ВУЗ: Не указан
Категория: Не указан
Дисциплина: Не указана
Добавлен: 22.09.2025
Просмотров: 2574
Скачиваний: 0
СОДЕРЖАНИЕ
Пытанні да заліку па гісторыі Беларусі
Курс лекцый па гісторыі беларусі Першабытны лад на тэрыторыі Беларусі.
Беларускія землі ў VI-іх стст.
Беларускія землі ў іх-пач. Хііі стст.
Сацыяльна-эканамічнае развіццё вкл
Культура і царква вкл. Этнічныя працэсы
Індустрыяльная цывілізацыя (канец XVIII– пачатакxXст.) і беларусь
1. Кастрычніцкая рэвалюцыя. Устанаўленне Савецкай улады ў Беларусі
3. Утварэнне Беларускай Савецкай Сацыялістычнай Рэспублікі
5. Савецка-польская вайна на тэрыторыі Беларусі. Вынікі Рыжскага міру (1921 г.) для Беларусі
Тэма. Беларусь у міжваенны перыяд
1. Новая эканамічная палітыка ў бсср
2. Прамысловасць бсср у 20-30-я гг. Індустрыялізацыя: сутнасць і вынікі
3. Сельская гаспадарка бсср у 20-30-я гг. Калектывізацыя: сутнасць і вынікі
4. Грамадска-палітычнае жыццё бсср у 20-30-я гг. Палітыка беларусізацыі
6. Культурнае жыццё бсср у 20–30 гг.
7. Беларускае замежжа ў 20–30-я гг. Хх ст.
8. Заходняя Беларусь у складзе Польскай дзяржавы
Тэма. Беларусь у гады другой сусветнай вайны
1. Другая сусветная вайна (1939-1945 гг.). Уключэнне Заходняй Беларусі ў склад бсср
2. Нападзенне Германіі на ссср. Абарончыя баі ў Беларусі і ўстанаўленне акупацыйнага рэжыму
3. Разгортванне партызанскай вайны супраць акупантаў у Беларусі
4. Вызваленне Беларусі ад нямецкай акупацыі
2. Беларусь у 50-я – першай палове 80-х гг. Гаспадарчыя рэформы і іх абмежаванасць
Тэма. Да новай мадэлі грамадскага ладу
2. Бсср на міжнароднай арэне ў 40–80-я гг.
3. Культурнае і духоўнае жыццё бсср у другой палове 40-х – 80-я гг.
Раздзел. Шлях да суверэнітэту і дзяржаўнай незалежнасці беларусі (1991–2012 гг.)
2. Рэспубліка Беларусь і сусветнае супольніцтва. Яе адносіны з снд і Расійскай Федэрацыяй
3. Пошукі шляхоў выпрацоўкі эканамічнай палітыкі Рэспублікі Беларусь
Урад ЛітБелу займаўся практычным вырашэннем пытанняў гас-падарчага і культурнага будаўніцтва. Але ён адмовіўся перадаць сялянам канфіскаваныя памешчыцкія землі, і на іх месцы пачалі ствараць саўгасы. У сувязі з наступленнем польскіх войскаў 8 красавіка 1919 г. ЦВК ЛітБелу ўвёў у рэспубліцы ваеннае становішча. Але сіл на Заходнім фронце было недастаткова.
Такім чынам, БССР, абвешчаная бальшавікамі перш за ўсё з тактычных і палітычных меркаванняў, неўзабаве пасля абвяшчэння была пазбаўлена часткі сваёй тэрыторыі, уключанай у склад РСФСР. Буфернае ўтварэнне – ЛітБел ССР – таксама было недаўгавечным. 16 ліпеня 1919 г. СНК ЛітБел ССР спыніў сваю дзейнасць.
Асноўныя тэрміны і паняцці
Беларускі нацыянальны камітэт (Белнацкам) – адзін з аддзелаў Наркамнаца РСФСР, які быў створаны ў студзені 1918 г. Ліквідаваны ў сакавіку 1919 г.
Літоўска-Беларуская Савецкая Сацыялістычная Рэспубліка (ЛітБел) – штучнае дзяржаўнае ўтварэнне на тэрыторыі Віленскай, Мінскай і частак Ковенскай і Гродзенскай губерняў у часы інтэрвенцыі, якая была створана ў лютым 1919 г. шляхам аб’яднання Літ ССР з рэшткамі тэрыторыі БССР і ліквідавана ў ліпені 1919 г.
Храналогія падзей
31 студзеня (13 лютага) 1918 г. – Дэкрэт СНК РСФСР аб стварэнні Белнацкама – аддзелу Наркамнаца РСФСР.
21–23 снежня 1918 г. – канферэнцыя белсекцый РКП(б) у Маскве. Прыняцце пастановы аб абвяшчэнні БССР.
30–31 снежня 1918 г. – VI Паўночна-Заходняя абласная канферэнцыя РКП(б) у Смаленску. Прыняцце рэзалюцыі пра неабходнасць абвяшчэння ССРБ.
1 студзеня 1919 г. – абвяшчэнне Савецкай Сацыялістычнай Рэспублікі Беларусь у Смаленску.
16 студзеня 1919 г. – пастанова ЦК РКП(б) пра далучэнне да РСФСР Віцебскай, Магілёўскай і Смаленскай губерняў Беларусі.
2–3 лютага 1919 г. – Першы Усебеларускі з’езд саветаў Беларусі. Прыняцце Першай Канстытуцыі БССР.
27 лютага 1919 г. – стварэнне ЛітБелу.
Пытанні для самаправеркі
1. Якімі былі прычыны стварэння БССР?
2. З прадстаўнікоў якіх арганізацый быў створаны Часовы ўрад БССР?
3. У чым была прычына стварэння ЛітБелу?
4. Ці страціла БССР сваю дзяржаўнасць і незалежнасць у лютым 1919 г.?
4. Сацыяльна-эканамічныя пераўтварэнні на савецкай частцы тэрыторыі Беларусі ў 1918–1920 гг. Палітыка “ваеннага камунізму”
У ліку першых дэкрэтаў Савецкай улады быў Дэкрэт пра зямлю. У Беларусі работа па выкананню Дэкрэта пра зямлю праводзілася на аснове інструкцыі Ваенна-Рэвалюцыйнага камітэту Заходняй вобласці і фронту. У адпаведнасці з інструкцыяй на месцы накіроўваліся ўпаўнаважаныя ВРК, якія павінны былі арганізаваць новыя зямельныя камітэты. Праводзіліся перавыбары складу зямельных камітэтаў, у якіх бальшавікі не мелі большасці.
З утварэннем новых губернскіх і павятовых і паравыбраннем валасных зямельных камітэтаў былі створаны зямельныя аддзелы Выканаўчых камітэтаў Саветаў рабочых, салдацкіх і сялянскіх дэпутатаў, абавязкам якіх быў кантроль за дзейнасцю зямельных камітэтаў па выкарыстанню лясоў, нетраў, водных багаццяў, а таксама кіраўніцтва і нагляд за вядзеннем на іх гаспадаркі.
У лістападзе – снежні 1917 г. на месцах разгарнулася практычная работа па выкананню дэкрэта пра зямлю. Праводзілася канфіскацыя памешчыцкіх маёнткаў. Канфіскаваная зямля размяркоўвалася паміж працоўнымі сялянамі, а таксама пачалі арганізоўвацца камуны і саўгасы.
З’езд зямельных камітэтаў Заходняй вобласці, які адбыўся 11 студзеня 1918 г., адзначыў, што пераважнае права на зямлю мелі батракі і малазямельныя сяляне. Вызначалася таксама працоўная норма зямлі. Да сярэдзіны лютага 1918 г. у Магілёўскай і Віцебскай губернях канфіскацыя памешчыцкіх маёнткаў практычна была завершана. Да канца 1918 г. на неакупіраванай тэрыторыі Віцебскай і Магілёўскай губерняў органамі Савецкай улады былі размеркаваны паміж сялянамі 434 259 дзесяцін зямлі, паміж саўгасамі – 24 279 і паміж камунамі і арцелямі – 11 505 дзесяцін.
Савецкі ўрад прыняў таксама шэраг рашэнняў, якія датычыліся развіцця прамысловасці і становішча рабочых. 30 кастрычніка 1917 г. СНК выдаў дэкрэт, у якім вызначалася працягласць рабочага дня – 8 гадзін, забаранялася начная праца дзяўчат і падлеткаў да 16 гадоў. 14 лістапада 1917 г. было апублікавана прынятае УЦВК “Палажэнне пра рабочы кантроль”. З мэтаю планамернага рэгулявання народнай гаспадаркі на ўсіх прамысловых, гандлёвых, банкаўскіх, сельскагаспадарчых, транспартных, кааператыўных і іншых прадпрыемствах, дзе працавалі наёмныя рабочыя, уводзіўся рабочы кантроль за выт-ворчасцю, збытам прадуктаў, набыццём сыравіны, а таксама за фінансавай дзейнасцю прадпрыемства.
У кожным горадзе губерні ці прамысловым раёне ствараўся мясцовы Савет рабочага кантролю – орган Савета рабочых, салдацкіх і сялянскіх дэпутатаў, рашэнні якога былі абавязковымі для ўладальнікаў прадпрыемстваў.
9 снежня 1917 г. СНК Заходняй вобласці і фронту ўстанавіў кантроль за выданнем грошаў з казначэйства. 5 студзеня 1918 г. камісарыят фінансаў СНК Заходняй вобласці і фронту для вядзення пастаяннага кантролю камандзіраваў сваіх прадстаўнікоў у мясцовыя канторы Руска-Азіяцкага і Міжнароднага банкаў.
Пастановай Мінскага Савету рабочых і салдацкіх дэпутатаў быў распушчаны гарадскі харчовы камітэт. СНК Заходняй вобласці і фронту нацыяналізаваў тыпаграфію былога Мінскага губернскага кіравання і перадаў яе маёмасць у распараджэнне Камісарыяту ўнутраных спраў Заходняй вобласці і фронта.
Рабочы кантроль быў перахадным этапам да абагульнення сродкаў вытворчасці і фінансавага капіталу.
На Беларусі былі нацыяналізаваны фабрыка “Везувій” у Нава-Беліцы, 2 лесапільных заводы, шэраг млыноў і іншых прадпрыемстваў. Нацыяналізацыя праводзілася ў асноўным у неакупіраваных паветах Віцебскай і Магілёўскай губерняў. Была разгорнута барацьба супраць заможных і багатых людзей. 23 студзеня 1918 г. Аблвыканкамзах выдаў дэкрэт пра ўвядзенне спецыяльнага падатку для буржуазіі. Гэты падатак павінны былі плаціць крэдытныя ўстановы і таварыствы, на рахунку якіх было больш 20 тысяч рублёў; рэстараны і кафэ першага і другога разрадаў, клубы, уладальнікі фабрык і заводаў з колькасцю рабочых не менш 15 чалавек, уладальні гандлёвых устаноў і банкаў.
На працягу 1918 г. на неакупіраванай немцамі тэтыторыі Беларусі органамі Савецкай улады працягваліся сацыяльна-эканамічныя пераўтварэнні. У красавіку 1918 г. быў створаны Савет народнай гаспадаркі Заходняй вобласці. Да кастрычніка 1918 г. у 12 неаку-іраваных паветах было нацыяналізавана 31 прамысловае прадпрыемства, у тым ліку ільнопрадзільная фабрыка “Дзвіна” у Віцебску.
Сутнасць і накіраванасць сацыяльна-эканамічных мерапрыемстваў, якія праводзіліся на Беларусі, фактычна не змяніліся з абвяшчэннем ССРБ, а потым і ЛітБелу.
Мерапрыемствы ўраду Літоўска-Беларускай ССР у сацыяльна-эканамічнай сферы праводзіліся ў рамках палітыкі “ваеннага каму-нізму”. Зямельны фонд, лясы, нетры, воды былі абвешчаны агульна-дзяржаўнай уласнасцю. 16 лютага 1919 г. СНК выдаў пастанову пра нацыяналізацыю прамысловых прадпрыемстваў. Да ліпеня 1919 г. толькі на тэрыторыі Беларусі былі нацыяналізаваны 182 прадпрыемствы, а таксама сродкі зносін і банкі. Прамысловыя і харчовыя тавары размяркоўваліся па картачнай сістэме і ў выглядзе пайка. Прыватны гандаль нарміраванымі таварамі (хлеб і хлебапрадукты, алей, цукар, тытунь) забараняўся.
Сяляне абавязаны былі здаваць лішкі прадукцыі дзяржаве. Збор прадуктаў праводзіўся шляхам харчразвёрсткі харчатрадамі і камітэтамі беднякоў. Дзейнасцю харчатрадаў кіраваў аддзел харчова-рэквізіцыйнай арміі, утвораны 4 красавіка 1919 г. пры Наркамхарчы ЛітБелу. Злоўжыванні з боку харчатрадаў, якія выявіліся ў канфіскацыі ў сялян насення і прадуктаў харчавання прывялі да выступленняў сялян у Слуцкім, Мазырскім, Нясвіжскім і іншых паветах. Урад ЛітБела адмовіўся перадаць сялянам канфіскаваную зямлю памешчыцкіх маёнткаў і імкнуўся на базе іх стварыць саўгасы і сельскагаспадарчыя арцелі. 11 красавіка 1919 г. уведзена ўсеагульная працоўная павіннасць. Пасля завяршэння Савецка-польскай вайны сутнасць сацыяльна-эканамічнай палітыкі Савецкай улады істотна не змянілася.
На вызваленай ад палякаў тэрыторыі Беларусі нацыяналізацыя пачалася ў адпаведнасці з пастановай ВСНГ ад 29 лістапада 1920 г., якая абвяшчала нацыяналізаванымі ўсе прадпрыемствы, што з’яўляліся ўласнасцю прыватных асоб ці грамадскіх аб’яднанняў і мелі больш за 5 рабочых пры механічным рухавіку, або больш за 10 без яго. У крайніх формах ажыццяўлялася палітыка “ваеннага камунізму” у галіне сельскай гаспадаркі ў Магілёўскай і Віцебскай губернях, дзе ў адказ на гэта адбыліся сялянскія выступленні. Да канца 1920 г. было нацыяналізавана 730 прамысловых прадпрыемстваў.
Такім чынам, сацыяльна-эканамічныя мерапрыемствы, якія праводзіліся на Беларусі дзяржаўнымі і партыйнымі органамі Заходняй вобласці, ССРБ, ЛітБел, рэвалюцыйнымі камітэтамі, з’яўляліся, па сутнасці, палітыкай “ваеннага камунізму”. Асаблівасці палітыкі “ваеннага камунізму” на Беларусі вызначаліся тым, што яна з’яўлялася тэатрам ваенных дзеянняў і прыфрантавой тэрыторыяй. Масавыя выступленні сялянства сталі асноўнай прычынай пераходу ад палітыкі “ваеннага камунізму” да новай эканамічнай палітыкі ў 1921 г.
Асноўныя тэрміны і паняцці
Ваенны камунізм – эканамічная палітыка Савецкай дзяржавы ў 1918–1920 гг., сістэма надзвычайных мер, якія павінны былі ўсталяваць дыктатуру пралетарыяту. Грунтавалася на харчразвёрстцы, забароне прыватнага гандлю, увядзенні ўсеагульнай працоўнай павіннасці і г.д.
Харчразвёрстка – метад нарыхтовак сельскагаспадарчых прадуктаў, сутнасць якой заключаецца ў абавязковай здачы сялянамі лішкаў, а часцей неабходных ім самім прадуктаў харчавання, у фонд дзяржавы фактычна бясплатна і праводзілася спецыяльнымі харчатрадамі і камбедамі.
ВСНГ – Вышэйшы савет народнай гаспадаркі.
Храналогія падзей
9 снежня 1917 г. – пастанова СНК Заходняй вобласці і фронту пра ўстанаўленне кантролю за выданнем грошай з казначэйства.
14 лістапада 1917 г. – прынята рашэнне УЦВК пра ўвядзенне рабочага кантролю.
23 студзеня 1918 г. – Аблвыканкамзах выдаў дэкрэт пра ўвядзенне спецыяльнага падатку для буржуазіі.
4 красавіка 1919 г. – стварэнне пры Наркамхарчы ЛітБелу аддзелаў харчова-рэквізацыйнай арміі.
11 красавіка 1919 г. – урадам ЛітБелу ўведзена ўсеагульная пра-цоўная павіннасць.
29 лістапада 1920 г. – прынята пастанова ВСНГ пра нацыяналізацыю прадпрыемстваў.
Пытанні для самаправеркі
1. Што такое “ваенны камунізм”?
2. У чым асаблівасці “ваеннага камунізму” на Беларусі?