ВУЗ: Не указан
Категория: Не указан
Дисциплина: Не указана
Добавлен: 02.08.2025
Просмотров: 287
Скачиваний: 0
Гістарыяграфія новага часу
1. Заснавальнік і галоўны прадстаўнік рамантычнай школы ў польскай гістарыяграфіі. Даследаваў гісторыю Польшчы, Беларусі і інш. славянскіх краін. Незалежна ад Цьеры і Гізо прыйшоў да разумення гісторыі як барацьбы класаў. Паслядоўна падкрэсліваў творчую ролю народных мас у гісторыі. Аўтар працы "Гісторыя Літвы і Русі аж да Люблінскай уніі з Польшчай 1569 года", дзе сярэдневяковую "рэспубліку" Полацка паставіў побач з Вялікім Ноўгарадам, пісаў пра вялікае значэнне старабеларускай мовы ў Вялікім княстве Літоўскім. Увогуле яго працы вызначаюцца антыфеадальнай накіраванасцю, варожасцю да нацыяналізму і клерыкалізму, выкрываюць і асуджаюць прыгнёт беларускага і украінскага народаў у Рэчы Паспалітай.
-
Т.Нарбут
-
Ю.Ярашэвіч
-
І.Анацэвіч
-
І.Лялевель
-
І.Даніловіч
2. Актыўны ўдзельнік польскага рэвалюцыйна-вызваленчага руху і паўстання 1830-1831 гг.. Прыхільнік крытычных метадаў вывучэння крыніц і параўнальна-гістарычнага метаду ў вывучэнні гістарычнага мінулага. Выдаў курс лекцый па крыніцазнаўству і дапаможным гістарычным дысцыплінам, які чытаў у Віленскім універсітэце "Навукі, якія дапамагаюць вывучаць гістарычныя крыніцы" (1822 г.).
-
І.Даніловіч
-
І.Лабойка
-
І.Лялявель
-
М.Баброўскі
-
Ю.Ярашэвіч
3. Гісторык і правазнавец, адзін з першых даследчыкаў летапісных і заканадаўчых помнікаў Беларусі і Літвы. Упершыню апісаў усе рукапісныя і друкаваныя экзэмпляры Статута ВКЛ, падрыхтаваў першае навуковае выданне Статута ВКЛ 1529 г. Упершыню апублікаваў беларуска-літоўскі летапіс 1446 г.
-
І.Лялявель
-
І.Даніловіч
-
І.Грыгаровіч
-
Т.Нарбут
-
Ю.Ярашэвіч
4. Адзін з першых беларускіх скарыназнаўцаў, адкрыў для беларускай і еўрапейскай навукі імя і справу Скарыны. Даследаваў гісторыю славянскага кнігадрукавання, збіраў матэрыялы пра дзейнасць Ш. Фіёля, Ф.Скарыны, І.Фёдарава, П.Мсціслаўца. Увёў у навуковы ўжытак шэраг найважнейшых помнікаў гісторыі і культуры, у т.л. першую глагалічную друкаваную кнігу "Місал па закону Рымскага двара" (Служэбнік, 1483), што захоўвалася ў Ватыканскай бібліятэцы. Спрыяў узнікненню асобнага кірунку ў гуманітарных навуках - беларусазнаўства, абуджэнню сярод еўрапейскіх навукоўцаў цікавасці да гістарычнага лёсу яго роднага народа. Разам з І.Даніловічам быў адным з пачынальнікаў беларускага нацыянальнага адраджэння.
-
І.Анацэвіч
-
Я.Нарбут
-
М.Румянцаў
-
М.Баброўскі
-
І.Лабойка
5. Беларускі і польскі гісторык, прафесар Віленскага універсітэта. Пісаў на польскай мове і часта ў сваіх працах зыходзіў з паланізатарскіх пазіцый. Значную ўвагу надаваў уплыву хрысціанства на цывілізацыю славян. У сваёй капітальнай 3-х томнай працы "Вобраз Літвы з пункту гледжання цывілізацыі ад найстаражытных часоў да канца XVIII ст." прапанаваў канцэпцыю існавання феадальнага ладу ў ВКЛ , ва ўтварэнні якога на першае месца ставіў унутраныя прычыны. Ён вывучаў паходжанне плямён, якія жылі на тэрыторыі Беларусі, фальклёр і этнаграфію беларускага насельніцтва.
-
І.Ярашэвіч
-
І.Анацэвіч
-
І.Лабойка
-
Т.Нарбут
-
І.Лелявель
6. Гісторык і археолаг, выпускнік Віленскага універсітэта, верагодны аўтар праекта Бабруйскай крэпасці і ўдзельнік яе будаўніцтва. Першым на Беларусі даў вызначэнне курганам як месцам старажытных пахаванняў. Памылкова адносіў яцвягаў да скіфскіх плямён. Збіраў і вывучаў помнікі археаграфіі. Адшукаў у Старым Быхаве і апублікаваў (1846 г.) адну з першых хронік XVI ст., "Хроніку Быхаўца". Аўтар 9-ці томнай "Гісторыі літоўскага народа", якая напісана з феадальна манархічных пазіцый.
-
М.Баброўскі
-
Т.Нарбут
-
І.Лялевель
-
І.Ярашэвіч
-
І.Анацэвіч
7. Расійскі дзяржаўны дзеяч, мецэнат, канцлер. Згуртаваў і матэрыяльна падтрымаў дзейнасць вучоных, у т.л. з Беларусі, якія адкрылі многія помнікі славянскай гісторыі і літаратуры, прааналізавалі іх і зрабілі палеаграфічнае апісанне, чым заклалі пачатак навуковаму славяназнаўству. Пасля яго смерці, скарбы, сабраныя ім, у тым ліку і на Беларусі, склалі аснову музея, з кніжнага фонду якога сфарміравалася адна з самых буйных бібліятэк свету, Расійская дзяржаўная бібліятэка, былая бібліятэка СССР імя Леніна.
-
М.П.Румянцаў
-
П.А.Румянцаў (Румянцаў-Задунайсі)
-
М.К.Баброўскі
-
П.А.Сталыпін
-
І.Ф.Паскевіч
8. Першае археаграфічнае выданне дакументаў, амаль поўнасцю прысвечаных гісторыі Беларусі. Надрукаваны толькі першы том. Другі захаваўся ў рукапісе, а трэці спынены на этапе падрыхтоўкі. Іх скаладальнікам з'яўляецца:
-
"Акты Западной России"
-
"Белорусский архив древних грамот"
-
"Витебская старина"
-
А.П.Сапуноў
-
І.І.Грыгаровіч
9. Беларускі гісторык, краязнавец і этнограф, вайсковы тапограф, статыстык, генерал-маёр. Пад яго кіраўніцтвам у 1831-1847 гг. праводзілася тапаграфічнае і вайскова-статыстычнае вывучэнне губерняў Беларусі. Збіраў этнаграфічны і гістарычны матэрыялы. Тэрыторыю Беларусі падзяляў на Беларусь і Літву. Беларусамі лічыў толькі "нашчадкаў крывічоў", гаварыў пра беларусаў як пра асобны народ і ставіў іх у адзін шэраг з суседнімі народамі. На падставе сабранага матэрыялу ён выдаў кнігу, якую М.Г.Чарнышэўскі назваў "не бескарыснай для тых, у каго пад рукамі няма добрага збору кніг па рускай гісторыі". Укажыце імя і назву твора.
-
П.Баброўскі
-
М.Без-Карніловіч
-
"Материалы для географии и статистики России, собранные офицерами Генерального штаба"
-
"Военно-статистическое обозрение Российской империи, изданное при первом отделении Департамента Генерального Штаба"
-
"Исторические сведения о примечательнейших местах в Белоруссии с присовокуплением и других сведений, к ней же относящихся"
10. Расійскі гісторык, які ўпершыню даследаваў пытанне паходжання і геаграфічнае значэнне тэрміна "Белая Русь"
-
М.І.Кастамараў
-
М.М.Карамзін
-
С.М.Салаўёў
-
В.М.Тацішчаў
-
М.К.Любаўскі
11. Гістарычная праца, дзе сярод выкарыстаных крыніц былі летапісы, якія не дайшлі да нашага часу, у т.л. адзін са спісаў Полацкага летапісу. Дзяякуючы гэтаму па ёй па сённяшні дзень удакладняюцца многія падзеі з гісторыі Беларусі: месца бітвы кн. Уладзіміра Святаславіча з Яраполкам, прычыны і дата нападу Уладзіміра на Полацк, час заснавання Наваградка і Барысава і інш.
-
"История Российская с самых древнейших времен"
-
"История государства Российского: В 12 т."
-
М.І.Кастамараў
-
В.М.Тацішчаў
-
М.М.Карамзін
12. Першы з расійскіх гісторыкаў, які адвёў значнае месца ў сваіх працах гісторыі Руска-Літоўскай дзяржавы (ВКЛ) як фактару расійскай гісторыі. У сваёй канцэпцыі расійскай гісторыі быў фактычна правадніком тэорыі "афіцыйнай народнасці" ў гістарычнай навуцы.
-
М.Каяловіч
-
М.Г.Устралаў
-
М.М.Бантыш-Каменскі
-
К.А.Гаворскі
-
С.С.Увараў
13. Штомесячны палітычны і гісторыка-літаратурны часопіс, які меў на мэце процідзейнічаць польскаму і каталіцкаму ўплыву ў заходніх губернях Расійскай імперыі. Ён выступаў з пазіцый вялікадзяржаўнага шавінізму супраць дэмакратычных ідэй і нацыянальна-вызваленчага руху, актыўна прапагандаваў ідэалогію заходнерусізму, друкаваў архіўныя дакументы і матэрыялы, даследаванні па гісторыі, статыстыцы, этнаграфіі, краязнаўстве Беларусі, Літвы, Украіны.
-
"Виленский вестник"
-
"Северо-Западный край"
-
"Вестник Западной России"
-
"Епархиальные ведомости"
-
"Окраина"
14. Беларускі гісторык, археолаг, прадстаўнік кансервантыўнага вялікадзяржаўна-шавіністычнага кірунку ў заходнерусізме. З сям'і уніяцкага святара, выпускнік Пецярбургскай духоўнай акадэміі. У грамадскай і навуковай дзейнасці стаяў на рэакцыйных пазіцыях, ухваляў усе мерапрыемствы царазму ў Паўночна-Заходнім краі. Выступаў супраць паланізацыі Беларусі, але сам актыўна праводзіў русіфікацыю. Апублікаваў важныя для гісторыі Беларусі дакументы ("Документы, которые относятся к истории белорусской церкви", "Материалы по истории православия в Западной России", "Материалы для истории города Витебска") арыгіналы якіх потым загінулі.
-
К.Гавороскі
-
М.Каяловіч
-
І.Аксакаў
-
Л.Саланевіч
-
П.Д.Бранцаў
15. Беларускі гісторык, археолаг, прадстаўнік заходнерусізму. Як археолаг правёў раскопкі курганоў каля Полацка, упершыню ахарактарызаваў іх структуру, вызначыў час узнікнення. Даследаваў курганы ў Лепельскім павеце. Апісаў старажытную Альгердаву дарогу з Полацка на Вільню і помнікі абапал яе.
-
І.Карнілаў
-
К.Гаворскі
-
М.Каяловіч
-
А.П.Сапуноў
-
А.М.Семянтоўскі
16. Беларускі і рускі гісторык, публіцыст і грамадскі дзеяч, прадстаўнік ліберальна-памяркоўнага кірунку заходнерусізму. З сям'і уніяцкага святара, выпускнік Пецярбургскай духоўнай акадэміі. Аўтар гісторыка-этнаграфічных даследаванняў. Закранаючы пытанні этнагенезу і этнічнай гісторыі беларусаў, лічыў, што беларуская народнасць, роднасная рускім і ўкраінцам, склалася ў 10-11 стст. з плямён крывічоў і дрыгавічоў. Ажыццявіў выданні такіх гістарычных крыніц, як "Дневник последнего похода Стэфана Батория на Россию…", "Дневник Люблинского сейма 1569 г."
-
А.В.Турцэвіч
-
А.П.Сапуноў
-
К.А.Гаворскі
-
М.В.Каяловіч
-
І.І.Грыгаровіч
17. Беларускі гісторык, археограф, краязнавец. Выпускнік, потым выкладчык Александраўскай гімназіі ў Віцебску. Выпускнік і выкладчык Маскоўскага універсітэта. Сакратар Віцебскага губернскага статыстычнага. Адзін з ініцыятараў стварэння Віцебскага царкоўна-археалагічнага музея і Віцебскай вучонай архіўнай камісіі, Віцебскага аддзялення Маскоўскага археалагічнага інстытута. Стваральнік адной з буйнешых археаграфічных прац "Витебской старины".
-
У.К.Стукаліч
-
М.В.Мялешка
-
А.П.Сапуноў
-
А.В.Турцэвіч
-
Е.Р.Раманаў
18. Рускі гісторык-манархіст, вядомы сваімі працамі па гісторыі Вялікага княства Літоўскага, галоўнай заслугай беларускіх князёў лічыў іх барацьбу за праваслаўе. На яго думку рускія цары выратавалі беларусаў і літоўцаў ад польскай асіміляцыі. Ухваляў М.М.Мураўёва за задушэнне паўстання 1863-1864 гг.
-
П.Дз.Бранцаў
-
К.А.Гаворскі
-
М.В.Каяловіч
-
А.В.Турцэвіч
-
А.П.Сапуноў
19. Выберыце той шэраг гісторыкаў, якіх у поўным складзе можна аднесці да заходнерускага накірунку ў гістарыяграфіі
-
М.М.Бантыш-Каменскі; П.Дз.Бранцаў; А.В.Турцэвіч; М.Г.Устралаў.
-
К.А.Гаворскі; М.В.Каяловіч; А.П.Сапуноў; У.К.Стукаліч;
-
М.М.Бантыш-Каменскі; К.А.Гаворскі; А.П.Сапуноў; А.В.Турцэвіч;
-
П.Дз.Бранцаў; У.К.Стукаліч; А.В.Турцэвіч; М.Г.Устралаў.
-
М.В.Каяловіч; У.К.Стукаліч; В.Турцэвіч; М.Г.Устралаў.
20. Як адлюстравалася барацьба дзвюх ідэйных цячэнняў, "заходнікаў" і "славянафілаў", ў працы кіеўскай навуковай школы гісторыкаў:
-
у сувязі з гістарычна склаўшыміся абставінамі, доўгі час Украіна знаходзілася ў складзе ВКЛ і Рэчы Паспалітай, і блізкасцю да Захаду, у Кіеўскім універсітэце працавалі гісторыкі-прыхільнікі заходнягя вектара развіцця грамадства
-
большасць кіеўскіх вучоных і выпускнікоў Кіеўскага універсітэта па цэламу шэрагу пытанняў далучылася да славянафілаў
-
галоўная заслуга прадстаўнікоў Кіеўскай школы гісторыкаў заключалася ў тым, што яны першымі пачалі вывучаць прававыя праблемы ў цеснай узаемасувязі з жыццём народа, надаўшы асаблівую ўвагу гісторыі ўкраінскага і беларускага народаў
-
гісторыкі Кіеўскай школы выступалі супраць царскага самадзяржаўя і праваслаўнага духавенства, царызм яны паказвалі ворагам усяго насельніцтва
-
большасць кіеўскіх вучоных і выпускнікоў Кіеўскага універсітэта выпрацоўвалі свае канцэпцыі, якія характарызаваліся пазітыўным ідэалізмам
21. Адзін з заснавальнікаў украінскай нацыянальнай гістарыяграфіі, стаяў на чале кіеўскай школы гісторыкаў. Прытрымліваўся тэорыі "бяскласавасці" і "дэмакратызму" ўкраінскага народа, ідэалізаваў казацтва. Настаўнік такіх вядомых гісторыкаў як А.С. і М.С.Грушэўскіх, М.В.Доўнар-Запольскага.
-
М.І.Кастамараў
-
Н.Д.Іванішчаў
-
Ф.І.Леантовіч
-
У.Б.Антановіч
-
М.Ф.Уладзімірскі-Буданаў