ВУЗ: Не указан
Категория: Не указан
Дисциплина: Не указана
Добавлен: 22.09.2025
Просмотров: 2551
Скачиваний: 0
СОДЕРЖАНИЕ
Пытанні да заліку па гісторыі Беларусі
Курс лекцый па гісторыі беларусі Першабытны лад на тэрыторыі Беларусі.
Беларускія землі ў VI-іх стст.
Беларускія землі ў іх-пач. Хііі стст.
Сацыяльна-эканамічнае развіццё вкл
Культура і царква вкл. Этнічныя працэсы
Індустрыяльная цывілізацыя (канец XVIII– пачатакxXст.) і беларусь
1. Кастрычніцкая рэвалюцыя. Устанаўленне Савецкай улады ў Беларусі
3. Утварэнне Беларускай Савецкай Сацыялістычнай Рэспублікі
5. Савецка-польская вайна на тэрыторыі Беларусі. Вынікі Рыжскага міру (1921 г.) для Беларусі
Тэма. Беларусь у міжваенны перыяд
1. Новая эканамічная палітыка ў бсср
2. Прамысловасць бсср у 20-30-я гг. Індустрыялізацыя: сутнасць і вынікі
3. Сельская гаспадарка бсср у 20-30-я гг. Калектывізацыя: сутнасць і вынікі
4. Грамадска-палітычнае жыццё бсср у 20-30-я гг. Палітыка беларусізацыі
6. Культурнае жыццё бсср у 20–30 гг.
7. Беларускае замежжа ў 20–30-я гг. Хх ст.
8. Заходняя Беларусь у складзе Польскай дзяржавы
Тэма. Беларусь у гады другой сусветнай вайны
1. Другая сусветная вайна (1939-1945 гг.). Уключэнне Заходняй Беларусі ў склад бсср
2. Нападзенне Германіі на ссср. Абарончыя баі ў Беларусі і ўстанаўленне акупацыйнага рэжыму
3. Разгортванне партызанскай вайны супраць акупантаў у Беларусі
4. Вызваленне Беларусі ад нямецкай акупацыі
2. Беларусь у 50-я – першай палове 80-х гг. Гаспадарчыя рэформы і іх абмежаванасць
Тэма. Да новай мадэлі грамадскага ладу
2. Бсср на міжнароднай арэне ў 40–80-я гг.
3. Культурнае і духоўнае жыццё бсср у другой палове 40-х – 80-я гг.
Раздзел. Шлях да суверэнітэту і дзяржаўнай незалежнасці беларусі (1991–2012 гг.)
2. Рэспубліка Беларусь і сусветнае супольніцтва. Яе адносіны з снд і Расійскай Федэрацыяй
3. Пошукі шляхоў выпрацоўкі эканамічнай палітыкі Рэспублікі Беларусь
У канцы І тыс. да н.э. на месцы знаходжання мілаградцаў сфарміравалася балта-славянская зарубінецкая культура. У Беларусі найбольш даследаваны комплекс помнікаў знаходзіцца каля в. Чаплін (Гомельская вобласць). Зарубінцы падтрымлівалі сувязь з кельтамі, скіфамі. З грэчаскіх гарадоў Прычарнамор’я да іх траплялі гліняныя амфары і шкляныя пацеркі. Для мілаградцаў і зарубінцаў характэрна будаўніцтва аднапакаёвага жылля. Насельніцтва паморскай культуры займала паўднёвы захад Беларусі. Пытанне аб этнічнай прыналежнасці паморцаў да канца не высветлена. Ёсць меркаванні, што гэтая культура магла быць славянскай. У канцы ранняга жалезнага века (ІІІ-V стст. н.э.) на паўднёвым усходзе Беларусі пражывала насельніцтва кіеўскай археалагічнай культуры. Паселішчы гэтай культуры (пераважна селішчы!) адносяцца да рымскага часу. Найбольш даследаваным з’яўляецца селішча каля в. Адаменка (Магілёўская вобласць). Тут знойдзена больш усяго лунніц, медная манета Геты, якая трапіла з Балгарыі, рэшткі рымскай керамікі, пакрытай лакам. Каля в. Тайманава выяўлены грунтавы могільнік. Многія вучоныя лічаць плямёны кіеўскай культуры славянскімі.
Развіццё прадукцыйных сіл у жалезным веку непазбежна вяло да росту колькасці прадуктаў, здабываемых асобным вытворчым калектывам. Цяпер не ўсе прадукты, што здабываліся, ішлі ў ежу. З’явіліся лішкі, што ў гістарычнай навуцы атрымала назву “прыбавачны прадукт”. Яго можна было выкарыстоўваць для абмену або накаплення.
З ростам прадукцыйнасці працы ў асобных родаў і плямён назапашвалася маёмасць, што вяло да войнаў з мэтай рабаўніцтва. Дзеля абароны свайго жыцця і маёмасці людзі пачалі сяліцца ў цяжкадаступных месцах, сярод балот і лясоў, умацоўваючы свае паселішчы равамі з землянымі валамі. Так узніклі ўмацаваныя гарадзішчы, якія сталі асноўным тыпам паселішчаў амаль на працягу ўсёй эпохі жалеза. Зноў жа ў сувязі з пачаткам войнаў у пачатку нашай эры пачалі ўтварацца саюзы плямён.
Асноўнай вытворчай адзінкай ранняга жалезнага веку стала малая сям’я. Паколькі знікла неабходнасць працаваць родавым калектывам, то многія сем’і пачалі выходзіць з абшчыны і перасяляліся на новае месца да новых калектываў. А гэта азначала, што на змену родавай абшчыне паступова прыйшла суседска-родавая ці тэрытарыяльная абшчына. Кіраўніцтва абшчынай знаходзілася ў руках патрыярхальнай знаці. Яна выкарыстоўвала сваё прывеліяванае становішча ў грамадстве і хутка багацела. У сувязі з пачаткам войнаў пачало фарміравацца патрыярхальнае рабства.
5. Жыццё першабытных людзей праходзіла ў жорсткай барацьбе за існаванне. Чалавеку не хапала ведаў, каб зразумець і растлумачыць навакольны свет. Многія з’явы і падзеі ўспрымаліся ім у фантастычным выглядзе, вельмі далёкім ад рэчаіснасці. Усё гэта знайшло адлюстраванне ў такіх ранніх відах рэлігійных уяўленняў, як татэмізм, фетышызм, анімізм і магія.
Татэмізм – сукупнасць фантастычных уяўленняў, звычаяў і абрадаў, заснаваных на веры ў звышнатуральную роднасць паміж групай людзей і так званым “татэмам” – пэўным відам жывёл. Татэмізм пазней адлюстраваўся ў некаторых міфах, казках, абрадах беларусаў, напрыклад у абрадзе пераапранання ў казу ці мядзведзя ў час калядавання.
Фетышызм – культ неадушаўлённых прадметаў, надзеленых звышнатуральнымі ўласцівасцямі. Фетышызм пазней стаў адным з элементаў сусветных рэлігій. У хрысціян, напрыклад, ён знайшоў адлюстраванне ў веры ў звышнатуральныя ўласцівасці крыжа.
Анімізм – вера ў існаванне душ і духаў. Найбольш пашыранымі ўяўленнямі анімізму былі духі прыроды (палявік, вадзянік, лясун) і хатнія духі (дамавік, кутнік).
Магія – вера ў здольнасць чалавека асобным чынам уздзейнічаць на людзей, жывёл, расліны і іншыя з’явы прыроды.
Першабытныя людзі, каб прыцягнуць на свой бок сілы прыроды, выконвалі розныя абрады. Так, на ранніх ступенях развіцця першабытнага грамадства ўзнік культ агню. З пераходам да вытворчай гаспадаркі на першае месца ў земляробаў выходзіць культ сонца, у жывёлаводаў – культ каня і іншай хатняй жывёлы. На стадыі распаду родавага ладу найбольш пашыранымі з культаў першабытных людзей быў культ продкаў, які быў звязаны з анімістычнымі ўяўленнямі аб продках як ахоўніках роду. У гэтым кульце знайшлі адлюстраванне і татэмічныя ўяўленні першабытных людзей, калі ўшаноўваліся татэмы, якія лічыліся першапродкамі чалавека.
Важнае месца ў жыцці першабытных людзей займаў пахавальны абрад, які быў звязаны з верай чалавека ў замагільнае жыццё і страхам перад смерцю. На Беларусі існавалі два асноўныя віды пахавання памерлых. Першы – трупапалажэнне (інгумацыя), калі цела змяшчалася ў неглыбокую яму, закопвалася ў грунт. Другі – трупаспаленне (крэмацыя), калі цела спальвалі на агні, які лічыўся свяшчэннай сілай. На магіле памерлага часам наладжвалася трызна – урачысты абрад у выглядзе гульні ці спаборніцтва.
Разам са з’яўленнем рэлігійных уяўленняў чалавека ўзнікла і першабытнае мастацтва. Некаторыя вучоныя лічаць, што мастацтва ўзнікла з магічных абрадаў, якія былі звязаны найперш з паляваннем. Так, мужчыны перад паляваннем на зямлі малявалі выяву жывёлы, якую хацелі забіць, цэліліся ў яе і выконвалі вакол малюнка рытуальны танец, імітуючы ў ім рухі паляўнічага. Усе гэтыя дзеянні, на думку першабытных людзей, павінны былі забяспечыць ім удалае паляванне. Так ці інакш у помніках мастацтва адлюстроўваліся старажытныя ўяўленні людзей аб навакольным асяроддзі.
Самыя раннія помнікі мастацтва ўзніклі яшчэ ў палеаліце. Шырока вядомыя на многіх палеалітычных стаянках Еўропы вырабленыя з косці фігуркі жанчын – палеалітычныя Венеры. Адна такая змайстраваная з біўня маманта статуэтка знойдзена непадалёку ад тэрыторыі Беларусі на стаянцы Елісеевічы ў Бранскай вобласці. Статуэтка жанчыны – гэта выява мацярынскіх продкаў, сімвал адзінства і кроўнай сувязі членаў рода. Старажытныя жыхары тых жа Елісеевіч у магічных мэтах выкарыстоўвалі так званыя чурынгі – пласціны з біўняў маманта, аздобленыя геаметрычным арнаментам. На жаль, у самой Беларусі палеалітычнае мастацтва прадстаўлена слаба. У Юравічах знойдзена пласціна з біўня маманта, на якой каменным разцом нанесены арнамент, які нагадвае рыбную луску. На мезалітычных стаянках Беларусі амаль не маецца знаходак з камня і косці. Толькі пад Смаргонню знойдзены масіўны выраб з рогу, пакрыты нарэзкавым і кропкавым узорам.
У неалітычную эпоху змест мастацтва становіцца больш шырэйшы, а формы больш разнастайныя. Мяркуючы па касцяных фігурках, у эпоху неаліта ўшаноўваліся лось, качка, чапля, змяя. У неаліце пашыраюцца выявы антрапаморфных істот. Такая выява знойдзена на адной пасудзіне з паселішча Юравічы – кампазіцыя “мужчына з качкай”. Майстэрства старажытных скульптараў выявілася ў антрапаморфных выявах з Асаўца (драўляны і касцяны ідалы). Калі ў мастацтве палеаліту антрапаморфныя выявы прысвечаны пераважна жанчынам, то ў неаліце сустракаюцца толькі мужчынскія выявы.
Важным элементам першабытнага мастацтва з’яўляецца арнаментацыя посуду – адбіткі грабенчатага і лінейнага штампа, наколы, насечкі, ямкі. З распаўсюджаннем земляробства і жывёлагадоўлі ўзнікла сонечная сімволіка – так званыя салярныя знакі (круг, крыж, зорка).
Значную ўвагу першабытныя людзі ўдзялялі аздабленню сваёй вопраткі і цела. Для гэтага служылі каралі-падвескі з зубоў жывёл, касцяныя пласцінкі, трубачкі, хрыбеты рыб. Асабліва звяртаюць увагу бурштынавыя ўпрыгожанні, якія на Беларусі пачалі распаўсюджвацца з канца неаліту. Новым крокам у дэкаратыўна-прыкладным мастацтве быў выраб упрыгожанняў з медзі і бронзы. Сярод іх трэба назваць шыйныя грыўні, фібулы (шпількі). Прыгожа выглядалі бронзавыя жаночыя падвескі-лунніцы, якія нагадвалі сярпок Месяца. Найбольшую колькасць такіх упрыгожанняў археолагі знайшлі каля в. Адаменка ў Быхаўскім раёне. З музычных інструментаў вядомы свістулькі з птушыных костак, казіныя ражкі, бубны. На паасобных гарадзішчах Беларусі знойдзены гліняныя прасліцы, пакрытыя знакамі, якія не адносяцца да арнаментаў. Магчыма, у дадзеным выпадку прадстаўлены нейкія зачаткавыя формы пісьма.
Такім чынам, мастацтва ўзнікла ў глыбокай старажытнасці, адначасова з рэлігійнымі ўяўленнямі. У такім выпадку гісторыкі гавораць аб сінкрэтычнасці першабытнай культуры.
Беларускія землі ў VI-іх стст.
1. Сумеснае жыццё балтаў і славян на тэрыторыі Беларусі ў VI-VIІІ стст.
2. Фарміраванне ўсходнеславянскіх супольнасцей.
3. Асноўныя канцэпцыі паходжання беларусаў.
1. Славяне – гэта адна з галін індаеўрапейцаў. Рымскія аўтары І-ІІ стст. называлі славян венедамі. Гісторыкі VI ст. называлі славянскія плямёны антамі і склавінамі. Пра месцазнаходжанне славян вучоныя выказвалі мноства супярэчлівых гіпотэз. Адны даследчыкі сцвярджалі аб лакалізацыі славян у Прыпяцка-Сярэднедняпроўскім рэгіёне, другія вучоныя змяшчалі іх прарадзіму ў Вісла-Одэрскім міжрэччы (што больш верагодна!), трэція – на шырокіх прасторах ад Одэра да Дняпра.
У пачатку VI ст. н.э. пачалося “Вялікае перасяленне народаў”, у выніку якога на працягу VI-VIІ стст. славяне падзяліліся на тры вялікія групы: заходніх славян (Вісла-Одэрскае міжрэчча), паўднёвых славян (Балканскі паўвостраў) і ўсходніх славян. Усходнія славяне каланізавалі абшары Усходняй Еўропы. Каланізацыя – гэта працэс засялення і асваення незанятых або новых зямель перасяленцамі. Пісьмовых звестак пра рассяленне славян на тэрыторыі Беларусі амаль не захавалася. Толькі ў “Аповесці мінулых часоў” вельмі коратка гаворыцца пра рассяленне славян ва Усходняй Еўропе з Дуная.
Шырокая славянская каланізацыя беларускіх зямель адбываецца ў VI-VIІІ стст. н.э. Археолагі паведамляюць, што ў гэты час на поўдні Беларусі з’яўляюцца помнікі тыпова славянскай пражскай культуры. Спачатку насельніцтва жыло на неўмацаваных пасяленнях – селішчах. Селішчы былі невялікіх памераў і размяшчаліся “гнёздамі”. Жытлы славян – паўзямлянкі з печамі-каменкамі. З VIІ ст. узнікаюць умацаваныя равамі і валамі славянскія гарадзішчы. Гарадзішча было не толькі месцам сховішча падчас небяспекі для навакольнага насельніцтва, але і з’яўлялася ўмацаванай сядзібай знаці. Адным з самых вывучаных з’яўляецца гарадзішча Хатомель (Столінскі раён), якое належала славянам-дулебам. Асновай гаспадаркі ў славян былі ворыўнае земляробства і жывёлагадоўля. Славяне былі добрымі рамеснікамі, займаліся гандлем.
Поўнач і цэнтр Беларусі ў VI-VIІІ стст. засялялі плямёны банцараўскай культуры, якія жылі на неўмацаваных пасяленнях і невялікіх гарадзішчах-сховішчах. Насельніцтва жыло ў паўзямлянках або наземных жытлах слупавой канструкцыі. Найбольш даследаваным гарадзішчам з’яўляецца Нікадзімава (Горацкі раён). Тут знаходзілася сядзіба ваеннага правадыра і яго дружыны. У Беларускім Падняпроўі сфарміравалася калочынская культура. Насельніцтва жыло на селішчах, гарадзішчаў у іх амаль не было. Банцараўскую і калочынскую культуры пераважная большасць даследчыкаў адносяць да балта-славянскіх супольнасцей. У матэрыяльнай культуры гэтых народаў прысутнічалі прыкметы як культуры славян (паўзямлянкавыя жытлы з печамі-каменкамі, крэмацыя, асноўны тып пасялення – селішча, гаршкі з выпуклымі бакамі), так і балтаў (наземныя пабудовы слупавой канструкцыі, размяшчэнне побач з пасяленнем гарадзішча-сховішча, інгумацыя, наяўнасць ляпных слоікападобных пасудзін).