— беларускі штомесячны літаратурна-мастацкі і грамадска-палітычны ілюстраваны часопіс. Арыентаваны ў асноўным на дарослую моладзь. Сярод літаратурна-мастацкіх і грамадска-палітычных часопісаў, якія выдаюцца ў Рэспубліцы Беларусь для розных узроставых груп чытачоў, стаіць паміж часопісамі «Бярозка» (для дзяцей сярэдняга і старэйшага школьнага ўзросту) і «Полымя». Аўтары лістападаўскага нумара часопіса «Маладосць» чакаюць адлігу, а зусім не першага снегу, як можна было б падумаць. Ды не проста чакаюць — літаральна прагнуць. Халоднай часінай пісьменнікі і пісьменніцы жадаюць цяпла, а таксама «нябёсаў таямніцу разгадаць» і зліцца з наваколлем у дзіўным танцы. Шмат чаго хацелі б яны, але па іроніі лёсу ніяк не могуць атрымаць жаданага… Шчымлівым пачуццём фрустрацыі прасякнуты радкі большасці твораў у лістападаўскай падборцы.