ВУЗ: Не указан
Категория: Не указан
Дисциплина: Не указана
Добавлен: 19.08.2025
Просмотров: 210
Скачиваний: 0
Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь Установа адукацыі ―Віцебскі дзяржаўны ўніверсітэт імя П.М. Машэрава‖
ЗАЦВЯРДЖАЮ Рэктар ВДУ імя П.М.Машэрава
А.У.Ягораў «_____»_______________2014 г.
ПРАГРАМА
уступнага іспыту ў магістратуру па спецыяльнасці 1-21 80 16 Айчынная гісторыя
Рэкамендавана да зацвярджэння кафедрай гісторыі Беларусі пратакол № 5 ад 24.05. 2014 г.
Витебск, 2014
ТЛУМАЧАЛЬНАЯ ЗАПІСКА
Праграма па сваѐй структуры патрабуе вызначэння галоўных паняццяў, ідэй, тэндэнцый, фактаў, дат, імѐн і іншых элементаў гістарычных ведаў. Яна патрабуе, каб студэнты маглі раскрыць сутнасныя элементы эканамічных адносін і важнейшыя рысы гаспадарчага развіцця; дэмаграфічнай характарыстыкі і сацыяльнай стратыфікацыі грамадства; асноўныя палітычныя падзеі і іх уплыў на дзяржаўную эвалюцыю; канфесійнае і культурнае развіццѐ.
Праграма ўступнага іспыту ў магістратуру прадугледжвае аналіз айчыннай гістарыяграфіі і асноўных крыніц па вывучаным праблемам і аспектам гістарычнага мінулага беларускага народа.
Праграма для паступаючых у магістратуру складаецца з сямі раздзелаў, якія ахопліваюць асноўныя этапы развіцця беларускіх зямель са старажытнасці па сучасны перыяд.
Уводзіны.
Этапы гістарыяграфічнага вывучэння гісторыі Беларусі. Вядучыя ўстановы гістарычнага профіля ў Рэспубліцы Беларусь. Гістарычныя школы ў айчыннай гістарычнай навуцы. Асноўныя крыніцы па гісторыі Беларусі.
Раздзел І.
Першабытнае грамадства на тэрыторыi Беларусi. Перыядызацыя першабытнага грамадства. Вынікі археалагічных даследаванняў на тэрыторыі Беларусі. Пачатак засялення продкамі чалавека тэрыторыі Беларусі. Першыя стаянкі. Умовы, лад жыцця, сацыяльная арганізацыя, асноўныя заняткі першабытных людзей. Зараджэнне вытворчых форм гаспадарання. Пачатак апрацоўкі жалеза. Пераход да класавага грамадства. Ваенная дэмакратыя. Даіндаеўрапейцы, балты. Рассяленне ўсходнеславянскіх плямѐнаў. Праблема этнагенэзу беларусаў. Рэлігія і мастацтва першабытных людзей.
Сацыяльна-эканамiчнае, палiтычнае і культурнае развiццѐ беларускiх
зямель у IX - першай палове XIII ст. Стан сельскай гаспадаркі, асноўныя прылады працы. Узнікненне гарадоў, іх колькасць і геаграфічнае размяшчэнне. Гарадское рамяство, унутраны і знешні гандаль. Формы феадальнай уласнасці на зямлю. Формы феадальнай залежнасці і эксплуатацыі залежнага насельніцтва. Погляды гісторыкаў на сацыяльна-эканамічныя адносіны ва ўсходніх славян у ІХ – ХІІІ стст. Беларускія землі і Старажытная Русь.
Палітычная гісторыя Полацкага і Тураўскага княстваў у ІХ-ХІІІ стст. Дзяржаўнасць у Панямонні, Пабужжы і Пасожжы.Знешнепалітычнае становішча беларускіх зямель у пачатку ХІІІ ст. Барацьба Полацкага княства з крыжакамі. Вячка Кукенойскі, Усевалад Герцыгскі, Уладзімір Полацкі - арганізатары барацьбы. Бітвы з мангола-татарамі на тэрыторыі Беларусі.
Заснаванне Полацкай і Тураўскай епархій. Першыя асяродкі і дзеячы хрысціянізацыі Беларусі. Значэнне прыняцця хрысціянства. Пісьменнасць, арыгінальная літаратура. Пачатак летапісання. Архітэктура, жывапіс, прыкладное мастацтва. Праблема хрысціянізацыі тэрыторыі Беларусі ў гістарычнай літаратуры.
Раздзел ІІ.
Утварэнне Вялiкага княства Лiтоўскага i ўключэнне беларускiх зямель у яго склад. Праблема ўтварэння ВКЛ. Пытанне аб месцазнаходжанні "летапіснай" Літвы. Прычыны аб'яднання балцкіх і славянскіх зямель у адзінай дзяржаве.
Узвышэнне Наваградка. Міндоўг і яго палітыка. Войшалк. Трайдзень. Цэнтралізатарская палітыка Віценя, Гедыміна, Альгерда. Сталіца, герб, мова дзяржаўнага справаводства ВКЛ. Значэнне ВКЛ у гісторыі беларускага народа.
Унутрыпалiтычнае становiшча i знешняя палiтыка ВКЛ у канцы XIV -
першай палове XVI ст. Дзяржаўны лад, органы ўлады i кiравання. Дынастычная барацьба 70 - 90-х гадоў ХІV ст. Крэўская унія. Востраўскае пагадненне. Княжанне Вітаўта, яго ўнутраная і знешняя палітыка. Разгром крыжакоў пад Грунвальдам. Прывілеі 1387 і 1413 г. Барацьба феадальных груповак за ўладу ў 30-х гг. ХV ст. Казімір ІV і яго палітыка. Праўленне Аляксандра і Жыгімонта І Старога. Памежныя войны канца XV-першай паловы XVІ ст., іх прычыны і вынікі. Барацьба з набегамі крымскіх татар. Статуты ВКЛ 1529 і 1566 гг. Адміністрацыйная, судовая і ваенная рэформы.
Люблiнская унiя i яе вынiкi. Палiтычнае становiшча беларускiх зямель у другой палове XVI - першай палове XVII ст. ВКЛ у Лівонскай вайне. Прычыны Люблінскай уніі. Пазіцыі бакоў. Люблінскі сойм і яго рашэнні. Антылюблінскія настроі ў 70 - 90-х гг. XVІ ст. Становішча ВКЛ у складзе Рэчы Паспалітай. «Пакта канвента». «Генрыхавы артыкулы». Стэфан Баторый, яго унутраная і знешняя палітыка. Леў Сапега і яго дзейнасць. Статут 1588 г. і яго значэнне. Погляды гісторыкаў на дзяржаўны характар Рэчы Паспалітай.Інтэрвенцыя Рэчы Паспалітай у Расію падчас «Смутнага часу». Ілжэдзітрый І. Ілжэдзмітрый ІІ. «Смаленская» вайна.
Эканамічнае развіццѐ Беларусі ў XIV – першай палове XVII ст.
Даследаванне сацыяльна-эканамічных адносін эпохі феадалізму ў айчыннай гістарыяграфіі. Сельская гаспадарка ў Беларусi ў XIV - першай палове XVII ст. Асноўныя этапы юрыдычнага афармлення прыгоннага права. Формы феадальнага землеўладання і ўласнасці на зямлю. Землекарыстанне і павіннасці сялян, іх юрыдычны стан. Прывілеі 1387, 1413, 1432, 1434 і 1447 гг. і іх роля ў наступе феадалаў на асабістую волю сялян. Пачатак афармлення прыгоннага права. Судзебнік Казіміра ІV 1468 г. Статут 1529 г. ―Валочная памера‖ 1557 г. Арганізацыя фальваркаў. Прававое становішча сялян па Статутам 1566 і 1588 г. Катэгорыі і колькасць гарадоў і мястэчкаў. Сацыяльныя групы і этнічны склад гарадскога насельніцтва. Гарадскія рамѐствы і промыслы. Цэхавыя арганізацыі. Унутраны і знешні гандаль. Магдэбургскае права і яго роля ў грамадска-палітычным жыцці гарадоў. Магістрат, яго структура і дзейнасць. Юрыдыкі. Гарадскія паўстанні канца XVІ - першай паловы XVІІ ст.
Фармiраванне беларускай народнасцi. Культура Беларусi ў XIV-першай палове XVII ст. Перадумовы складвання народнасці. Энтагенетычныя фактары. Этнічная тэрыторыя. Асаблівасці мовы, матэрыяльнай і духоўнай культуры сярэдневяковых беларусаў. Этнічная самасвядомасць. Этнонімы. Менталітэт народа. Развіццѐ асветы. Літаратура. М.Гусоўскі. Заснаванне беларускага і ўсходнеславянскага кнігадрукавання. Ф.Скарына. Грамадска-палітычная думка. Архітэктура. Жывапіс і графіка. Асаблівасці ўплыву эпохі Адраджэння на Беларусь. Праблема паходжання «Белай Русі» у гістарычнай навуцы.
Рэфармацыя і Контррэфармацыя на Беларусі. Прадумовы і пачатак рэфармацыйнага руху ў Заходняй Еўропе, яго ажыццяўленне і вынікі. Прадумовы Рэфармацыі ў ВКЛ: этапы, накірункі, значэнне. Асаблівасці Контррэфармацыі ў ВКЛ. Дзейнасць Ордэна езуітаў на тэрыторыі Беларусі. Берасцейская царкоўная ўнія 1596 г. Распаўсюджванне ўніяцтва на тэрыторыі Беларусі. Значэнне царкоўнай уніі. Праблема ўніяцкай царквы ў гістарычнай літаратуры.
Эканамiчнае i палiтычнае становiшча Беларусi ў другой палове XVII -
пачатку XVIII ст. Эканамічны заняпад беларускіх зямель і яго прычыны. Становішча сялянскай і феадальнай гаспадаркі. Становішча гарадскога насельніцтва. Заняпад рамеснай і гандлѐвай дзейнасці. Пачатак магнацка-шляхецкай анархіі. «Хатняя вайна» у ВКЛ. Абвастрэнне нацыянальна-рэлігійных супярэчнасцей.
Ваенныя дзеяннi на тэрыторыi Беларусi ў сярэдзіне XVII ст. Прычыны і характар вайны Расіі з Рэччу Паспалітай 1654 – 1667 гг. Ход ваенных дзеянняў на Беларусі ў 1654–1655 гг. Адносіны насельніцтва Беларусі да падзей вайны. Палітыка цара Аляксея Міхайлавіча ў Беларусі ў гады вайны. Ход ваенных дзеянняў у 1656 – 1667 гг. Умовы Андрусаўскага перамір’я. Падзеі першай Паўночнай вайны 1655 – 1660 гг. на тэрыторыі Беларусі. Кейданская ўнія. Вынікі войнаў для Беларусі.
Ваенныя дзеяннi на тэрыторыi Беларусi ў час другой Паўночнай вайны
(1700 – 1721 гг.). Ваенныя дзеяннi на тэрыторыi Беларусi ў 1701 – 1706 гадах. Раскол шляхты. Гродзенская аперацыя. Ход ваенных дзеянняў у Беларусi ў 1707 – 1708 гадах. Бітва ля в. Лясная. Адносіны насельніцтва Беларусі да ваюючых бакоў. Вынікі вайны для Беларусі.
Эканамiчнае i палiтычнае становішча Беларусi ў сярэдзiне i другой палове
XVIII ст. Эканамічнае становішча беларускіх зямель у складзе Рэчы Паспалітай у другой палове ХVІІІ ст. Стан сельскай гаспадаркі. Памешчыцкая гаспадарка і фальварачная вытворчасць. Рамесная вытворчасць. Мануфактуры. Унутраны і знешні гандаль, развіццѐ шляхоў зносін. Знешнепалітычнае і ўнутрапалітычнае становішча Беларусі ў складзе Рэчы Паспалітай у сярэдзіне 60-х - пачатку 70-х гадоў.
Падзелы Рэчы Паспалiтай i ўключэнне беларускiх зямель у склад Расiйскай iмперыi. Першы падзел Рэчы Паспалiтай: прычыны і яго вынікі. Палітыка рэформаў. Канстытуцыя 3-га мая 1791 г. Другі падзел Рэчы Паспалiтай. Паўстанне пад кіраўніцтвам Т. Касцюшкі. Ход паўстання на тэрыторыі Беларусі. Палiтыка царызму на далучаных беларускіх землях у апошняй трэці ХVIII - пачатку XIX ст. Праблема ўваходжання беларускіх зямель у склад Расіі ў гістарычнай навуцы.
Культура Беларусi ў другой палове XVII - XVIII ст.Гістарычныя ўмовы развіцця культуры. Стан школьнай асветы і выхавання. Рэформы сістэмы адукацыі. Эдукацыйная камісія і яе дзейнасць. Ідэі Асветніцтва на Беларусі. Грамадскапалітычная думка. Вусная народная творчасць. Літаратура. Тэатральнае і выяўленчае мастацтва. Архітэктура.
Раздзел ІІІ.
Тэрыторыя і насельніцтва Сацыяльна-эканамiчнае развiццѐ Беларусi ў
першай палове XIХ ст. Беларусі ў першай палове ХІХ ст. Адміністрацыйныя рэформы. Сельская гаспадарка. Крызіс феадальна-прыгонніцкай сістэмы. Рэформы П.Д.Кісялѐва 30 - 50-х гадоў і іх значэнне. Развіццѐ прамысловасці і гандлю. Прадумовы фарміравання капіталістычнага спосабу вытворчасці.
Ваенныя дзеянні на тэрыторыі Беларусі летам 1812 года. Адносіны беларускага сялянства і шляхты да падзей Вайны 1812 года. Акупацыйная палітыка французкіх войскаў. Бярэзінская аперацыя. Вынікі вайны для Беларусі. Праблема характара Вайны 1812 г. у гістарычнай літаратуры канца ХХ – пачатку ХХІ ст.
Грамадска-палітычны рух на тэрыторыі Беларусі ў першай палове ХІХ ст.
Вывучэнне грамадска-палітычнага руху першай паловы ХІХ ст. у гістарыяграфіі гісторыі Беларусі. Асаблівасці сацыяльнага складу ўдзельнікаў грамадска-палiтычнага руху на Беларусi. Тайныя таварыствы вучнѐўскай моладзі. Уплыў дзекабрысцкага руху. Падзеі паўстання 1830 - 1831 гг. на Беларусі. Змена палітыкі царызму. Дэмакратызацыя грамадска-палiтычнага руху ў 40 - 50 гадах ХІХ ст. Ф.Савіч.Зараджэнне беларускага нацыянальнага руху.
Рэформы 60 – 70-х гг. ХІХ ст. і асаблівасці іх правядзення на тэрыторыі Беларусі. «Вялікая» рэформа ў даследаваннях савецкай і айчыннай гістарыяграфіі. Абвастрэнне сацыяльна-эканамічнай і палітычнай сітуацыі ў сярэдзіне ХІХ ст. Падрыхтоўка сялянскай рэформы. Правядзенне рэформы. Сялянскі рух у 1861 -1862 гг. Змены ў рэалізацыі рэформы. Вынікі і значэнне аграрных рэформ. Земская, судовая, школьная, цензурная, гарадская, ваенная рэформы. Значэнне буржуазных рэформ. Контррэформы Аляксандра ІІІ. Русіфікацыя краю.
Паўстанне 1863 г. у Беларусi. Кастусь Калiноўскi i яго дзейнасць. Прычыны паўстання. К.Каліноўскі і яго рэвалюцыйная дзейнасць. "Мужыцкая праўда". Пачатак паўстання. Арганізацыя паўстанцкіх атрадаў і іх дзейнасць. Падаўленне паўстання. М.Мураўѐў. Характар і прычыны паражэння паўстання. Гісторыкі аб паўстанні 1863 г.
Развiццѐ капiталiзму ў прамысловасцi i сельскай гаспадарцы Беларусi ў
другой палове XIX cт. Асноўныя даследаванні праблемы развіцця капіталізму на тэрыторыі Беларусі ў айчыннай гістарыяграфіі. Памешчыцкае і сялянскае землеўладанне. Асаблівасці развіцця капіталізму ў сельскай гаспадарцы. Сусветны аграрны крызіс і яго ўплыў на спецыялізацыю сельскай гаспадаркі беларускіх губерняў. Сялянскія перасяленні на мяжы стагоддзяў. Этапы сялянскага руху ў 1864 – 1900 гг. Праблема кулакоў і фермераў.Спецыялізацыя беларускай прамысловасці, яе галіновая структура. Прамысловая рэвалюцыя. Рост гарадоў. Чыгуначнае будаўніцтва на тэрыторыі Беларусі ў парэформенны перыяд.
Грамадска-палiтычны рух у Беларусi ў другой палове XIХ ст.Гістарыяграфія грамадска-палітычнага руху ў савецкай і айчыннай навуцы.Ліберальна-буржуазны рух. Народніцкі рух. Эвалюцыя рабочага руху. Распаўсюджанне марксізму. Рэвалюцыйнадэмакратычны рух. Утварэнне і дзейнасць першых палітычных партый на тэрыторыі Беларусі.
Беларуская культура ў другой палове XIХ ст. Пачатак фарміравання беларускай нацыі. Палітыка ўрада ў галіне культуры ў 60 - 90 гг. ХІХ ст. Стан асветы, развіццѐ мастацкай літаратуры. Друк. Быт і матэрыяльная культура. Навука. Тэатр і музыка. Архітэктура і горадабудаўніцтва. Жывапіс. Графіка.
Гістарычныя ўмовы ўтварэння беларускай нацыі. Асаблівасці пачатковага этапа генеэзіса беларускай нацыі. Беларускі нацыянальны рух у другой палове ХІХ ст.
Палiтычнае становiшча Беларусi ў пачатку ХХ ст. Сіянісцкі рух на мяжы ХІХ – ХХ стст. ―Паліцэйскі сацыялізм‖. Развіццѐ сацыял-дэмакратычнага руху. ІІ з’езд РСДРП і яго гістарычнае значэнне. Утварэнне партыі сацыялістаў-рэвалюцыянераў. Утварэнне і дзейнасць БСГ.
Рэвалюцыя 1905 - 1907 гг. у Беларусi.Вывучэнне першай рускай рэвалюцыі беларускімі савецкімі гісторыкамі. Наспяванне рэвалюцыйнай сітуацыі. Прычыны рэвалюцыі. Пачатак рэвалюцыі і яе этапы. Рэвалюцыйны рух ў студзені-верасні 1905 г. Кастрычніцкая палітычная стачка ў гарадах і мястэчках Беларусі. Маніфест Мікалая ІІ ад 17 кастрычніка. «Курлаўскі растрэл». Снежаньская палітычная стачка. Адступленне рэвалюцыі. Дзейнасць дэпутатаў ад беларускіх губерняў у І-ай і ІІ-ой Дзяржаўных думах. Прычыны паражэння рэвалюцыі і яе значэнне.
Сацыяльна-эканамічнае развіццѐ Беларусі ў пачатку ХХ ст.Стан прамысловасці. Эканамічны крызіс 1900 – 1903 гг. Дэпрэсія і прамысловы ўздым 1907
– 1913 гг. Развіццѐ капіталізму ў сельскай гаспадарцы. Сталыпінская аграрная рэформа, яе сутнасць і вынікі. Праблема сталыпінскіх пераўтварэнняў у гістарычнай літаратуры.
Палітычнае становішча беларускіх зямель у 1907 – 1913 гг.Вывучэнне рабочага, сялянскага і салдацкага руху ў беларускай савецкай гістарыяграфіі.Грамадскі рух у перыяд рэакцыі. Трэцячэрвенская палітычная сістэма. Аслабленне рэвалюцыйных партый. Спецыфіка ліберальнага руху. Палітычныя пазіцыі ўрадавых партый і арганізацый. Дынаміка, характар рабочага і сялянскага руху. Прычыны, мэты і ажыццяўленне земскай рэформы ў заходніх губернях.
Беларусь у гады першай сусветнай вайны.Пачатак вайны. Захоп немцамі Заходняй Беларусі. Ваенныя аперацыі на Заходнім фронце ў 1916 г. Бежанства. Ваенныя павіннасці насельніцтва. Заняпад сельскай гаспадаркі. Мілітарызацыя прамысловасці і транспарту. Спецыфіка рабочага руху ў прыфрантавых умовах. Сялянскі рух. Салдацкія выступленні.
Культура Беларусi ў пачатку XХ ст.Уплыў рэвалюцыі 1905 - 1907 гг. на развіццѐ нацыянальнай беларускай культуры. Асвета, школа, літаратура, друк. Тэатр, музыка, выяўленчае мастацтва, архітэктура. Навука.
Падзеі Лютаўскай буржуазна-дэмакратычнай рэвалюцыі ў Беларусi.
Прычыны і характар рэвалюцыі. Рэвалюцыйныя падзеі ў Петраградзе. Ліквідацыя самадзяржаўя. Двоеўладдзе. Растаноўка палітычных сіл на Беларусі. Першы з'езд беларускіх нацыянальных партый і арганізацый.
Беларусь паміж двума рэвалюцыямі 1917 г.Палітычнае становішча. Органы ўлады. Дзейнасць палітычных партый і арганізацый, прафсаюзаў. ІІ з'езд беларускіх нацыянальных партый і арганізацый і яго наступствы. Крызісы Часовага ўрада і іх праяўленне на Беларусі. Рабочы і сялянскі рух. Чэрвеньскае наступленне і яго вынікі. Становішча на Заходнім фронце. Ліпеньскія падзеі. Канец двоеўладдзя. Карнілаўскі мяцеж. Асаблівасці эканамічнага і палітычнага крызіса восенню 1917 г.
Раздел ІV.
Кастрычнiцкая рэвалюцыя i ўсталяванне Савецкай улады ў Беларусi.
Вывучэнне падзей Кастрычніцкай рэвалюцыі і ўсталявання Савецкай улады ў беларускай савецкай гістарыяграфіі.Перамога ўзброенага паўстання ў Петраградзе. ІІ Усерасійскі з'езд Саветаў рабочых і салдацкіх дэпутатаў і яго рашэнні. Усталяванне Савецкай улады на тэрыторыі Беларусі і Заходняга фронта. Дзейнасць ВРК ПаўночнаЗаходняй вобласці і Заходняга фронту. Ліквідацыя "Камітэта выратавання рэвалюцыі". Утварэнне Аблвыкамзаха. Першыя мерапрыемствы Савецкай улады ў палітычнай, эканамічнай і культурнай сферах.Антысавецкiя змовы i мяцежы на тэрыторыі Беларусi ў канцы 1917пачатку 1918 г. Першы Усебеларускi з'езд (кангрэс).Адносіны да Кастрычніцкай рэвалюцыі палітычных партый і сацыяльных слаѐў грамадства. Актывізацыя контррэвалюцыі. Ліквідацыя Стаўкі Вярхоўнага Галоўнакамандуючага ў Магілѐве. Першы Усебеларускі з'езд (кангрэс) і яго роспуск Савецкай уладай. Мяцеж корпуса Доўбар-Мусніцкага і яго ліквідацыя.Германская акупацыя. Абвяшчэнне БНР.Фарміраванне атрадаў Чырвонай гвардыі і частак Чырвонай Арміі. Брэсцкі мірны дагавор. Акупацыйны рэжым у Беларусі. Барацьба супраць акупантаў. Абвяшчэнне БНР. Ацэнка падзеі ў гістарычнай літаратуры.
Утварэнне БССР i стварэнне Лiтоўска-Беларускай ССР.Праблема ўтварэнне БССР i Лiтоўска-Беларускай ССР у гістарыяграфіі гісторыі Беларусі.Прадумовы ўтварэння БССР. Ідэйная барацьба вакол абвяшчэння БССР. Роля Белнацкама, беларускіх камуністычных секцый РКП (б) у стварэнні БССР.VІ Паўночна-Заходняя абласная канферэнцыя РКП(б). Маніфест Часовага рабоча-сялянскага ўрада БССР. І Усебеларускі з’езд Саветаў і яго рашэнні. Канстытуцыя БССР 1919 г. Утварэнне ЛітБелССР. Гаспадарчае i культурнае будаўнiцтва ў Лiтоўска-Беларускай ССР у першай палове 1919 г. Праблема палітыкі «ваеннага камунізму» і яе ацэнка ў гістарычнай літаратуры.
Савецка-польская вайна 1919 – 1920 гг.Савецка-польская вайна: прычыны, ход ваенных дзеянняў. Стракапытаўскі мяцеж у Гомелі. Акупацыйны рэжым. Партызанская і падпольная барацьба. Палітыка і тактыка беларускіх палітычных партый і арганізацый (Цэнтральная беларуская рада Гродзеншчыны і Віленшчыны, БНК, Рада БНР, Беларуская вайсковая камісія, БКА, эсэры і інш.).Контрнаступленне Чырвонай Арміі на Заходнім фронце і яго вынікі. ВРК і яго дзейнасць. Контрудар польскіх войск. Падпісанне перамір’я. Паўторнае абвяшчэнне БССР. Рыжскі мірны дагавор.Беларускі паўстанцкі камітэт. Дзейнасць падпольных груповак на завяршальным этапе грамадзянскай вайны. Б.Савiнкоў, С.Булак-Балаховiч - арганізатары антысавецкіх выступленняў на Беларусі. Слуцкае паўстанне, яго ацэнка ў гістарычнай літаратуры.
Эканомiка БССР у перыяд НЭПа (1921 - 1927 гг.).Гаспадарчая разруха.
Палітычнае становішча. Вынікі палітыкі "ваеннага камунізму". Пачатак аднаўленчых