аб правядзенні паўторнага кантролю, аб прыцягненні да дысцыплінарнай адказнасці і аб заахвочванні работнікаў.

10. ДАКУМЕНТАЦЫЯ

10.1. План самакантролю.

10.2. Справаздача аб выкананні самакантролю.

10.3. Даклады, паведамленні.

10.4. Даведкі, акты па праверцы.

10.5. Распрацоўваюцца палажэнне аб нарадзе пры дырэктару, палажэнне аб нарадзе пры намесніку дырэктара, палажэнне аб адміністрацыйнай нарадзе.