Файл: Уладзімір Арло як майстар гістарычнага эсэ (Таямніцы Полацкай гісторыі) План.docx
ВУЗ: Не указан
Категория: Не указан
Дисциплина: Не указана
Добавлен: 07.12.2023
Просмотров: 130
Скачиваний: 1
ВНИМАНИЕ! Если данный файл нарушает Ваши авторские права, то обязательно сообщите нам.
УладзімірАрлоў як майстар гістарычнага эсэ(“Таямніцы Полацкай гісторыі”)План
Эсэ – жанр філасофскай, літаратурна-крытычнай, гісторыка-біяграфічнай, публіцыстычнай прозы, якая злучае ў сабе падкрэслена індывідуальную пазіцыю аўтара з нязмушаным, часта парадаксальным выкладам, арыентаваным на гутарковае маўленне. Эсэ – гэта жанр, які мае непасрэдную блізкасць з навуковай, публіцыстычнай і мастацкай літаратурай і які. Аднак, не адносіцца цалкам не да адной з іх. Шырыня функцый эсэ дазваляе адносіць да гэтага жанру любыя творы з неяўна выражанай жанравай прыналежнасцю[2]. З навуковай літаратурай эсэ яднае яго тэматыка, што аб’ядноўвае ўсе аб’екты думкі пераважна гуманітарных навук: філасофіі, літаратурнай тэорыі і крытыкі, эсэістыкі, паліталогіі, сацыялогіі і інш. Эсэ з’яўляецца адным з прадуктыўных жанраў у выражэнні філасофскай думкі, г.зн. ведаў пра найбольш агульныя бакі свету і чалавека. Агульныя родавыя ўласцівасці эсэ: вядучая роля асобы аўтара, што з’яўляецца важнейшым структураўтваральным прынцыпам эсэ. Пры гэтым у эсэ адбываецца аналіз якога-небудзь, пераважна гуманітарнага, аб’екту думкі, а не асобы аўтара. Яшчэ адна ўласцівасць – асобая актуалізаванасць, суаднесенасць з сённяшнім момантам. Другая рыса эсэ – наяўнасць вобразнасці, экспрэсіўнасці – усяго, што з’яўляецца выражэннем яго мастацкасці і публіцыстычнасці [2].Дыялагічнасць – яшчэ адзін жанраўтвараючая прымета эсэ. Якую б форму для выкладу сваіх думак ні выбраў эсэіст, як бы ні будаваў кампазіцыю, галоўным заўсёды застаецца шчырасць з чытачом.І адна з абавязковых умоў для стварэння эсэ – жыццёвы вопыт, высокі інтэлектуальны ўзровень.Гэтыя асаблівасці эсэ ў творы “Таямніцы полацкай гісторыі” мы паспрабуем вызначыць у нашай рабоце.Уладзімір Арлоў, аўтар кніг “Еўфрасіння Полацкая”(1992) і “Рандэву на манеўрах”(1992), гістарычнага эсэ “У пошуках украдзенага скарбу”(1993), засведчыў сваю адданасць ісціне пра мінулае беларусаў яшчэ на пачатку 80-х гг., калі ў мясцовым і тагачасным саюзным друку публікаваў артыкулы, у якіх рэзка крытычна адгукаўся на 5-томную акадэмічную “Гісторыю БССР” і аднаіменны школьны падручнік, называючы прама асноўную іх загану -- свядомую фальсіфікацію мінулага ваўгоду афіцыйнай гісторыяграфіі. У заснаванай на дакументальных фактах гісторыі першага вядомага Еўропе беларускага горада Полацка, сталіцы Полацкага княства, у якім жыла ў той час патранеса і заступніца Беларусі Еўфрасіння Полацкая, У. Арлоў выступае як майстар празаічнага слова, а ў апавяданнях і аповесцях -- як строгі вучоны-прафісіянал, які ведае цану першакрыніцам і ўмее іх разглядваць на шырокім фоне мінулага і сучаснасці. Гісторыю ён любіць саму па сабе, у яе першавытворнасці, пазбягаючы мадэрнізацыі.
Старонку за старонкай перагортвае У. Арлоў у сваіх творах кнігу народнай славы. Увагу яго спыняюць некаторыя найбольш яскравыя эпізоды і каларытныя постаці. Дакументальнасць яго прозы не падлягае сумненню. А там, дзе канчаецца гістарычны дакумент, рэальны факт, пачынаецца вялікая поле аўтарскай фантазіі. Ён ужо меў трывалы творчы грунт. Празаік гістарычнай сучаснай тэматыкі, творца, што працягвае, не эпігонствуючы, працярэбліваючы свой шлях, традыцыі Уладзіміра Караткевіча і Міхася Стральцова. Ад яго ўжо чакалі... новых твораў. Працягу? Нечаканых паваротаў? Вось гэта і было пытаннем для самога пісьменніка. На тую пару — аўтара гістарычных апавяданняў "Пяць мужчын у леснічоўцы", "Пакуль не згасла свечка", "Міласць князя Гераніма", "Каля дзікага поля", "Рандэву на манёўрах" і г.д. Аўтара гістарычных аповесцяў "Сны імператара", "Дзень, калі ўпала страла", "Час чумы"... Аўтара эсэ, шматлікіх апавяданняў на сучасную тэматыку... Ужо вызначыліся асноўныя дамінанты творчасці У. Арлова: нацыянальная ідэя, Беларусь у самавызначанасці сваёй і ў сувязі з іншымі народамі, гістарычныя шляхі нашай Айчыны і суайчыннікаў, гістарычныя моманты вызначальнага, гераічнага кшталту, нацыянальная свядомасць і самасвядомасць.Вось што гаворыць сам пісьменнік: “Па-свойму дарагая мне кожная з кнiг, на якіх стаіць маё прозвішча, але найдаражэйшаю лічу свае «Таямнiцы полацкай гiсторыi» – маё прызнанне ў любовi да роднага горада. У англiчан ёсць такая прыказка: «Трэба ведаць што-небудзь пра ўсё i ўсё – пра што-небудзь». Полацк, ягоная гiсторыя – якраз тое, пра што я хачу ведаць усё. Спадзявацца на гэта, вядома, наiўна, але, магчыма, сёння няма на свеце чалавека, якi б ведаў полацкую гiсторыю лепей за мяне.Працуючы над «Таямнiцамi», я даведаўся пра старажытны звычай нашых продкаў-крывiчоў. Дасягнуўшы паўналецця, iх юнакi здавалi своеасаблiвыя iспыты на мужчынскую сталасць. Iм трэба было пераплысцi хуткую i глыбокую раку, зрабiць доўгi пешы пераход праз пушчу, упаляваць тура, мядзведзя або зубра, распалiць у залеву вогнiшча, а яшчэ – абавязкова ведаць сваiх продкаў да пятага калена. Хто не ведаў – не меў права звацца мужчынам. Такому чалавеку не давяралi, яго маглi наогул асудзiць на выгнанне, бо лiчылася, што бяспамятны ў час небяспекi лёгка зробiцца здраднiкам.”
У адрозненне ад Вільні, якая найлепшым чынам ілюструе нашу гісторыю эпохі Вялікага княства Літоўскага і перыяд нацыянальнага адраджэння пачатку 20 стагоддзя, Полацк - калыска беларускай дзяржаўнасці як такой. Першы беларускі горад, які за 862 годам згадваецца ў летапісе і дзе ўладарыў князь Рагвалод. Горад, славу якога ў крывавых бітвах здабываў магутны і містычны Усяслаў Чарадзей. Месца, якое напаўнялі сэнсам князёўна, асветніца і святая Еўфрасіння Полацкая, мысляр-гуманіст і першадрукар Францыск Скарына, Сімяон Полацкі...Гэтая кніга — своеасаблівае прызнанне вядомага пісьменьніка ў любові да роднага горада.Змест кнігі складаюць раздзелы:Прызнанне ў любовіУнукі БелабогаАд Рагвалода да БрачыславаЧас ЧарадзеяАсветніца з роду УсяславаСмерць князя ВалодшыНовая дзяржаваУ гасподзе ПадуанскайПолацкая вайнаКрывавае стагоддзеМуж дабраверны, царкве і дзяржаве патрэбныКаранаваны забойцаЗа Дзвіною – іншая краінаДзень нараджэння НапалеонаAlma mater PolocensisКадэцкі корпусСтаронкі правінцыйнага раманаТравень, 1910Сто датаў полацкай мінуўшчыныУ кожным з іх – аўтарскае «я» з яго выразнай пазіцыяй, гуманістычна-іранічным стаўленнем да бачанага, скрухай, лірыкай, роздумам, непаўторным арлоўскім горкім сарказмам у дачыненні да гэткай недасканалай чалавечай прыроды, што ніяк не можа ўзвысіцца над хадою часу і над сабою.Як ужо было сказана вышэй, эсэ – гэта жанр, які мае непасрэдную блізкасць з навуковай, публіцыстычнай і мастацкай літаратурай і які, аднак, не адносіцца цалкам ні да адной з іх.Пачатак твора выразна публіцыстычны: “Колькі гадоў Полацку? Летась споўнілася 1130, скажаце вы. Але пытанне не такое простае, як здаецца… А цяпер зазірнём у мінуўшчыну яшчэ глыбей.”[1;7 - 8] Ужо ў самым пачатку рэалізуецца пабуджальная функцыя публіцыстычнага стылю. Інфармацыя адрасавана для ўсёй грамадскасці, таму падаецца вобразна, цікава: “Нашы далёкія родзічы ведалі тое, што цяпер паспяхова даказвае навука. Духоўная энергія папярэдніх пакаленняў не знікае – яна жывіць род і ўвесь народ, дазваляе яму выстаяць у самыя цяжкія часіны. Таму мы і чуем гаючае ўзрушэнне каля старадаўніх сабораў і на палях славутых ратных перамог. ”[1;25]; “З чым параўнаць яе [Спаса-Прэабражэнскай царквы] бялююткае дзіва? З лілеяй у цёплай завоіне блізкай Палаты? З казачнааю птушкаю на зялёным поплаве? З журботна светлай мелодыяй?.. А як выказаць словамі стан душы, якая тут нібыта выпростваецца і замірае, рыхтуючыся дакрануцца да Вечнасці?”[1; 83 - 84] Уздзеянне скіравана не толькі на розум, але і на пачуцці адрасата: “У Кіеве яшчэ сядзеў
ненавісны Уладзімір. Рагвалодаў забойца мусіў аднавіць Полацкае княства, але забраў у яго волакі на гандлёвых шляхах.”[1; 39], закранае яго эмоцыі: “Полацкія фрэскі ўражваюць псіхалагічнай глыбінёй, эмацыянальнасцю. Цяжка пазбыцца пачуцця, што перад намі не твары святых, а партрэты зямных людзей. Асабліва хвалююць жаночыя вобразы. На такое набліжэнне да рэальнасці не адважваліся ні кіеўскія, ні наўгародскія майстры”.[1; 87]У публіцыстычных радках праяўляецца аўтарская індывідуальнасць: “Дзіўная рэч: усе славянскія народы вядуць адлік свайго жыцця з 6 – 8 стагоддзяў, а беларусы і ўкраінцы, калі верыць афіцыйным расейскім ды савецкім “герадотам”, чамусьці выходзяць на гістарычную сцэну толькі стагоддзі ў 14, быццам раней не мелі нічога адметнага”. [1; 27]Як мастацкі твор гучаць наступныя радкі: “Валодшу не спалася.Думна было ў князевай галаве, неспакойна на сэрцы. Уваччу яшчэ стаяла гаворка з пасламі, у зацішнай пачывальні як быццам гучалі іхнія галасы.
-
Уладзімір Арлоў – аўтар гістарычнай прозы. -
Эсэ як жанр літаратуры. -
Стылёвыя адзнакі эсэ ў “Таямніцах Полацкай гісторыі”. -
Асоба аўтара ў эсэ. -
Стыль эсэ. Мастацка-вобразныя сродкі.

Наша неба не сіняе, як мора і азёры, - гаварыў чудскі старэйшына, - а чорнае ад хаўтурных вогнішчаў. Крыжакі забілі столькі воінаў, што я ўжо не памятаю, хто жывы, а хто склаў галаву. Нашы жанчыны выплакалі вочы, а мужчынам ад частых трызнаў мёд здаеца горкім, а піва салодкім.