ВУЗ: Не указан

Категория: Не указан

Дисциплина: Не указана

Добавлен: 19.05.2025

Просмотров: 3076

Скачиваний: 1

ВНИМАНИЕ! Если данный файл нарушает Ваши авторские права, то обязательно сообщите нам.

магаў у паляванні на звяроў і птушак, а таксама ў ахове чалавечага жытла. Адпаведным чынам у рацыёне мезалітычнага чалавека павялічылася доля рыбы, якая здабываліся з дапамогай касцяных гарпуноў і кручкоў, плеценых кашоў і сетак. Вялікім вынаходніцтвам чалавека зрабіліся плыты і чаўны, якія сталі выкарыстоўвацца для лоўлі рыбы і ў якасці транспартнага сродку.

Канцэнтрацыя сродкаў харчавання ў параўнаўча лакальнай прасторы адкідвала патрэбу чалавека ў перамене месца жыхарства. Цяпер насельніцтва, як правіла, рабілася пастаянным (аўтахтонным), будавала паселішчы паблізу вадаёмаў, на ўзвышшы берагоў рэк.

Колькасць насельніцтва ўзрасла, аб чым сведчыць каля 120 знойдзеных мезалітычных стаянак. Родавыя абшчыны больш цесна кантактавалі паміж сабою, утвараючы сваяцкія супольнасці – плямёны, якія пражывалі на адной тэрыторыі, мелі агульныя рысы матэрыяльнай і духоўнай культуры.

На V-ІІ тысячагоддзе да н. э. прыпадае час найвышэйшага развіцця родавай абшчыны і завяршальнага этапу каменнага веку – неаліту. Прысвойваючая гаспадарка, заснаваная на збіральніцтве, паляванні і рыбнай лоўлі, абапіралася на ўдасканаленыя прылады працы і спосабы здабычы прадуктаў. На якасна новы ўзровень узнялася апрацоўка каменю, дрэва, косці, скуры. З’явіліся інструменты для шліхтавання і нават свідравання каменю. Попыт на крэмень абумовіў яго здабычу шахтавым метадам.

Прыблізна паміж ІУ і ІІІ тысячагоддзямі да н. э. на паўднёвым захадзе Беларусі ў плямён нёманскай і днепраданецкіх культур збіральніцтва злакавых раслін абумовіла вынаходніцтва прымітыўнага (матычнага або агароднага) земляробства. Акрамя таго, прагрэс у паляванні прычыніўся да ўзнікнення ў асобных плямёнаў новага спосабу атрымання харчовых прадуктаў – жывёлагадоўлі. Такім чынам, новыя заняткі людзей абумовілі паступовы пераход ад прысвойваючай гаспадаркі да вытвараючай. Гэты якасна новы этап у гісторыі чалавецтва прынята называць «неалітычнай рэвалюцыяй».

З пачаткам вытвараючай і ўдасканаленнем прысвойваючай гаспадарак колькасць прадуктаў харчавання значна павялічылася, што стварыла магчымасць стварэння запасаў. Патрэба ў іх захаванні прычынілася да вырабу з гліны адмысловых ёмістасцей з іх далейшым абпальваннем у агні. Такім чынам, вынаходніцтва керамікі – першага ў свеце штучнага матэрыялу – значна палепшыла дабрабыт чалавека. Такім жа значным вынаходніцтвам зрабілася ткацтва, якое дазволіла вырабляць адзенне на цёплы час года.

11


Пад уздеяннем вялікіх гаспадарчых і духоўных перамен родавая арганізацыя дасягнула свайго росквіту. Узмацненне сувязяў паміж родавымі абшчынамі і павелічэнне ліку родзічаў прычынілася да эндагаміі – звычаю абавязковага для мужчын шлюбу толькі з жанчынамі свайго племені, што значна спрыяла яго кансалідацыі, выпрацоўцы адзінай мовы, традыцый, духоўных каштоўнасцей.

Развіццё ўсіх форм прысвойваючай і вытвараючай гаспадарак станоўча адбіваўся на дэмаграфічнай сітуацыі, аб чым, у прыватнасці, сведчыць больш 600 знойдзеных археолагамі неалітычных паселішчаў, дзе маглі пражываць каля 5-6 тыс. чал.

У ІІІ тысячагоддзі да н. э. пад уздзеяннем «дэмаграфічнага выбуху» з Індыі ў Заходнюю Еўропу рушылі плямёны жывёлаводаў і земляробаў. На тэрыторыі Беларусі першымі іх прадстаўнікамі зрабілася племя так званай «шнуравой керамікі». У адрозненне ад абарыгенаў, яны валодалі вырабамі з бронзы (наканечнікі стрэл, кінжалы, сякеры, упрыгожанні і інш.), а таксама майстэрствам яе апрацоўкі. З узнікненнем абменнага гандлю з Каўказа і Прыкарпацця бронза трапляла на тэрыторыю Беларусі і рабілася здабыткам родавай і племянной вярхушкі. У той самы час выкарыстанне традыцыйных матэрыялаў для вырабу прылад працы, асабліва каменных, дасягнула значнага прагрэсу. Так, археолагамі знойдзены сякеры з граніту, па тэхніцы апрацоўкі прызначаныя для розных заняткаў.

Вытвараючы характар гаспадаркі абумовіў размяшчэнне паселішчаў, зручнае для жывёлагадоўлі і падсечнага земляробства. Жытло мела напалову зямлянкавую і слупавую канструкцыю і аздаблялася ачагом. Павелічэнне прадукцыйнасці працы вяла да яе індывідуалізацыі. Пры захаванні агульнародавай уласнасці працэс накаплення прылад працы і атрыманых прадуктаў набыў тэндэнцыю да канцэнтравання ў распараджэнне асобных сем’яў на чале з мужчынам, сацыяльная роля якога ў гэты час значна ўзрасла. Цяпер жанчына, беручы шлюб, мусіла пераходзіць у чужы род. Імкненне мужчыны як главы сям’і абмежаваць колькасць карыстальнікаў і спажыўцоў сямейнай маёмасцю толькі дзецьмі і іншымі бліжэйшымі родзічамі прымушала яго весці асобную ад іншых членаў рода гаспадарку. Вядома ж, у новых умовах роднасць стала весціся па мужчынскай лініі. Вялікая патрыярхальная сям’я складалася з яе галавы (бацькі), жонкі, а таксама жанатых сыноў і іх дзяцей. Распад родавых абшчын на вялікія патрыярхальныя сем’і паслужыў першам этапам яе разлажэння.

Акрамя таго, сталі разбурацца існаваўшыя тэрытарыяльныя межы пражывання родаў. Для кіравання новай, тэрытарыяльнай абшчынай

12


спатрэбілася вылучэнне адмысловай групы людзей – патрыярхальнай знаці. У гэты ж час назіраецца рост ваенных сутыкненняў паміж родамі і плямёнамі за перадзел агульнай і захоп чужой маёмасці. Адпаведна ўзрасла роля мужчын-воінаў. З іх удзелам адбывалася абмеркаванне родавых спраў, абранне старэйшын, вызначэнне адносін з суседнімі абшчынамі. Такі грамадскі лад мае назву ваеннай дэмакратыі. Павелічэнне ваенных сутыкненняў абумовіла з’яўленне адмысловых паселішчаў, умацаваных абарончымі пабудовамі, – гарадзішчаў.

Да сярэдзіны І тысячагоддзя да н. э. на тэрыторыі Беларусі была вынайдзена металургія жалеза, заснаваная на яго выплаўцы з бурага жалезняку ў гліняных домніцах. Металургі, як правіла, з’яўляліся і кавалямі. У ліку найбольш запатрабаваных вырабаў з’яўляліся сякера, нарогі для сахі, матыка, серп і інш. Істотна палешыліся зброя для палявання і ваеннай справы. Новыя прылады працы і зброя паступова выцесніла ранейшыя каменныя вырабы.

Выкарыстанне жалезных прылад працы адкідвала неабходнасць апрацоўкі зямлі ўсім родам, сумеснага нагляду за статкам, палявання і г.д. Патрыярхальная сям’я канчаткова ператварылася ў асноўную вытворчую адзінку, а сямейная ўласнасць замяніла абшчынную і родавую. У працэсе вытворчых і сацыяльных перамен паміж сем’ямі ўзмацнялася няроўнасць, што спрыяла разлажэнню першабытнага ладу. Замест родавых адносін усталёўваліся адносіны эканамічныя. Апаведна і родавая абшчына канчаткова саступіла месца абшчыне суседскай.

Прагрэс у гаспадарцы суправаджаўся істотнымі зменамі ў светапоглядзе і духоўнай культуры людзей. З пераходам да жалезных прылад працы каменным сякерам надаваўся сакральны сэнс. Вялікія валуны зрабіліся аб’ектамі пакланення. Па-ранейшаму заставаліся вера ў душу, духаў, абаронцаў або ворагаў роду. Узрастанне ролі земляробства і жывёлагадоўлі прывялі да ўзнікнення антрапаморфных і заа морфных культаў (язычніцтва), адмысловых месцаў – (капішчаў), дзе адбываліся рытуалы з прынясеннем ахвяр.

2. Першыя звесткі пра славян адносяць да I–II ст. Пытанне радзімы славян застаецца нявырашаным. Мяркуюць, што ёй магло быць міжрэчча Віслы і Одэра. У ІІ-ІУ стагоддзях пад уздзеяннем «вялікага перасялення народаў» славяне з захаду сталі рассяляцца па Ўсходняй і Паўднёвай Еўропе. Аб іх з’яўленні на паўднёвай тэрыторыі Беларусі сведчаць археалагічныя знаходкі так званай пражскай культуры. У VІ –VІІ ст. асноўнай тэрыторыяй іх пражывання быў басейн Прыпяці. Развіццё земляробства і адсутнасць міжплемянных сутыкненняў змян-

13


шала патрэбу ва ўмацаваных паселішчах – гарадзішчах, на змену якім прыйшлі селішчы. Славянскія сем’і будавалі жытло ў выглядзе паўзямлянкі, дзе размяшчалася печ, зробленая з каменю або гліны. Да іншых характэрных прыкмет славянскай культуры адносяць мову, неарнаментаваную кераміку карычневага колеру, выкарыстанне каменных жорнаў, абрад трупаспалення і пахаванне гліняных урн з попелам, як правіла, у курганных насыпах.

УVІІІ–ІХ ст. у выніку каланізацыі славян тэрыторыі пражывання балтаў мясцовае насельніцтва было асімілявана, а праз стагоддзе тут сфарміраваліся новыя этнічныя славянскія супольнасці дрыгавічоў, радзімічаў і крывічоў. Дрыгавічы займалі поўдзень і сярэдзіну сучаснай Беларусі – ад Прыпяці да Заходняй Дзвіны. Іх пераважна славянская культура была аздоблена элементамі культуры балцкай (спіральныя пярсцёнкі, бранзалеты з выявамі змяіных галоў), а таксама запазычанымі назвамі рэк (Арэса, Лань, Цна). У назве «дрыгавічы» захаваліся сляды сінтэзу дзвюх культур: балцкі корань (па-літоўску «drёgnas» – сыры, вільготны) і славянскі канчатак («ічы»). Радзімічы пражывалі паміж Дняпром і Дзясной, уздоўж рэк Сож і Іпуць. Яны запазычылі значна больш элементаў балцкай культуры (бранзалеты з выявамі змяіных галоў, спіралевідныя кольцы, касцяныя прывескі ў выглядзе качак). У назве «радзімічы» таксама захава-ліся сляды сінтэзу дзвюх культур: балцкая аснова (па-літоўску «radimas» – месцазнаходжанне) і славянскі канчатак («ічы»).

Крывічы засялялі поўнач Беларусі і выходзіўшыя за яе межы раёны сучасных Пскоўшчыны і Смаленшчыны). Мова і культура крывічоў з’яўляліся славянскімі. Сляды балцкага субстрату захаваліся ва ўпрыгожаннях (бранзалеты з выявамі змяіных галоў, спіральныя пярсцёнкі, галаўны вянок і інш.). Верагодная версія паходжання назвы гэтай новай этнічнай супольнасці звязваецца з рэльефам мясцовасці (ад літоўскага «kreivas», «krеіvіs» – крывы, крывізна).

Уславян навакольныя землі, лясы, паша, водныя і іншыя ўгоддзі належалі суседскай абшчыне. Тут захоўваліся традыцыйныя спосабы здабычы ежы і сыравіны праз паляванне, рыбалоўства, збіральніцтва, але вырошчванне пшаніцы, жыта, проса, пшаніцы, грэчкі, лёну, каноплі і іншых культур давалі магчымасць стабільнага існавання ўсім суродзічам, таму земляробства ператварылася ў іх асноўны занятак. Пераход ад падсечна-агнявога да ворнага метаду апрацоўкі глебы, выкарыстанне сахі і конскай цяглавай сілы, жалезных сярпоў, кос, іншых прылад значна павысілі прадукцыйнасць працы, што абумовіла падзел і замацаванне пэўных участкаў абшчыннай ворнай зямлі за

14