ВУЗ: Не указан
Категория: Не указан
Дисциплина: Не указана
Добавлен: 08.07.2025
Просмотров: 443
Скачиваний: 0
З развіццѐм гістарычнай навукі (беларускай і суседніх дзяржаў) былі распрацаваны
канцэпцыі паходжання беларусаў.
Старажытнаруская канцэпцыя распрацавана на прыканцы XIX – пачатку XX cтст. рускімі і беларускімі гісторыкамі А.А.Шахматавым, М.У.Токаравым, Я.І.Карнейчыкам. Асноўным палажэннем гэтай канцэпцыі было існавала так званай старажытнарускай народнасці ў межах адзінай старажытнарускай дзяржавы – Кіеўскай Русі. Менавіта са старажытнарускай народнасці растуць карані трох усходнеславянскіх народаў – рускіх, украінцаў і беларусаў. Недахопы гэтай тэорыі: не даказана існаванне гэтай адзінай старажытнарускай народнасці.
Існуе таксама дзве выключаючыя адна адну тэорыі паходжання беларусаў – вялікаруская
івялікапольская, складзеныя на хвалі супрацьстаяння польскай і рускай нацыянальнай ідэй у барацьбе за беларускія землі (канец XIX – пачатак XX стст.). Пастулаты гэтых тэорый вельмі падобныя. Адны сцвярджалі, што беларусы – гэта рускія, а беларуская мова – гэта дыялект мовы рускай, але “пашкоджанай” польскім уплывам, другія –наадварот.
Аўтары крывічскай тэорыі – В.Пагодзін, В.Ластоўскі, М.Кастамараў – сцвярджалі, што продкі сучасных беларусаў – гэта крывічы-палачане. Аднак аўтары праігнаравалі ўдзел у станаўленні беларускага этнасу дрыгавічоў і радзімічаў. Аднак і тут ѐсць недакладнасці: беларуская народнасць склалася значна пазней, чым узніклі этнічныя суполкі крывічоў, радзімічаў і дрыгавічоў. Да таго ж, аўтары не ўлічылі ўплыву суседзяў-балтаў у фармаванні беларусаў.
Аўтары балцкай канцэпцыі г.Штыхаў і В.Сядоў сцвярджалі, што беларусы з’явіліся шляхам змяшэння славян і балтаў. Але ў выніку гэтых працэсаў утварыліся дрыгавічы, крывічы
ірадзімічы.
Сучасная канцэпцыя, якая ўлічвае амаль усе акалічнасці этнічных працэсаў на Беларусі распрацавана М.Піліпенкам. На першым этапе, калі ішло рассяленне славян на Беларусі, у выніку дыфузійных працэсаў (асіміляцыя балцкіх плямѐнаў) узніклі крывічы, дрыгавічы і радзімічы. На другім этапе (X – XI стст.) у выніку эвалюцыйнага працэсу адбылася кансалідацыя насельніцтва ў адзіную славянскую этнічную супольнасць. На трэцім этапе адбываліся працэсы кансалідацыі з заходнімі славянамі, балцкімі і цюркскімі элементамі. У выніку да сярэдзіны XVI ст. узнік беларускі этнас. Менавіта ў гэты час з’яўляецца назва тэрыторыі “Белая Русь”.
Палітычныя ўмовы: адзіныя законы, моцная цэнтралізаваная дзяржава ВкЛ, Магдэбургскае права.
Эканамічныя ўмовы: моцныя гандлѐва-грашовыя сувязі паміж гарадамі, фарміраванне эканамічных рэгіѐнаў, звязаных гандлем (Магілѐўшчына – Полаччына, Гродзеншчына – Берасцейшчына), адзіная матэрыяльная культура.
Духоўныя ўмовы: адзіная рэлігія, адзіныя традыцыі, адзіныя святы.
11. Утварэнне Рэчы Паспалітай. Яе дзяржаўны лад. Становішча ВКЛ у Рэчы Паспалітай.
Люблінская ўнія. У Польшчы, пачынаючы з Крэўскай уніі 1385 г., шырылася ідэя паглынання ВкЛ, што давала польскім магнатам і шляхце магчымасць займаць новыя пасады, набываць новыя багацці, у сваю чаргу, каталіцкая царква магла больш рашуча распаўсюджваць свой уплыў. Шавіністычныя настроі палякаў тым больш вырасталі, чым у больш складаныя абставіны трапляла Вялікае княства Літоўскае. Асабліва відавочна гэта было пад час Лівонскай вайны. Сітуацыя ўскладнялася тым, што шляхта ВкЛ горача падтрымлівала ўнію, бо ў выніку яе яна атрымлівала, як і ў Польшчы, роўныя з магнатамі правы, у тым ліку ў кіраванні дзяржавай. Калі перамовы нічога не далі і паслы ад ВкЛ пачалі раз’язджацца, палякі пайшлі на прамую інкарпарацыю княства. Жыгімонт Аўгуст падараваў Польшчы на вечныя часы ўкраінскія тэрыторыі княства – Валынь, Падляшша, Падолле і Кіеўшчыну. Ва ўмовах Лівонскай вайны гэта было цяжкай стратай для дзяржавы.
Сутнасцю новай уніі было стварэнне адзінай дзяржавы – Рэчы Паспалітай, але яна мела федэратыўны характар. Па ўмовах падпісаных дакументаў у Рэчы Паспалітай выбіраўся адзіны гаспадар, каранаваўся ѐн толькі ў Кракаве; сабіраўся агульны сейм, яго рашэнні павінны былі
выконвацца на ўсѐй тэрыторыі Рэчы Паспалітай; касаваліся законы ВкЛ, што супярэчылі ўмовам уніі; феадалы аб’яднанай дзяржавы маглі набываць маѐмасць у любым рэгіѐне новай дзяржавы; павінна была праводзіцца агульная знешняя палітыка; уводзілася агульная грашовая адзінка, ліквідавалася мяжа паміж дзяржавамі і мытні на ѐй; страчаныя ВкЛ украінскія тэрыторыі навекі адыходзілі да Польшчы, а Лівонія знаходзілася ў сумесным валоданні ВкЛ і Польшчы. Але ВкЛ не перастала існаваць пасля Люблінскай уніі. Княства было пастаўлена ў залежнае ад Польшчы становішча, але пэўная самастойнасць была захаваная. У княстве захавалася асобнае войска, дзейнічала сваѐ заканадаўства, свая судовая сістэма, свая адміністрацыя. Захавалася свая пячатка і беларуская мова дзяржаўнага справаводства. Фактычна, насуперак рашэнням Люблінскага сейма, засталася і свая грашовая сістэма, пры Стэфане Баторым была адноўлена і мяжа.
Шок ад умоў уніі атрымалі і магнаты і шляхта, што так дамагалася аб’яднання з Польшчай. У наступныя дзесяцігоддзі ў княстве праводзіліся мерапрыемствы, накіраваныя на аслабленне наступстваў аб’яднання: У 1588 г. быў прыняты трэці Статут ВкЛ. У гэтым галоўным зводзе законаў княства Люблінская ўнія наогул не згадваецца. Насуперак рашэнням 1569 г., у княстве забаранялася прадаваць маѐнткі іншаземцам (да іх адносіліся і палякі), дзяржаўныя пасады мелі права займаць толькі ўраджэнцы княства. У Статуце была замацавана норма, згодна з якой гаспадар нес адказнасць за захаванне тэрытарыяльнай адзінасці дзяржавы. Аднак унія засталася, яе вынікамі была паланізацыя і акаталічванне пануючага саслоўя княства
– шляхты і магнатаў. Узмацнілася запрыгоньванне сялянства, княства ўцягвалася ў новыя знішчальныя войны. Узмацніўся польскі культурны націск, рэзка пагоршыліся ўмовы для развіцця беларускай культуры. Але ўнія была меньшым злом для ВкЛ у параўнанні з перспектывай быць заваяванымі Іванам IV.
Юрыдычна Люблінская ўнія была ліквідавана 3 мая 1791 г. з прыняццем Канстытуцыі Рэчы Паспалітай, згодна з якой дзяржава страчвала свой федэратыўны лад.
Выбары караля. Са смерцю Жыгімонта Аўгуста скончылася дынастыя Ягеллонаў, якая правіла ў ВкЛ і Польшчы на працягу амаль 200 год. З’явілася новая традыцыя – выбранне караля з-за мяжы, з іншых каралеўскіх дынастый
УРэчы Паспалітай магнацкая анархія дасягнула піку развіцця. Менавіта ў 1655 г. упершыню было выкарыстана права “liberum veta”, а у 1663 г. мяцеж шляхты сарваў падрыхтаваны паход на Маскву. Вайна спрыяла ўзвышэнню ролі магнатаў у вырашэнні дзяржаўных спраў. Мелкая і сярэдняя шляхта канчаткова збяднела і ў гаспадарчым плане поўнасцю залежыла ад магнатаў, якія захавалі большую частку багаццяў і памесці якіх былі разбураны толькі часткова. Кароль Ян Казімір, які бачыў гэты разлад у дзяржаве, у 1668 г. адмовіўся ад кароны і выехаў у Францыю.
Прывілей 1447 г. пацвердзіў даўняе права феадалаў на вотчынны суд, што ставіла ў значную залежнасць ад яго рашэнняў сялян.
Першы Статут ВкЛ 1529 г. адмаўляў сялянам у праве ўласнасці на зямлю. Другі Статут ВкЛ 1566 г. замацоўваў 10-гадовы тэрмін пошуку беглых ці крадзеных сялян. Трэці Статут ВкЛ (1588 г.) падоўжыў тэрмін пошуку беглых да 20 гадоў, канчаткова пазбаўляў сялян права пераходу ад феадала і залічваў у стан непахожых людзей тых, хто пражываў на зямлі феадала 10 гадоў.
Уканцы XVI – першай палове XVII ст. у ВкЛ канчаткова фактычна і юрыдычна аформілася прыгоннае права.
12.Палітычны крызіс Рэчы Паспалітай і яе падзелы.
Што прывяло Рэч Паспалітую да крызісу і падзелаў.
Прычын было некалькі. І першая – палітычны лад Рэчы Паспалітай. Найбольш небяспечным для дзяржаўнасці былі так званыя “шляхецкія залатыя вольнасці”: выбранне манарха, liberum veto, канфедэрацыі.
Выбранне манарха вяло да такой з'явы, як подкуп. Карупцыя стала звычайнай справай палітычнага жыцця краіны.
Шляхта Рэчы Паспалітай карысталася яшчэ і такой вольнасцю, як права на стварэнне канфедэрацыі. Гэта значыць, што калі кароль дзейнічаў насуперэк шляхце, то апошняя мела права адмовіцца ад падпарадкавання каралю і выступіць супраць яго.
Шляхецкія вольнасці вянчала “liberum veto” (аднагалоснае прыняцце рашэнняў), якое не толькі нараджала анархію, але магло наогул паралізаваць цэнтральную ўладу.
Наступнай прычынай аслаблення Рэчы Паспалітай была рэлігійная палітыка. Берасцейская царкоўная унія 1596 г. паглыбіла існуючыя ў грамадстве супярэчнасці. Лацінізацыя уніяцкай царквы прывяла да расколу грамадства на яе прыхільнікаў і праціўнікаў.
Да ўсяго папярэдняга дадаецца спалучэнне рэлігійнага і нацыянальнага прыгнѐту з феадальным. Невыносным было становішча сялян. Паншчына даходзіла да 12 дзѐн на тыдзень. Акрамя дзяржаўных падаткаў селянін павінен быў выконваць:
-фурманковую павіннасць;
-вартоўную службу;
-рамонт дарог, мастоў;
-гвалты, талокі.
Усѐ гэта вяло да ліквідацыі стымулаў да працы. Паглыбіла палітычны і эканамічны крызіс Рэчы Паспалітай барацьба паміж магнатамі за ўладу.
Не апошнюю ролю ў аслабленні дзяржавы адыгралі шматлікія знешнія і ўнутраныя войны, якія вяла Рэч Паспалітая амаль з самага пачатку свайго існавання: 1558 – 1583 гг. – 25гадовая лівонская вайна з Расіяй за балтыйскае ўзбярэжжа; 1648 – 1653 гг. – антыфеадальная вайна на тэрыторыі Беларусі; 1654 – 1667 гг. – руска-польская вайна; 1700 – 1721 гг. – Паўночная вайна, у якой на баку Расіі разам з Даніяй, Саксоніяй удзельнічала Рэч Паспалітая; 1740 –1744гг.– паўстанне Васіля Вашчылы.
Такім чынам, палітычны лад Рэчы Паспалітай, неабмежаваныя шляхецкія вольнасці, рэлігійны фанатызм, неверагоднае падзенне нораваў шляхецкага саслоўя з'явіліся галоўнымі прычынамі гібелі дзяржавы.
Жнівень 1772 г. – першы падзел Рэчы Паспалітай. У склад Расіі былі ўключаны Інфлянцкае ваяводства, найбольшая частка Полацкага, амаль усѐ Віцебскае ваяводства, усѐ Мсціслаўскае і ўсходняя частка Рэчыцкага павету Мінскага ваяводства (з Рагачовам, Прапойскам, Чачэрскам і Гомелем).
Студзень 1793 г. – другі падзел Рэчы Паспалітай. Да Расіі адышлі Правабярэжная Украіна, а таксама цэнтральная частка Беларусі з гарадамі Мінскам, Барысавам, Бабруйскам, Рэчыцай, Слуцкам, Навагрудкам, Пінскам і Мазыром.
Пасля падаўлення паўстання 1794 г. адбыўся трэці падзел Рэчы Паспалітай (1795 г.). Расія далучыла Літву, заходнюю частку Беларусі і Заходнюю Валынь.
Урад Кацярыны II, пад час праўлення якой адбыліся падзелы Рэчы Паспалітай, і Беларусь была далучана да Расійскай імперыі, праводзіў на новых тэрыторыях цэнтралісцкую аб’яднальную палітыку, яе канчатковай мэтай было зліццѐ новых тэрыторый з рускімі рэгіѐнамі.
13.Негатыўныя і пазітыўныя вынікі ўваходжання беларускіх зямель у склад Расійскай імперыі.
Пасля падзелаў Рэчы Паспалітай Беларусь была далучана да Расійскай імперыі, урад якой праводзіў на новых тэрыторыях цэнтралісцкую аб’яднальную палітыку, яе канчатковай мэтай было зліццѐ новых тэрыторый з рускімі рэгіѐнамі.
На Беларусі з 1777 г. былі распаўсюджаны агульнарасійскія адміністратыўныя органы кіравання і расійская сістэма адміністратыўнага падзелу. Губерніі былі падзелены на паветы. Кіруючыя пасады займалі прысланыя з расійскіх губерній чыноўнікі. Беларуская шляхта атрымала ад расійскіх улад роўныя правы з расійскім дваранствам і абяцанне захаваць зямельную маѐмасць.
Урад займаўся распаўсюджаннем русскага землеўладання на далучаных землях.. Да пачатку XIX ст. было раздадзена рускім дваранам 208.550 душ (1/4 частка дзяржаўных сялян Беларусі).
Адразу пасля далучэння сялянам была зроблена значная палѐгка, але праз некалькі год падушны падатак быў уведзены ў поўным аб’ѐме. Дзяржаўныя падаткі збіраліся на Беларусі серабром (да 1811 г.), у той час як рускія сяляне плацілі асігнацыямі, курс якіх да сярэбраных грошаў быў у некалькі разоў меншы. Да того, у дачыненні сялян уводзілася рэкруцкая павіннасць, невядомая ў Рэчы Паспалітай.
Што тычыцца гарадоў, то трэба адзначыць скасаванне магдэбурскага права.
Для яўрэйскага насельніцтва вызначалася “мяжа аседласці”, у якую ўваходзілі беларускія і частка ўкраінскіх губерняў. Ім дазвалялася жыць толькі ў гарадах гэтых губерній, займацца толькі рамѐствамі і гандлем, забаранялася займацца земляробствам.
Далучэнне да Расіі спачатку значна паўплывала на паскарэнне эканамічнага развіцця Беларусі. Попыт на сельскагаспадарчую прадукцыю паспрыяў павялічэнню пасяўных плошчаў, асабліва пад тэхнічныя культуры. Пашыраліся гандлѐвыя сувязі і развівалася мануфактурная прамысловасць.
Такім чынам можна вылучыць станоўчыя і адмоўныя бакі знаходжання беларускіх зямель у складзе Расійскай імперыі.
Станоўчае
1.Расія была больш развітай у эканамічных і палітычных адносінах чым Рэч Паспалітая, гэта спрыяла сацыяльна-эканамічнаму развіццю беларускіх зямель;
2.Беларусь была выратавана ад эканамічнай і палітычнай замкнѐнасці; ад міжсобных магнацкіх войнаў;
3.Уваходжанне ў склад Расіі дало імпульс паскарэнню працэса капіталістычнага развіцця ў Беларусі, далучыла яе гаспадарку да агульнарасійскага рынку;
4.Прывяло да кансалідацыі беларускага народа, росту яго самасвядомасці, фарміравання беларускага характару, да узаемаабагачэння культур;
5.На гэты час прыпадае пачатак фарміравання беларускай нацыянальнай культуры, сучаснай літаратурнай мовы і літаратуры.
Адмоўнае
1.Пасля ўваходжання ў склад Расіі было ліквідавана самакіраванне ў гарадах;
2.Уводзілася падушная сістэма падаткаабкладання;
3.У выніку падараванняў рэзка скарацілася колькасць дзяржаўных сялян;
4.Уводзілася рэкруцкая павіннасць;
5.На тэрыторыі Беларусі насаджаліся ваенныя пасяленні;
6.Урадам праводзілася прадваранская палітыка;
7.Праводзілася палітыка русіфікацыі і паланізацыі мясцовага насельніцтва па прынцыпу: сяляне гэта рускія, шляхта гэта дваране;
8.Была ліквідавана вуніяцкая царква.
Увыніку далучэння беларускіх зямель да Расійскай імперыі тут пашырылася і замацавалася прыгонніцтва, паскорылася эканамічнае развіццѐ, а палітычнае і культурнае жыццѐ пераарыентавалася ў усходнім накірунку.
14.Эпоха Асветніцтва ў Еўропе і ў Беларусі.