Файл: Уладзімір Арло як майстар гістарычнага эсэ (Таямніцы Полацкай гісторыі) План.docx
ВУЗ: Не указан
Категория: Не указан
Дисциплина: Не указана
Добавлен: 07.12.2023
Просмотров: 135
Скачиваний: 1
ВНИМАНИЕ! Если данный файл нарушает Ваши авторские права, то обязательно сообщите нам.
-
Кажы, што табе князь Усевалад перадаць вялеў! – загадаў Валодша старому ваяводу. -
Вялеў сказаць: жадалі і жадаем быць з Полацкам. А другі раз у Рыгу хочам з табой схадзіць. Ад Герцыкі пойдуць твае стругі купна з нашымі. -
Добра мовіў. А пад якімі сцягамі ў паход пойдзеце? Пад тымі, што біскуп даў? -
Пад Полацкімі! – апярэдзіў ваяводу княжыч Васілька. [1; 133]
Для стварэння тэксту ў жанры эсэ неабходна дакладная і нестандартная аўтарская пазіцыя. Аўтар – асноўная дзеючая асоба эсэ, таму трэба вызначыць адносіны “аўтар – чытач”. Ад гэтага залежыць уся пабудова твора, яго форма, кампазіцыя, лексіка.Для перадачы асабістага ўспрыняця, засваення свету аўтар эсэ прыцягвае шматлікія прыклады, праводзіць паралелі, падбірае аналогіі, выкарыстоўвае ўсе магчымыя асацыяцыі.У. Арлоў у “Таямніцах Полацкай гісторыі” выступае як суразмоўца, пісьменнік, знаўца архіўных дакументаў, грамадзянін, які ганарыцца гістарычным мінулым сваёй дзяржавы, хвалюецца за сённяшні дзень Беларусі. Ён вядзе дыялог не толькі з чытачом, у “размову” ўступаюць і іншыя асобы. “Які ж быў наш “вызваліцель” [Іван IV] напраўду?Каб не здавацца занадта старонным, спачатку дам слова славутым расейскім гісторыкам. М. Кастамараў называў Івана IV “чудовищем, которое лжёт в каждом слове”, В. Ключэўскі – «зверем от рождения», а С Салаўёў пісаў, што гісторык ніколі не прамовіць такому чалавеку слова апраўдання”.[1; 193] (раздзел “Полацкая вайна”)Пазіцыя грамадзяніна гучыць у наступных радках: “А ў Полацку застанецца стаяць з кнігаю ў руках бронзавы Скарына, стаяць, зажурана думаючы, што ў яго родным горадзе на яго мове вучаць дзяцей толькі ў адным класе адной школы.” [1; 190] (раздзел “У гасподзе падуанскай”)Архіўныя дакументы цытуюцца ў розных раздзелах твора: у раздзеле “Нібы прамень сонечны” прыводзяцца акт аб перадачы крыжа Ефрасінні Полацкай, пратакол ускрыція мошчаў Ефрасінні Полацкай, вытрымкі з прэсы пра сустрэчу мошчаў святой ў родным горадзе; цытуюцца ўрыўкі з летапісаў, грамат, правілаў этыкету і іншыя. Асаблівы і непаўторны кшталт у гэтым творы Арлова мае іронія. Яна — як бы сведчанне інтэлектуальнай цвярозасці пісьменніка, які, відавочна, арыентуецца на ўзоры еўрапейскага мыслення. “Багата прысвечаных цару захопленых слоў знойдзецца і ў расейскім фальклоры. Рэкі крыві, войны і захопы чужых земляў успрымаліся як доказы богаабранасці Івана IV, што, маўляў, змагаецца з ворагамі ў дзяржаве і за яе межамі” [1; 195]Арлоў стрымлівае сваю фантазю ў межах жыццёва верагоднага: новае пакаленне адукаваных чытачоў ужо вымагае дакладнасці і фактычнай праўдзівасці. Прынамсі, гэтым тлумачыцца яго імкненне перадаць слова сваім героям, удзельнікам далёкіх падзей.
“Гарыць свечка ў падуанскай гасподзе. Не ідзе сон да доктара медыцыны і вольных мастацтваў.Дзе ён распачне выпуск кніг? Хто дасць патрэбныя грошы? Як паглядзіць на ягоную чыннасць царква? Пытанні, пытанні…Як чалавек эпохі Адраджэння, ён марыць пра славу – не любую, а такую, што можна заслужыць, толькі ахвяраваўшы жыццё вялікай справе.Ён абраў гэтую справу. Ён не адступіць, і слава знойдзе яго – і на радзіме, і тут, у Італіі”. [1; 188] (“У гасподзе падуанскай”) У. Арлоў адчувае і стыль, стылістыку эпохі, яе мову, лад, спосаб мыслення: "Беларусінаў прыйшло ў тым войску лікам да пяці тысяч, і ўсе біліся мужна, і многія заручыліся там з зямлёю". Або: “У сечы на неўскіх берагах здабыў сабе вечную славу лоўчы князя Аляксандра палачанін Якаў”.Уладзімір Арлоў кіруе сваёй творчай ладдзёй, недзе выкарыстоўваючы інерцыю плыні, недзе абмінаючы віры і бездані... Стрыманы, спакойны, іранічны, часта — саркастычны, сарданічны нават, калюча-ўшчыплівы. Ён уважліва сочыць за кампазіцыяй, архітэктонікай твора, дапасоўвае словы — што кладку цагляную кладзе. Усё пералічанае стала як бы неад'емным і безумоўным для пісьма У. Арлова, зрабілася адзнакай яго стылю.Па словах Арлова, пад уплывам літаратуры Караткевіча ен зразумеў, што існасць яго самога – беларуская. А потым пісьменнік, прызнаўшы сваім любімым выслоўем «Чалавек павінен ведаць што-небудзь пра ўсе і ўсе пра што-небудзь», дадаў, што вось так ен і вырашыў, што будзе ведаць усе пра полацкую гісторыю.Шмат было сказана аўтарам «Таямніц Полацкай гісторыі» пра незвычайны полацкі менталітэт. Полаччына нарадзіла вялікую колькасць талентаў не толькі для Беларусі, але і для сусвету цалкам. Гэта факт, з якім нават не паспрачаешся. Для Арлова загадкавы полацкі менталітэт – гэта, па-першае, пачуцце гумару і самаіроніі. Так, у якасці прыкладу пісьменнік паведаў гісторыю палачаніна Данілы Васілеўскага, педагога і краязнаўца. Калі ў 1936 годзе было вырашана адаслаць Васілеўскага ў ГУЛАГ, Данілу – на тот момант ужо дэкану геаграфічнага факультэта Магілеўскага педагагічнага ўнівэрсітэта – прыйшлося прайсці праз ласкавыя рукі ОГПУ, але следчыя нічога не змаглі дазнацца ад палачаніна. Яны нават не здолелі выбіць з Васілеўскага іроніі: усё ў чым прызнаўся педагог – намер далучыць Беларусь да Індыі. У. Арлоў, як і іншыя нашы аўтары гістарычных твораў, імкнецца знайсці адказ на пытанне, якое ў свой час вельмі захапляла Ф.Дастаеўскага : у чым прычына таго, што беларусы, як нацыя, здольныя былі выжыць ва ўмовах жорсткага націску з боку агрэсіўных суседзяў на працягу стагоддзяў? Мабыць, было нешта такое ў іх нацыянальным характары, што дазваляла народу не толькі жыць, схіліўшы голаў перад рознага роду акупантамі, паланізатарамі і русіфікатарамі, але і зберагаць сваю жывую душу, не аддаваць яе на глум і здзек.
Эсэ валодае ўласным стылем. Яму ўласцівы вобразнасць, афарыстычнасць. У эсэ выкарыстоўваецца разнастайная лексіка – ад высокай да гутарковай. Шматгранныя сродкі мастацкай выразнасці: метафары, алегарычныя і прытчавыя вобразы, сімвалы, параўнанні.Для перадачы асабістага ўспрыняцця, авалодвання свету аўтар эсэ падбірае аналогіі, прыводзіць многія прыклады, праводзіць паралелі, выкарыстоўвае магчымыя асацыяцыі. Эсэ вырашае мастацка-эстэтычныя і пазнавальна-практычныя задачы:
-
Дакладная і нестандартная аўтарская пазіцыя; -
Вызначэнне характарыстыкі аўтара: яго роля, стыль зносін з чытачом; -
Вызначэнне логікі тэксту: інтуітыўная ці храналагічная; -
Выбар метаду дыялогу з чытачом. Адзін з самых протых прыёмаў – рытарычныя пытанні: нявольна ў чытача ўзнікае жаданне на іх адказаць.
-
старажытныя словы і паняцці (раць, воласць, дружына, чарніца); -
выразы на старажытнай мове (“Давыд жа и Евпраксия и с прочими спряташа тело ея честно”[1;105], “не отступать як пана радного, так и посполитого, богатого и убогого, без ниякое коррупции, не так, як перед тем» [1;223].)
З мастацкіх сродкаў у эсэ можна адзначыць наяўнасць эпітэтаў: вострыя спрэчкі, храм высокага мастацтва, усемагутныя езуіты і іншыя.Але найбольш насычана яно метафарамі: “…горад трохі акрыяў” [1;268], “…Рэч Паспалітая займела адразу двух гаспадароў…”[1;269], “Выгляд рахманых чарнарызцаў… надаваў падпітым візітантам смеласці” [1;271], “…па храме плыве крывавая ручаіна” [1;271], “На свет нарадзіўся падпісаны царскай рукою мемарыял…”[1;271], “…побач з саборам падняліся… трохпавярховыя карпусы мужчынскага базыльянскага кляштара” [1;276] і іншыя.Зварот да падзей далёкіх стагоддзяў ажыццяўляецца пісьменнікам у нарысе не толькі праз дадзеныя гістарычнай навукі, факты з летапісаў, помнікаў старажытнасці, але і праз асэнсаванне вуснай паэтычнай спадчыны. Пры гэтым ён імкнуўся не столькі аднавіць сюжэты тых ці іншых легенд і паданняў, песень, але перадаць філасофію народа, яго ідэалы, данесці сваю канцэпцыю гісторыі роднай Полаччыны. Шырокая прысутнасць у кнізе рознага характару метафар і іншых тропаў надае ёй асаблівую каштоўнасць, паколькі высокае эстэтычнае ўражанне, якое робіць кніга, спрыяе глыбейшаму засваенню яе пазнавальнага зместу.Арыгінальны аўтарскі стыль не дапускае ніякіх шаблонаў і трафарэтаў не толькі ў сферы славеснага праяўлення думкі, але і ў падборы фактаў, жыцёвых прыкладаў. Такім чынам, размова ў кнізе вядзецца грунтоўна, пераканаўча, канкрэтна. Кожны з раздзелаў і падраздзелаў лагічна матываваны, завершаны.ЛІТАРАТУРА
-
Арлоў, У Таямніцы полацкай гісторыі. – Мінск: Беларусь, 1994. – 463 с. -
Лямзина, Т. Жанр эссе // http: www. Psuiourn.narod.ru / lib / liamzina_ essay. htm. 08. 02. 2011.