Файл: Конкурс работ даследніцкага характару (канферэнцыя) навучэнца беларуская літаратура асаблівасці пераклада М. Багдановіча.docx
ВУЗ: Не указан
Категория: Не указан
Дисциплина: Не указана
Добавлен: 06.12.2023
Просмотров: 41
Скачиваний: 1
ВНИМАНИЕ! Если данный файл нарушает Ваши авторские права, то обязательно сообщите нам.
Максім Багдановіч перакладае "Willst du dich selber erkennen, so sieh, wie die anderen es treiben", як "Хочаш сябе ты пазнаць, - паглядзі на людзей, на іх справы". Ён кажа, што для таго каб спазнаць сябе, трэба паглядзець на іншых людзей і іх справы, што ў дакладным перакладзе гучала б прыкладна так: Калі ты хочаш спазнаць сябе, паглядзі, як гэта робяць іншыя.
Але трэба разумець, што ў перакладчыка ніколі не было задачы зрабіць дакладны пераклад. У гэтым і ёсць асаблівы спосаб перакладаў Максіма Багдановіча - захаваць ідэю і сэнс твора, не грунтуючыся на ідэю даслоўнага перакладу. І яму гэта ўдаецца, сваімі метадамі, захаваць асноўную ідэю верша. У гэтым перакладзе хоць і няма такога даслоўнага перакладу як было ў выпадку з Пушкіным, але Максіму Багдановічу ўсё роўна ўдаецца паказаць сувязь паміж чалавекам і астатнімі людзьмі і наадварот. Адкрываючы для беларускіх чытачоў творчасць Фрыдрыха Шылера.
Заключэнне
Здаецца немагчымым перадаць значнасць перакладчыцкай дзейнасці Максіма Багдановіча для развіцця беларускай літаратуры і пісьменства. Але тое, што можна сказаць дакладна тое, што Багдановіч - унікальная з'ява ў беларускай літаратуры, гэта паэт-перакладчык, паэт-патрыёт, хто змог так тонка паднесці беларусам знакамітых аўтараў і творы, славянскую і заходнееўрапейскую паэзію. Яму па-майстэрску атрымоўваецца прачуць і перавесці тэкст, па-за залежнасці ад часу і краіны напісання, перадаць яго сэнс, пачуцці якія ўкладваў аўтар, пры гэтым укладваючы нешта сваё. Гэта сведчыць аб яго шырокай эрудыцыі, багатым таленце і вялікіх здольнасцях ў галіне перакладаў.
СПІС ВЫКАРЫСТАНЫХ КРЫНІЦ
https://be.wikisource.org/wiki/Катэгорыя:Пераклады_Максіма_Багдановіча
https://be.wikipedia.org/wiki/Максім_Багдановіч#Перакладчыцкая_дзейнасць
Багдановіч М. Поўны збор твораў. У 3 т. Т. 2. Маст. проза, пераклады, літаратурныя артыкулы, рэцэнзіі і нататкі, чарнавыя накіды. — Мн:. Навука і тэхніка, 1993.— С. 291
Стихи Шиллера из сборника Tabulae Votivae