ВУЗ: Не указан

Категория: Не указан

Дисциплина: Не указана

Добавлен: 15.09.2025

Просмотров: 214

Скачиваний: 0

ВНИМАНИЕ! Если данный файл нарушает Ваши авторские права, то обязательно сообщите нам.

Але навукова-тэхнічная рэвалюцыя як з’ява прынцыпова новая непазбежна разбурае ста­рое. Не абыходзіцца тут і без выдаткаў: не ўсякае старое азначае непатрэбнае, аджылае. Калі НТР закранае такія вечныя катэгорыі, як любоў да зямлі, поўныя глыбокай павагі адносіны да продкаў, спрадвечныя маральныя асновы жыцця, наспяваюць канфлікты. Таму ўсё новае, што ўваходзіць у жыццё, не павінна бязлітасна закрэсліваць тое, што жыве ў душы чалавека, з’яўляецца неад’емнай часткай яго глыбока самабытнага жыццёвага ўкладу. Усе дасягненні навукі і тэхнікі, як вядома, у канчатковым выніку накіраваны на прагрэсіўнае пераўтварэнне рэчаіснасці. Але не ўсякае пераўтварэнне прыроды застаецца беспакараным для чалавека, нават калі гэта пераўтварэнне з’яўляецца неабходным, карысным з пункту гледжання сучаснасці.


Заключэнне

Свет сучаснай беларускай прозы – гэта пераважна традыцыйны свет рэалізму, які, аднак, не абмяжоўваецца малюнкам жыцця ў формах самага жыцця, а ў паэтычным сэнсе ўвесь час узбагачаецца. Захоўваючы назапашаны досвед і маральна добрыя якасці, ён, асабліва ў 1970-80-я гады, набыў новыя рысы, стаў у ідэйна-эстэтычным плане шырэйшым і адкрытым, інтэлектуальна насычаным. Жыццё духу, дзейнасць духу як цэнтральны сюжэт, як праблема –вось вакол чаго разгортваюцца пісьменніцкія пошукі. Пісьменнікі звяртаюцца да міфаў, легендаў, эксперыментуюць з часам, імкнучыся надаць адлюстраванаму вялікі філасофскі маштаб і значэнне. Літаратура сведчыць пра змены ў самім вобразе мастацкага мыслення, пра тое, што зламана звыклая схема “класічнага” сюжэту, парушаны ранейшы баланс рэальнасці і выдумкі, нашмат пашырэў арсенал выяўленчых і выразных сродкаў, паднімаюцца цэлыя пласты моўнай “цаліны”.

Праз гарманічныя адносіны з прыродай асоба глыбей спасцігае і ўласны духоўны свет. Пе­рад тварам прыроды чалавек адчувае вечнасць жыцця і бясконцасць быцця. Па сутнасці, беражлівыя адносіны да прыроды гэта найвышэйшае праяўленне адносін маральных, і таму літаратура і мастацтва, выхоўваючы эстэтычна, выхоўваюць разам з тым і маральна. Сучасныя беларускія пісьменнікі ў паказе ўзаемаадносін чалавека з прыродай імкнуцца спалучыць выключна практычныя, вельмі актуальныя задачы навукова-тэхнічнай рэвалюцыі з вечнымі праблемамі дабра і прыгажосці, маральнага ўдасканалення асобы і захавання будучыні чалавецтва.

Аб неабходнасці беражлівых адносін да прыроды гаворыцца ў творах В. Казько (“Неруш”, “Выратуй ў памілуй нас, чорны бусел”), І. Пташнікава (“Мсціжы”), В. Карамазава (“Пушча”), Х. Лялько (“Світанне над бярозамі”).

У апошні час у беларускай літаратуры пачынаюць гучаць трывожныя і заклапочаныя словы аб будучым нашай прыроды, аб тым, што паветра, вада і зямля – аснова ўсяго жывога на планеце – забруджваюцца. Атручванне прыроды звязана з безгаспадарчай дзейнасцю чалавека, якая і прывяла да самай страшнай катастрофы сучаснасці – аварыі на Чарнобыльскай АЭС. Гэтай тэме прысвечаны творы І. Шамякіна (“Злая зорка”). І. Пташнікава (“Львы”), Б. Сачанкі (“Родны хутар”, “Запіскі аб радыяцыі”) і інш.

Харктэрнай асаблівасцю сучаснай прозы з’яўляецца вяртанне яе да мінулага. Увагу пісьменнікаў прыцягваюць усе эпохі і перыяды жыцця народа. Адбываецца пераасэнсаванне колішніх падзей з пазіцый сучаснасці. Падзеі пачынаюць разглядацца ў кантэксце часу мінулага і сёнешняга.


Чытанне прозы Алеся Жука заўсёды ёсць працэс насычэння добрым словам, прывабнымі колерамі мовы, шчырасцю перажыванняў і сур’ёзнасцю разваг пра жыццё. І яшчэ – пэўная зайздрасць да таго чытача, які адкрывае творы слыннага празаіка ўпершыню. Невыпадковым падаецца і слова Анатоля Кудраўца як прадмова да кнігі “Паляванне на Апошняга Жураўля”, дзе не менш таленавіты творца заўважыў: “Апавяданні Алеся Жука – гэта зрэз жыцця, такога, якое ёсць у сапраўднасці, ці такога, якім можа быць. Без мудроных прыдумак, без сюжэтных хітраспляценняў. Тут галоўнае – праўда пра чалавека, пра яго душэўны стан, перажыванні, думкі, трывогі. Пра ўсё гэта – дзе словам, дзе паўсловам, дзе далікатным намёкам, а дзе на ўсю шырыню і глыбіню, але так, што застаецца прастора для прадумвання і дадумвання. Задача апавядальніка не ў тым, каб весці чытача ад слупа да слупа, а ў тым, каб даць яму затраўку і напрамак. І весці спакойную бяседу пра жыццё людзей, яго складанасць і непаўторнасць, пра прыгажосць гэтых людзей, хто б яны ні былі...” [13, с. 214]. І гэта лепей за самую складаную інтрыгу, бо такая манера зносін з чытачом нараджае давер і прымушае чытаць і перачытваць, думаючы пра сваё і, магчыма, пра самае галоўнае, што ёсць у жыцці.

З вёскай звязана пераважная большасць твораў А. Жука. Галоўны герой аповесці “Паляванне на Апошняга Жураўля” – былы партызан Сцяпан Дзямідчык. Усё сваё жыццё ён сумлена працуе на зямлі, “хварэючы” і за вырашчаны хлеб, і за алешнік каля вёскі, і за зайцоў, курапатак, і за сям’ю баброў. Аўтар аповесці ўзнімае праблему заўчаснага старэння вёсак, выступае супраць бяздумных і жорсткіх адносін да прыроды. Разам са старым пакаленнем, заўважае А. Жук, вымірае і любоў да зямлі, сялянскай працы. Апошнія прадстаўнікі старэйшага пакалення сялян-працаўнікоў, як апошнія жураўлі, сумотна і тужліва углядаюцца ў сённяшні дзень, заклікаючы моладзь захаваць “жураўліную радзіму”, вярнуцца да вытокаў жыцця, яго першаасновы: “Праміналі гады, не стала за новымі палямі тых вялікіх і родных балот, і цяпер на новыя паселішчы другая пралягла дарога” [10, c. 229].


Спіс выкарыстаных крыніц

  1. Адамовіч, А. Апакаліпсіс па графіку. – Мінск: Беларусь, 1992. – 145 с.

  2. Алексіевіч, С. Чарнобыльская малітва / С. Алексіевіч // По­лымя. 1998. №4. – С. 104 – 110.

  3. Алексіевіч, С. Радыеактыўны агонь: Чаму досьвед Чарнобылю ставіць пад сумнеў нашае бачаньне сьвету / С. Алексіевіч // Дзеяслоў. 2003. № 6. – С. 107 – 114.

  4. Бельскі, А. Зорка Палын: Творы беларускіх паэтаў пра чарнобыльскую трагедыю. – Мінск: Маст. літ., 1993. – 250 с.

  5. Гниломёдова, О.В. Современная белорусская литература: обострение экологической проблематики / О.В. Гниломёдова // Веснік Брэсцкага дзяржаўнага ўніверсітэта. Серыя 3. Філалогія. Педагогіка. Псіхалогія. – 2012. – № 1. – С. 5 – 12.

  6. Дзюбайла, П. Чалавек і прырода ў сучаснай прозе / П. Дзюбайла // Полымя. – 1977. – № 1. – С. 201 – 209.

  7. Жердецкая, А.В. Проблема взаимоотношений человека и природы – глобальная проблема века (на материале современной белорусской прозы) / А.В. Жердецкая // Канцэптуальныя пытанні развіцця літаратуры і мастацтва ў святле адраджэння культуры і духоўнасці беларускага народа. – Мазыр, 1998. – С. 23 – 27.

  8. Жардзецкая, А. Зямля, параненая Чарнобылем: праблема ўзаемаадносінаў чалавека і прыроды ў творах Віктара Казько, Алеся Кажадуба, Івана Шамякіна // Роднае слова. – 2003. – № 10. – С. 28 – 30.

  9. Жардзецкая, А. Экалагічныя праблемы ў сучаснай беларускай прозе / А. Жардзецкая // Роднае слова. – 2008. – № 12. – С. 28 – 31.

  10. Жук, А. Над чыстым полем: аповесці, апавяданні / А. Жук . – Мінск: Мастацкая літаратура, 1999. – 476 с.

  11. Жук, А. Паляванне на Апошняга Жураўля : аповесці / А. Жук. – Мінск: Мастацкая літаратура, 1982. – 320 с.

  12. Законнікаў, С. Беларускае сэрца: Публіцыстычны роздум, эсэ. – Мінск: Беларусь, 1993. – 85 с.

  13. Козіч, В. І. Рытм мастацкага характару ў прозе А. Жука / В.І. Козіч // Русская и белорусская литературы на рубеже ХХ – ХХІ веков. Часть1. – Минск: РИВШ, 2010. – С. 209 – 212.

  14. Мажэйка, М. “Вялікі свет! Не згледзець тых абшараў, што прадзеды пакінулі і нам / М. Мажэйка // Родная прырода. – 1996. – № 5. – С. 13.

  15. Мажэйка, М. Дэфармацыя экалагічнай свядомасці / М. Мажэйка // Родная прырода. – 1996. – № 6. – С. 26 – 27.

  16. Мележ, І. Жыццёвыя клопаты : артыкулы, эсэ, інтэрвью / І. Мележ. – Мінск: Навука, 1975. – 250 с.

  17. Толстой, Л.Н.  Война и мир :  роман: в 2 кн. /  Л.Н. Толстой. -  М. :  Худож. лит.,  1983-. - ( Библиотека классики. Русская литература) Кн. 2, т. 3-4. -  1983. -  702 с.

  18. Тычына, М. Агляд сучаснай беларускай літаратуры / М. Тычына // Роднае слова. - 1994. – № 1, 4, 6; 2001. - № 4, 6, 9.

  19. Чыгрын, І. Станаўленне беларускай прозы і фальклор. // І. Чыгрын. – Мінск: Мастацкая літаратура, 1971. – 167 с.


20. Шаўчэнка, В. П. “Вечныя праблемы” ў мастацкім асэнсаванні Алеся Жука / В. П. Шаўчэнка // Вобразна-эстэтытчны аспект нацыянальнай мастацкай свядомасці : зборнік навуковых артыкулаў выкладчыкаў кафедры беларускай літаратуры / Мазырскі дзяржаўны педагагічны ўніверсітэт. – Мазыр: МзДПУ, 2004. – Выпуск 2. – С. 79 – 92.

29