Файл: Я падбег да жанчыны, пада руку. Слава Богу цэлая, нават не спалохалася, лагодна сміхаецца.docx
ВУЗ: Не указан
Категория: Не указан
Дисциплина: Не указана
Добавлен: 22.11.2023
Просмотров: 14
Скачиваний: 1
ВНИМАНИЕ! Если данный файл нарушает Ваши авторские права, то обязательно сообщите нам.
Я падбег да жанчыны, падаў руку. Слава Богу - цэлая, нават не спалохалася, лагодна ўсміхаецца.
Не стэльмах я, але як бачыш тое кола паставіў на месца. Жанчына падзячыла і падала мне лазовы кошык. Не паспеў я падзячыць, як пад дугой зазвінелі званочкі, быстрыя коні панесліся па полі.
Глянуў я ў кошык, а там клубочкі нітак. Ніткі белыя, падсіненыя, чырвоныя, жоўтыя, карычневыя. І спрэс тонкія, як павуцінне. Мусіць, з царскага кужалю пралі іх хвацкія майстрыхі. Кошык важкі, нітак шмат, вось узрадуецца баба, а то скардзілася, што ўсе ніткі выткала, зіма не за гарамі, давядзецца сіднем сядзець, а не за кроснамі шчыраваць.
Прыгнаў я вечарам кароў з пашы і хутчэй да бабы. Кошык з ніткамі падаю. Старая і так і сяк круціла тыя клубкі, а разгледзеўшы, з пацалункамі да мяне палезла.
- Восемдзесят гадоў пражылі мы разам, - кажа, - а лепшага падарунка, спадарочак, ты мне ніколі не дарыў!
Праз месяц паклікала мяне:
- Ідзі, Манюкін, глянь, які кілім я выткала.
Зірнуў я, каласочкі-красачкі, на той кілім, і аж дух заняло. Дальбог, наша Пажарніца як на далоні.
Вясёлы ветрык сагравае цёплым дыханнем званочкі. Іх быццам нядаўна выкупалі ў сіньцы і паставілі сушыцца на сонцы. Званочкі не паспелі выліняць, яны радуюцца сваёй пекнаце і сарамліва ўсміхаюцца блакітна-белымі ўсмешкамі. А непадалёку ад іх стаяць купкамі бялюткія, што першы снег, рамонкі. Яны нахілілі свае галовы і аб нечым па-змоўніцку перамаўляюцца. Здаецца, мацней дыхне вецер, зазвоняць званочкі, застракочуць конікі, заспявае жаўрук і сяброўкі-рамонкі пусцяцца ў скокі.
Неяк раніцай каля нашай хаты аўтобус спыніўся.
- Прымай экскурсію, старая, - пажартаваў я.
Самае смешнае, праўда - экскурсія, як у ваду глядзеў. Настаўніца дзяцей прывезла на наш кілім паглядзець. Бегаюць малыя па хаце, крычаць, калаўрот круцяць, кроснамі ляпаюць, хоць вушы затыкай.
Пэўна, мучыліся б мы з бабай да скону, каб не прыехалі да нас сталічныя госці з музея лёну. Доўга яны тупалі каля кіліма. Зблізку разглядалі яго і здалёк, мацалі. Спрачаліся, пакуль самы важны з іх не сказаў:
- Прадайце, калі ласка, ваш кілім нашаму музею. Мільёны яго ўбачаць, пра вас і вашу вёску даведаюцца...
- Не трэба грошай, - узрадавалася бабуля, - бярыце так.
- Задарма не возьмем
, - пакрыўдзіўся начальнік, - гэта ж ручная работа. Калі папраўдзе, то яму цаны няма, усё роўна мы не заплацім, колькі ён каштуе, але грошы ў нас ёсць, дзяржава дала.
Ну і прадалі мы наш кілім. За грошы, што нам заплацілі, можна было б машыну купіць. Баба з тыдзень хадзіла імянінніцай, а там зноў села за кросны. Цэлы куфар тонкага палатна наткала з царскага кужалю. Шмат зім запар шылі мы з яго кашулі, нагавіцы, каптаны, бялізну. Ох, і грэлі ж яны цела, кроў маладзілі.
А кілім наш мы некалькі разоў бачылі: паказвалі па тэлевізіі, казалі, што выткала яго Аўдоля Манюкіна. Мяне не ўспаміналі ні сном ні духам. Крыўдна.