ВУЗ: Не указан
Категория: Не указан
Дисциплина: Не указана
Добавлен: 08.07.2025
Просмотров: 435
Скачиваний: 0
Канспект лекцый па дысцыпліне “Гісторыя Беларусі”
(у кантэксце сусветных цывілізацый)
1.Аб мэтазгоднасці вывучэння "Гісторыі Беларусі". Прадмет і перыядызацыя гісторыі Беларусі.
Задачы:
Праводзіць даследаванні па праблеме альтэрнатыўных шляхоў гістарычнага развіцця Беларусі. Гэтага патрабуе суверэнны статус нашай дзяржавы;
праводзіць параўнальна-гістарычнае даследаванне ўсіх грамадскіх і гаспадарчых укладаў, што існавалі і існуюць у гісторыі Беларусі, вылучаць найбольш эфектыўныя з іх;
вывучаць праблемы ўзаемасувязі і ўзаемазалежнасці эканомікі і палітыкі;
вывучаць праблемы ўзаемасувязі і ўзаемазалежнасці ў развіцці грамадства, гаспадаркі і дэмаграфічнай сітуацыі на Беларусі;
дае паняцце аб месцы незалежнай Беларусі ў свеце; дае паняцце аб стане нацыянальнай гаспадаркі;
дае паняцце аб перспектывах развіцця беларускай дзяржавы і нацыі; дае паняцце аб спосабах і шляхах больш эфектыўнага развіцця Беларусі.
Вывучэнне “Гісторыі Беларусі” выхоўвае патрыятызм, гонар за Радзіму, пашырае кругагляд, культурны ўзровень, спрыяе гуманітарызацыі адукацыі.
Прадмет гісторыі Беларусі. Гэта збіранне фактаў, іх сістэматызацыя і разгляд у сувязі аднаго з другім. Гістарычная навука – навука аб заканамернасцях разгортвання ў прасторы і часе сусветна-гістарычнага працэсу як раўнадзейнных унутрыструктурных і міжструктурных узаемадзеянняў этнапалітычных супольнасцей, якія з’яўляюцца носьбітамі своеасаблівасці гэтага развіцця.
Гісторыя як навука выконвае цэлы шэраг функцый, сярод іх можна вылучыць прагматычную, цэнасную, культурную, фундаментальную і светапоглядную.
Прагматычная функцыя ўключае ў сябе акумуляцыю, прапаганду і практычную перадачу вопыту гістарычнага развіцця.
Каштоўнасная заключаецца ў аналізе і тэарэтычным абагульненні фактаў з улікам маральнай ацэнкі мэт, шляхоў, сродкаў і вынікаў грамадскага развіцця з боку даследчыка.
Культурная функцыя дазваляе зберагчы пераемнасць у гістарычным працэсе. Фундаментальная ўключае ў сябе акумуляцыю, аналіз і першасную тэарэтычную
апрацоўку шматбаковай гістарычнай інфармацыі. Новыя гістарычныя веды спрыяюць навуковаму абгрунтаванню новых і канструктыўнай крытыцы існуючых гістарычных тэорый.
Светапоглядная функцыя. Сутнасць гэтай функцыі ў тым, што гісторыя ў спалучэнні з гістарычнымі тэорыямі ўяўляе сабой філасофію гістарычнага развіцця, а на аснове гістарычных ведаў фарміруецца логіка і стыль мыслення канкрэтнай асобы.
Гісторыя Беларусі падзяляецца на наступныя перыяды: старажытны (100 тыс. г. да н.э. – V ст. н.э.); сярэднія вякі (VI ст. н.э. – XV ст. н.э.);
новы час (XVI ст. – пачатак XX ст.); навейшы час (з 1914 г. па сѐнняшні дзень).
2. Крыніцы па вывучэнню "Гісторыі Беларусі".
Археалагічныя крыніцы. Гэты тып крыніц – асноўны для даследчыкаў да з’яўлення крыніц пісьмовых.
Да археалагічных крыніц адносяць: рэшткі старажытных паселішчаў, стаянак, гарадзішчаў, гарадоў; выкапневыя прылады працы, прадметы побыту, хатняе начыненне, адзенне; горныя выпрацоўкі, гідратэхнічныя збудаванні, палі старажытнага земляробства, дарогі; зброю, абарончыя збудаванні; магільнікі і інш. На ўсѐй тэрыторыі Беларусі
зарэгістравана каля 6 тысяч буйных археалагічных помнікаў, што ахопліваюць храналагічны перыяд ад часоў першых пасяленцаў (каля 100-40 тыс. гадоў да н.э.) і да XV ст.
Тапанімічныя крыніцы. Тапонімы – гэта назвы геаграфічных аб’ектаў. Яны былі дадзены яшчэ ў самыя старажытныя часы, захоўваючы звесткі пра этнічны склад старажытнага насельніцтва тэрыторыі, найбольш распаўсюджаныя яго заняткі. Так, існаванне падсечнаагнявой (ляднай) сістэмы земляробства знайшло адлюстраванне ў назвах населеных пунктаў Ляды, Чысць. Ад старадаўніх промыслаў і рамѐстваў атрымалі назвы пунктаў Рудня, Кавалі, Пушкары.
Помнікі пісьменнасці. Пісьменнасць ва ўсходніх славян звязана з увядзеннем братамі Кірылам і Мяфодзіем у 863 г. кірылічнай азбукі, якая пакладзена ў аснову алфавітаў сучаснай беларускай, рускай і ўкраінскай моў.
Раннія пісьмовыя крыніцы – гэта «Аповесць мінулых гадоў», Лаўрэнцьеўскі, Іпацьеўскі, Радзівілаўскі летапісы, «Руская праўда», «Слова аб палку Ігаравым» і інш. дакументы. У іх мы знаходзім самыя раннія звесткі пра гарады Полацк, Тураў, Брэст, Мінск, Друцк, аб рассяленні ўсходніх славян на тэрыторыі Беларусі, іх гаспадарчай дзейнасці, грамадскім ладзе.
Беларускія летапісы складаліся ў межах Вялікага княства Літоўскага, Рускага і Жамойцкага ў XIII-XVI стст. на старажытнарускай, старабеларускай і польскай мовах.
Гэта Супрасльскі, Увараўскі, Познанскі, Нікіфараўскі, Слуцкі, Акадэмічны летапісы. Да падрабязных летапісаў адносяцца «Хроніка Вялікага княства Літоўскага і Жамойцкага», а таксама спісы Красінскага, «Летапіс Быхаўца». Летапісы канца XVI-пачатку XVII ст. (Баркулабаўскі летапіс, Віцебскі летапіс).
Гаспадарчыя дакументы XV – першай паловы XIX ст. прадстаўлены інвентарамі маѐнткаў, гарадоў, рэвізіямі дзяржаўных і магнацкіх маѐнткаў і г.д. Тут маюцца звесткі аб памерах зямельных угоддзяў, колькасці двароў, занятках насельніцтва, стане рамяства і гандлю і іншых баках дзейнасці насельніцтва.
Матэрыялы цэнтральных і мясцовых органаў дзяржаўнай улады Расійскай імперыі
з’яўляюцца крыніцай па вывучэнню палітыкі цэнтральнага ўрада на беларускіх землях і стана развіцця гаспадаркі Беларусі ў XIX – пачатку XX ст.
Мемуарная літаратура і дзѐннікі ўтрымліваюць вельмі каштоўныя звесткі аб настроях, якія панавалі ў грамадстве ў тыя часы, аб спосабах вядзення гаспадаркі ў кожным канкрэтным маѐнтку, якім валодаў аўтар.
Статыстычныя даведнікі выдаваліся ў межах Расійскай імперыі з пачатку XIX ст. Перыядычныя выданні – гэта агульная перыѐдыка, прадстаўленая грамадска-
палітычнымі, культурнымі часопісамі і газетамі Першай такой публікацыяй з’явілася выданне «Белорусского архива древних грамот.
1507-1768 гг.», здзейсненнае Іванам Грыгаровічам у 1824 г.
Архіўныя матэрыялы можна разглядаць як асобны тып крыніц. Зараз ў Нацыянальным архіве Беларусі налічваецца 7089 фондаў (па дакументах з XIV да XIX ст. – 3089, па дакументах XX ст. – 4000), у якіх захоўваецца больш за 2 млн. спраў, частка з іх – каштоўныя крыніцы па эканамічнай гісторыі Беларусі.
3. Засяленне беларускіх зямель. Даіндаеўрапейскі перыяд этнічнай гісторыі Беларусі.
Першыя людзі на тэрыторыю сучаснай Беларусі прыйшлі ў перыяд, калі на Еўропу то наступаў, то адыходзіў назад велізарны ледавік. Гэты перыяд супадае па часе з перыядам гістарычнай перыядызацыі – палеалітам.
Археалагічная перыядызацыя першабытнай эпохі на Беларусі: КАМЕННЫ ВЕК – 100-3 тысячы год да нашай эры:
Палеаліт – 100-9 тысяч год да нашай эры: Ранні – (на Беларусі не было); Сярэдні – 100-35 тысяч год да нашай эры;
Верхні ці позні – 35-9 тысяч год да нашай эры; Мезаліт – 9-5 тысяч год да нашай эры;
Неаліт – 5-3 тысячы год да нашай эры; |
||||||||
БРОНЗАВЫ ВЕК – 2-пачатак 1 тысячагоддзя да нашай эры; |
||||||||
ЖАЛЕЗНЫ |
ВЕК |
– |
пачатак |
1 |
тысячагоддзя |
да |
нашай |
эры- |
VI стагоддзе нашай эры.
Палеаліт (100-9 тыс. г. да н.э.)
Жыхары Беларусі на той час – гэта неандэртальцы. Яны былі вельмі падобныя на сучасных людзей, аднак мелі прынцыповыя адрозненні.
Асноўнымі заняткамі неандэртальцаў былі паляванне на буйных жывѐл – мамантаў і шарсцістага насарога, збіральніцтва і рыбалоўства. Яны здольны былі будаваць жытлы і здабываць агонь. Прысвайваючая гаспадарка першабытных людзей не спрыяла аседламу ладу жыцця, таму яны не засноўвалі больш-менш трывалых паселішчаў.
Праз некаторы час пачалося чарговае наступленне ледавіка (так званае паазерскавалдайскае абледзяненне, каля 70 тысяч год назад) і першабытныя людзі адышлі ў больш спрыяльныя паўднѐвыя раѐны. Паўторнае засяленне Беларусі адбылося каля 30-25 тыс. г. да н.э., калі ледавік адступіў на поўнач (пачаўся перыяд позняга ці верхняга палеаліту). Гэта ўжо былі не неандэртальцы, што першымі з’явіліся на Беларусі, а людзі сучаснага выгляду
(новаантрапы), ці краманьѐнцы.
Першыя паселішчы знойдзены археолагамі каля сучасных паўднѐвых беларускіх вëсак Юравічы (узрост стаянкі каля 26 тыс. гадоў) і Бердыж (узрост стаянкі каля 23 тыс. гадоў).
Прылады працы першабытных людзей былі самымі простымі, іх было каля 100 відаў. Асноўныя матэрыялы, з якіх яны вырабляліся – косткі жывѐл, дрэва і, вядома, камяні і крэмень.
Акрамя палявання дапаможнымі заняткамі было збіральніцтва і рыбалоўства.
Першая форма родавай арганізацыі людзей – гэта мацярынскі род, які аб’ядноўваў усіх жанчын і іншых асоб, што вялі сваѐ паходжанне ад маці-родазаснавальніцы.
Узнікаюць зачаткі рэлігійных вераванняў.
Мезаліт (9-5 тыс. г. да н.э.)
Пачатак мезаліту азнаменаваўся карэннымі змяненнямі клімату і прыродных умоў. Ледавік адступіў далëка на поўнач, а потым і наогул знік, і кліматычныя ўмовы на цяперашняй тэрыторыі Беларусі сталі нагадваць сучасныя.
Змены прыродных умоў адбіліся на гаспадарчых занятках насельніцтва і вызвалі з’яўленне новых прылад працы. Значна ўзрасла роля палявання, яно ўжо не патрабавала ўдзелу ў працэсе значнай колькасці людзей, а атрымала індывідуальны характар. Больш таго, у паляўнічага з’явіўся памочнік – сабака. Новыя прылады – лук і стрэлы значна палегчылі паляванне на дробных жывѐл і птушку.
Неаліт (5-3 тыс. г. да н.э.)
Уновы перыяд каменнага веку асаблівых змен у клімаце не адбылося, асноўныя змяненні адбыліся ў гаспадарцы.
Угэты перыяд з’явіўся першы штучны матэрыял, выраблены чалавекам – гэта абпаленая
гліна.
Асноўнымі заняткамі ў неаліце, як і раней, заставаліся паляванне, рыбалоўства і збіральніцтва.
Сталі выкарыстоўвацца новыя прыѐмы па апрацоўцы камня – шліфаванне, паліраванне і свідраванне.
На поўдні Беларусі пад канец неаліту з’вілася земляробства ў першай, самай простай форме – матычнай (галоўная прылада апрацоўкі глебы – матыка).
Усе гэтыя зрухі ў гаспадарцы дазволілі даследчыкам гаварыць аб здзяйсненні так званай “неалітычнай рэвалюцыі”. І хаця яна доўжылася стагоддзі і тысячагоддзі, тым не менш:
пачаўся пераход ад прысвайваючай гаспадаркі да вытворчай (земляробства); беларускія землі ўключыліся ў міжрэгіянальны абмен таварам;
з’явіліся зачаткі рамѐстваў, пакуль яшчэ ў выглядзе хатняй вытворчасці – выраб керамічнага посуду і тканіны.
Бронзавы век (2 – пачатак 1 тыс. да н.э.)
Хуткае распаўсюджанне новых вытворчых форм гападаркі звязана не толькі з відавочнымі іх перавагамі над прысвайваючай гаспадаркай, а яшчэ і са з’яўленнем на Беларусі новага насельніцтва – індаеўрапейцаў, якія па ступені гаспадарчага і грамадскага развіцця значна пайшлі наперад у параўнанні з мясцовым (аўтахтонным) насельніцтвам.
Жалезны век (7-6 ст. да н.э. – 6-7 ст. н.э.)
Асноўная прыкмета гэтага перыяду –пачатак здабычы і апрацоўкі жалеза.
Змяніўся тып паселішчаў. З’явіліся гарадзішчы – размешчаныя ў спрыяльнай для абароны мясцовасці, умацаваныя валамі і драўляным частаколам пасѐлкі. Крыху пазней (пачатак нашага часу) з’явіліся селішчы – неўмацаваныя пасѐлкі земляробаў.
4. Дзяржаўныя ўтварэнні на тэрыторыі Беларусі ў ІХ – першай палове ХІІІ ст.ст. Узаемаадносіны з Кіевам.
Першая дзяржава, што ўтварылася на тэрыторыі сучаснай Беларусі – гэта Полацкае княства.
Упершыню Полацк узгадваецца пад 862 г. сярод іншых рускіх гарадоў, але ідылічных адносін з іншымі славянскімі плямѐнамі не было. У 860-я гг. адбыўся паход кіеўскіх князѐў Аскольда і Дзіра на Полацк. У 882 г. сталіцу крывічоў падпарадкаваў Кіеву вядомы старажытнарускі князь Алег. У 907 г. Полацк, як саюзнік Кіева, прымаў удзел у сумесным паходзе рускіх князѐў на сталіцу Візантыйскай імперыі – Царград (Канстантынопаль).
РАГВАЛОД, пачынальнік дынастыі полацкіх князѐў, магчыма вывеў княства з-пад улады Кіева, бо ў барацьбе сыноў кіеўскага князя славутага Святаслава яны абодва – і Ўладзімір, і Яраполк дамагаліся падтрымкі Рагвалода. Так Уладзімір стаў адзіным кіраўніком вялікай дзяржавы, якая аб’яднала Ноўгарад Вялікі, Полацак і Кіеў – тры галоўныя палітычныя цэнтры ўсходніх славян. Ад Рагнеды (а яна была не адна жонка ў Уладзіміра) ѐн меў сыноў – Ізяслава Полацкага, Яраслава Мудрага, Мсціслава Чарнігаўскага і Ўсевалада Ўладзіміра-Валынскага (усе яны былі выключнымі асобамі, пакінулі вялікі след у гісторыі Кіеўскай Русі).
Пры князе БРАЧЫСЛАВЕ ІЗЯСЛАВАВІЧУ (1003-1044 гг.) Полацкая дзяржава пачала сваѐ хуткае ўзвышэнне і дасягнула найвялікшай палітычнай вагі. У 1021 г. Брачыслаў выступае супраць свайго роднага дзядзькі, наўгародскага князя Яраслава Ўладзіміравіча (Мудрага), захоплівае Ноўгарад і выводзіць у Полацк мноства палонных з маѐмасцю.
Калі ў 1026 г. Яраслаў Мудры стаў вялікім кіеўскім князем, Брачыслаў супраць не выступіў – кантроль над галоўнай гандлѐвай артэрыяй усѐ роўна ажыццяўляў Полацк, і менавіта гэтае вызначала вядучае становішча Полацкай дзяржавы ў той час сярод усходніх славян.
Брачыслаў тым часам актыўна пашыраў межы княства ў паўднѐвым і заходнім напрамках, у першую чаргу падпарадкоўваліся землі, што ляжалі уздоўж Заходняй Дзвіны.
У 1054 г. памірае Вялікі кіеўскі князь Яраслаў Мудры. Ён пакідае 7 нашчадкаў, а каб старэйшыя з іх не прыцяснялі малодшых, завяшчае полацкаму князю быць гарантам выконвання ўмоў свайго тэстаменту. Амаль 10 год працягвалася мірнае суіснаванне дзвюх старажытнарускіх дынастый – Рагвалодавічаў і Яраславічаў. Але ў 1065 г. пачынаецца барацьба Ўсяслава з Кіевам і Ноўгарадам.
З 60-х гг. XIII ст. узмацніліся сувязі Полацка з Наваградкам, на полацкае княжэнне сталі запрашаць літоўскіх князѐў, наладжваліся сумесныя паходы літоўскіх, наваградскіх і полацкіх дружын супраць крыжакоў.
Калі на поўначы сучаснай Беларусі месцілася Полацкае княства, то паўднѐвыя землі займала другое дзяржаўнае ўтварэнне на Беларусі – княства Тураўскае. Гэта княства месцілася на землях дрыгавічоў, у басейне ракі Прыпяць. Калі Заходняя Дзвіна – вялікі гандлѐвы шлях з Балтыкі на поўдзень, то Прыпяць – бойкі гандлѐвы шлях паміж Кіевам і Заходняй Еўропай.
Тураў упершыню ўзгадваецца пад 980 г. Ён быў падпарадкаваны суседняму Кіеву, і тут склалася традыцыя – Тураў атрымліваў старэйшы сын Вялікага кіеўскага князя, які займаў потым бацькава месца ў Кіеве, а Тураў зноў атрымліваў старэйшы сын новага кіеўскага князя.
Тураў таксама вельмі часта стаў пераходзіць з рук у рукі розных паўднѐварускіх княжацкіх родаў. Вялікую ролю ў Тураве адыгрывала веча. У Тураве існавала некалькі адміністратыўных пасад, што выконвалі функцыі, блізкія да некаторых княжаскіх функцый. Так, тысяцкі ўзначальваў гарадское апалчэнне.
У Тураве дзейнічаў пасаднік – галоўны кіраўнік цывільнай адміністрацыі княства. Крыху пазней за Полацкае і Тураўскае княствы, на захадзе сучаснай Беларусі ўтвараліся
невялікія ўдзельныя славянскія княствы.
Сярод княстваў Верхняга Панѐмання трэба адзначыць найбольш старажытныя і важныя
– Наваградскае, Ваўкавыскае і Гродзенскае.
5. Узнікненне хрысціянства. Станаўленне яго на беларускіх землях.
Да прыняцця хрысціянства ўсходнія славяне з’яўляліся язычнікамі ці паганцамі. Гэта значыць, што яны пакланяліся розным з’явам прыроды – агню, сонцу, месяцу, вадзе і г.д. Напярэдадні хрысціянізацыі склаўся пантэон багоў славян, якія мелі антропаморфны выгляд (выглядалі як людзі). Галоўныя багі – Пярун – бог грому, маланкі і вайны, Сварог – бог неба, Ярыла – бог сонца, Велес – бог-абаронца хатняй жывѐлы.
Менавіта ў той час склаліся галоўныя святы славян, звязаныя з сельскагаспадарчым і каляндарным цыкламі, шанаваннем продкаў. Некаторыя з іх дайшлі да нашых дзѐн. Гэта зажынкі – пачатак уборкі ўраджаю, звязванне першага снапа і дажынкі – свята апошняга снапа; масляніца – свята адраджэння сонца ў пачатку вясны, калі пякліся бліны – сімвалы нябеснага свяціла. Культ шанавання продкаў увасабляецца ў святах Дзяды і Радаўніца.
Але паганства ўжо не адпавядала патрэбам кіруючай вярхушкі Кіеўскай Русі. Суседнія дзяржавы і дзяржавы, з якімі ўсходнія славяне былі звязаны гандлѐвымі сувязямі адмовіліся ад паганства на карысць хрысціянства (Еўропа), ці мусульманства (Азія).
На Полаччыне былі свае прыклады знаѐмства мясцовых жыхароў з хрысціянствам, якое пачало пранікаць у IX ст. Ісландскі помнік пісьменнасці “Сага аб хрышчэнні” распавядае пра Торвальда Вандроўніка (ѐн ахрысціў Ісландыю), які вяртаўся на радзіму пасля паломніцтва ў Палесціну. Яго шлях пралягаў праз Полацк, дзе місіянер заснаваў манастыр Іаана Прадцечы, але неўзабаве і сам памѐр (пахаваны ў гэтым манастыры).
Былі знаѐмы з хрысціянствам у сям’і першага гістарычна вядомага полацкага князя Рагвалода.
Афіцыйна Кіеўская Русь прыняла хрышчэнне ў 988 г. Ужо ў 992 г. у Полацку была заснавана епархія – царкоўная тэрытарыяльная адзінка, што кіравалася епіскапам. Была пабудавана першая царква ў імя Багародзіцы. Першымі епіскапамі былі грэкі (з Візантыі) ці балгары. У 1005 г. была заснавана Тураўская епархія. Абедзве епархіі ўваходзілі ў склад Кіеўскай мітраполіі. Самым вядомым тураўскім епіскапам быў наш славуты культурны дзеяч Кірыла Тураўскі, які жыў у XII стагоддзі.
Распаўсюджванне хрысціянства ішло досыць марудна, яно хутка пранікала ў сем’і феадалаў і знаці, купецкага люду, але амаль не мела ўплыву ў сельскай мясцовасці, дзе паранейшаму шанавалі старых паганскіх багоў. Гэтаму спрыяла суседства беларускіх зямель з балцкімі плямѐнамі, што веравызнавалі язычніцтва. Адначасова тут спрабавала распаўсюдзіць уплыў хрысціянства заходняга абраду.
Хрысціянская царква юрыдычна была адзінай, але паміж заходняй і ўсходняй часткай яе існавалі вельмі напружаныя адносіны. У 1054 г. хрысціянская царква канчаткова падзялілася на праваслаўе і каталіцтва, што дало ідэалагічную падставу ў XIII ст. нямецкім рыцарам рабіць напады на славянскія землі – яны ваявалі супраць “схізматыкаў”, ератыкоў і неслі разам з агнѐм і крыжом “сапраўдную” веру – каталіцтва.
Пад час барацьбы за княжаскі трон у Кіеве (пасля смерці Уладзіміра) у 1015 г. былі забіты князі-браты Барыс і Глеб.
Яшчэ адзін з метадаў пашырэння хрысціянства – гэта заснаванне манастыроў. Гэта полацкі манастыр св. Іаана Прадцечы (заснаваны Торвальдам Вандроўнікам) і пінскі Лешчынскі (заснаваны кіеўскім князем Уладзімірам). Але дасканала вядома пра манастыры на