ВУЗ: Не указан
Категория: Не указан
Дисциплина: Не указана
Добавлен: 26.09.2020
Просмотров: 127
Скачиваний: 3
2. Маўленне. Маўленчая дзейнасць. Агульная культура чалавека. Прафесiйна арыентаванае маўленне.
Спосабам існавання і праяўлення мовы з’яўляецца маўленне. Сам тэрмін «маўленне» абазначае вуснае і пісьмовае валоданне моваю; моўную дзейнасць. Мова і маўленне – паняцці блізкія, узаемазвязаныя, але розныя. Маўленне ў параўнанні з моваю вызначаецца большай рухомасцю, большай свабодай у выбары і канкрэтным выкарыстанні моўных сродкаў. Мова – сістэма сродкаў зносін, а маўленне – рэалізацыя гэтай сістэмы. Формы праяўлення мовы – вуснае і пісьмовае маўленне. Вуснае маўленнеадбываецца ва ўмовахнепасрэднага кантакту суразмоўнікаў. Значнае месца адводзіцца мелодыцы (тэмп, тон, тэмбр голасу і інш.). Адыгрываюць пэўную ролю нямоўныя сродкі: жэсты, міміка, пэўныя рухі.
Для пісьмовага маўлення характэрна:
- адсутнасць агульных для ўдзельнікаў зносін жыццёвых абставін і агульнага жыццёвага вопыту;
- адсутнасць жэстаў, мімікі, інтанацыі;
- максімальн
- максімальна ўскладнены сінтаксіс.
Маўленне носіць індывідуальны характар. Маўленне – гэта двухбаковая з’ява: гэта працэс (маўленчая дзейнасць) і вынік гэтага працэсу, рэалізацыя (тэкст).
Адрозніваюць унутранае і знешняе маўленне. Калі афармленне думкі адбываецца без выказвання – унутранае маўленне, а з выказваннем (пісьмовым ці вусным) – гэта знешняе маўленне. Знешняе маўленне рэалізуецца ў маналагічнай або дыялагічнай форме.
Маналог – разгорнутае, працяглае маўленне, звернутае да самога сябе ці да іншых і не разлічанае на слоўную рэакцыю другіх асоб. Маналог можа быць звернуты да суразмоўцы, аддаленага часам, прасторай ці нават уяўнага.
Маналог уяўляе сабой разгорнутае выказванне пэўнага тыпу і стылю. Выбар тыпу і стылю маналагічнага маўлення абумоўлены сітуацыяй зносін. Маналагічнаму маўленню ўласцівыя даволі складаная сінтаксічная будова, сэнсавая глыбіня, жанравая разгалінаванасць.
Дыялог– маўленне, у час якога адбываецца непасрэдны абмен выказваннямі паміж некалькімі (дзвюма і больш) асобамі.
Па структуры дыялог уяўляе сабой паслядоўнасць узаемазвязаных адносна кароткіх рэплік, адны з якіх могуць выражаць зварот да асобы, пытанне, паведамленне, пабуджэнне і г.д., а другія – змяшчаць адказ, сустрэчнае пытанне, удакладненне, пярэчанне і інш.
У пісьмовым маўленні пры дыялогу могуць знаходзіцца словы аўтара (асобы, якая каменціруе дыялог).
Дыялагічнае маўленне характарызуецца непасрэднасцю зносін, сітуацыйнасцю, адначасовасцю мыслення і гаварэння. У сувязі з гэтым існуюць і моўныя асаблівасці дыялога, напрыклад, памяншэнне даўжыні сінтаксічных адзінак, ужыванне няпоўных сказаў, меншае выкарыстанне дзеепрыметнікавых і дзеепрыслоўных зваротаў і інш.
Існуюць наступныя віды маўленчай дзейнасці: слуханне, гаварэнне, чытанне, пісьмо.
Слуханне і чытанне ўяўляюць сабой рэцэптыўныя віды маўленчай дзейнасці, таму што служаць для прыняцця інфармацыі.
Гаварэнне і пісьмо з’яўляюцца прадуктыўнымі відамі маўленчай дзейнасці, паколькі выкарыстоўваюцца для выражэння ў вуснай і пісьмовай формах, для паведамлення інфармацыі.
Слуханне (аўдзіраванне) – гэта асэнсаванае ўспрыманне вуснага маўлення. Слуханне – адзін з самых важных шляхоў атрымання інфармацыі. Выдзяляюцца наступныя віды ўспрымання: глабальнае, дэталёвае і крытычнае.
Глабальнае ўспрыманне патрабуе разумення агульнага сэнсу паведамлення (вызначыць тэму, асноўную думку выказвання і г.д.).
Дэталёвае ўспрыманне патрабуе поўнага і дакладнага разумення сэнсу ўсяго выказвання.
Крытычнае ўспрыманне патрабуе і глабальнага, і дэталёвага ўспрымання, а таксама крытычнага асэнсавання пачутага.
Чытанне– гэта працэс дэкадзіравання (расшыфроўкі) інфармацыі, якая змешчана ў тэксце. У працэсе чытання вырашаюцца розныя камунікатыўныя задачы. У сувязі з гэтым існуюць наступныя віды чытання: вывучальнае, азнаямляльнае і праглядальнае.
Вывучальнае чытанне прымяняецца тады, калі патрабуецца максімальна поўна і дакладна зразумець змест тэксту, адэкватна ўзнавіць прачытаную інфармацыю. Пры гэтым чытанні неабходна як мага паўней ахапіць увесь змест тэксту, удумацца ў сэнс кожнага з яго элементаў.
Азнаямляльнае чытанне выкарыстоўваецца тады, калі той, хто чытае, павінен ці толькі знайсці галоўнае ў тэксце, ці выявіць, што гаворыцца па пэўным пытанні, ці ахапіць змест кожнай часткі тэксту ў агульным выглядзе.
Праглядальнае чытанне – гэта такое чытанне, пры якім той, хто чытае, атрымлівае толькі самае агульнае ўяўленне пра змест тэксту.
Гаварэннеяк від маўленчай дзейнасці ўяўляе сабой працэс выражэння сваіх і чужых думак у гукавой форме пры дапамозе моўных сродкаў.
Гаварэнне бывае прадуктыўным (ствараецца тым, хто гаворыць) і рэпрадуктыўным (уяўляе сабой перадачу слоў, сказаў, тэкстаў без змянення), падрыхтаваным (змест і моўны матэрыял папярэдне рыхтуюцца) і непадрыхтаваным (выказванні фарміруюцца і фармулююцца як непасрэдная рэакцыя на маўленчую сітуацыю).
Пісьмо з'яўляецца не толькі адлюстраваннем гукавой формы маўленчай дзейнасці, але і другім увасабленнем інфармацыі, што існуе паралельна. Перадача інфармацыі пры дапамозе пісьма пашырае рамкі магчымасцяў маўленчых зносін: інфармацыя можа быць паслана на вялікую адлегласць; можа існаваць не проста доўга, але нават пасля таго, як перастане існаваць яго аўтар; фіксацыя паведамлення можа служыць для выразнага і бясспрэчнага ўзнаўлення; пісьмовае паведамленне можа быць разлічана на значна большую колькасць тых, хто прымае адпаведную інфармацыю.