Файл: Планы семінарскіх заняткаў для 4 курса. Спец. Гісторыя. СПД.docx

ВУЗ: Не указан

Категория: Не указан

Дисциплина: Не указана

Добавлен: 02.08.2025

Просмотров: 152

Скачиваний: 0

ВНИМАНИЕ! Если данный файл нарушает Ваши авторские права, то обязательно сообщите нам.

МІНІСТЭРСТВА АДУКАЦЫІ РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ

Установа адукацыі “ВІЦЕБСКІ ДЗЯРЖАЎНЫ УНІВЕРСІТЭТ імя П.М.МАШЭРАВА”

ГІСТАРЫЧНЫ ФАКУЛЬТЭТ

Кафедра гісторыі Беларусі

Гістарыяграфія гісторыі беларусі

Планы семінарскіх заняткаў

Складальнік:

кандыдат гістарычных

навук, дацэнт

Акуневіч В.У.

Віцебск, 2010

Семінар 1. Гістарычная думка ў сярэдневякоўі

Плана семінара (2 гадзіны)

1. Гістарычная думка ў летапісах і хроніках, зараджэнне гістарычнай навукі і адукацыі:

  • “Аповесць мінулых гадоў” як помнік гістарычнай думкі ўсходнеславянскіх народаў;

  • познерускія летапісы аб беларускіх землях у час феадальнай раздробленасці;

  • лацінамоўныя хронікі і скандынаўскія сагі аб раннесярэдневяковай гісторыі Беларусі;

  • беларуска-літоўскія летапіся і хронікі, эвалюцыя поглядаў пад уплывам палітычных падзей;

  • гістарычная думка ў помніках беларускай гісторыка-мемуарнай літаратуры.

  • адлюстраванне гісторыі беларускіх зямель у нататках замежных дыпламатаў і падарожнікаў XV – XVIІ стст.;

  • асноўныя канцэпцыі сярэдневяковага летапісання.

2. Сярэдневяковая публіцыстыка і яе уяўленні аб гісторыі Беларусі:

  • гістарычная думка эпохі Адраджэння і Рэфармацыі (Ф.Скарына, М.Гусоўскі, М.Ліцвін, А.Волан, С.Будны, П.Гёзка, М.Чаховіц);

  • Контррэфармацыя і гістарычны досвед (П.Скарга, Л.Сапега, С.Полацкі).

3. Перадумовы зараджэння гістарычнай навукі і гістарычнай адукацыі:

  • польскія хронікі аб гісторыі Беларусі: М.Стрыйкоўскі і А. Гванніні;

  • езуіты і Віленская акадэмія, А.Віюк-Каяловіч, К.Бартольд, Я.Пашкоўскі, С.Растоўскі, Ф.Папроцкі, К.Вірвіч;

  • гістарычная думка эпохі Асветніцтва (І.Л.Храптовіч, А.С.Нарушевіч, Г.Калантай, Т.Чацкі, С.І.Богуш-Сестранцевіч).


Літаратура:

Абавязковая:

  1. Белазаровіч, В.А. Гістарыяграфія гісторыі Беларусі : дапаможнік / В.А.Белазаровіч ; пад агульн. рэд. І.П.Крэня, А.М.Нечухрына. – Гродна : ГрДУ, 2006. С.25 – 45, 48 – 78.

  2. Смяховіч М. Даследчыцкія прынцыпы ў “Аповесці мінулых гадоў” // Беларускі гістарычны часопіс. 2003. №6. С.30-38.

  3. Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. У 6 т. Т.1-6. Мн.,1993-2003.

дадатковая:

  1. Асветнікі зямлі Беларускай: Энцыклапедычны даведнік. Мн.,2001.

  2. Беларускія летапісы і хронікі /Уклад. У.Арлоў, пераклад В.Чамярыцкага. Мн.,1997.

  3. Каханоўскі Г.А. Археалогія і гістарычнае краязнаўства Беларусі ў XVI-XIX ст. Мн.,1984.

  4. Копысский З.Ю., Чепко В.В. Историография БССР: Эпоха феодализма. Мн.,1986.

  5. Чамярыцкі В.А. Беларускія летапісы як помнік літаратуры. Мн.,1969.

  6. Шалькевіч В.Ф. Гісторыя палітычнай і прававой думкі Беларусі. Мн.,2002.

  7. Улащик Н.Н. Очерк по археографии и источниковедению истории Белоруссии феодального периода. М.,1973.

  8. Улащик Н.Н. Введение в изучение белорусско-литовского летописания. М.,1985.

  9. Юхо Я. Гісторыя дзяржавы і права Беларусі. Ч.1. Гістарыяграфія. Мн.,1998.

Семінар 2: гістарыяграфія новага часу

ХІХ – пачатку ХХ ст. (2 гадзіны)

  1. Віленскі універсітэт і яго роля ў даследаванні гісторыі Беларусі (І.Лелявель, І.Даніловіч, І.Ярашэвіч, І.Анацэвіч, І.Лабойка).

  2. Вывучэнне Беларусі мясцовымі ўраджэнцамі ў першай палове ХІХ ст. ( М.П. Румянцаў, І.І. Грыгаровіч; М.В. Без- Карніловіч, А.Кіркор, К. і Я. Тышкевічы).

  3. Першыя гістарычныя даследаванні Беларусі расійскімі гісторыкамі – В.М.Тацішчаў.

  4. Афіцыйная расійская гістарыяграфія аб гісторыі Беларусі (М.М. Бантыш - Каменскі, П.Д.Бранцаў, М.Г.Устралаў, А.В. Турцэвіч).

  5. Ідэалогія заходнерусізму ў гістарыяграфіі (Гаворскі К.А., «Вестник Западной России», М. В. Каяловіч, А.П.Сапуноў, У.К.Стукаліч).

  6. Дыскусіі заходнікаў і славянафілаў. Погляды М.І.Кастамарава.

  7. Кіеўская гістарычная школа : У.Б.Антановіч, М. Ф.Уладзімірскі-Буданаў, Ф.І. Леантовіч, М.А. Максімейка. І.А. Маліноўскі, М.В., Доўнар-Запольскі.

  8. Маскоўская навуковая школа: І.Д.Бяляеў В.В.Ключэўскі, М.К.Любаўскі.

  9. Пецярбургская школа ў гістарыяграфіі: В.І.Сергеевіч, А.Я.Праснякоў, І.І.Лапа

  10. Польская гістарыяграфія : П.І. Шафарык, В.А. Мацяеўскі, С.Кутшэба, Я.Адамкус, О.Бальцар, А.Халецкі, Ю.Бардах, Г.Лаўмянскі.

  11. Станаўленне беларускай нацыянальнай гістарыяграфічнай канцэпцыі.



Літаратура:

Абавязковая:

  1. Белазаровіч, В.А. Гістарыяграфія гісторыі Беларусі : дапаможнік / В.А.Белазаровіч ; пад агульн. рэд. І.П.Крэня, А.М.Нечухрына. – Гродна : ГрДУ, 2006. С.79 – 124, 129-156, 159 – 181.

  2. Лінднэр Р. Гісторыкі і ўлада: нацыятворчы працэс і гістарычная палітыка ў Беларусі ХІХ – ХХ ст. /Пер. з ням. Л.Баршчэўскага; нав.рэд. Г.Сагановіча. Выд.2. СПб., 2005

  3. Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. Т.1-6. - Мн. , 1993-2003.

дадатковая:

  1. Асветнікі зямлі Беларускай: Энцыкл. Даведнік. Мн.,2001.

  2. Бандарчык В.К. Гісторыя беларускай этнаграфіі XIX ст.- Мн. 1964.

  3. Ён жа. Гісторыя беларускай этнаграфіі. Пачатак XX ст.- Мн. , 1970.

  4. Вялікае княства Літоўскае: Энцыклапедыя. У 2 т. Мн.,2005-2006.

  5. Гісторыя Беларусі: У 6 т. Т.1, 3. Мн.,2000, 2004.

  6. Каханоўскі Г.А. Археалогія і гістарычнае краязнаўства Беларусі ў ХVІ- XIX ст. -Мн. , 1984.

  7. Караў Дз. Пачаткі беларускага крыніцазнаўства // Спадчына. 1994. №1. С.4-14.

  8. Копысскйй З.Ю. , Чепко В.В. Историография БССР: Эпоха феодализма.- Мн. , 1986.

  9. Сянькевіч В. Вытокі беларускай нацыянальнай гістарыяграфіі і "Наша ніва" // Запісы. 1989. Кн. 19.

  10. Юхо Я. Гісторыя дзяржавы і права Беларусі. Гістарыяграфія. Т.1. -Мн. , 1998.

Семінар 3-5. гістарыяграфія навейшага часу

План семінара (6 гадзін)

  1. Гістарычная навука ў БССР:

  • станаўленне арганізацыйных асноў гістарычнай навукі, дзейнасць Акадэміі навук;

  • падрыхтоўка гістарычных кадраў;

  • панаванне марксісцка-ленінскай метадалогіі;

  • змены ў гістарычнай навуцы ў другой палове 80-х гг. ХХ ст. Сучасныя цэнтры гістарычнай навукі.

  1. Гістарыяграфія гісторыі Беларусі старажытных часоў і ранняга сярэднявечча (да канца XIII ст.):

  • даслеаванні міжваеннага перыяду (У.М. Ігнатоўскі, У.І. Пічэта, К.М Палікарповіч);

  • даследванні Полацкай зямлі Л.В. Аляксеева і Г.В. Штыхава;

  • вывучэнне Тураўскай зямлі (П.Ф. Лысенка);

  • праблемы старажытнага насельніцтва Беларусі ў даследаваннях В.В.Сядова і Э.М. Загарульскага;

  • праблемы дзяржаўнасці ў раннім сярэдневякоўі і Старажытнай Русі;

  • пытанні сацыяльна- эканамічнага становішча беларускіх зямель (В.І. Гарамыкіна, А.П. П' янкоў);

  • беларускія землі ў абагульняючых працах М.М. Ціхамірава, І.Я. Фраянава, А.Ю. Дварнічэнкі;

  • папулярызацыя старажытнай гісторыі Беларусі (У.Арлоў, Т.Бондар, Л.Дайнека, В.Іпатава, В.Чаропка).


  1. Гістарыяграфія гісторыі Беларусі ХІVVІІІ ст.:

  • тэматыка і метадалогія даследаванняў;

  • праблематыка даследаванняў У.І. Пічэты, эвалюцыя яго поглядаў;

  • пытанні сацыяльна- эканамічнага становішча Беларусі ў даследаваннях 1930-х гг.;

  • уплыў "Тэзісаў аб асноўных пытаннях гісторыі БССР " (1948) на даследаванне сярэдневяковай Беларусі (Л.С. Абэцэдарскі, А.П. Ігнаценка, Я.Н. Мараш);

  • адметныя рысы гістарычных даследаванняў 1960-80-х гг.;

  • змены тэматыкі даследаванняў з канца 1980-х гг. (М.І. Ермаловіч, Я.К. Анішчанка, В.Ф. Голубеў, П.А. Лойка, У.П. Емельянчык, В.Л. Насевіч, Г.М. Сагановіч, М.А. Ткачоў і інш.).

  1. Гістарыяграфія гісторыі Беларусі XIX- пачатку XX ст .

  • пераходны этап 1918- канец 1920-х гг.: працы гісторыкаў- прафесіяналаў "старой" школы (У.І. Пічэта, М.В. Доўнар- Запольскі, М.К. Любаўскі, У.М. Ігнатоўскі);

  • даследаванні гісторыі грамадскай думкі і рэвалюцыйнага руху, выданне дакументаў (20-я гг. ХХ ст.);

  • уплыў усталяваўшыхся марксісцка – ленінскай метадалогіі і таталітарнага рэжыму на даследаванні 1930- сярэдзіны 1950-х гг.;

  • стан гістарычнай навукі, праблематыка, ацэнкі, гістарыяграфія 1956-1980-х гг.: асаблівасці гістарычных даследаванняў на Беларусі часу "адлігі", дэкаратыўныя змены ў гістарыяграфіі і спробы навукова- аб'ектыўнай ацэнкі беларускага руху, сацыяльна- эканамічная праблематыка, новае ў вывучэнні паўстання 1863-1864 гг.;

  • Змены ў беларускай гістарыяграфіі ў другой палове 1980- 1990-я гг.

  1. Гістарыяграфія савецкага перыяду:

  • стварэнне гістарычных устаноў і тэматыка іх даследаванняў;

  • ідэалагізацыя гістарычных даследаванняў і абсалютызацыя класавых падыходаў;

  • рэпрэсіі супраць беларускіх гісторыкаў;

  • паглыбленне і дыферэнцыяцыя тэматыкі ў 1950- 1980-я гг., стварэнне абагульняючых прац;

  • новы этап у асвятленні гісторыі Беларусі савецкага перыяду з другой паловы 1980-х гг.

  1. Гісторыя Беларусі ў даследаваннях беларускай эміграцыі:

  • арганізацыйнае станаўленне беларускай эміграцыі;

  • уклад дзеячаў нацыянальнага адраджэння ў распрацоўку асобных праблем гісторыі Беларусі (К. Езавітаў, А.Луцкевіч, В. Ластоўскі);

  • накукова- культурныя цэнтры беларускай эміграцыі і іх роля ў даследаванні Беларусі;

  • праблематыка гістарычных даследаванняў беларускай эміграцыі, асноўныя канцэпцыі.