ВУЗ: Не указан
Категория: Не указан
Дисциплина: Не указана
Добавлен: 05.12.2023
Просмотров: 524
Скачиваний: 15
ВНИМАНИЕ! Если данный файл нарушает Ваши авторские права, то обязательно сообщите нам.
281. Адзначце гады жыцця Янкі Купалы:
1. 1900-1971
2. 1912-1995
3. 1920-1981
4. 1882-1942
282. Назавіце падзею, якая стала для Я. Коласа штуршком напісання паэмы “Міхасёвы прыгоды”:
-
Успаміны пра бацьку -
Хвароба сына -
Нараджэнне сына -
Парада сяброў
283. Вызначце героя казкі “Рак-вусач”, якому належаць словы: “Мая журба ў прах пабіта – зваявала мяне жыта, і ад гэтае пары прападай мой сум стары!”:
1. Рак-вусач
2. Сом
3. Жыта
4. Карась
284. Суаднясіце назву твора з яго тэматыкай і праблематыкай:
1. “У краіне райскай птушкі” | а) праблема правоў чалавека і чалавечнасці, адносін паміж народамі; б) вобразы дзяцей, матывы дабрыні, даверу, узаемаразумення паміж людзьмі; в) жыццё ў залежных і каланіяльных краінах; г) праблема выхавання асобы ў паўсядзённым жыцці, асоба і калектыў. |
285. Не адносіцца да сродкаў сінтаксічнай выразнасці мовы мастацкага твора:
1) звароткі; | 3) паўторы; |
2) алегорыя; | 4) рытарычныя пытанні. |
286. Адзначце назву твора А. Якімовіча, герой якога рос “не па днях, а па гадзінах” і “цераз месяц, як грыбы, выварочваў ён дубы”.
1. “Вавёрчына гора”
2. “Калінавая рукавічка”
3. “Шлях з цемры”
4. “Каваль Вярнідуб”.
287. Назавіце падзею, якая стала для Я. Купалы штуршком напісання верша “Хлопчык і лётчык”:
-
Дзіцячая мара -
Парада сяброў -
Паспрачаўся з Я. Коласам -
Нечаканая сустрэча з хлопчыкам, які хацеў стаць лётчыкам
288. Вызначце героя казкі “Каваль Вярнідуб”, якому належаць словы: “Лепш у чэсным баю галаву я сваю, ведай, маці, складу, чым на ганьбу пайду!”:
-
Параска -
Каваль Вярнідуб -
Мядзведзіца -
Пчала
289. Назавіце падзею, якая стала для М. Танка штуршком напісання “Быліны пра касмічнае падарожжа мураша Бадзіні”:
-
Параілі сябры -
Стаў бацькам -
Даўно хацеў напісаць пра Мураша; вырас у лесе, любіў назіраць за маленькімі працаўнікамі -
Стаў настаўнікам
290. Вызначце героя паэмы “Быліна пра касмічнае падарожжа Мураша Бадзіні”, якому належаць словы: “Адкуль ты ўзяўся, дружа? Ды ты ўжо не хавайся. Цяпер нас будзе трое.”:
-
Бабуля -
Касманаўты -
Пасажыры -
Мураш
291. Назавіце падзею, якая стала для В. Віткі штуршком напісання казкі “Вавёрчына гора”:
-
Падарожжа з сынам па лесе -
Успаміны пра хроснага бацьку -
Захварэў на грып -
Парада сяброў
292. Паэма А. Пысіна “Кавылёк” – гэта...:
-
Расказ пра траву кавыль -
Расказ пра вярблюда на вайне -
Расказ пра вожыка -
Расказ пра прыроду
293. Няправільным з’яўляецца наступнае сцвярджэнне:
-
Рыфма – паўтаральная сугучнасць асобных слоў ці частак на адных і тых жа месцах у вершаваных радках -
Літота – гэта моцнае перабольшванне якіх-небудзь уласцівасцей чалавека, прадмета або з’явы -
Эпіграф – кароткая цытата, выразны ўрывак з празаічнага твора, крылаты выраз, змешчаныя аўтарам перад тэкстам твора -
Трагедыя – драматычны твор, сюжэт якога заснаваны на канфлікце
294. Вызначце, які з пералічаных зборнікаў належыць Л. Геніюш:
-
“Казкі для Міхаські” -
“Сіні домік, сіні дом” -
“Няхай сонца не заходзіць” -
“Хата, поўная гасцей”
295. Свае зборнікі Л. Геніюш прысвяціла
1. Сынам
2. Унукам Алесю і Міхаську
3. Маці
4. Сябрам
296. Адзначце прозвішча пісьменніка, якое з’яўляецца псеўданімам:
1. А. Васілевіч
2. Р. Барадулін
3. М. Танк
4. С. Шушкевіч.
297. Няправільным з’яўляецца наступнае сцвярджэнне:
1. Гіпербала – гэта моцнае перамяншэнне якіх-небудзь уласцівасцей ці прыкмет.
2. Антонімы – словы з супрацьлеглым значэннем, якія выкарыстоўваюцца ў мастацкай літаратуры і публіцыстыцы з пэўнай стылістычнай функцыяй.
3. Байка – кароткі літаратурны твор алегарычнага зместу з павучальнай канцоўкай.
4. Раман – эпічны твор самай вялікай формы.
298. Суаднясіце іншамоўны тэрмін “дыялог” з беларускім адпаведнікам:
1. Перабольшванне
2. Размова
3. Песня
4. Знак.
299. Асноўнай тэмай беларускай дзіцячай літаратуры 90-х гадоў ХХ ст. стала:
1. Тэма прыроды
2.Ггістарычная тэма
3. Ттэма адносін бацькоў і дзяцей
4. Тэма вайны.
300. Назавіце падзею, якая стала для Р. Барадуліна штуршком напісання першых дзіцячых твораў:
1. Захапленне дзіцячай паэзіяй
2. Нараджэнне дачушкі Ілонкі
3. Дзень нараджэння маці
5. Парада сяброў